Анархізм у Беларусі

гісторыя анархізму ў Беларусі

Анархізм у Беларусі — гісторыя анархістаў на тэрыторыі Беларусі ў розныя перыяды і ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь.

Анархістамі ў Беларусі нязменна праводзіцца акцыя «Ежа замест бомб» — міжнародная ініцыятыва накіравана супраць мілітарызму і голаду. Анархісты кормяць бяздомных і галодных на дабрачынным грунце. Падчас правядзення акцыі актывістаў нярэдка затрымлівае міліцыя.

Пераважная большасць анархістаў у Беларусі аўтаномныя і не з’яўляюцца сябрамі якіх-небудзь груп ці арганізацыяў.

Анархізм падчас улады Расійскай Імперыі

правіць

Першыя ўзгадкі пра анархістаў на тэрыторыі Беларусі сягаюць да пярэдадня рэвалюцыі 1903-07 гадоў[1], калі ў шэрагу гарадоў пачалі з’яўляцца першыя анархісцкія гурткі. Першая анархісцкая група ў Расійскай імперыі паўстала ў горадзе Беласток Гродзенскай губерні. Адбылося гэта ўвесну 1903 года. Большасць першых анархістаў Беларусі былі выхадцамі з сацыялістычных партый — Бунда, РСДРП, эсэраў, якія былі незадаволены ўмеранай пазіцыяй і «генеральствам» сваіх партыйных камітэтаў. Анархісты патрабавалі знішчэння любой дзяржавы, улічваючы не толькі манархіію, але і парламенцкую рэспубліку, як інструмант класавага прыгнёту, прывілеяўў і няроўнасці. Слова «дэмакратыя» было для анархістаў ледзь не абразлівым, бо яно ўсё роўна азначала нейкую «кратыю», уладу, прычым з боку ненавіснай ім буржуазіі.

Быўшы напачатку нешматлікімі, анархісты бурна заняліся распаўсюджаным у тыя часы індывідуальным тэрорам. Дзякуючы такой «прапагандзе дзеяннем», анархізм літаральна за некалькі першых гадоў свайго існавання ператварыўся ў даволі шырокі рэвалюцыйны рух, прыцягваючы на свой бок радыкальна часткі грамадства. Дзякуючы запужванню гаспадароў — гэтак званаму «эканамічнаму тэрору», анархісты-камуністы выігрывалі большасць стачак. Гэта стварала вакол іх арэол «абаронцаў працоўнага класа», з-за чаго працоўныя Беластока і іншых гарадоў масава прыядноўваліся да анархісцкай федэрацыі. Аднак, далей за лакальныя эканамічныя перамогі анархістам прасунуцца не атрымалася.[1][2]

Вядомы факт, што анархістам быў і класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч, які ў студэнцкія гады, прачытаўшы Бакуніна, спрабаваў узарваць самаробнай бомбай адміністрацыю роднай гімназіі.[3]

Кастрычніцкая рэвалюцыя і улада СССР

правіць

Лідары анархісцкага руху Петраграду і Кранштату ў 1917 годзе былі ўраджэнцы альбо ўдзельнікі анархісцкага руху ў Беларусі — Ёзэль Хона Блейхман, Хаім Ярчук ды іншыя. Але ў той час, пакуль на тэрыторыі СССР сувязі паміж бальшавікамі і анархістамі слабелі, на тэрыторыях Беларусі, акупаваных немцамі, адзіны фронт усіх савецкіх партый, якія дзейнічалі ў падполлі, захоўваўся да пачатку 1919 года.

Да пачатку 1920-х гадоў легальныя і напаўлегальныя гурткі анархістаў яшчэ працягвалі дзейнічаць у Беларусі. Але потым рэпрэсіямі — з аднаго боку, прыцягненнем лаяльных анархістаў-камуністаў у шэрагі камуністычнай партыі — з іншай, бальшавікам атрымалася абмежаваць уплыў анархісцкага руху. Па хуткім часе Саветы з органаў народнага самакіравання, пра якое марылі прыхільнікі Пятра Крапоткіна, былі даканцова пераўтвораны партыйнай бюракратыяй у свае дапаможныя органы. Анархісты ж папоўнілі высылкі і паліт-ізалятары.[4]

Адраджэнне анархізму ў незалежнай Беларусі

правіць

Адраджэнне ідэяў анархізма адбываецца ўжо ў гады перабудовы. Праўда, у 60-70-я у Мінску, Гомлі і іншых гарадах існавалі «хіпі», якіх з некаторай нацяжкай можна аднесці да анархісцкай субкультуры. Аднак, ніякіх арганізацый пры гэтым пры савецкай палітычнай кан’юнктуры не існавала.

Увесну 1991 году гомельскія анархісты ўзялі ўдзел у агульнагарадзкой стачцы, спрыяўшы далучэнню да яе працоўных фабрыкі «Палесдрук».

 
Дэкларацыя пра стварэнне ФАБ

1 жніўня 1992 па ініцыятыве Алега Новікава на з’ездзе ў Мінску актывісты Мінску, Гомлю і Светлагорску з’ядналіся ў Федэрацыю анархістаў Беларусі (ФАБ).

6 кастрычніка 1992 на Міжнародны дзень змагання з беспрацоўем гомельскія анархісты правялі несанкцыянаваны мітынг, які скончыўся сутыкненнямі з міліцыяй і арыштамі. У тым жа годзе з удзелам гомельскіх анархістаў быў створаны «Хаўрус Беспрацоўных», арганізоўваліся агітацыйныя кампаніі на прадпрыемствах горада. У Гомелі з 1993 пачала выдавацца газета Анархія — першае анархісцкае выданне ў Беларусі.

У 1995 было захоплена афіцыйна зарэгістраванае таварыства «Чырвоны жонд», якая дэ-факта спыніла сваю дзейнасць у 1994. З 1995 па 2000 «Чырвоны Жонд» актыўна дзейнічалі як антыпартыйная група.

З пачатку 1998 году «Чырвоны жонд» пачаў выпуск газеты «Навінкі». Напачатку 1999 года ў выніку правядзення кампаніі «Legalize It» атрымалася дамагчыся афіцыйнай рэгістрацыі газеты «Навінкі», якая до гэтага выходзіла нелегальна. У той жа час у Беларусі забараняюць «Чырвоны жонд».

Адной з самых працяглых акцый, праведзеных пры ўдзеле беларускіх анархістаў, можна лічыць экалагічную кампанію «Вясёлка», пачатую ў 1998. Кампанія была сканавана супраць планаў будаўніцтва Беларускай АЭС, што распрацоўваліся ўрадам. З удзелам актывістаў ФАБ была створана незалежная экалагічная ініцыятыва «Экасупраціў», якая ўзяла на сябе арганізацыю ўсёй кампаніі, да якой былі прыцягнуты супрацоўнікі Акадэміі Навук Беларусі, зацікаўленыя навукоўцы, прэса, а таксама актывісты расійскага радыкальна-экалагічнага руху «Ахоўнікі Вясёлкі», якія мелі досвед падобнага роду мерапрыемстваў. Пачала выдавацца газета «Вясёлка», на старонках якой асвятляліся ўсе аспекты ядзернай энергетыкі і радыеэкалогіі. На працягу 1998-1999 гадоў з дапамогай навукоўцаў было арганізавана некалькі семінараў па пытанні мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС. Летам 1998 году актывістамі «Экасупраціву» быў арганізаваны «Марш за бязядзерную Беларусь» па запланаваных месцах будаўніцтва АЭС на Магілёўшчыне, мэтай якога была антыатамная прапаганда сярод насельніцтва блізкіх раёнаў. Былі праведзены пікеты мясцовых адміністрацый у Магілёве, Шклове і іншых гарадах вобласці. У выніку шырокай грамадзкай кампаніі з дапамогай супрацоўнікаў Акадэміі Навук атрымалася дамагчыся мараторыя на распрацоўку праекту будаўніцтва Беларускай АЭС.

Яшчэ з 2000 года беларускія анархісты прыядналіся да агульнаеўрапейскай кампаніі «Нелегальных людзей не бывае!», накіраванай супраць узмацнення жорсткасці міграцыйнай палітыкі Еўрасаюза. Летам 2001-га года польскай Анархічнай Федэрацыяй (Federacja Anarchistyczna) быў арганізаваны міжнародны лагер «Супраць межаў» у Крынках пад Беластокам, у правядзенні якой дапамагалі і актывісты ФАБ. У лагеры прынялі ўдзел каля сотні анархістаў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Падчас працы лагера было арганізавана некалькі дэманстрацый і пікетаў, накіраваных супраць узмацнення памежнага рэжыму на беларуска-польскай мяжы, які праводзіўся Польшчай пад ціскам Еўрасаюзу.[5]

13 лютага 2005 году ствараецца аддзяленне «Аўтаномнае Дзеянне – Беларусь». Сябры АД-Беларусь бралі ўдзел і ішлі на чале «Чарнобыльскага шляху» 2006-2009, паўтаратысячнага «сацыяльнага марша» ў 2007 ад Акадэміі навук у Мінску[6][7], шэсця на Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных ў 2008, акцыі супраць вучэнняў «Захад-2009»[8].

У 2008 годзе пасля змены пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС з’явілася анархісцкая група «Антыатамны супраціў». Анархісты хадзілі на «Чарнобыльскі шлях» 2006-2009, ладзілі несанкцыянаваныя антыатамныя пікеты, распаўсюджвалі ўласныя ўлёткі й брашуры супраць АЭС. У верасні 2010 года па анархістах у цэлым і па «Антыатамным супраціве» у прыватнасці моцна ўдарылі рэпрэсіі пасля таго, як нікому раней невядомая анархісцкая група «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказнасць за падпал аўтамабіля на тэрыторыі расійскага пасольства[9].

11 красавіка 2010 «Аўтаномнае Дзеянне – Беларусь» спыняе існаванне і ператвараецца ў «Рэвалюцыйнае дзеянне» (РД). Абедзве арганізацыі адкрыта сімпатызавалі атакам анархістаў на дзяржаўныя і фінансавыя ўстановы, якія мелі месца ў Менску ў 2009–2010 гады.[10][11]

 
Лагатып АЧК-Беларусь

У студзені 2011 арганізоўваецца «Анархічны чорны крыж – Беларусь» («АЧК-Беларусь») — беларускае аддзяленне міжнароднай арганізацыі «Анархічны чорны крыж», занятай арганізацыяй падтрымкі зняволеным анархістам і сацыяльным актывістам

У 2012 заснавана этна-анархісцкая група «Пошуг». Сябры групы ўжывалі чорна-чырвона-чорны сцяг, аднак дзейнічалі без сфармаваных праграм і платформы. Некаторыя актывісты групы праходзілі фігурантамі па «справе графіцістаў» у 2015[12] і «справе антыфашыстаў» у 2017[13].

Увесну 2014 анархісты разгарнулі кампанію супраць правядзення ў Беларусі Чэмпіянату Свету па хакеі[14][15]. На думку анархістаў, правядзенне чэмпіянату было марнатраўствам з боку ўлад у той час, пакуль многім працаўнікам не падымаюць зарплату і затрымваюць яе. Напярэдадні чэмпіянату многія апазыцыянеры і анархісты атрымалі адміністрацыйныя арышты па фіктыўных абвінавачаннях. У гэты перыяд анархісты надаюць увагу і прарасійскаму ўплыву ў Беларусі. У Брэсце будынак «Расійскага цэнтра навукі і культуры» быў заліты чорнай фарбай[крыніца?].

У сьнежні 2014 года анархісты ў Мінску правялі першы нелегальны пікет з 2010 года. Яго правядзенне было злучана з уводзінамі новых падаткаў і пагаршэннем эканамічнага становішча грамадзянаў краіны, альтэрнатывай якім анархісты бачылі перадачу кантролю за бюджэтам грамадзтву[16].

Напачатку 2015 анархісцкі рух падпаў пад масавыя рэпрэсыі з боку беларускіх праваахоўных органаў, выкліканых правядзеннем пікета пад канец 2014[17].

За перыяд 2015—2017 гады анархісты праводзяць некалькі нелегальных шэсцяў і пікетаў у Брэсце, Мінску і Баранавічах[18][19]. На рэгулярным грунце распаўсюджваецца агітацыя, злучаная з сацыяльнымі і эканамічнымі праблемамі беларускага грамадзтва: такімі як павышэнне падаткаў, вайсковы заклік[20] ці праява паліцэйскай жорсткасці[21]. Найбольш актыўныя тым часам групы актывістаў з Брэсту, Мінску і Гродна[22].

У гэты ж перыяд на сайце РД былі апублікаваны акцыі, у якіх будынкі МУС[23] і Следчага Камітэта[24] закідваюць дымавымі шашкамі, а таксама з дапамогай фарбы пашкоджваюць рэкламныя шчыты з «дзяржаўнай прапагандай»[25]. Адным з найболей рэзанансных было закіданне фарбай будынка Белтэлерадыёкампаніі, якое актывісты звязалі са «сталай хлуснёй у эфіры» з боку дзяржаўных СМІ[26][27]. Летам 2017 года анархісты спалілі з дапамогай кактэйляў Молатава рэкламу службы судовых выканаўцаў у горадзе Івацэвічы[28]. Пазней па дадзеным факце была ўзбуджана крымінальная справа і затрымана двое падазроных[29].

Пратэсты супраць Дэкрэта Прэзыдэнта № 3

правіць

Пад канец лютага 2017 году мінуў тэрмін аплаты падатку, азначанага Дэкрэтам № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, больш вядомага, як «Дэкрэт пра дармаедаў». Дадзены падатак выклікаў незадаволенасць беларускіх грамадзянаў, у выніку чаго ў краіне прайшла серыя акцый пратэсту, у некаторых з іх узялі ўдзел і анархісты. Пад канец лютага імі была перакрыта праезжая частка адной з вуліц Мінску, па якой яны прайшлі з піратэхнікай і банерам «Службовец — галоўны дармаед»[30]. Пад гэтым жа лозунгам праводзілася агітацыя ў іншых гарадах[31]. Тым самым актывісты акцэнтавалі ўвагу на тым, што нагрузку на бюджэт краіны ствараюць не людзі, якія страцілі працу ў выніку ўзросту беспрацоўя, а празмерны адміністрацыйны апарат, эфэктыўнасць якога ставілася пад сумнеў.

5 сакавіка ў Брэсце праходзіла чарговая акцыя пратэсту супраць дэкрэта № 3 каля будынка гарвыканкама, якую нечакана ўзначаліла група анархістаў пад чорнымі сцягамі і з банерам «Службовец — галоўны дармаед». Анархісты прамовілі некалькі гаворак у мегафон і прадаставілі магчымасць любому ахвочаму з пратэстоўцаў у яго выказацца. Потым калона з 1000—2000 пратэстоўцаў, узначаленая групай анархістаў, скандуючы лозунгі, прайшла маршам па вуліцы Савецкай і перакрыла праспект Машэрава. Скончылася акцыя пасля кароткага пікета каля будынка ЦУМА[32]. У той жа дзень у Брэсце ў сувязі з гэтымі падзеямі было затрымана 5 чалавек.

13 сакавіка сайт Рэвалюцыйнага Дзеяння і супольнасці арганізацыі ў сацыяльных сетках сталі шырыць заклік да акцый пратэсту ў шэрагу гарадоў Беларусі 18-19 сакавіка. У выніку акцыі прайшлі толькі ў пяці гарадах і сумарна сабралі ад 200 до 500 чалавек.

Пасля разгону дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску і арышту многіх пратэстоўцаў і анархістаў Рэвалюцыйнае Дзеянне запусціла праект «БандаЛукі»[33], у якім збірала дасье на супрацоўнікаў МУС, спецслужбаў і працаўнікоў дзяржаўных СМІ, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях супраць апазіцыі і анархістаў.

Выбары-2020

правіць
 
Анархісцкія сцягі на пратэснай акцыі 27 верасня ў Мінску

Анархісты масава бралі ўдзел на перадвыбарчым этапе шыраннем лістовак і пікетамі[34]. Супольнасцю анархістаў, у т. л. праз рэпосты каналаў NEXTA, праводзілася асвятленне прыёмаў абароны пры масавых затрыманнях у горадзе.[крыніца?]

9 жніўня, падчас выбуху пратэстаў анархісты адразу прымалі актыўны ўдзел у акцыях супраць фальсіфікацыі выбараў. Групы анархістаў са сцягамі і плакатамі неаднаразова ўдзельнічалі ў негвалтоўных пратэстных маршах і ў перакрыцці дарог[35][36][37][38]. Актыўна распаўсюджваліся ўлёткі і налепкі[39].

Група «Анархічны Чорны Крыж Беларусь» заклікала да арганізацыі міжнароднай кампаніі салідарнасці 14 жніўня[40].

На масавых пратэсных акцыях міліцыя мэтанакіравана займалася выяўленнем анархістаў[41]. 12 кастрычніка намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч назваў анархістаў у ліку арганізатараў масавых пратэстаў[42][43]. Паведамлялася аб прымусе да прызнання сябе анархістам: мінчанін, затрыманы 12 кастрычніка, сцвярджаў, што міліцыянеры збівалі яго і вымушалі прызнацца ў датычнасці да анархісцкага руху і адміністраванні іх груп у сацыяльных сетках[44].

Многіх анархістаў затрымлівалі як на акцыях пратэсту, так і ў іншы час. Супраць некаторых узбуджаліся справы па адміністратыўным артыкуле 23.34 КаАП РБ, так і па крымінальных артыкулах. Паведамлялася, што ў судах супраць анархістаў сведчылі міліцыянеры ў масках са змененымі імёнамі[45]. «Анархічны Чорны Крыж» заявіў аб катаваннях электрашокерам ў СІЗА КДБ блізкага да анархізму Аляксандра Францкевіча з мэтай давання ім прызнавальных паказанняў[46]. У кастрычніку ў Баранавічах Следчы камітэт правёў вобшукі ў шасці анархістаў, адабраўшы камп’ютары і тэлефоны ў некаторых з іх, па справе аб разбітым акне ў мясцовай пракуратуры[47].

28 кастрычніка на беларуска-украінскай мяжы былі затрыманы 4 анархісты — Ігар Аліневіч, Зміцер Разановіч, Сяргей Раманаў, Зміцер Дубоўскі[48]. Улады і дзяржаўныя СМІ абвінавацілі затрыманых анархістаў у тэрарыстычнай дзейнасці[49]. Ім было прад’яўлена абвінавачанне па артыкулах 289 КК РБ (акт тэрарызму; караецца ад 8 гадоў пазбаўлення волі да смяротнага пакарання) і 295 КК РБ (незаконы абарот зброі)[48]. У выніку фігурантам справы былі вынесены прысуды ад 18 да 20 гадоў пазбаўлення волі[50].

12 лістапада ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці на канспіратыўнай кватэры быў затрыманы журналіст, актывіст анархічнага руху Мікола Дзядок[51]. Адначасова, супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС РБ захапілі яго тэлеграм-канал[52]. Пры затрыманні Дзядок быў збіты[53]. Група «Анархічны Чорны Крыж» заявіла, што для атрымання доступа да камп’ютарных даных Дзядка катавалі[54].

Зноскі

  1. а б Юрий Глушаков (2019-03-24). "Анархисты в Беларуси". Политринг. Архівавана з арыгінала 2019-11-17. Праверана 2019-12-05.
  2. Анархістычны рух у Беларусі (архіў)
  3. Мікола Дзямідаў (9 снежня 2016). "Максім Багдановіч быў анархістам і амаль што «тэрарыстам»". Тэлеканал «Белсат». Праверана 13 верасня 2020.
  4. Глушаков 2015.
  5. Павлюк Коновальчик. Anarchy in By - Анархизм в Беларуси (руск.). — Мінск, 2003. — 56 с.
  6. Эхо Москвы. В Минске прошла акция оппозиции «Социальный марш». В ней приняли участие около полутора тысяч человек. (рус.)
  7. Ирина Халип. Новая газета. Минск: провокации на Социальном марше Архівавана 17 лістапада 2022. (рус.)
  8. TUT.by. Минские анархисты провели акцию протеста против учений "Запад-2009" (рус.)
  9. Часопіс ARCHE-Пачатак. Як будуюць беларускую АЭС Архівавана 17 лістапада 2022.
  10. TUT.by. Анархисты забросали факелами и краской самое крутое казино Минска (рус.)
  11. Анархістаў Дзядка, Аліневіча, Францкевіча прызналі палітычнымі вязнямі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (5 кастрычніка 2011). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  12. Валянцін Стэфановіч: на прысуд па справе “графіцістаў” паўплывалі шырокі грамадскі рэзананс і ўвага праваабаронцаў . spring96.org (29 студзеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  13. Беларускі партызан. "Дело антифашистов" передано в суд. Архівавана 17 лістапада 2022. (рус.)
  14. У Гомелі анархісты маляўніча пратэставалі супраць Чэмпіянату ВІДЭА . Наша Ніва (26 мая 2014). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  15. Беларускі партызан. Минские анархисты провели акцию против ЧМ по хоккею(архіў, рус.)
  16. Новы час. Анархісты правялі пікет у Мінску супраць «антысацыяльных ініцыятываў уладаў»
  17. Задержания и суды над активистами анархистского движения в Минске продолжаются (обновлено) . spring96.org (22 студзеня 2015). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  18. У Брэсце прайшоў марш анархістаў "супраць дзяржаўнага крадзяжу" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (5 сакавіка 2016). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  19. Першамайскі пікет у Берасці: Не жадаем плаціць злодзеям . charter97.org. Праверана 22 чэрвеня 2024.
  20. Анархісты пратэставалі супраць набору ў войска . charter97.org. Праверана 22 чэрвеня 2024.
  21. Анархісты ў Мінску "павесілі амапаўца" | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm (29 красавіка 2017). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  22. Хартыя'97. За чый кошт балююць чыноўнікі?
  23. Новости Беларуси. Анархисты бросили дымовую шашку на территорию ГУБОП в Бресте. (архіў, рус.)
  24. Акция против следственного комитета в Минске — Революционное Действие (руск.) (24 жніўня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  25. euroradio. Анархісты ў Мінску зладзілі акцыю супраць міліцэйскай прапаганды Архівавана 28 лістапада 2021..
  26. Naviny.by. Анархисты опубликовали видео, как они «разукрашивают» парадный вход Белтелерадиокомпании Архівавана 5 студзеня 2018.(рус.)
  27. UDF.BY. Анархисты опубликовали видео, как забрасывали краской здание БТ (архіў, рус.)
  28. "У Івацэвічах анархісты спалілі білборд МУС". Тэлеканал «Белсат». 2 жніўня 2017. Праверана 13 верасьня 2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  29. TUT.BY. В Ивацевичах задержали двух парней, которых подозревают в поджоге "молотовыми" билборда (рус.),
  30. Белорусский партизан. «Чиновник — главный тунеядец»: анархисты перекрыли улицу в Минске (архіў, рус.)
  31. Берасцейскія анархісты праводзяць акцыі пад лозунгам «Чыноўнік - галоўны дармаед!» . charter97.org. Праверана 22 чэрвеня 2024.
  32. "У Берасьці прайшоў «Марш абураных недармаедаў»". Тэлеканал «Белсат». 2017-03-05. Архівавана з арыгінала 17 лістапада 2022. Праверана 2020-09-13.
  33. "Анарха-камуністы запусьцілі сайт «Банда Лукі»". Тэлеканал «Белсат». 2017-04-04. Архівавана з арыгінала 17 лістапада 2022. Праверана 2020-09-13.
  34. Анархісты ў Менску правялі пікет супраць клана Лукашэнкі . charter97.org. Праверана 22 чэрвеня 2024.
  35. «Солидарность - наше оружие»: Анархисты присоединились к Маршу Гордости. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  36. Разбор полетов 11 октября. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  37. МВД Белоруссии заявило, что среди протестующих были анархисты с камнями. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  38. У Гродне на дэманстрацыю пратэсту сабраліся 15 тысяч чалавек ФОТЫ . Наша Ніва (23 жніўня 2020). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  39. Агитрейд с призывами к борьбе с диктатурой — Революционное Действие (руск.) (17 жніўня 2020). Праверана 22 чэрвеня 2024.
  40. Призыв к солидарности с восстанием против режима Лукашенко — 14 августа. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  41. В ходе воскресных акций протеста в Беларуси задержано более 300 человек(недаступная спасылка)
  42. В МВД заявили о готовности при необходимости применять боевое оружие против протестующих. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  43. Belarus police will fire on protesters if necessary, says deputy interior minister. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  44. «Избили, выставили бандитом и показали по БТ». История одного задержания. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  45. Обзор репрессий за последние три недели. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  46. Обновления по репрессиям за последние несколько дней (29.08 — 01.09). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  47. В Барановичах из-за разбитого окна в здании прокуратуры милиция провела обыски у шести анархистов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  48. а б Задержанных на границе анархистов подозревают в атаках на здания госорганов в Солигорске и Мозыре(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
  49. Анархисты готовили теракты на территории Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  50. Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам // Вясна 96. — 2021. (Праверана 17 лістапада 2022)
  51. МВД сообщило о задержании блогера, активиста анархистского движения Николая Дедка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  52. Неизвестные получили доступ к Telegram-каналу анархиста Дедка. Сам Николай задержан(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2022.
  53. Anarchist Dzyadok detained and beaten by police. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  54. Николая Дедка после задержания пытали для дачи показаний и доступа к компьютеру. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.

Літаратура

правіць
  • Юрий Глушаков. "Революция умерла! Да здравствует революция!". Анархизм в Беларуси (1902 - 1927) (руск.). — Санкт-Петербург: ШSS, 2015. — 176 с.