Быценскі раён

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР

Бы́ценскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1957 гадах. Цэнтр — вёска Быцень.

Быценскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Уключае 51 населены пункт (1947)
Адміністрацыйны цэнтр Быцень
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 14 кастрычніка 1957
Плошча 1 100 км²
Быценскі раён на карце

Гісторыя

правіць

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Быценскі, Волькаўскі, Гавінавіцкі, Гуцкі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі, Зарэцкі, Мілавідскі, Тухавіцкі, Ямічненскі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Зарэцкі і Ямічненскі сельсаветы[1]. 14 кастрычніка 1957 года раён скасаваны, яго сельсаветы перададзены ў суседнія раёны: Быценскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі — у Івацэвіцкі раён, Гавінавіцкі і Мілавідскі — у Баранавіцкі раён, Гуцкі і Тухавіцкі — у Ляхавіцкі раён[2].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Быценскага і Жабчыцкага раёнаў, Брэсцкай вобласці ад 14 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.

Літаратура

правіць
  • Камінскі, М. І. Быценскі раён / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк — Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 151. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.