Быценскі сельсавет
Бы́ценскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Быцень. Колькасць двароў — 1261 (2014 год).
Быценскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Быцень |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 186 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Доўгаўскага сельсавета (вёскі Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[3]. 27 верасня 2011 года скасаваны вёскі Зарэчча і Козіна (далучаны да аграгарадка Быцень)[4]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Даманава, вёскі Вішнёўка, Дабрынева і Каханова)[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 2677 чалавек[6], з іх 93,5 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 2186 чалавек[8].
Інфраструктура
правіцьАдукацыя
правіць- Быценская сярэдняя школа
- Быценскі дзіцячы дом
- Быценская дзіцячая музычная школа
- Быценскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
правіць- Быценская ўрачэбная амбулаторыя
- Бальніца, амбулаторыя (Бцыень)
- Фельдшарска-акушэрскія пункты (Доўгае, Міронім)
Культура
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 22. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 27 сентября 2011 года № 81 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Бытенского сельсовета Архівавана 27 кастрычніка 2019.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.