Здзіслаў Вінніцкі

Здзі́слаў Юліян Вінні́цкі (польск.: Zdzisław Julian Winnicki; нар. у 1949 г.) — польскі гісторык, юрыст і палітолаг, прафесар, выкладчык Уроцлаўскага ўніверсітэта.

Здзіслаў Вінніцкі
польск.: Zdzisław Winnicki
Дата нараджэння 1 лютага 1949(1949-02-01) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера паліталогія
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар і навуковы прафесар[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Medal of the National Education Commission

Біяграфія правіць

У 1985 годзе абараніў ва Уроцлаўскім універсітэце доктарскую працу ў галіне юрыдычных навук пад назвай «Рэгенцкая рада Польскага Каралеўства і яе органы (1917—1918)» (польск.: Rada Regencyjna Królestwa Polskiego i jej organy (1917–1918)). У 2003 годзе ў тым жа ўніверсітэце атрымаў габілітацыю за працу «Сучасная беларуская дактрына і гістарыяграфія (на 1989 год) Польшчы і польскасці» (польск.: Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości). Спецыялізуецца ў гісторыі палітычнай думкі, гісторыі ідэі, польскай народнай меншасці на Усходзе, гісторыі польскай дзяржавы і права. Апублікаваў вялікую колькасць прац і навуковых артыкулаў, прысвечаных Усходнім Крэсам і Беларусі. 19 снежня 2014 года прызначаны прафесарам грамадскіх навук[1].

Цяпер з'яўляецца намеснікам дырэктара Інстытута міжнародных даследаванняў Уроцлаўскага ўніверсітэта і дырэктарам Інстытута ўсходазнаўства.

Выбраныя публікацыі правіць

  • Szkice i obrazki zaniemeńskie, «Wspólnota Polska», Уроцлаў, 1999.
  • Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości, Інстытут міжнародных даследаванняў Уроцлаўскага Універсітэта, «Arboretum», Уроцлаў, 2003.
  • Szkice kojdanowskie: Kojdanowsko-Polski Region Narodowościowy w BSSR: uwagi o genezie oraz przesłankach funkcjonowania, stan badań problematyki, выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005.
  • W Mińsku Litewskim mieście dawnej Rzeczypospolitej, Выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005 (выданне другое, змененае і выпраўленае)

Зноскі

  1. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 19 grudnia 2014 r. nr 115-16-14 w sprawie nadania tytułu profesora (M.P. z 2015 r. poz. 61 Архівавана 9 сакавіка 2016.) (польск.)

Спасылкі правіць