Сцяпан Аляксандравіч Пуціла

(Пасля перасылкі з Сцяпан Пуціла)

Сцяпан Аляксандравіч Пуціла (псеўд. Сцяпан Святлоў, нар. 27 ліпеня 1998 г. у Мінску) — беларускі журналіст, аўтар папулярных грамадска-палітычных каналаў у Беларусі з агульнай назвай «NEXTA»[1].

Сцяпан Пуціла
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Сцяпан Аляксандравіч Пуціла
Дата нараджэння 27 ліпеня 1998(1998-07-27) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Жыццё Беларусь, Польшча
Род дзейнасці журналіст, відэаблогер
Вэб-сайт nexta.tv
Канал на YouTube
Назва канала NEXTA
Гады актыўнасці 2015 — цяперашні час
Жанр палітыка, грамадства
Падпісанты 657 000 (чэрвень 2022)
Калектывы NEXTA

Біяграфія правіць

 
Сцяпан Пуціла на цырымоніі ўручэння прэміі Сахарава

Сын журналіста Аляксандра Пуцілы, які раней працаваў спартыўным каментатарам Белтэлерадыёкампаніі, а пасля аглядальнікам спартыўных навін на тэлеканале «Белсат» у Польшчы[2].

Вучыўся ў Сеніцкай сярэдняй школе імя Янкі Купалы[3], пасля чаго скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, пазбаўлены афіцыйнага статусу навучальнай установы. Пра сваю альма-матар Сцяпан Пуціла сказаў[4]:

  Для мяне асабіста Ліцэй – час пачаткаў. Там я пачаў здымаць першыя (не)сур’ёзныя відэа — старажылы абавязкова будуць памятаць супершоу «Банкі цягнуць»; пачаў займацца журналістыкай – выдаў нават некалькі нумароў культавай газеты «Трыкутнік»; пачаў займацца музыкай. Вынікам нашай з сябрамі працы сталі песні гурта NEXTA — «Выбора нет» ды «Феерверк».  

Атрымаў вядомасць па назве свайго Ютуб-канала, стаў адным з самых папулярных беларускіх грамадска-палітычных блогераў. У лютым 2018 года супраць Сцяпана Пуцілы спрабавалі завесці крымінальную справу паводле артыкула 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» за ролікі на YouTube, нібыта па скарзе невядомай грамадзянкі. З таго часу ён не наведвае Беларусь[5].

У сакавіку 2019 атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча[6].

Жыве ў Польшчы[7], дзе скончыў вучобу. З восені 2018 года вядзе праграму інфармацыйна-забаўляльную праграму «Суб’ектыў» на тэлеканале «Белсат»[8].

У 2020 годзе Пуціла разам з іншымі прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху атрымаў прэмію Сахарава[9].

3 мая 2023 года Мінскі абласны суд завочна прыгаварыў Пуцілу да 20 гадоў калоніі[10].

Публічная дзейнасць правіць

Публічную дзейнасць пачаў у кастрычніку 2015 года, стварыўшы канал NEXTA на YouTube. Асноўны напрамак — «забаўляльны, інфармацыйны або музычны кантэнт»[11]. Найбольш папулярнае відэа — «Их ждёт смертная казнь» пра чарговы смяротны прысуд у Беларусі: 5,3 млн праглядаў[12]. Першае відэа — песня «Выбора нет», прымеркаваная да прэзідэнцкіх выбараў з заклікам да іх байкоту[13]. Спецслужбы амаль адразу ж зацікавіліся асобай блогера: прыходзілі, сярод іншага, у школу, высвятлялі, хто ён такі ды адкуль узяўся[14].

У 2017 годзе ўдзельнічаў у некалькіх акцыях пратэсту, у тым ліку ў родапачынальніку Маршаў недармаедаў — «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага 2017 года, з якога вёў стрым-трансляцыю ў Periscope[ru]. Выпусціў некалькі відэаролікаў, прысвечаных пратэстам у Беларусі[14].

З восені 2018 года актыўна вядзе канал у Telegram[7]. Частка інфармацыі публікуецца ў дадатковым канале NEXTA Live, разлічаным на менш важныя навіны[15]. Аўдыторыя пашырылася ў тым ліку дзякуючы інсайдам з МУС Беларусі[16]. Былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад сваёй адстаўкай заявіў, што выкрыў крыніцы Telegram-канала NEXTA[17], аднак блогер гэтую заяву абвергнуў[18].

З верасня 2018 года робіць праграму «Суб’ектыў» для тэлеканала «Белсат»[19].

Фільмаграфія правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. NEXTA в других соцсетях и сервисах
  2. Бацька відэаблогера NEXTA, якога западозрылі ў абразе Лукашэнкі: Кішка тонкая, каб нас запалохаць
  3. Степан Светлов — Краткая информация
  4. Коласаўскаму ліцэю — 29. Блогер NEXTA ды іншыя выпускнікі — пра сваю альма-матар. 14 студзеня 2019
  5. nashaniva.by
  6. Блогер Nexta атрымаў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча
  7. а б «90 % людей хотят остаться анонимами. Все боятся, но многие даже не знают, чего». Большое интервью с создателем Telegram-канала NEXTA. 22 мая 2019
  8. Суб’ектыў на «Белсаце»
  9. «На их стороне правда». Премию Сахарова за 2020 год получила белорусская оппозиция
  10. Прысуд Раману Пратасевічу і астатнім фігуранты «справы N*XTA» ўступіў у сілу. Новы Час (18 мая 2023).
  11. Пра канал NEXTA на YouTube
  12. Их ждёт смертная казнь
  13. Нам па 18, але галасаваць ня хочацца. Ліцэйскі гурт «NEXTA» запісаў песьню-заклік да байкоту
  14. а б «Текст о сотруднике ГАИ набирал дрожащими руками». Интервью с автором канала NEXTA. 22 мая 2019 Архівавана 15 жніўня 2020.
  15. NEXTA Lite
  16. Хто зьлівае блогеру NEXTA ўнутраныя зводкі міліцыі
  17. На развітанне Шуневіч сказаў, што раскрыў крыніцы тэлеграм-канала Нехта, і паабяцаў звольніць іх з міліцыі
  18. Шуневіч сказаў, што вылічыў крыніцы ўцечкі службовай інфармацыі. NEXTA гэта зняпраўджвае
  19. belsat.eu

Спасылкі правіць