Ларыса Іванаўна Новаш
Ларыса Іванаўна Новаш (27 мая 1940, г.п. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Ларыса Іванаўна Новаш | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў БелНДІдзіпрасельбудзе, Мінскінжпраекце, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІдзіпрасельбудзе.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: адміністрацыйны будынак у калгасе імя Калініна (1970), дыспетчарскія пункты ў мікрараёнах Захад-З, Серабранка-2 (1978), падземныя пешаходныя пераходы на плошчы Калініна і вул. Падлеснай (1981), пуцеправоды па вул. 2-е Кольца—Р. Люксембург (1981), Аранскай (1982—1983) у Мінску, гандлёвы цэнтр і лазня ў калгасе «Чырвоная змена» (1972—1973, у аўтарскім калектыве), інтэр’еры кафэ ў саўгасе «Малеч» (1975, у аўтарскім калектыве), райвыканкам у Вілейцы (1984).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1973).
Зноскі
Літаратура
правіць- Новаш Лариса Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)