Яфім Майсеевіч Маршак
Яфім Майсеевіч Маршак (12 ліпеня 1905, м. Койданава, Мінскі павет — 22 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі дзеяч сельскай гаспадаркі і будаўніцтва. Заслужаны будаўнік Таджыкскай ССР (1964).
Яфім Майсеевіч Маршак | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1985 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках у 1935 годзе. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (1935—1937), галоўным інжынерам трэста зернесаўгасаў, начальнікам АКБ Міністэрства саўгасаў СССР, аддзела Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, начальнікам майстэрняў Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў Літоўскай ССР, з лістапада 1954 года дырэктарам Таджыкдзіпрабуда, з 1968 па 1971 гады — галоўным спецыялістам тэхнічнага аддзела Белдзіпрасельбуда.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года. Член КПСС з 1948 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьТэматыка публікацый: арганізацыя працы ў калгасах Беларусі; планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў і інш.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны» (1958, 1966).
Зноскі
Літаратура
правіць- Маршак Ефим Моисеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)