Якаў Саўчык
Якаў (Жак) Саўчык (Саўчук) (фр.: Jaques Saoutchik; 1880, Койданава, Расійская імперыя, цяпер Дзяржынск, Беларусь — 1955, Францыя) — французскі дызайнер яўрэйскага паходжання, заснавальнік і ўладальнік вядомага ў 1-й палове XX ст. атэлье па вытворчасці кузаваў для легкавых аўтамабіляў.
Якаў Саўчык | |
---|---|
фр.: Jacques Saoutchik | |
Дата нараджэння | 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1955 ці 1954 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер, coachbuilder, cabinetmaker, стэльмах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЯкаў Саўчук эмігрыраваў з сям'ёй у Францыю каля 1899 года. Мэблевы майстар па спецыяльнасці, ён заняўся новай і перспектыўнай у той час справай — праектаваннем і будаўніцтвам на заказ кузаваў для легкавых аўтамабіляў.
У пачатку XX ст. вытворцы аўтамабіляў давалі толькі шасі з агрэгатамі, а кузаў пакупнік замаўляў на свой густ у шматлікіх майстроў-кузаўнікоў. Нягледзячы на распаўсюджанне канвеернай вытворчасці, досыць значны попыт на гэтую паслугу існаваў і пазней. У 1905 ці 1906 годзе Саўчык адкрыў уласную майстэрню ў парыжскім прыгарадзе Нэйі-сюр-Сэн. Вырабы Саўчыка былі высокай якасці і мелі свой адмысловы стыль. У 1920-я гады атэлье стала адным з вядучых у кузаўной справе. Кузавы Саўчыка манціравалі на шасі дарагіх і прэстыжных марак — «Ізота-Фраскіні», «Іспана-Сюіза», «Дэлая», «Корд», «Бучыалі» і інш. Пасля Другой сусветнай вайны попыт на кузавы індывідуальнай вытворчасці амаль знік.
Амерыканскі дызайнер Говард «Галандзец» Дарын, саўласнік французскай кузаўной фірмы Hibbard&Darrin, казаў пра Саўчыка: «Ён быў адным з нямногіх французскіх кузаўнікоў, якія ніколькі не капіравалі нас… Ён пэўна быў чалавекам з сваімі ўласнымі ідэямі»[1]. Кузавы Саўчыка займаюць значнае месца сярод твораў ужытковага мастацтва часу ар-дэко.
У 1952 годзе Якаў Саўчык пакінуў справу, перадаў сваё прадпрыемства сыну П'еру; неўзабаве атэлье спыніла выпуск кузавоў. Цяпер аўтамабілі з кузавамі атэлье Саўчыка маюць вялікую калекцыйную каштоўнасць.
Зноскі
- ↑ The Coachbuilders Encyclopedia. Saoutchik Архівавана 23 ліпеня 2016.
Літаратура
правіць- Jacques Saoutchik: Maître Carrossier / By Peter Larsen and Ben Erickson. — Regular Edition, 2014. — ISBN 978-1-85443=269-8