Беларуская Вікіпедыя
Беларуская Вікіпедыя — беларускамоўны раздзел Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе, які быў заснаваны 27 сакавіка 2007 года.
![]() | |
---|---|
![]() | |
| |
URL | be.wikipedia.org (бел.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | беларуская |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Пачатак працы | 27 сакавіка 2007 |
Колькасць артыкулаў | 227 639 |
Колькасць выяў | 3 273 |
Колькасць старонак | 659 996 |
Колькасць правак | 4 316 630 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 125 964 |
Актыўных удзельнікаў | 298 |
Адміністратараў | 11 |
Глыбіня | 23,6 |
![]() |
Паводле колькасці артыкулаў беларуская Вікіпедыя займае 46-е месца сярод моўных раздзелаў Вікіпедыі і 34-е месца паводле якасці артыкулаў.
ГісторыяПравіць
Пачатковы этап (2004—2006)Правіць
Вікіпедыя на беларускай мове была запушчана вясной 2004 года. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы гэтага раздзела з’явіўся 6 красавіка 2004 года, першыя артыкулы — 12 жніўня. Пасля гэтага на працягу двух з паловай гадоў у беларускай Вікіпедыі суіснавалі розныя арфаграфіі беларускай мовы. Неўрэгуляванасць пытанняў суіснавання ў раздзеле некалькіх арфаграфій выклікала канфлікты і «войны правак».
21 лютага 2005 года колькасць артыкулаў у раздзеле дасягнула 1000, а 6 снежня — 2000.
Канфлікт і падзел праекта (2006—2007)Правіць
У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Мэта-вікі з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзела, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. З’явіўся беларускі раздзел у афіцыйным правапісе ў Вікі-інкубатары. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3 800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.
27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Вікімедыя, быў ажыццёўлены перанос існуючага (агульнага) беларускага раздзела, які налічваў каля 6 700 артыкулаў, на адрас be-x-old.wikipedia.org, далейшы яго лёс планавалася вырашыць пазней. Задавальненне заяўкі на стварэнне раздзела ў афіцыйнай арфаграфіі было ажыццёўлена шляхам пераносу зместу Вікі-інкубатара, які змяшчаў на той момант больш 3565 артыкулаў, на вызвалены дамен be.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.
Сучасны этапПравіць
15 сакавіка 2008 года ў Беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе створаны 10-тысячны артыкул.
16 мая 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 20-тысячны артыкул.
28 ліпеня 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі быў запушчаны праект «Звязнасць», удзельнікамі якога быў праведзены аналіз звязнасці артыкулаў, які паказаў, што амаль чвэрць артыкулаў у раздзеле з’яўляюцца ізаляванымі.
16 лістапада 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 25-тысячны артыкул — Рудольф I Габсбург.
22 жніўня 2012 года раздзел беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе абагнаў па колькасці артыкулаў раздзел беларускай Вікіпедыі ў класічным правапісе (46 045 артыкулаў да 46 044).
15 верасня 2012 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 50 000.
31 мая 2013 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 60 000.
12 сакавіка 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла за 70 000.
27 лістапада 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 77 777.
28 студзеня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 80 000.
28 жніўня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 100 000. Да таго моманту раздзел займаў 53 месца.
18 студзеня 2017 года быў створаны 125 000-ы артыкул, а 31 студзеня 2018 года колькасць артыкулаў перавысіла 150 000.
31 снежня 2020 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 200 000.
Статыстыка праглядаў па краінахПравіць
Беларуская Вікіпедыя[1] | ||||
---|---|---|---|---|
Беларусь | 33.3% | |||
ЗША | 18.5% | |||
Францыя | 16.9% | |||
Германія | 9.1% | |||
Вялікабрытанія | 6.1% | |||
Кітай | 3.2% | |||
Нідэрланды | 3.1% | |||
Іншыя | 13.2% | |||
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская Вікіпедыя
- Галоўная старонка Беларускай Вікіпедыі
- Аналіз найбольшых праглядаў за дзень