Партрэт Мікалая IV Радзівіла

«Партрэт Мікалая IV Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах невядомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4450. MNW). Памер карціны — 110 × 75 см[2].

невядома
Партрэт Мікалая IV Радзівіла. 1733–1737
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 110 × 75 см
Нацыянальны музей у Варшаве
(інв. MP 4450 MNW[1])

Партрэт біскупа жамойцкага Мікалая Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 53, на партрэце № 17 у інвентары 1834 г., № 191 у інвентары 1857 г., № 191 у інвентары 1883 г., № 17 у інвентары 1928 г., № 32 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[2].

Зноскі

  1. а б https://cyfrowe.mnw.art.pl/en/catalog/517564 Праверана 29 снежня 2020.
  2. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.