NEXTA
NEXTA — дэцэнтралізаваны беларускі сродак масавай інфармацыі. Заснавальнік — Сцяпан Пуціла.
NEXTA | |
---|---|
URL | nexta.tv |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | СМІ |
Рэгістрацыя | няма |
Мова(-ы) | руская, англійская, беларуская і украінская мова |
Уладальнік | Сцяпан Пуціла |
Аўтар | Сцяпан Пуціла |
Пачатак працы | 4 кастрычніка 2015 (9 гадоў таму)[1] |
Бягучы статус | дзеючы |
Чысты прыбытак | няма |
Слоган | Жыве Беларусь! |
Рэйтынг Alexa | 3 729 389 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная лічба падпісантаў ва ўсіх сацсетках — больш за 4 мільёнаў, з якіх 1,3 мільён на YouTube (на NEXTA і NEXTA Live) і 2 мільён у Telegram-каналах[2]. Telegram-канал NEXTA з’яўляецца найбольш папулярным у Беларусі[3]. Таксама NEXTA вядзе адзін з найбуйнейшых акаўнтаў у «Twitter» у рускамоўнай прасторы, які налічвае каля мільёна падпісчыкаў[4]. У маі 2022 года NEXTA Live стаў найбуйнейшым беларускім YouTube-каналам па колькасці праглядаў[5].
Гісторыя
правіцьУ кастрычніку 2015 года сямнаццацігадовы Сцяпан Пуціла стварыў канал NEXTA на YouTube. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»[6]. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў[7]. Першае відэа — песня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкоту[8]. Спецслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся[9].
З восені 2018 года актыўна вядзецца канал у Telegram[10]. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны[11]. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з МУС Беларусі[12]. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA[13], аднак блогер гэтую заяву абвергнуў[14].
На Telegram-канале амаль адсутнічая якая-колечы рэклама. У ліпені 2019 NEXTA ўпершыню апублікаваў рэкламны пост, аднак ужо праз некалькі хвілін выдаліў «па патрабаванні заказчыка». Блогер мяркуе, што беларускі офіс букмекерскай канторы зняў рэкламу пад ціскам спецслужбаў, каб прадухіліць любыя спробы далейшага фінансавання ягонага праекту з боку беларускіх кампаній[15].
Увосень 2018 канал NEXTA на YouTube апынуўся пад пагрозай закрыцця з-за скаргаў з боку Белтэлерадыёкампаніі на парушэнне аўтарскіх правоў. Паводле блогера, спачатку яго хацелі забаніць за таварны знак, а пасля тэлеканалы Беларусь-1, АНТ, СТБ «ад імя фэйкавай асобы пачалі дасылаць скаргі за нібыта незаконна выкарыстаны кантэнт і парушэнне аўтарскіх правоў»[16]. Пасля гэтага Сцяпан Пуціла вырашыў выдаляць лагатыпы дзяржаўных тэлеканалаў са сваіх відэа[17].
Аўдыторыя Telegram-канала NEXTA значна ўзрасла таго, як ён першым апублікаваў навіну пра інспектара ДАІ, якога знайшлі застрэленым пад Магілёвам 16 мая 2019 года. Акрамя «злітай» інфармацыі з праваахоўных органаў, блогер апублікаў таксама фота загінулага супрацоўніка. Літаральна за тыдзень аўдыторыя канала павялічылася з 49 тысяч да больш як 86 тысяч падпісантаў[9]. Фільм блогера і журналіста «Лукашенко. Уголовные материалы», які выйшаў у кастрычніку 2019 года, за 5 дзён набраў 1 млн праглядаў на YouTube[18], затым колькасць дасягнула 3,4 млн праглядаў.
З 9 па 16 жніўня 2020 года Telegram-канал NEXTA Live павялічыў сваю аўдыторыю з 427 тыс. чалавек да 2 млн 165 тыс. чалавек, тым самым стаўшы адным з самых папулярных Telegram-каналаў у свеце[19].
8 сакавіка 2021 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Залатое дно» пра Аляксандра Лукашэнку і яго багацці. Фільм папулярнага блогера і яго каманды сабраў больш за 6 млн праглядаў да 21 сакавіка[20].
Рэакцыя ўлады
правіць20 кастрычніка 2020 года суд Цэнтральнага раёна Мінска ўхваліў Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкімі тэлеграм-канала «NEXTA-Live» і лагатыпа (лічбавага вадзянога знаку) «NEXTA»[21]. Справу разгледзелі па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі. Рэспубліканская экспертная камісія ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкметаў праявы экстрэмізму (РЭКАІППНППЭ) выдала заключэнне аб размяшчэнні 9—11 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале «NEXTA-Live» відэаролікаў з заклікамі да «масавых беспарадкаў». Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымала даручэнне ўключыць гэты тэлеграм-канал у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[22]. 16 лістапада 2020 года ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі часоваму паверанаму ў справах Польшчы Марціну Вайцяхоўскаму перадалі ноту з копіяй запытаў Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча. У гэтых нотах да Генеральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі Польшчы іх вінавацілі ў стварэнні тэлеграм-каналаў «NEXTA» і «NEXTA-Live»[23].
19 лістапада 2020 года КДБ Беларусі уключыў заснавальніка праекта «NEXTA» Сцяпана Пуцілу і былога галоўнага рэдактара тэлеграм-каналаў Рамана Пратасевіча ў спіс асоб, датычных да тэрарызму[24]. 23 мая 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» незапланавана прызямліўся самалёт польскай кампаніі «Buzz» (даччыная кампанія «Ryanair»), які ішоў па маршруце Афіны — Вільнюс і на борце якога быў Раман Пратасевіч. Пасадка адбылася з-за таго, што самалёт атрымаў паведамленне пра міну, якая аказалася ілжывай. Для суправаджэння і пасадкі самалёта па ўказе прэзідэнта Беларусі[25]А. Лукашэнкі ў неба быў узняты знішчальнік Міг-29. Пасля пасадкі самалёта «Ryanair» сілавікі рэжыму Лукашэнкі затрымалі і арыштавалі Рамана Пратасевіча, якому ў Беларусі можа пагражаць смяротнае пакаранне[26][27][28].
У канцы кастрычніка 2021 года МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «NEXTA» экстрэмісцкім фарміраваннем[29]. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць[30].
8 красавіка 2022 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў тэлеграм-каналы Nexta, Nexta Live і Luxta «тэрарыстычнай арганізацыяй» і забараніў іх дзейнасць на тэрыторыі краіны. Гэта было зроблена па заяве Генеральнага пракурора Беларусі[31].
3 мая 2023 года Мінскі абласны суд прыгаварыў Пратасевіча да 8 гадоў калоніі, а Пуцілу і Яна Рудзіка — завочна да 20 і 19 гадоў калоніі адпаведна[32]. Неўзабаве Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам[33].
Узнагароды
правіць- 2019: Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча[34]
- 2020: Прэмія імя Сахарава за свабоду думкі Еўрапейскага парламента (Сцяпан Пуціла адзін з узнагароджаных прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі)[35]
- 2020: Спецыяльны прыз прэміі «Прафесія - журналіст» фонду «Адкрытая Расія»[36]
- 2020: Канал NEXTA сярод топ-5 намінантаў польскай прэміі Grand Press[37]
- 2021: Прэмія „Global Belarusian Solidarity Award” Цэнтра беларускай салідарнасці ў намінацыі „Вам тэлеграма”[38]
Фільмаграфія
правіць- 2019: Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы
- 2020: Лукашэнка. Над прорвай у хлусні на YouTube
- 2021: Лукашэнка. Залатое дно на YouTube
- 2021: Залатое дно 2: У Цені дыктатара на YouTube
- 2022: Лукашэнка кінуў Пуціна / Фільм аб здрадзе на YouTube
- 2022: Залатое дно 3. Ганебны фінал Лукашэнкі на YouTube
- 2022: Польшча. Салідарнасць у крыві на YouTube
- 2023: Пуцін. Па шляху Гітлера на YouTube
- 2023: Фанат Салаўёва патрапіў у Еўропу і быў у шоку / ПростаКваша на YouTube
- 2024: Лукашэнку. 30 гадоў на грані / 1 серыя на YouTube
- 2024: Лукашэнку. 30 гадоў на грані / 2 серыя на YouTube
Зноскі
- ↑ "Інфармацыя пра канал «Нехта»"(руск.). «Youtube». 4 кастрычніка 2015. Праверана 29 мая 2021.
- ↑ О Проекте (руск.)(недаступная спасылка). nexta.tv. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2022. Праверана 18 чэрвеня 2022.
- ↑ Telegram-каналы Беларусь
- ↑ Рейтинг аккантов русского Твиттера (руск.)(недаступная спасылка). t30p.ru (18 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2022. Праверана 18 чэрвеня 2022.
- ↑ Количество просмотров беларуских YouTube-каналов в мае 2022 (включая аудиторные показатели) (руск.)(недаступная спасылка). Infopolicy.biz (7 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2022. Праверана 18 чэрвеня 2022.
- ↑ Пра канал NEXTA на YouTube
- ↑ Их ждёт смертная казнь
- ↑ Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту, Радыё Свабода
- ↑ а б «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019 Архівавана 15 жніўня 2020.
- ↑ «90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA, 22 мая 2019
- ↑ NEXTA Lite
- ↑ Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі
- ↑ На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі, Наша Ніва
- ↑ Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае, Белсат
- ↑ Nexta ўпершыню апублікаваў рэкламу, а праз 5 хвілін выдаліў. Што здарылася?, Еўрарадыё
- ↑ БТ хоча знішчыць NEXTA. Пасля страйкаў супраць «Белсату» дзяржканал дамагаецца выдалення youtube-каналу блогера, Белсат
- ↑ «Проста выдалю лагатыпы». Youtube-канал NEXTA блакуюць з-за скаргаў БТ, Еўрарадыё
- ↑ Nexta раззлаваў Лукашэнку. NEXTA на «Белсаце», Белсат
- ↑ https://by.tgstat.com/en/channel/@nexta_live
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 21 сакавіка 2021.
- ↑ Коратка // Звязда : газета. — 21 кастрычніка 2020. — № 205 (29319). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ↑ "Канал «Нехта Лайв» і лагатып «Нехта» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі". Газета «Звязда». 20 кастрычніка 2020. Праверана 29 мая 2021.
- ↑ "Аб сустрэчы з Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі". Міністэрства замежных спраў Беларусі. 16 лістапада 2020. Праверана 29 мая 2021.
- ↑ КДБ Беларусі ўключыў заснавальнікаў тэлеграм-канала НЕХТА у спіс тэрарыстаў (укр.). Украінская праўда. Праверана 9 сакавіка 2021.
- ↑ Германія прапанавала ўключыць Лукашэнку ў санкцыйны спіс ЕС (укр.). Украінская праўда. Праверана 17 кастрычніка 2020.
- ↑ Сілы бяспекі знялі заснавальніка NEXTA з самалёта, які прызямліўся ў Мінску, і затрымалі яго 23.05.2021
- ↑ Улады Беларусі пагражаюць збіць самалёт Ryanair, паведамляе прадстаўнік апазіцыі 23.05.2021
- ↑ Беларускія службы дазволілі самалёту ляцець у Вільнюс з пасажырамі пасля пяці гадзін знаходжання ў Мінску 23.05.2021
- ↑ МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «N*XTA» экстрэмісцкім фарміраваннем . Новы Час (29 кастрычніка 2021). Праверана 13 студзеня 2022.
- ↑ БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (17 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2021. Праверана 22 снежня 2021.
- ↑ Група каналаў Сцяпана Пуцілы прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй . Новы Час (8 красавіка 2022). Праверана 11 красавіка 2022.
- ↑ Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу . Новы Час (18 мая 2023).
- ↑ Раман Пратасевіч памілаваны Лукашэнкам . Новы Час (22 мая 2023).
- ↑ Блогер Nexta получил Национальную премию за защиту прав человека имени Виктора Ивашкевича . Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 7 сакавіка 2022.
- ↑ Belarusian opposition receives 2020 Sakharov Prize (англ.). European Parliament (16 снежня 2020). Праверана 24 лютага 2021.
- ↑ Названы лауреаты премии «Профессия — журналист» Архівавана 30 жніўня 2021. // Colta.ru
- ↑ Białoruski bloger NEXTA w TOP-5 konkursu Dziennikarz Roku Grand Press 2020
- ↑ Вручили премии «Global Belarusian Solidarity Award». Среди победителей – «Белсат» Архівавана 21 кастрычніка 2022. // Belsat
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 18 чэрвеня 2022.
- Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Архівавана 5 лютага 2022. (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)