Станіслаў Глябовіч

Станіслаў Глябовіч (? — 1513) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Станіслаў Глябовіч
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
1-ы Ваявода полацкі
1501 — 1513
Папярэднік Юрый Пац (як полацкі намеснік)
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
Нараджэнне невядома
Смерць 1513(1513)
Род Глябовічы
Бацька Глеб Вяжэвіч
Маці Мілохна Ганна Рачкоўна
Жонка Соф'я Корчаўская
Дзеці Альжбета, Ганна, дачка, Мікалай, Ян
Дзейнасць дыпламат

БіяграфіяПравіць

Намеснік мерацкі ў 14921495, маршалак гаспадарскі ў 14921511, намеснік віцебскі ў 14951501, браслаўскі з 1501, полацкі з 1502, ваявода полацкі з 1505. Разам з братамі Юрыем і Пятром уваходзіў у велікакняжацкую раду. Вызначыўся на дыпламатычнай службе — удзельнічаў у пасольствах да вялікага князя маскоўскага ў 1492, 1499, 1503, 1504, 1511.

Сям'яПравіць

Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва». Сын смаленскага намесніка Глеба і Мілохны Ганны Рачкоўны. Ажаніўся з Соф'яй Корчаўскай (памерла пасля 1537), пакінуў дзяцей:

Зноскі

ЛітаратураПравіць

Заяц Ю. Глябовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 540. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Вонкавыя спасылкіПравіць

Генеалогія Глябовічаў Архівавана 14 сакавіка 2016.