Захад-2009
Захад-2009 — сумесныя расійска-беларускія аператыўна-стратэгічныя ваенныя вучэнні, якія праводзіліся ў 2009 годзе. Задача — падрыхтоўка Узброеных Сіл Расіі і Беларусі да забеспячэння стратэгічнай стабільнасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. У вучэннях былі задзейнічаны каля 12 500 вайскоўцаў.
Правядзенне
правіцьВучэнні складаліся з двух этапаў:
- Падрыхтоўка абарончай аперацыі.
- Ацэнка эфектыўнасці функцыянавання Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па адбіцці ўдараў з паветра і кіраванні групоўкамі войск пры вядзенні баявых дзеянняў за ўтрыманне абарончых рубяжоў.
Асноўнае месца правядзення — Абуз-Лясноўскі палігон. У ходзе вучэнняў былі задзейнічаны палігоны 174-ы «Даманава», 210-ы авіяцыйны палігон ВПС і войск СПА «Ружаны» і авіяцыйны палігон 206-й штурмавой авіяцыйнай базы «Нёман». Удзельнічала звыш 220 танкаў, каля 470 баявых браніраваных машын, 230 самаходных і буксіруемых артылерыйскіх гармат, мінамётаў і рэактыўных сістэм залпавага агню, 60 самалётаў і 40 верталётаў.
З расійскага боку ўдзельнічалі падраздзяленні Маскоўскай і Прыволжска-Уральскай ваенных акругаў, Чарнаморскага, Паўночнага і Балтыйскага флоту, стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі Ту-160 і Ту-95, самалёты-разведчыкі А-50, дзяжурныя сілы і сродкі СПА.
На флоцкім палігоне «Хмялёўка» праводзілася аперацыя па высадцы марскога дэсанту, размешчаным на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. У высадцы ўдзельнічалі караблі трох флатоў: Балтыйскага, Паўночнага і Чарнаморскага. Было задзейнічана каля 2 тысяч чалавек, больш за 30 баявых караблёў, каля 20 судоў забеспячэння, да 30 самалётаў і верталётаў, каля 30 танкаў, 100 адзінак браніраваных машын, 40 установак залпавага агню і мінамётаў. Акрамя таго, былі задзейнічаны парашутна-дэсантны батальён 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, марская і ваенна-транспартная авіяцыя[1].
Паветраны інцыдэнт
правіцьПадчас вучэнняў адбыўся міжнародны інцыдэнт. Расійскі самалёт А-50 наблізіўся да мяжы Эстоніі і быў перахоплены знішчальнікамі ВПС Германіі, якія патрулявалі паветраную прастору краін Балтыі. Затым да інцыдэнту падключыліся расійскія і фінскія знішчальнікі. Праз некаторы час самалёты трох краін разышліся[2].
Заўвагі
правіць- ↑ Оперативно-стратегические учения «Запад-2009» . Kremlin.ru (28 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
- ↑ Танго на "Фантомах": Немецкие истребители в небе Балтии . Deutsche Welle (15 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 17 красавіка 2011.
Літаратура
правіць- Учения «Запад 2009». «Захват» балтийского плацдарма. // Военный парад : журнал. — 2009. — Сентябрь (т. 95, № 05). — С. 4-5. — ISSN 1029-4678.
Спасылкі
правіцьЗахад-2009 на Вікісховішчы |