Генадзь Аркадзьевіч Казакевіч

Генадзь Аркадзьевіч Казакевіч (нар. 14 лютага 1975, Мінск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік крымінальнай міліцыі (з 2020 года). Генерал-маёр міліцыі (2021).

Генадзь Аркадзьевіч Казакевіч
Нараджэнне 14 лютага 1975(1975-02-14) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць міліцыянер, дзяржаўны служачы
Ваенная служба
Званне
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

У 1994 годзе скончыў Мінскі гандлёвы тэхнікум.

З 1992 па 2012 год працаваў на розных пасадах у следчых органах, у 2012 годзе перайшоў у крымінальную міліцыю з пасады начальніка следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

У 1999 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства».

У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікай».

Кіраваў аддзелам у галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2014 года прызначаны начальнікам упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

У красавіку 2017 года ўзначаліў галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

З 25 лютага[1] па 19 лістапада 2020 года быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі. 19 лістапада 2020 года прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.

У кастрычніку 2020 года палітычная зняволеная Марыя Калеснікава праз ліст паведаміла, што падчас выкрадання ёй пагражаў асабіста намеснік кіраўніка МУС Казакевіч, які казаў, што калі яна не з’едзе, то будзе «25 гадоў без зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам»[2].

1 сакавіка 2021 года Казакевічу прысвоена званне генерал-маёра міліцыі[3].

Узнагароды правіць

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін правіць

31 жніўня 2020 года Казакевіч быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[5].

2 кастрычніка 2020 года Казакевіч быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ён быў прызнаны адказным «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы Міністэрства ўнутраных спраў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў»[6]. 20 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[7]. Акрамя таго, Казакевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Канада[8], Вялікабрытанія[9], Швейцарыя[10][11].

23 снежня 2020 года Казакевіча таксама дадалі ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13].

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 25 февраля 2020 года № 75 «О Г. А. Казакевиче» Архівавана 10 кастрычніка 2021.
  2. Перуновская, Алеся. Та, которую не смогли запугать. За что судят Марию Колесникову? (руск.). Deutsche Welle (4 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  3. https://news.tut.by/economics/720847.html Архівавана 7 сакавіка 2021.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 года № 387 «Аб узнагароджанні» Архівавана 6 мая 2021.
  5. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  6. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  8. Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  9. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  10. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  11. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  12. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  13. Psaledakis, Daphne. U.S. expands sanctions on Belarus over August election, crackdown on protesters (англ.). Reuters (23 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.