Юзаф Эльснер
Юзаф Ксаверы Э́льснер (польск.: Józef Ksawery Elsner, 1 чэрвеня 1769, г. Гродкаў, Польшча — 18 красавіка 1854) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Паслядоўнік традыцый венскай класічнай школы, прадстаўнік ранняга польскага рамантызму.
Юзаф Ксаверы Э́льснер польск.: Józef Ksawery Elsner Józef Elsner | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1769 |
Месца нараджэння | Гродкаў, Польшча |
Дата смерці | 18 красавіка 1854 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, педагог |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера, літургічная музыка[d], сімфонія і класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | Ордэн Святога Станіслава (1823) |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Быў пеўчым у касцёле ў Вроцлаве, дзе атрымаў музычную адукацыю.
З 1792 года — дырыжор аркестра Нямецкага опернага тэатра ў Львове, з 1799 года — дырэктар «Tэатра Нарадовага» ў Варшаве.
У 1823 годзе кампазітар быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.
У 1824—1831 гадах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова з 1826 года — кіраўнік Галоўнай музычнай школы.
Заснавальнік Кансерваторыі музыкі і дэкламацыі ў 1821 годзе ў Варшаве.
Упершыню ў гісторыі польскай оперы ў тэмах сваіх твораў выкарыстаў нацыянальны музычны фальклор: оперы «Ведзьмы з Лысай гары, ці Лешак Белы» (паст. 1809), «Кароль Лакетэк, ці Віслічанкі» (паст. 1818).
Сярод іншых твораў: культавая музыка, 3 араторыі, 55 кантат, 3 месы для салістаў, хору і аркестра, 5 сімфоній, камерна-інструментальныя ансамблі, творы для фартэпіяна, хары (каля 100 xаралаў), музыка для драматычнага тэатра і інш.
Аўтар тэарэтычных прац. Рэдактар і выдавец зборнікаў польскіх народных песень, інструментальных твораў.
Сярод знакамітых вучняў — Ф.Шапэн і Ігнацы Фелікс Дабжынскі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118688855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн