Свята-Пакроўская царква (Дзяржынск)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Дзяржынску Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°41′05″ пн. ш. 27°07′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У цэнтры горада, на штучным насыпным пагорку. Пабудавана ў 1851 г. з цэглы на дзяржаўныя сродкі. Асобна ад царквы стаяла мураваная званіца з 3 званамі (не захавалася).

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана манументальным аб'ёмам, да якога па падоўжнай восі далучаны прамавугольныя ў плане апсіда і прытвор. Асноўны аб'ём завершаны чатырохгранным драўляным светлавым барабанам з шатровым верхам і макаўкай (раней купалам), па вуглах — невялікімі цыбулепадобнымі галоўкамі. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі праёмамі. Вуглавыя шырокія лапаткі завершаны кілепадобнымі арачнымі з круглымі разеткамі ў тымпанах. На палавіну вышыні фасады руставаны, у верхняй частцы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі з гіркамі.

Інтэр'ер правіць

Унутры зала перакрыта крыжовымі скляпеннямі і асветлены вокнамі барабана, які праз скляпеністыя парусы падтрыманы 4 слупамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Слупы аб'яднаны са сценамі і паміж сабой магутнымі аркамі. Над уваходам — адкрытыя ў залу вузкім арачным праёмам хоры, на якія вядзе лесвіца авальнай бакавой клеці 1-га яруса званіцы. Апсіда вылучана двух'ярусным пабеленым іканастасам з пазалочанымі рамамі 7 абразоў. Абраз 16 — 17 ст. «Маці Божая», прывезены з царквы в. Тонава (Стаўбцоўскі раён).

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць