Анастасія Ігараўна Віннікава
Анастасі́я Ві́ннікава (нар. 15 красавіка 1991, г. Дзяржынск, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская спявачка. На «Еўрабачанні 2011» прадстаўляла Беларусь з песняй «I Love Belarus» («Я люблю Беларусь»). На конкурсе ў Дзюсельдорфе, Германія выступіла 12 мая. У фінал не прайшла.
Анастасія Віннікава | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1991 (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | поп |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСпяваць пачала яшчэ ў тры гады ў дзіцячым садку. А ў 5 гадоў спявала ў гарадскім Доме культуры. Прымала ўдзел шматлікіх конкурсах і фестывалях, сярод якіх тэлевезійны дзіцячы конкурс «Усе мы родам з дзяцінства». Анастасія скончыла Дзяржынскую музычную школу по класу «харавое аддзяленне» [1] і «фартэп’яна».[2]
Сярэднюю школу Анастасія скончыла с залатым медалём, пасля чаго паступіла на перакладчы факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Анастасія прымала ўдзел у праектах ОНТ — «Эстрадны кактэль» і двойчы ў «Музычным суддзе». У 2009 годдзе яна стала фіналісткай конкурсу «Белазаўскі аккорд». У 2010 г. выступала на ўрачыстым прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі, прысвечанным навагоднім святам. Маладая спявачка выканала некалькі джазавых песень, і прэзідэнт заўважыў яе і нават пахваліў.[2]
Працавала з Васілём Раінчыкам, займалася вакалам з Таццянай Глазуновай. Песні Віннікавай пісаў вядомы беларускі аўтар Яўген Алейнік. За час супрацоўніцтва было напісана 5 кампазіцый.[1]
Першапачатковая песня, з якой збіралася ехаць Віннікава на Еўрабачанне, «Народжанная ў Беларусі», не падыйшла па правілам конкурсу, бо яе відыёролік ужо дэманстраваўся.[3] Менавіта з гэтай песняй Анастасія выступала на «Музычным судзе — 3».
Анастасія Віннікава на Еўрабачанні-2011
правіцьА. Віннікава выступіла на Еўрабачанні, згодна жэраб’ёўке, пад нумарам 16, у другім палуфінале. Яна сапернічала з 18-цю канкурсантамі з розных краін. У фінал не прайшла.
Зноскі
- ↑ а б Анастасия Винникова (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2011. Праверана 11 сакавіка 2011.
- ↑ а б С. Андрыянаў. Беларусь посылает на «Евровидение» никому не известную певицу (руск.)(недаступная спасылка). газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии (3 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 11 сакавіка 2011.
- ↑ С. Андрыянаў. Песню для «Евровидения» меняли дважды (руск.)(недаступная спасылка). газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии (10 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2012. Праверана 11 сакавіка 2011.
Спасылкі
правіць- А. Віннікава на сайце Еўрабачання Архівавана 4 сакавіка 2011.
- А. Віннікава на сайце Еўрабачання 2011
- Біяграфія А. Віннікавай Архівавана 12 лістапада 2011.