Вікіпедыя:Форум/2015
Транслітэрацыя назваў населеных пунктаў правіць
Нечакана заўважыў, што населеныя пункты кшталту Вялікае Кашо, Вялікія Бортнікі ў прэамбуле пераўтварыліся па-руску з Больших у Великие. Сэнс назвы змяняецца! Дарэчы аб Бортніках Сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта (руск.)--VladimirZhV (размовы) 05:45, 25 снежня 2015 (MSK)
- Усім нам належыць усвядоміць, што ўласныя назвы геаграфічных аб’ектаў не перакладаюцца, а транслітаруюцца. Напрыклад, беларускае Вялікае Сяло перадаецца як Великое Село, а не Большое Село. Ёсць для гэтага і іншыя падставы. Сутнасць назваў, якімі мы карыстаемся сёння, раскрываецца толькі ў кантэксце рэалій той эпохі, якая іх спарадзіла. У Лаўрэнцеўскім летапісе (1377 г.) паведамляецца, што вялікі князь Вячаслаў сядзеў у Кіеве “на Великом дворе”. У княжацкі перыяд назвы Великий Двор, Великое Село, Великая Слобода даваліся не за тое, што яны вызначаліся сваімі памерамі, а за тое, што належалі вялікім князям. Таму пераклад Вялікае Сяло на Большое Село з’яўляецца скажэннем, адступленнем ад гістарычнай праўды. Крыху іншая сітуацыя ў назвах, што ўтвараюць процілеглыя пары: Вялікае Сяло – Малое Сяло, Вялікія Лепі – Малыя Лепі. Але і ў гэтым выпадку не трэба спяшацца Вялікі замяняць на Большой, паколькі ў перыяд узнікнення назваў Вялікі ў іх складзе ўжываўся не ў сэнсе ‘значны паводле сваіх памераў’, а ў сэнсе ‘галоўны, асноўны’. Добры прыклад падаюць нам расіяне і украінцы. У расійскай айканіміі без перакладу функцыянуюць назвы з кампанентам Великий (Великий Устюг, Великие Луки) і Большой (Большой Бор, Большое Село). І гэта ўспрымаецца зусім натуральна, таму што і тыя, і другія маюць пад сабою розную гістарычную аснову. Украінскія назвы з прыметнікам Великий, Велика па-руску перадаюцца без пераклада (Великий Бичків – Великий Бычков, Велика Корениха – Великая Корениха). Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:23, 25 снежня 2015 (MSK)
- На мой погляд, гэта падкрэслівае магчымыя супярэчнасці. Прыклад з Вялікімі Лукамі і Вялікім Усцюгам (дадам ад сябе Вялікі Ноўгарад) не выклікае сумненняў, няма паблізу ад іх Малых Лук і Малога Усцюга. А вось Малое Кашо і Малыя Бортнікі (насамрэч, меншыя па памерах) існуюць на невялікай адлегласці ад іх Вялікіх, веліч якіх нідзе не пацверджана. Магчыма, і правілы калі-небудзь гэта стануць улічваць...--VladimirZhV (размовы) 13:11, 25 снежня 2015 (MSK)
- А славенскі Горад Нова-Места трэба трансьлітараваць як Новае-Места, ці лепш Новы-Горад? --Liashko (размовы) 00:51, 29 снежня 2015 (MSK)
- Мы тут крыху можам заблытацца. Адкрываючы абмеркаванне, мелася на ўвазе транслітэрацыя беларускіх назваў. А Горад Нова-Места, на мой погляд, лепш было б Ново-Место. Дзеля чаго ўвогуле перакладаць?--VladimirZhV (размовы) 06:04, 29 снежня 2015 (MSK)
- Ну, вы ж прапануеце перакладаць беларускія тапонімы на расейскую.--Liashko (размовы) 16:44, 29 снежня 2015 (MSK)
- Вы крыху памыляецеся. Я прапаную, толькі ў пэўных выпадках, дзеля выключэння змянення першапачатковага сэнсу назвы, перакладаць (на рускую мову).Дарэчы, не выключаю, што некаторыя назвы ў памежных абласцях паходзяць ад моў памежных дзяржаў і народаў. --VladimirZhV (размовы) 18:35, 29 снежня 2015 (MSK)
- Ну, вы ж прапануеце перакладаць беларускія тапонімы на расейскую.--Liashko (размовы) 16:44, 29 снежня 2015 (MSK)
- Мы тут крыху можам заблытацца. Адкрываючы абмеркаванне, мелася на ўвазе транслітэрацыя беларускіх назваў. А Горад Нова-Места, на мой погляд, лепш было б Ново-Место. Дзеля чаго ўвогуле перакладаць?--VladimirZhV (размовы) 06:04, 29 снежня 2015 (MSK)
- А славенскі Горад Нова-Места трэба трансьлітараваць як Новае-Места, ці лепш Новы-Горад? --Liashko (размовы) 00:51, 29 снежня 2015 (MSK)
- На мой погляд, гэта падкрэслівае магчымыя супярэчнасці. Прыклад з Вялікімі Лукамі і Вялікім Усцюгам (дадам ад сябе Вялікі Ноўгарад) не выклікае сумненняў, няма паблізу ад іх Малых Лук і Малога Усцюга. А вось Малое Кашо і Малыя Бортнікі (насамрэч, меншыя па памерах) існуюць на невялікай адлегласці ад іх Вялікіх, веліч якіх нідзе не пацверджана. Магчыма, і правілы калі-небудзь гэта стануць улічваць...--VladimirZhV (размовы) 13:11, 25 снежня 2015 (MSK)
- Не бачу ніякіх падстаў для дыскусіі і спрэчак. Заліўка назваў адбывалася згодна з даведнікам Лемцюговай (які з'яўляецца адной з нямногіх нарматыўных крыніц у напісанні назваў населеных пунктаў Беларусі), на што стаіць адпаведная зноска. Чаму так у Лемцюговай — іншае пытанне, мы тут толькі адлюстроўваем тое, што ў крыніцах (хоць спадар Чаховіч і на гэта вышэй пакінуў каментарый). Калі ў кагосьці ёсць інфармацыя з іншымі напісаннямі, то дадавайце, толькі асобна (каб не змяняць таго, што ад Лемцюговай) і вельмі пажадана са спасылкамі на крыніцу (думаю, для рускай мовы лепш за ўсё карты Белкартаграфіі, ці энцыклапедыі кшталту "Гарады і вёскі Беларусі" — калі ёсць на рускай мове). --Artsiom91 (размовы) 20:11, 29 снежня 2015 (MSK)
Падводзім вынікі за 2015 год правіць
Паважаныя, вікіжыхары,
- Падрыхтаваў анкету. Мэта гэтай анкеты раскрыць патэнцыял вікі руху ў Беларусі для далейшага паляшчэння дзейнасці ў 2016 годзе.
- Атрыманыя дадзеныя будуць абмяркоўвацца падчас сустрэчы вікі юзэр групы 19 снежня.
- Прыблізны час запаўнення 20 хвілін.
- Павестка сустрэчы 19 снежня. Запрашаем усіх на сустрэчу!
--Mr. Zabej (размовы) 19:51, 14 снежня 2015 (MSK)
- Сустрэча адбылася і запаўняць анкету ўжо не мае сэнсу? Ці я не так зразумеў? Віталь 12:08, 31 снежня 2015 (MSK)
Важнае абмеркаванне правіць
Тут адбываееца важнае абмеркаванне. Просьба прагаласаваць. --Artificial123 (размовы) 18:25, 10 снежня 2015 (MSK)
Вік-фотаэкспедыцыя ў Нацыянальны гістарычны музей і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства правіць
Шаноўная супольнасць, дамовіўся з супрацоўнікамі абедзвюх устаноў: нас чакае адносна цёплы прыём. Адзінае, што маю слабаватую фотатэхніку. Можа, хтосьці з добрым фотаапаратам жадае скласці кампанію? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:36, 1 снежня 2015 (MSK)
Параўнальная табліца імёнаў і назваў Бібліі. Галасуйце і абмяркоўвайце! правіць
Шаноўная супольнасць, мы спрабуем выбраць адзіны варыянт для ўніфікацыі назваў артыкулаў пра кнігі Бібліі і яе персанажаў. Калі ласка, азнаёмцеся з табліцай ніжэй (кожны слупок паказвае назвы і імёны з той ці іншай крыніцы), абмяркоўвайце і галасуйце. Абярэм стандарт наймення артыкулаў разам!
Клышка (2014) | Чарняўскі (2012) | БЭ (год Х) |
---|---|---|
Матфей | Мацвей | Матфей |
Іаан | Ян | Іаан (евангеліст) |
Паводле Лукі Святое Дабравесце | Евангелле паводле Лукі | Евангелле паводле Лукі |
Апостал Пётр | Апостал Пётра | Апостал Пётр |
Апостал Павел | Апостал Паўла | Апостал Павел |
Дзеянні Святых Апосталаў | Дзеі Святых Апосталаў | |
Ліст да Рымлянаў Святога Апостала Паўла | Ліст да Рымлянаў | |
Другі ліст да Фесаланікійцаў Святога Апостала Паўла | Другі ліст да Тэсалонцаў | |
Ісус | Ісус | Ісус |
Іосіф | Язэп | |
Філіп | Піліп | |
Ніканор | Міканор | |
Тыман | Тымон | |
Пармен | Пармэн | |
Сіман | Сімон | |
ІСНУЕ ТОЛЬКІ НОВЫ ЗАПАВЕТ | УСЯ БІБЛІЯ ЁСЦЬ | |
- А тлумачэнні? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:56, 14 снежня 2015 (MSK)
- Уладзіслаў, што Вы маеце на ўвазе пад тлумачэннямі? Аргументы за ці супраць? Удакладніце, калі ласка, бо саму логіку перакладчыка я растлумачыць не змагу... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:18, 15 снежня 2015 (MSK)
- Людзі не разумеюць, што гэта за табліца, а тым больш, што мы ад іх хочам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:10, 25 снежня 2015 (MSK)
- Ну я дадаў тлумачэнне. Спадзяюся, будуць водгукі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:17, 27 снежня 2015 (MSK)
- Людзі не разумеюць, што гэта за табліца, а тым больш, што мы ад іх хочам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:10, 25 снежня 2015 (MSK)
- Уладзіслаў, што Вы маеце на ўвазе пад тлумачэннямі? Аргументы за ці супраць? Удакладніце, калі ласка, бо саму логіку перакладчыка я растлумачыць не змагу... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:18, 15 снежня 2015 (MSK)
- Зацікавіла мяне, хто такі ёсць Чарняўскі. Калі не памыляюся, Уладзіслаў Чарняўскі. Калі так, то зразумела пэўная «паланізацыя» і «беларусізацыя» у другой калонцы. Чаму толькі Ісус не стаў Езусам? І нядрэнна паглядзець у канцы гэтага артыкула. Я супраць гэтага варыянта, але не ўпэўнены, што мы дастаткова дасведчаныя ў такіх пытаннях.--VladimirZhV (размовы) 21:22, 27 снежня 2015 (MSK)
БЭ выглядит нормально. Остальное — уродство какое-то. Остальные с БЭ есть? --Artificial123 (размовы) 23:14, 27 снежня 2015 (MSK)
- Няма, нават Іосіф Абручнік нідзе не згадваецца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:39, 27 снежня 2015 (MSK)
- Нядрэнна было б спачатку (да абмеркавання) паглядзець, напрыклад, [1], [2], [3], [4].--VladimirZhV (размовы) 05:51, 28 снежня 2015 (MSK)
- А яшчэ задумацца, чаму ў нас Пётр не Камень, Пятровіч не Каменевіч, Пятроў не Каменеў, Джон не Ян і г.д. І адкуль з'явілася меркаванне, што трэба перакладаць імёны?--VladimirZhV (размовы) 06:07, 28 снежня 2015 (MSK)
VladimirZhV, Artificial123, варта зараз абраць штосьці з гэтых трох варыянтаў. Калі з'явіцца міжканфесійны пераклад (праца над ім ідзе ўжо доўгі час, але ніяк не скончыцца), мы ўсё заменім у адпаведнасці з ім. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:54, 28 снежня 2015 (MSK)
- Кажу ж, БЭ. --Artificial123 (размовы) 23:05, 28 снежня 2015 (MSK)
Завяршэнне заліўкі правіць
Толькі што завяршыў заліўку населеных пунктаў Беларусі. Не бяруся казаць, што ў нас цяпер ёсць артыкулы пра ўсе паселішчы ў краіне (у сілу тэхналагічнага працэсу некаторыя былі прапушчаны ботам), але 98% ёсць дакладна! Акрамя асноўных прац па дапрацоўцы, якія каардынуюцца на старонцы Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Заліўка, прапаную таксама разглядзець магчымасць заліўкі "мяса" ў стабы з даведнікаў і энцыклапедый, тэксты ў якіх звычайна аднатыпныя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:48, 29 лістапада 2015 (MSK)
- Астэроіды і NGC. --Artificial123 (размовы) 21:03, 29 лістапада 2015 (MSK)
- Ну, калі вызваліліся ад заліўкі, то прашу адміністратараў адрэагаваць на апошні запыт. І адкажыце, ці можна ўжо пачаць аўтаматычны перанос артыкулаў? А то спадар D.L.M.I. Bel ужо значную колькасць перанёс рукамі.--Artsiom91 (размовы) 00:10, 30 лістапада 2015 (MSK)
- Усіх віншую, пад назвы, якія былі занятыя, перанесла, цяпер сапраўды трэба мяса шукаць. У свой час рукамі крыху пераносіла інфу з базы Спаленыя вёскі (дарэчы, пра яе можна і артыкул стварыць, як лічыце?) - вось так гэта выглядала. Крыніца там надзейная, звесткі энцыклапедычныя і ў табліцах, ботавод жадаючы знойдзецца?--Хамелка/ разм. 09:50, 30 лістапада 2015 (MSK)
- Заўважу, што пры гэтым раздзел згубіў только 2 балы глыбіні. Гэта значна лепш, чым магло б здарыцца. Болей за тое, глыбіня патроху расце. - Эраліан (размовы) 18:58, 4 снежня 2015 (MSK)
Топ кастрычніка 2015 правіць
Вось тут ёсць топ наведвальнасці за кастрычнік 2015 года. Першае 51 месца займаюць Галоўная старонка і Спісы мат.-культ. каштоўнасцяў, а наступныя 100 артыкулаў даю ніжэй. У крыніцы топ больш глыбокі, калі каму цікава.
--Максім Л. (размовы) 11:26, 13 лістапада 2015 (MSK)
Дзякую за файную статыстыку, Максім. На вялікі жаль, можам убачыць, што ўсё яшчэ наш раздзел з'яўляецца "местачковым", бо штогод найбольш чытаныя артыкулы не змяняюцца: яны амаль усе звязаныя ці з Беларуссю, ці з нейкімі вельмі агульнымі і абстрактнымі паняццямі. Было б цікава ўбачыць падобную статыстыку для іншых моўных раздзелаў: у прыватнасці, для рускага, англійскага і тарашкевіцы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:49, 13 лістапада 2015 (MSK)
- Ігар Барысавіч, па спасылцы вышэй іншыя мовы таксама вельмі лёгка знайсці.--Хамелка/ разм. 14:58, 13 лістапада 2015 (MSK)
Месяц Азіі правіць
З 1 па 30 лістапада 2015 года праходзіць вікімарафон, які прысвечаны напісанню і паляпшэнню артыкулаў па тэмах, звязаных з Азіяй. Прыняць удзел можа кожны, для гэтага проста дадайце сваё імя сюды --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:30, 2 лістапада 2015 (MSK)
- Дадаў беларускую Вікіпедыю і сябе. Далучайцеся астатнія! Frantishak (размовы) 01:13, 3 лістапада 2015 (MSK)
- Таксама далучыўся, Азія ў нас слаба прапрацавана --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:15, 3 лістапада 2015 (MSK)
- Можа вы выступіце арганізатарам для арганізаванага дадання ў марафон? Frantishak (размовы) 05:17, 4 лістапада 2015 (MSK)
- Можна ўнутраны праект стварыць падобна да іншых моўных раздзелаў. --Kalinowski (размовы) 01:42, 4 лістапада 2015 (MSK)
Аб'яднанне шаблонаў правіць
Паважаная супольнасць, маю прапанову па рацыяналізацыі шаблонаў, звязаных з Беларуссю. Зараз мы маем 2 шаблоны: "Беларусь у тэмах" і "Беларусь паводле тэм". Прапаноўваю пакінуць той, што змяшчае зорачкі, дапоўніўшы яго інфармацыяй з другога. Затым другі выдаліць. Чакаю Вашых меркаванняў, шаноўныя Вікі-калегі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:25, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Штосьці я шаблона "Беларусь паводле тэм" не знаходжу. Калі ласка, вікіфікуйце абодва шаблоны, каб на іх можна было перайсці, а не шукаць рукамі.--Artsiom91 (размовы) 13:42, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Паважаны Арцём, я зрабіў вікіфікацыю. Прыклад шаблона "Беларусь паводле тэм" паглядзіце таксама ўнізе вось тут, бо, як я разумею, гэта аўтаматычны шаблон для любой краіны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:48, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Ігар Барысавіч, дзякуй, зараз зразумеў. {{Краіна ў тэмах}} — універсальны шаблон для любой краіны, для большасці краін яго дастаткова. Для Беларусі ёсць асобны шаблон {{Беларусь у тэмах}}, які змяшчае значна больш. Таму, замест таго каб карыстацца шаблонам "Краіна ў тэмах" з параметрам "Беларусь", варта выкарыстоўваць спецыяльны шаблон "Беларусь у тэмах". Так зараз амаль заўсёды і робіцца, артыкул пра сцяг, магчыма — пакуль адзінае выключэнне.--Artsiom91 (размовы) 13:54, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Дарагі Арцём, дык як Вы тады ставіцеся да ідэі дадаць у шаблон "Беларусь у тэмах" усё тое, што ў ім адсутнічае, але прысутнічае ў шаблоне "Краіна ў тэмах". Затым трэба адмовіцца ад шаблона "Краіна ў тэмах" у дачыненні Беларусі і выкарыстоўваць у артыкулах пра Беларусь выключна артыкул "Беларусь у тэмах?" --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:02, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Вядома, дадавайце ў шаблон "Беларусь у тэмах", што лічыце патрэбным, але пры гэтым неабходнасці слепа цягнуць усё, што ёсць у шаблоне {{Краіна ў тэмах}}, няма. «Затым трэба адмовіцца ад шаблона "Краіна ў тэмах" у дачыненні Беларусі» — яно так, варта ўсё перавесці на шаблон "Беларусь у тэмах", але тэхнічнай магчымасці забараніць выкарыстоўваць канструкцыю з "Краіна ў тэмах" няма.--Artsiom91 (размовы) 14:07, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Дарагі Арцём, дык як Вы тады ставіцеся да ідэі дадаць у шаблон "Беларусь у тэмах" усё тое, што ў ім адсутнічае, але прысутнічае ў шаблоне "Краіна ў тэмах". Затым трэба адмовіцца ад шаблона "Краіна ў тэмах" у дачыненні Беларусі і выкарыстоўваць у артыкулах пра Беларусь выключна артыкул "Беларусь у тэмах?" --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:02, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Ігар Барысавіч, дзякуй, зараз зразумеў. {{Краіна ў тэмах}} — універсальны шаблон для любой краіны, для большасці краін яго дастаткова. Для Беларусі ёсць асобны шаблон {{Беларусь у тэмах}}, які змяшчае значна больш. Таму, замест таго каб карыстацца шаблонам "Краіна ў тэмах" з параметрам "Беларусь", варта выкарыстоўваць спецыяльны шаблон "Беларусь у тэмах". Так зараз амаль заўсёды і робіцца, артыкул пра сцяг, магчыма — пакуль адзінае выключэнне.--Artsiom91 (размовы) 13:54, 1 лістапада 2015 (MSK)
- Паважаны Арцём, я зрабіў вікіфікацыю. Прыклад шаблона "Беларусь паводле тэм" паглядзіце таксама ўнізе вось тут, бо, як я разумею, гэта аўтаматычны шаблон для любой краіны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:48, 1 лістапада 2015 (MSK)
Як вы усе, напэўна, ведаеце, асновай кожнага артыкула з'яўляюцца аўтарытэтныя крыніцы. Найбольш аўтарытэтнымі крыніцамі (і гэта асобна падкрэслівае Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы) з'яўляюцца артыкулы ў навуковых часопісах. Далей - ужо кнігі, аўтарамі якіх з'яўляюцца паважаныя спецыялісты, апублікаваныя сур'ёзнымі выдавецтвамі. Толькі у самым канцы гэтай лінейкі ідуць анлайнавыя крыніцы. На жаль, як ужо неаднаразова адзначалася рознымі даследваннямі, у артыкулах Вікіпедыі непрапарцыянальна шырока прадстаўлены анлайнавыя крыніцы. Гэта зразумела – доступ да іх лёгкі, знайсці іх нецяжка. У той жа час большасць сур'ёзных навуковых прац дагэтуль усё ж такі публікуюцца на паперы.
Каб неяк змагацца з гэтай тэндэнцыяй, у рускамоўнай Вікіпедыі, як і у некаторых іншых, быў утвораны Проект:Библиотека, дазваляючы карыстальнікам атрымліваць доступ да матэрыяла, які адсутнічае ў іх. Сярод іншых раздзелаў праекта (у прыватнасці, каталога кніг, якія ёсць у удзельнікаў) асаблівую цікавасць можа ўяўляць раздзел Проект:Библиотека/Требуются книги. Паглядзіце актуальныя запыты, пагартайце архівы, каб зразумець, як гэта працуе. За кошт таго, што ў праекце прымаюць удзел жыхары розных дзяржаў, а сістэмы міжбібліятэчнага абмена нярэдка працуюць значна лепей, чым на тэрыторыі шмат якіх краін былога СССР, нярэдка удаецца дастаць працы, прачытаць якія асобай надзеі не было. Калі Вам патрэбен артыкул из якога-небудзь анлайн-сховішча (напрыклад, JSTOR ці De Gruyter), але у Вас няма падпіскі – Вам с радасцю дапамогуць і ў гэтым. З больш чым сотні запытаў за апошні год мы не змаглі дастаць матэрыял толькі у некалькіх выпадках.
Мне бы хацелась прапанаваць удзельнікам беларускага раздзела не саромецца і пры неабходнасці звяртацца ў праект з запытамі. Паколькі праект знаходзіцца ў рускамоўным раздзеле, асноўная мова для зносін там – руская. Калі ў каго-небудзь з'явяцца складанасці з фармулёўкай запыта на рускай мове, я заўсёды згодны дапамагчы.
Калі бы знайшліся якия-небудзь удзельнікі, гатовыя дапамагчы нам з матэрыяламі, якія знаходзяцца ў беларускіх бібліятэках, - гэта было б наогул ідэальна. Толькі трэба ўлічваць, что грошай там, як і заўсёды ў Вікіпедыі, ніхто не плаціць :-) З павагай, Baccy (размовы) 23:47, 23 кастрычніка 2015 (MSK)
- Дзякуй. Бачыў у АнглВіксе гэты праект, там наогул вельмі крута і шмат удзельнікаў, а ў чым сэнс асобнага рускага праекта? --Максім Л. (размовы) 02:53, 24 кастрычніка 2015 (MSK)
- У стварэнні праекту я не ўдзельнічаў, але, на маю думку, сэнс менавіта ў аблягчэнні дапамогі рускамоўным удзельнікам ды іншым. Пра той праект у АнглВікі няшмат хто ведае. Я, напрыклад, да знаемства с праектам пра аналагічныя наогул не ведаў. З павагай, Baccy (размовы) 21:40, 26 кастрычніка 2015 (MSK)
100 артыкулаў у беларускім ВікіЦытатніку! правіць
Віншую! Я викификував наяўныя артыкула і запісаў у Wikimedia News. Жыве Беларусь!--Сергій Липко (размовы) 18:05, 19 кастрычніка 2015 (MSK)
- Жыве вечна! Дзякуем. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:01, 24 кастрычніка 2015 (MSK)
Артыкулы года правіць
Ну што, пачнем? --Artificial123 (размовы) 10:38, 16 кастрычніка 2015 (MSK)
- Нейдзе тут Вікіпедыя:Артыкулы года/2015? --JerzyKundrat (размовы) 12:30, 20 кастрычніка 2015 (MSK)
- Так. --Artificial123 (размовы) 13:24, 20 кастрычніка 2015 (MSK)
З 20 кастрычніка на старонцы Вікіпедыя:Артыкулы года/2015/Кандыдаты ў артыкулы года пачалася намінацыя і абмеркаванне артыкулаў. --JerzyKundrat (размовы) 16:33, 22 кастрычніка 2015 (MSK)
Вітаю, паважанае спадарства. Я тут скончыла нарэшце перакладанне з розных моў гэты артыкул, якое цягнулася болей за год. Наколькі я ведаю, гэта самае поўнае і сучаснае апісанне гэтай пячоры на беларускай мове, прынамсі ў Сеціве. Але, зразумела, паколькі перакладала ў тым ліку з іспанскай, думаю, што ў артыкуле будзе некаторая колькасць граматычных памылак. Буду вельмі ўдзячна за вычытку ўсім жадаючым дапамагчы. Калі сустрэнецца зусім незразумелае месца, пішыце на старонцы размоў. буду глядзець.--Хамелка/ разм. 13:45, 10 кастрычніка 2015 (MSK)
- Спадарыня Хамелка, дык выстаўце артыкул на кандыдата ў добрыя ці абраныя — тады і рэцэнзаванне лепей пойдзе.--Artsiom91 (размовы) 13:50, 10 кастрычніка 2015 (MSK)
- Без вычыткі не пацягне на добры.--Хамелка/ разм. 13:51, 10 кастрычніка 2015 (MSK)
- Выставіце на рэцэнзаванне. --Artificial123 (размовы) 10:38, 16 кастрычніка 2015 (MSK)
- Без вычыткі не пацягне на добры.--Хамелка/ разм. 13:51, 10 кастрычніка 2015 (MSK)
Пачаў уніфікацыю біблійных персанажаў правіць
Зараз пачаў уніфікацыю біблійных персанажаў у адпаведнасці з вынікамі ніжэй надрукаванага абмеркавання. Калі ласка, устрымайцеся ад глабальных выпраўленняў і адкатаў правак да канца гэтай працы. Мяркую, скончу дзесьці ў канцы наступнага тыдня. Заўвагі і прапановы лепей таксама пакідаць тут, а не ў старонках размоў да кожнага артыкула. Дзякую за разуменне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:44, 7 кастрычніка 2015 (MSK)--Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:44, 7 кастрычніка 2015 (MSK)
- Каб не было адкатаў, розныя цікавыя незвычайнасці, накшталт апостала "Пётры", трэба спачатку абмяркоўваць, асобна абмяркоўваць, падкрэслю. А то Вы, спадар Цярэшчанка, любіце нарабіць "карыснай работы", а тады выпраўляць назад. Ранейшы вопыт нічаму не навучыў? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:20, 7 кастрычніка 2015 (MSK)
- Дзе Вы раней былі, калі гэта пытанне абмяркоўвалася на форуме? Там большасць пагадзілася з Чарняўскім 12 года. Не падабаецца Чарняўскі, дык варта было пра гэта сказаць. Я адкатваю Вашы праўкі, бо будзе хаос. P. S. Мяркую, што беларускае біблійнае таварыства, якое складаецца з аўтарытэтных бібліістаў, лепей за нас усіх разбіраецца ў гэтым пытанні. Вам можа падабацца штосьці ці не падабацца, але ў такіх выпадках не адкатвайце, а ініцыюйце новыя абмеркаванні. Сярод крыніц з імёнамі, больш набліжанымі да сучасных, магу параіць Клышку, але ён мае толькі Новы Запавет. Стары трэба будзе браць з Чарняўскага або іншай крыніцы. Так ці інакш, трэба ўсё рабіць праз агульныя абмеркаванні і стандартызаваць найменні артыкулаў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:06, 8 кастрычніка 2015 (MSK)
- Я папрасіў бы спыніць самадзейнасць, а ўжо зробленае вярнуць назад. Цалкам згодны са спадаром Дзянісам Тутэйшым, кожны перанос трэба адмяркоўваць. Ранейшае адмеркаванне тычылася толькі, што нядрэнна было б прыйсці да нейкага аднаго крытэрыя. А наконт Чарняўскага, то гэты пераклад яшчэ занадта "сыры", здаецца спачатку ён быў на тарашкевіцы, таму браць яго за аснову не варта.--Павел Петро (размовы) 10:10, 8 кастрычніка 2015 (MSK)
- Няхай "аўтарытэтныя бібліісты" спачатку пачытаюць слоўнікі беларускай мовы. Тым часам будзем мець артыкулы Пётр, апостал, Павел, апостал --JerzyKundrat (размовы) 10:35, 8 кастрычніка 2015 (MSK)
Гэта не самадзейнасць, а вынік абмеркавання на Форуме. Калі бібліісты не аўтарытэты ў Бібліі, то не магу нічога дадаць... Ніхто не будзе змяняць традыцыі пэўных перакладаў з прычыны таго, што мова змянілася. У такім выпадку пераношу ўсё па Клышку. Яго імёны найбольш адпавядаюць сучасным. Хто за? Хто супраць? Мяркую, ніхто. Тым часам я пачынаю. У выпадку ўзнікнення праблем будзем разбіраць іх тут. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:38, 8 кастрычніка 2015 (MSK)
- Паважаны, Ігар Барысавіч. Спыніціся, калі ласка. Не трэба нічога пачынаць. Спачатку трэба адмеркаваць. Няма такіх імёнаў у сучаснай беларускай мове, як Паўла (ці Павал) і Пётра, ёсць Павел і Пётр, якія даюцца ў гонар апосталаў. А наконт Чарняўскага ці Клышкі - гэта асобная размова--Павел Петро (размовы) 15:38, 8 кастрычніка 2015 (MSK)
- У Клышкі 2014 года: Іаан, Матфей, Лука, Марк, Павел, Пётр. Дзе тут дзіўныя і памылковыя імёны? Іх няма. Таму прынамсі новазапаветныя дзеячы могуць быць уніфікаванымі па ім. Гэта зрабіць варта, бо абмеркаванні заглыхаюць хутка. Калі Вы супраць вышэй згаданых імёнаў з Клышкі, паведаміце мне пра гэта. А ў прэамбулу я дадаю ўсе магчымыя варыянты. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:26, 8 кастрычніка 2015 (MSK)
Картка-шаблон правіць
Такі прыклад, і не адзін – артыкул Яўген Мікалаевіч Ціхановіч. Стаіць запыт на картку-шаблон. Але ці так гэта картка патрэбна? Картка, якая дае той жа тэкст артыкула. У рувікі цяпер пераважае тэндэнцыя адмовіцца ад карткі-шаблону. Я ж прапаную: такі запыт ў артыкул не ставіць. Хто хоча – картку-шаблон ў артыкул нехай паставіць, хто не хоча - і добра. Абы ў артыкуле ўсё было.--Ohlumon (размовы) 16:52, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- Шаблон патрэбны. --Artificial123 (размовы) 16:57, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
А давайце яшчэ ўсе запыты на вікіфікацыю, на арфаграфію і інш. прыбярэм. Хто хоча — і так выправіць. А пра картку — далёка не кожнаму артыкулу яна патрэбна, але ўсюды, дзе шаблон стаіць, картка б сапраўды дапамагла. Тое, што недзе нейкая тэндэнцыя пераважае — іхнія справы, ды і перавага адной тэндэнцыі не павінна забараняць удзельнікам пакідаць тыя запыты, якія хочацца, тым больш выкананне такіх запытаў несумненна палепшыць артыкул. "Я ж прапаную: такі запыт ў артыкул не ставіць" — не стаўце, ніхто Вас не прымушае.--Artsiom91 (размовы) 17:21, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- А які в картке сэнс, калі ў ей напісано што і ў самім артыкуле? Навошта два разы пісаць? Выяву можна ў самім артыкуле паставіць, яшчэ лепей будзе. "Выкананне такіх запытаў несумненна палепшыць артыкул". Хэх, гэта так - калі мы з вамі будзем іх палепшаць.--Ohlumon (размовы) 17:45, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- Спадар Ohlumon, пачытайце Вікіпедыя:Архіў запытаў на выдаленне/2012-2013#Шаблон:Асоба — калі Вы выступаеце ўвогуле супраць картак, а не проста запытаў на іх даданне. --Artsiom91 (размовы) 18:01, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- А які в картке сэнс, калі ў ей напісано што і ў самім артыкуле? Навошта два разы пісаць? Выяву можна ў самім артыкуле паставіць, яшчэ лепей будзе. "Выкананне такіх запытаў несумненна палепшыць артыкул". Хэх, гэта так - калі мы з вамі будзем іх палепшаць.--Ohlumon (размовы) 17:45, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
Карткі патрэбныя. З імі прасцей хутка шукаць інфармацыю. Часта няма патрэбы ўвогуле чытаць артыкул, бо хочаш толькі глянуць, напрыклад, дату нараджэння ў картцы. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:52, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- Спадар Ohlumon, карткі патрэбны зусім не для таго, што вы думаеце. Гэта, як і іншыя шаблоны, метад хуткай змены падачы ці зместу інфармацыі масава і аднамомантна. Дзякуючы шаблонам і працуючым вікізвесткам мы можам хутка абнаўляць нейкую інфу, дадаць новую выяву адразу ў ва ўсе артыкулы з агульнай івікай, перацягнуць інфу з іншага раздзелу праз вікізвесткі (дарэчы, іменна так вялікая частка НП-Беларусь набыла каардынаты - парсінгам з рускай, тарашкевіцкай і польскай івік), так што калі яны камусьці не падабаюцца ці не патрэбны, то можна і не ставіць, але адмяніць мы іх на данным узроўні развіцця тэхналогіі ўжо не можам.--Хамелка/ разм. 12:04, 5 кастрычніка 2015 (MSK)
Несвабодныя лагатыпы правіць
Выставілі да выдалення несвабодныя выявы, які да нас загружаны, але не выкарыстоўваюцца, пералік гл. на Удзельнік:Nemo bis/Unused files. Большасць пазначаных выяў -- лагатыпы, яны не выкарыстоўваліся з-за памылкі ў {{Картка:Кампанія}}, цяпер памылку выправіў і лагатыпы сталі выкарыстоўвацца. Пытанне ў тым ці трэба нам гэтыя лагатыпы наогул? Калі трэба, то аднаўлю ужо выдаленыя. Калі не -- будзем сціраць астатнія. --Максім Л. (размовы) 10:31, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- З чаго ж гэта яны нам непатрэбныя? Адзінкавыя выявы, можа, і састарэлі або з'явіліся на Вікісховішчы — але ў большасці выкарыстоўваюцца і дапаўняюць артыкулы, няма ніякай падставы выдаляць.--Artsiom91 (размовы) 10:55, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- Згодзен са спадаром Арцёмам. Лагатыпы патрэбныя. А тыя, што не выкарыстоўваюцца — трэба выдаляць. --Kalinowski (размовы) 17:32, 4 кастрычніка 2015 (MSK)
- Пан Kalinowski, там шмат файлаў звязаных са снукерам, якія не выкарыстоўваецца, яны і не будуць выкарыстоўвацца? --Максім Л. (размовы) 11:02, 5 кастрычніка 2015 (MSK)
- Пытанне здымаецца, бачу Ваш іх догляд. --Максім Л. (размовы) 12:18, 5 кастрычніка 2015 (MSK)
Псеўдазаліўка з Беларускай энцыклапедыі правіць
Сёння у мяне ў чарговы раз сапсаваўся настрой з-за гэтага шкодніцтва і я вымушана выказаць некалькі тэзісаў па тэме. Адразу вялікая просьба не абмяркоўваць тут пытанні аховы АП, у асноўным пазіцыя супольнасці тут вызначана і дадатковыя разборкі толькі адсунуць галоўнае ўбок.
1. Не ведаю, хто робіць гэтую заліўку, але калі гэта хтосьці з актыўных удзельнікаў, калі ласка, не суньце аманімічнае паняцце ў адзін артыкул (як было тут), правярайце на наяўнасць гэтага артыкула ў раздзеле (толькі сёння выдаляла адсюль). І НЕ залівайце больш за 3-5 артыкулаў у суткі, калі ласка. 2. Да ўсіх астатніх: калі заліўка будзе ісці далей такімі тэмпамі, мы ёю захлынёмся, як захлынуліся ў свой час казахі. Якасць у іх моцна спала. Мы ледзь-ледзь пераварылі заліўку архітэктурных аб'ектаў, я правяла вялікую працу па давядзенню яе да ладу, цяпер там усё не так дрэна, але тут іншае. Там былі аб'екты прыкладна аднаго тыпу, можна было больш-менш аўтаматычна афармляць па аднаму ўзору. У выпадку з БелЭН так не выйдзе. Як мінімум, трэба дадаць івікі, катэгорыі, вікіфікаваць адэкватна, бо аўтар зусім не заганяецца на гэту тэму і часам вікіфікуе так - Беларусі, а часам - наогул ніяк, плюс дэфісы пераносаў не выдаляе, да таго ж вельмі нядрэнна з івікі хоць крыху інфы выцягваць да нас, каб меней выглядала на капівіа, ды і прыгажэюць артыкулы ад гэтага (я ўжо не кажу пра ілюстрацыі...).
3. Калі ўсіх задавальняюць артыкулы вось такой якасці ў вялікай колькасці (яшчэ толькі літара "б" пайшла..., а там толькі на "Б" два тамы), то можна нічога не рабіць, а калі не задавальняюць, то трэба ці моцна паменьшыць іх сярэднесутачную колькасць, хоць бы і блакаваннем (за неўзгоджаную заліўку) ці кожнаму ўзяць абяцанне ў дзень хоць адзін артыкул давесці да розуму. І асобная заўвага - дадаць адну любую катэгорыю, каб выкінуць артыкул з катэгорыі:Артыкулы без катэгорый, гэта не тое, аб чым я мяркую, лепей тады ўжо пакінуць як ёсць, я калі-небудзь дабяруся і такі зраблю з ім нешта добрае.--Хамелка/ разм. 18:40, 2 кастрычніка 2015 (MSK)
- Цалкам згодны! Я ўвогуле супраць залівак (у тым выглядзе, які зараз мае быць). Напрыклад, камуны Італіі, населеныя пункты Беларусі — не ведаю, калі стануць дастаткова інфарматыўнымі артыкуламі (а населеныя пункты Беларусі з дастаткова слушнымі і зразумелымі назвамі, напрыклад). Мы спачатку штосьці робім, а потым не ведаем (не хапае часу або зацікаўленасці), каб давесці да розуму!--VladimirZhV (размовы) 18:57, 2 кастрычніка 2015 (MSK)
- Што тычыцца італьянскіх камун, то гэта была спроба пяра, мы на ёй вучыліся, беларускія НП толькі так і трэба было рабіць з самага пачатку, бо разрозненыя неўніфікаваныя стабы яшчэ горш такой усеахопнай заліўкі. Але я тут нават рада, што зрабілі яе зараз, бо ўзровень супольнасці дастаткова добры стаў і дапрацоўку гэтай заліўкі (слушныя назвы, навшаблоны, неадназначнасці) асабіста я ацэньваю як задавальняючую ці нават добрую. Але БелЭН мы пакуль не здольныя праглынуць. Гэта факт.--Хамелка/ разм. 19:24, 2 кастрычніка 2015 (MSK)
Так, яшчэ часам заціраецца змест артыкулаў, які быў перад дадаванне туды з БЭ. Добра, калі робіцца болей, але даводзіцца выцягваць з гісторыі і інтэграваць, бо бывае ва ўжо наяўным змесце інфармацыя, якой няма ў БЭ. Ды і тэкст адрозны ад БЭ таксама не блага, а добра. Гэта тое, што заўважыў праз догляд, а аказваецца праблема буйней. Наконт камун што заўгодна можна казаць, а беларускія НП, думаю, менавіта тая заліўка, якая на карысць. --Максім Л. (размовы) 19:37, 2 кастрычніка 2015 (MSK)
- Спадарыня Хамелка, у беларускай вікіпедыі за ўвесь час існавання розных "шкодніцтваў" была процьма. Актуальныя задачы Вы можаце пабачыць на сваёй старонцы ўдзельніка — "Заданні для ўдзельнікаў", "Заданні для адміністратараў". Вось калі там будзе ўсё належным чынам выпраўлена, то можна будзе плакацца, што тут ананім 100 неаформленых артыкулаў напісаў. Я, вядома, не выступаю супраць паляпшэння гэтых артыкулаў, але цяперашняй актыўнасці ўдзельнікаў для гэтага, відавочна, недастаткова. Прапаную стварыць спецыяльны шаблон, кшталту {{Заліўка НП-Беларусь}}, які будзе аўтаматычна дадаваць схаваную катэгорыю "Артыкулы, запазычаныя з БелЭн", і праставіць яго ва ўсіх "залітых" артыкулах. Гэтую катэгорыю дадаць у той жа спіс "Заданні для ўдзельнікаў", або на закінутую старонку Вікіпедыя:Супольнасць у раздзел "Што зрабіць", хай ахвочыя з цягам часу выпраўляюць (дарэчы, прапанова "каб выкінуць артыкул з катэгорыі:Артыкулы без катэгорый" мне не падабаецца — тым самым гэтыя недаартыкулы знікаюць з групы "Артыкулы без катэгорый" у "Заданнях для ўдзельнікаў" і канчаткова ўходзяць у бясконцасць — але хіба такое "паляпшэнне" нам трэба? вядома, рэальнае паляпшэнне — іншая справа). У нас і так шмат падобнай працы, пра якую проста ўсе забыліся за даўнасцю гадоў (тыя ж італьянскія камуны). --Artsiom91 (размовы) 00:10, 3 кастрычніка 2015 (MSK)
- Artsiom91, дык я ж і пішу, што выкінуць з катэгорыі без катэгорый - гэта блага, перачытайце ўважліва. Сама сутыкалася яшчэ з часоў архзаліўкі з артыкуламі, куды ўляпілі катэгорыю раёна і забыліся на іх. А ідэя са спецшаблонам - гэта выдатная думка, мне падабаецца. Можа зробіце, калі ласка? А я пайду батальны жанр давікіфікую.--Хамелка/ разм. 09:33, 3 кастрычніка 2015 (MSK)
- Вольга, прабачце, сапраўды з даданнем катэгорый недачытаў. Увечары зраблю спецшаблон і прастаўлю ў артыкулах. Тады можна будзе і дадаваць нейкую адну катэгорыю — усё роўна артыкул ужо не згубіцца.--Artsiom91 (размовы) 09:39, 3 кастрычніка 2015 (MSK)
- Стварыў шаблон {{Заліўка БелЭн}}, які аўтаматычна дадае схаваную катэгорыю Катэгорыя:Артыкулы, запазычаныя з БелЭн. Прыклад прастаўлення шаблона можна знайсці тут. Рэкамендую выстаўляць дадатковыя параметры, як у прыкладзе — потым можна будзе палепшыць шаблон, каб ён прастаўляў больш спецыялізаваныя катэгорыі, выстаўляў шаблоны кшталту {{вікіфікацыя}} і інш. Дзе можна знайсці артыкулы:
- --Artsiom91 (размовы) 21:10, 3 кастрычніка 2015 (MSK)
- Вольга, прабачце, сапраўды з даданнем катэгорый недачытаў. Увечары зраблю спецшаблон і прастаўлю ў артыкулах. Тады можна будзе і дадаваць нейкую адну катэгорыю — усё роўна артыкул ужо не згубіцца.--Artsiom91 (размовы) 09:39, 3 кастрычніка 2015 (MSK)
Сустрэча юзер групы, 3 кастрычніка 15:00 правіць
Прапаную вікірэдактарам і актывістам супольнасці зрабіць сустрэчу ў суботу.
Першую сустрэчу па стварэнні групы мы зладзілі 25 чэрвеня. Юзер група можа існаваць пакуль яна ладзіць праекты.
Зараз заканчваецца ініцыятыва Вікідапаможнік, якой займаліся удзельнікі групы, таму надыйшоў час прааналізаваць зробленае і падумаць над будучым. Тым болей за лета накапілася шмат пытанняў па развіцці групы.
Магчымыя пытанні сустрэчы
- Аргразвіццё. Ментар ад Фонда Вікімедыя для юзер групы. Гэта рэальна, зараз важна вызначыць чалавека, якому будзе цікава займацца будаўніцтвам супольнасці і камунікаваць з гэтым ментарам - чалавек, які закліканы дзяліцца досведам і інфармацыяй, асабліва на першых кроках дзейнасці юзер групы.
- Справаздача з WCEE 2015 у Эстоніі. Раздача вікідабра.
- Вынікі семінара "Як стаць рэдактарам Wiki" у Таварыстве беларускай мовы (30 верасня).
- Планы на наступныя гады. Напрыклад, 2016-17 (магчымыя праекты, ініцыятывы).(вікі-летнік, вікі-экспедыцыя, "Вікі любіць усё".)
- Канферэнцыя вікіпедыстаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы 2017 г. ў Беларусі?
- Канвертацыя Вікідапаможніка на афіцыйны правапіс і выданне накладу.
- Агульны мэйлінг ліст юзэр-группы. Ці варта выкарыстоўваць або абмежавацца скайпамі?
Пытанні можна пашыраць. Наогул важна абмеркаваць, што каму цікава і зрабіць дзейнасць вікі-супольнасці больш адкрытай для грамадства.
Прапанаваныя: Месца: http://falanster.by/be/kantakt Дата: 3 кастрычніка (субота) Час пачатку: 15:00
Калі ласка, напішыце ніжэй каму цікава прыйсці.
26 верасня. Выніковая Віківечарына. Прэзентуем вікідапаможнік. правіць
Прывітанне,
Запрашаю прыняць ўдзел у вікі-вечарыне 26 верасня. Тут дэталі: http://falanster.by/be/afisha/viki-vecharyna-prezentuem-dapamozhnik
Гэта будзе не проста вечарына, дзе мы будзем прэзентаваць дапаможнік - сумесны праект Фаланстэра, абодвух беларускіх Вікіпедый і неабыякавых валанцёраў.
Таксама да нас анлайн далучацца вікіпедысты з розных краін (Эстонія, Балгарыя, Польша, Арменія (нават цэлым клубам падчас сваіх віківыходных)) - усе пацвердзілі свой ўдзел.
Больш таго, мы зробім справаздачу па Вікіфікацыі за 2015 год, а таксама прэзентуем наша бачанне магчымага развіцця вікісупольнасці на 2016-2017 гады і будзем удзячны яе абмеркаванню.
Мы шчыра жадаем, каб Вікідапаможнік быў добрай нагодай нам часцей сустракацца. Гэта нагода будзе 26 верасня. Прыходзьце самі, запрашайце сябраў, сваякоў знаёмых. --Mr. Zabej (размовы) 21:18, 22 верасня 2015 (MSK)
Віды пад пагрозай вымірання правіць
- Прапаную тэксты арт. "Ахоўныя расліны", "Ахоўныя жывёлы" дадаць у арт. "Віды пад пагрозай вымірання", пакінуўшы рэдырэкты. --Rymchonak (размовы) 09:12, 21 верасня 2015 (MSK)
- Але не ўсе ахоўныя расліны і жывёлы знаходзяцца пад пагрозай вымірання, некаторыя проста слаба вывучаны ці жывуць напр. на ускрайку арэалу. --86.57.162.141 16:06, 21 верасня 2015 (MSK)
- Падтрымаю перанос куды-небудзь. Да таго ж гэтыя артыкулы моцна перакошаны ў беларускі бок, пералік іменна беларускіх відаў парушае нейтральнасць.--Хамелка/ разм. 17:27, 21 верасня 2015 (MSK)
- І дадам, у рувікі ёсць вось такі шаблон, у яго шмат івік, а беларускай няма, а дарма. Я б яго многа дзе б дадала, бо калі ў артыкуле збожжа іменна пра беларускае збожжа расказваецца, гэта дакладна не нейтральнасць.--Хамелка/ разм. 17:34, 21 верасня 2015 (MSK)
- Трымай. --Artificial123 (размовы) 17:50, 21 верасня 2015 (MSK)
- Прапаную перанесці такім чынам Ахоўныя расліны — Расліны #Ахова раслін і з жывёламі так сама. --JerzyKundrat (размовы) 19:44, 21 верасня 2015 (MSK)
- Ёсць такі яшчэ незвычайны артыкул: Ахоўны статус. Калі яго існаванне абгрунтаванае, можна развіваць тэмы пра расліны з жывёламі менавіта тут. --JerzyKundrat (размовы) 21:37, 22 верасня 2015 (MSK) Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 19:52, 24 верасня 2015 (MSK)
- Трымай. --Artificial123 (размовы) 17:50, 21 верасня 2015 (MSK)
- І дадам, у рувікі ёсць вось такі шаблон, у яго шмат івік, а беларускай няма, а дарма. Я б яго многа дзе б дадала, бо калі ў артыкуле збожжа іменна пра беларускае збожжа расказваецца, гэта дакладна не нейтральнасць.--Хамелка/ разм. 17:34, 21 верасня 2015 (MSK)
- Падтрымаю перанос куды-небудзь. Да таго ж гэтыя артыкулы моцна перакошаны ў беларускі бок, пералік іменна беларускіх відаў парушае нейтральнасць.--Хамелка/ разм. 17:27, 21 верасня 2015 (MSK)
- Але не ўсе ахоўныя расліны і жывёлы знаходзяцца пад пагрозай вымірання, некаторыя проста слаба вывучаны ці жывуць напр. на ускрайку арэалу. --86.57.162.141 16:06, 21 верасня 2015 (MSK)
І што гэта ў віках за ахвота такая -- "ўсё ў кучу"? Атрымліваюцца тэксты-цагліны. І чаму не пакласці тыя аховы, напрыклад, ў "чалавек#і прырода"? Yury Tarasievich (размовы) 07:56, 22 верасня 2015 (MSK)
Парушэньне аўтарскіх правоў правіць
Вельмі часта з абгрунтаваньнем дабрасумленнага выкарыстаньня загружаюцца здымкі жывых людзей. Паводле правілаў, гэта недапушчальна. Прашу адміністратараў нарэшце пачаць выдаляць такія здымкі, ды папярэджваць навічкоў аб недапушчальнасьці. Шмат фотаздымкаў выстаўленыя ў катэгорыі на выдаленьне, але адміністратарамі ігнаруюцца.--Liashko (размовы) 17:56, 20 верасня 2015 (MSK)
- Liashko, можаш скінуць спасылку на гэта правіла? --Mr. Zabej (размовы) 21:18, 22 верасня 2015 (MSK)
- Mr. Zabej, Вікіпедыя:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання, пункт 1. Як бачу, адміны ізноў мяне ігнаруюць. Неяк трэба ўжо з гэтым разьбірацца.--Liashko (размовы) 14:20, 25 верасня 2015 (MSK)
- Галоўнае, не забыцца пра тое, што Вікіпедыя (яе матэрыяльнае ўвасабленне) -- прадпрыемства замежнай арганізацыі, з замежным размяшчэннем. На любой мове. Yury Tarasievich (размовы) 15:11, 25 верасня 2015 (MSK)
- Liashko тут абсалютна правы. Я ў свойчас шмат такіх павыдаляла, напэўна, трэба ізноў узяцца--Хамелка/ разм. 18:54, 25 верасня 2015 (MSK)
- Сп. Хамелка, ніякага выніка не было падведзена, каб масава выдаляць фотаздымкі, як я адзначыў ніжэй, фотаздымкі цалкам адпавядаюць умовам, бо закрытая міліцэйская дзяржаўная сістэма РБ не дазваляе грамадскасці даступіцца да дзярслужачых (ад дэканаў да міністраў) і тым больш сфатаграфаваць іх вуліцы (фотаздымак у кабінеце будзе ўсё роўна не ПД). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:34, 26 верасня 2015 (MSK)
- Трэба глядзець што за людзі: калі спевакі і мастакі розныя, то трэба выдаліць, калі ж дзяржаўныя дзеячы - пакінуць, бо іх свабодных фотаздымкаў не існуе ў цяперашні момант і яны не могуць з'явіцца ў будучыні з-за асаблівасцей палітычнай сістэмы Беларусі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:09, 25 верасня 2015 (MSK)
- А вось і не, некаторыя здымкі ўжо загружаны на Вікісховішча. Да таго трэба шчыльней працаваць з чыноўнікамі, не так уж і цяжка іх заахвоціць на фота. Так што я выдаляю. Да таго ж трэба ўспомніць, што ў галерэях і спісках несвабодныя фота ўстаўляць забаронена. Так што абодва артыкулы пра кабінеты адпаведных прэм'ер-міністраў - гэта проста жах-жах ПАПа.--Хамелка/ разм. 10:38, 26 верасня 2015 (MSK)
- Дзень добры, верагодна, гутарка ідзе пра мае выявы дзяржаўных дзеячоў, якія я размяшчаў пад дабрасумленным. Насамрэч не бачу нічога кепскага калі беларусы будуць ведаць прадстаўнікоў улады (якая б яна ні была, хехе) бо яны часта лепей ведаюць міністраў з Усхода, а гэта напружвае. Па-другое - выяў жывучых людзей вельмі шмат (да прыкладу - https://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Bruce_Willis), таму зноў не бачу нічога дурнога. Артыкулы без выяў - як сэкс без пацалункаў (прашу выбачэння - першае, што прыйшло ў галаву). Добра было бы атрымаць дазвол ад, напрыклад, Белты на выкарыстанне з абавязацельствам дадаваць спасылку. Бррр, не люблю языком малаціць... --Igro by (размовы) 13:24, 26 верасня 2015 (MSK)
- Пачаў разбірацца з ліцэнзіямі. Выявіў, што Вікі пра Беларусь будзе зусім куцая, бо па нашым законе свабода панарамы забароненая, г.зн. - усе артыкулы пра архітэктуру павінны быць без выяваў. Што рабіць?
Амерыканскі Фонд, амерыканскі праект, амерыканскія серверы, паказ у Беларусі. Вы напэўна хочаце гэтым займацца? :) Yury Tarasievich (размовы) 08:26, 28 верасня 2015 (MSK)
- Неее )), ні ў якім разе, але ж Закон паважаю --Igro by (размовы) 09:59, 28 верасня 2015 (MSK)
- Праблема калі не цалкам выдуманая, то значна перабольшаная. Yury Tarasievich (размовы) 09:46, 29 верасня 2015 (MSK)
Працяг заліўкі правіць
Можа ўжо час здымаць святочны лагатып і завершыць заліўку НП Беларусі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:58, 15 верасня 2015 (MSK)
- А можна, па магчымасці, адразу з нармальнымі назвамі? Назвы з сельсаветамі можна зрабіць перасылкамі. А так, уласна, не супраць.--Artsiom91 (размовы) 18:02, 15 верасня 2015 (MSK)
- Я ўжо тлумачыў, што без удакладненняў з сельсаветамі многія вёскі бот проста праскоча, бо пра іх ўжо існуе артыкул (хоць той можа быць без карткі, без афармлення і г.д.), а так іх зручней зліваць у адзін у напаўаўтаматызаваным рэжыме. З гэтага пункту гледжання для заліўкі, але не для вікі, было б лепей, каб артыкулы ствараліся на пустым месцы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:20, 15 верасня 2015 (MSK)
- Паважаныя Сп. Чаховіч Уладзіслаў і Artsiom91 паглядзеў сюды, і паўстала пытанне, ці не ранавата для новай заліўкі, каб канчаткова не закапацца? Ці я памыляюсь?--Dzianis Niadbajla (размовы) 18:46, 15 верасня 2015 (MSK)
- На мой погляд, трэба пачакаць. Нават не ведаю, колькі часу. Залітыя раней трэба да ладу давесці. Каб сорамна не было!--VladimirZhV (размовы) 19:10, 15 верасня 2015 (MSK)
- Палова залітых раёнаў (або траціна ўсіх) ужо апрацавана, яшчэ траціна чакае заліўкі (8900+) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:55, 15 верасня 2015 (MSK)
- Дык гэта не новая заліўка, а заканчэнне спыненай (дарэчы, у нас яшчэ залітыя італьянскія камуны ёсць, якія таксама не ў лепшым выглядзе). Магчыма, лепш спачатку дапрацаваць тое, што ёсць зараз — але не бачу праблемы, каб завяршыць пачатае. Наадварот, дарабляць прасцей, калі заліўка ўся скончана. Ну толькі з назвамі разабрацца, як пісаў вышэй, бо пераносіць іх рукамі — вялікая непатрэбная марока. Спадар Чаховіч, "з нармальнымі назвамі" — гэта з патрэбнымі ўдакладненнямі, а не ўвогуле без іх. Ужо створаны шаблоны з імі, магу даць спіс у тым ці іншым выглядзе.--Artsiom91 (размовы) 19:00, 15 верасня 2015 (MSK)
- Сапраўды, з поўным камплектам працаваць прасцей. Я зразумеў пра што Вы, але вось глядзіце Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна - амаль усе артыкулы са слушнымі назвамі (з удакладненнямі і без), калі паспрабаваць заліць гэты раён стабамі з такімі ж слушымі назвамі, то бот проста праскочыць яго, а гэтыя артыкулы да адзінага стандарту прыйдзецца некаму ручкамі даводзіць. Акрамя таго, калі я бачу, дзе пачынаецца і заканчваецца сельсавет у спісе артыкулаў да заліўкі, то магу праверыць, ці існуе гэты сельсавет цяпер, а калі не, то ўключыць адпаведную замену і дадаць тэкст кшталту Да 26 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсавета ў кожны з артыкулаў. Таму пераносы, на мой погляд, меншае зло! Ёсць адчуванне, што гэта можна рабіць прасцей, або нават аўтаматычна (зрабіць старонку ў два слупкі "з сельсаветам" і "слушнай назвай" ды прайсціся нейкім ботам), але не ведаю дакладна як гэта рэалізваць, бракуе тэхнічных ведаў (можа спытаць у каго?) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:16, 15 верасня 2015 (MSK)
- Спадар Уладзіслаў, плённай працы! Я напр. чакаю заканчэння заліўкі па Гарадзеншчыне. Усё паступова разрулім. --JerzyKundrat (размовы) 19:20, 15 верасня 2015 (MSK)
- Перад тым, як заліваць шаблоны, я абнавіў звесткі аб сельсаветах, спіс абнаўленняў можна знайсці тут. Ізноў жа, магу даць спіс НП, дзе і старыя і новыя сельсаветы. Наконт Брэсцкага раёна (і падобных) — можна зрабіць выключэнне, але не бачу прынцыповай розніцы паміж "аб'ядноўваць рукамі два артыкула ў адзін" і "дапоўніць усе артыкулы рукамі" (хоць другое можна будзе зрабіць ботам асобна, лепей перад заліўкай).--Artsiom91 (размовы) 19:26, 15 верасня 2015 (MSK)
- "аб'ядноўваць рукамі два артыкула ў адзін" - у мяне адкрыты два вокны AWB: у адным ідзе заліўка, у іншым спіс артыкулаў пра НП пэўнага сельсавета, якія існавалі да заліўкі стабаў, калі бот набліжаецца да артыкула, які ўжо ёсць, я спыняю аўтаматычны рэжым, капірую частку зместу з аднаго вакенца ў іншае і націскаю там Save, у іншым раблю перасылку і націскаю Save. Усё. Для ручнога выпраўлення прыйдзецца адкрыць файл, знайсці патрэбны НП, скапіраваць недзе афармленне, дадаць яго ў артыкул, паасобна ўпісаць "Назву", "Назву з націскамі", "Транскрыпцыю", "Рускую назву", "Варыянты назвы", у некаторых выпадках яшчэ трэ' рукамі набраць, што вёска была скасавана, або што змяніла сельсавет, зачысціць старую назву сельсавета, выправіць у шаблоне сельсавет2 на сельсавет ці наадварот (а там рознае афармленне) і г.д.. За гэты час можна апрацаваць некалькі сельсаветаў з няслушнымі назвамі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:48, 15 верасня 2015 (MSK)
- Тое, што ў Вас нейкія праблемы — не падстава ствараць праблемы іншым, тым больш я ўпэўнены, што можна спрасціць працу ўсім. "у іншым спіс артыкулаў пра НП пэўнага сельсавета" — на жаль, гэты сельсавет шмат дзе не запоўнены або запоўнены не так, таму ўсё роўна дапрацоўваць рукамі трэба. Ніжэй выклаў план.--Artsiom91 (размовы) 20:10, 15 верасня 2015 (MSK)
- У мяне ніякіх праблем, мне нават прасцей - не трэба сачыць, можна проста націснуць кнопку і пайсці глядзець серыял, праблемы ў тых, хто будзе прыводзіць артыкулы да адзінага стандарту. Спытаў у рувікі, ці можна ботам выправіць назвы, калі ёсць табліца з правільнымі і няправільнымі назвамі, адказ станоўчы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:02, 16 верасня 2015 (MSK)
- Паспрабуйце перанесці ботам, калі атрымаецца, то можна будзе рабіць як раней.--Artsiom91 (размовы) 19:27, 16 верасня 2015 (MSK)
- Адказ Jackie. Спадар Арцём, можаце падрыхтаваць старонкі з "няправільнымі" і правільнымі назвамі паводле абласцей? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:43, 17 верасня 2015 (MSK)
- Паспрабуйце перанесці ботам, калі атрымаецца, то можна будзе рабіць як раней.--Artsiom91 (размовы) 19:27, 16 верасня 2015 (MSK)
- У мяне ніякіх праблем, мне нават прасцей - не трэба сачыць, можна проста націснуць кнопку і пайсці глядзець серыял, праблемы ў тых, хто будзе прыводзіць артыкулы да адзінага стандарту. Спытаў у рувікі, ці можна ботам выправіць назвы, калі ёсць табліца з правільнымі і няправільнымі назвамі, адказ станоўчы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:02, 16 верасня 2015 (MSK)
- Тое, што ў Вас нейкія праблемы — не падстава ствараць праблемы іншым, тым больш я ўпэўнены, што можна спрасціць працу ўсім. "у іншым спіс артыкулаў пра НП пэўнага сельсавета" — на жаль, гэты сельсавет шмат дзе не запоўнены або запоўнены не так, таму ўсё роўна дапрацоўваць рукамі трэба. Ніжэй выклаў план.--Artsiom91 (размовы) 20:10, 15 верасня 2015 (MSK)
- Неяк так. --Artsiom91 (размовы) 20:57, 17 верасня 2015 (MSK)
- Я думаў Вы пачнеце з ужо залітых абласцей. У спісе трэба вычысціць "пасялковаму Савету дэпутатаў сельсавет", "<раён> сельсавет", а таксама дужкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:04, 18 верасня 2015 (MSK)
- З іншымі зусім не праблема, яны таксама ўжо ёсць, проста пакуль для прыклада Гродзенская як самая прадстаўнічая (перанесеныя, неперанесеныя і нествораныя вёскі). "пасялковаму Савету дэпутатаў сельсавет" і "<раён> сельсавет" выпраўлю, а дужкі — адзінкавае выключэнне, таксама папраўлю. Не ведаю, ці варта робатам пераносіць Віцебскую і Магілёўскую, бо і там і там ужо амаль усё перанесена. --Artsiom91 (размовы) 12:17, 18 верасня 2015 (MSK)
- Я думаў Вы пачнеце з ужо залітых абласцей. У спісе трэба вычысціць "пасялковаму Савету дэпутатаў сельсавет", "<раён> сельсавет", а таксама дужкі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:04, 18 верасня 2015 (MSK)
- Падправіў старонку Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Пераносы/Гродзенская. Аднак, некалькі населеных пунктаў трэба будзе падправіць уручную.--Artsiom91 (размовы) 18:24, 20 верасня 2015 (MSK)
- "аб'ядноўваць рукамі два артыкула ў адзін" - у мяне адкрыты два вокны AWB: у адным ідзе заліўка, у іншым спіс артыкулаў пра НП пэўнага сельсавета, якія існавалі да заліўкі стабаў, калі бот набліжаецца да артыкула, які ўжо ёсць, я спыняю аўтаматычны рэжым, капірую частку зместу з аднаго вакенца ў іншае і націскаю там Save, у іншым раблю перасылку і націскаю Save. Усё. Для ручнога выпраўлення прыйдзецца адкрыць файл, знайсці патрэбны НП, скапіраваць недзе афармленне, дадаць яго ў артыкул, паасобна ўпісаць "Назву", "Назву з націскамі", "Транскрыпцыю", "Рускую назву", "Варыянты назвы", у некаторых выпадках яшчэ трэ' рукамі набраць, што вёска была скасавана, або што змяніла сельсавет, зачысціць старую назву сельсавета, выправіць у шаблоне сельсавет2 на сельсавет ці наадварот (а там рознае афармленне) і г.д.. За гэты час можна апрацаваць некалькі сельсаветаў з няслушнымі назвамі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:48, 15 верасня 2015 (MSK)
- Перад тым, як заліваць шаблоны, я абнавіў звесткі аб сельсаветах, спіс абнаўленняў можна знайсці тут. Ізноў жа, магу даць спіс НП, дзе і старыя і новыя сельсаветы. Наконт Брэсцкага раёна (і падобных) — можна зрабіць выключэнне, але не бачу прынцыповай розніцы паміж "аб'ядноўваць рукамі два артыкула ў адзін" і "дапоўніць усе артыкулы рукамі" (хоць другое можна будзе зрабіць ботам асобна, лепей перад заліўкай).--Artsiom91 (размовы) 19:26, 15 верасня 2015 (MSK)
- Спадар Уладзіслаў, плённай працы! Я напр. чакаю заканчэння заліўкі па Гарадзеншчыне. Усё паступова разрулім. --JerzyKundrat (размовы) 19:20, 15 верасня 2015 (MSK)
- Сапраўды, з поўным камплектам працаваць прасцей. Я зразумеў пра што Вы, але вось глядзіце Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна - амаль усе артыкулы са слушнымі назвамі (з удакладненнямі і без), калі паспрабаваць заліць гэты раён стабамі з такімі ж слушымі назвамі, то бот проста праскочыць яго, а гэтыя артыкулы да адзінага стандарту прыйдзецца некаму ручкамі даводзіць. Акрамя таго, калі я бачу, дзе пачынаецца і заканчваецца сельсавет у спісе артыкулаў да заліўкі, то магу праверыць, ці існуе гэты сельсавет цяпер, а калі не, то ўключыць адпаведную замену і дадаць тэкст кшталту Да 26 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Глядавіцкага сельсавета ў кожны з артыкулаў. Таму пераносы, на мой погляд, меншае зло! Ёсць адчуванне, што гэта можна рабіць прасцей, або нават аўтаматычна (зрабіць старонку ў два слупкі "з сельсаветам" і "слушнай назвай" ды прайсціся нейкім ботам), але не ведаю дакладна як гэта рэалізваць, бракуе тэхнічных ведаў (можа спытаць у каго?) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:16, 15 верасня 2015 (MSK)
Выклаў тут план па працягу заліўкі.--Artsiom91 (размовы) 19:47, 15 верасня 2015 (MSK) Напэўна, слушней, даліць усё хутчэй, каб з вікіфікацыяй вёсак праблем нарэшце не было. --Максім Л. (размовы) 19:40, 16 верасня 2015 (MSK)
- Спадар Максім, здаецца, Вы таксама займаліся пераносам створаных артыкулаў пад нармальныя назвы, і разумееце, як гэта марудна. Таму я хачу, каб былі нармальныя назвы. Не думаю, што 9500 артыкулаў у катэгорыі сірот называецца "няма праблем з вікіфікацыяй".--Artsiom91 (размовы) 19:49, 16 верасня 2015 (MSK)
Пра Змітра правіць
Як пісаць ― Зміцер, Дзмітрый, Дзімітрый ці Дзімітры? І чаму? У plviki стабільна Dymitr. Тут ў артыкулах прысутнічаюць усе 4 варыянты імя. Прычым, побач стаяць Дзмітры Баброк і Дзмітрый Данскі. Вось, напрыклад - Зміцер Жылуновіч (ў шаблон-картке – імя пры нараджэнні Зміцер Хведаравіч Жылуновіч), і ў тэкстах артыкулаў гэтых Змітроў поўна. І ў беларускай вёсцы заўсёды казалі – Зміцер. Быццам бы, і ў савецкім пашпарце, ў яго беларускім раздзеле стаяў Зміцер. Ў слоўніках знаходзім Зміцер і Дзімітры (не Дзімітрый). Ў правілах 2008 года і розных тлумачэннях ні Зміцера, ні Дзімітрыя не знайшоў. Але, з іншага боку, Зміцер Данскі дзіка гучыць. Ці Ілжэзміцер. Карацей, відавочна, што неабходна спыніцца на адным імя і прывесці ўсе артыкулы ў адпаведнасці з ім.--Ohlumon (размовы) 11:21, 15 верасня 2015 (MSK)
- "Дзмітры" — тарашкевіца (дакладней "Дзьмітры"), у бе-вікі такога быць не павінна, узнікае звычайна з-за недаперакладаў. "Дзімітрый" — штосьці царкоўнае, не сустракаў. Звычайна "Дзмітрый", але для шэрагу дзеячаў, якія вядомы менавіта як "Зміцер" (магчыма, у тым ліку Жылуновіч, але, здаецца, бачыў і "Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч"). "Дзмітрый" і "Зміцер" суадносяцца прыблізна як "Міхаіл/Міхал" і "Міхась", "Канстанцін" і "Кастусь" і інш.--Artsiom91 (размовы) 11:31, 15 верасня 2015 (MSK)
Крышачку прапаганды ад ТараВікі правіць
Вось тут. Асабліва цікавым з'яўляецца сказ пра тое, якім правапісам пісалася Вікі "ад пачатку заснаваньня", а таксама апошні. Не чакаў таго, што ўдзельнік "Рэнесанс" будзе так, даруйце, ссаць у вочы. Калі не абмяркоўваць супольнасць ТараВікі, то мусім зрабіць для сябе важную выснову: перад наступным юбілейным артыкулам (200 000) варта будзе загадзя звязацца са ўсімі магчымымі СМІ, бо, як я бачу, інакш напішуць за нас усё ў сваёй інтэрпрэтацыі, што і было зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:48, 8 верасня 2015 (MSK)
- Не разумею вашага хвалявання. У параўнанні з навінамі пра стварэнне раздзела школьным правапісам, гэта крайне дакладны і вельмі стрыманы тэкст (у адрозненне ад). --Mikalai Udodau (размовы) 22:26, 8 верасня 2015 (MSK)
- Калі я не памыляюся, першыя артыкулы сапраўды былі напісаныя класічным правапісам, а 100-тысячны быў створаны ўдзельнікам з ВікіпЭдыі. Наогул не разумею, навошта патрэбны спрэчкі паміж прыхільнікамі адной і той жа, па сутнасці, мовы? І тым болей не разумею, навошта працягваць і паглыбляць спрэчку, адказваючы на сапраўдную ці фантомную прапаганду. Калі канфлікт паміж раздзеламі існуе, то давайце проста адмовімся рабіць у яго ўнёсак, і ён сам сабою выдахнецца. --Эраліан (размовы) 23:02, 8 верасня 2015 (MSK)
- Эраліан, памыляецеся: магчыма, самыя першыя артыкулы і былі на тарашкевіцы, але ўвогуле правапісу пэўнага не было: усе пісалі, як жадалі: і дзеясловіцай, і нават 1 ці 2 артыкулы былі напісаны лацінкай. Канфлікту паміж раздзеламі няма, але такія пісулькі яго ствараюць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 06:56, 9 верасня 2015 (MSK)
- На жаль, не ўсё так "прыўкраснадушна". Мовы дзве, пра што ўсім, хто мае вочы/вушы даўно і настойліва сказана, якраз "адтуль", і адна з іх абавязкова "павінна" з'есці іншую (hint, hint: аніводная з іх не з'яўляецца дзяржаўнай у Расіі). Вы, калегі, каторыя вельмі, прабачце, "разнюньваюцца" над "Адной Мовай" майце на ўвазе гэты -- у дрэнным сэнсе слова -- бальшавізм прадстаўнікоў цалкам канкрэтнага светагляду. Гэта і ў жыцці прыдасца.
- А цыдулка ў НН -- гэта ўжо вынікі працы міфалагізатараў: "быў пераезд, а з-за чаго??.. не даўмеемся! што мы каму дрэннага зрабілі? была ціш да гладзь...". Варта, відаць, напісаць гісторыю, як бачылася гэта ўсё з гэтага боку, ды чапаць той арэх дабра не хочацца. Yury Tarasievich (размовы) 08:18, 9 верасня 2015 (MSK)
- Угу, першая праўка па-беларуску на Галоўнай старонцы, пасля гэты надпіс быў вячоркавізаваны "як мае быць". Наогул, першы час на ГС ішло "абмеркаванне" па-англійску, што гэта за Вікіпедыя -- брэтонская ці бельгійская, урэшце высветлілі, што бельгійскай мовы няма і супакоіліся, пазней з'явіўся надпіс па-англійску, што Вікіпедыя гэта беларуская. Як і якія былі напісаны першыя артыкулы, шкада, паглядзець цяжка, але трэба заняцца гэтым. Што калегі з tarask жывуць у міфе і адначасова ствараюць яго, то відавочна. Дарэчы, які код мае правапіс уласна Б. Тарашкевіча, хто ведае, ці ёсць у яго код наогул і чаму вячоркаўцы далі tarask? --Максім Л. (размовы) 10:39, 9 верасня 2015 (MSK)
- ISO -- ніякага, там пакуль лічыцца адна мова. А be-tarask гэта код маркіроўкі моўных варыянтаў у сеціўным кантэнце, з рэестру IETF language codes; там каля 2007-2008 займаліся гэтым пытаннем, з падачы, здаецца, І.Маханька'. Маркіроўка, дарэчы, (нечакана?) цалкам слушная, як бывае "з вуснаў дзіцяці" -- ідэалагічна В-а тоесная Т-ы. Yury Tarasievich (размовы) 11:06, 9 верасня 2015 (MSK)
Міёры ці Мёры правіць
Дзень добры паважанае спадарства!
З дзіўленнем сустрэў, што ў нашай вікіпедыі сустракаецца назва горада Мёры. Заўсёды лічыў, што яна вымаўляецца і пішацца як Міёры. Гэтак яна называецца і афіцыйна, напрыклад у афіцыйным выданні газеты раёна (Афіцыйны сайт) і на сайце Прэзідэнта РБ (Сайт прэзідэнта). Не ведаю, як пішацца ў энцыклапедыях (але чамусьці мне здаецца, што так таксама будзе Міёры). Можа трэба выправіць? Артыкул Мёры ці Міёры? чытаў.
З павагай--Павел Петро (размовы) 16:21, 8 верасня 2015 (MSK)
- Спадар Павел Петро, "Міёры" — гэта скажоная расійская форма, у арыгінале (польскай мовай) менавіта Мёры (Miory), але ў Расіі пры перакладзе дапускалі памылкі (як Пржэвальскі замест Перавальскі, Цыялкоўскі замест Цялкоўскі), таму атрымаліся Міёры. Для беларускай мовы "Мёры" будзе больш натуральна. Ну, а гэтае перайменаванне ўласна абмяркоўвалася тут, агульнай згодай было вырашана перанесці.--Artsiom91 (размовы) 23:16, 8 верасня 2015 (MSK)
- Папраўлю калегу: некаторыя назвы у апошнія 5-10 гадоў атрымліваюць больш натуральныя дублетныя напісанні, у практыцы мовазнаўцаў, у т.л., улічваючы, што іх, сапраўды, некалі сказілі пры пераводзе з польскай арфаграфіі. Што тут "дамовіліся", гэта чыста тэхналагічны момант. Назва вікі-артыкула гэта толькі назва, якая павінна ж быць, хоць нейкая. Афіцыйна застаецца тое, што афіцыйна, і ў пошуку павінна знаходзіцца таксама. Yury Tarasievich (размовы) 08:22, 9 верасня 2015 (MSK)
- Назвы населеных пунктаў Беларусі вызначаюцца па нарматыўных даведніках Лемцюговай. З-за таго, што справаводства вядзецца па-руску, яны пакуль поўны моц набылі для беларускай мовы, бо змяненне рускага напісання патрабуе фінансавых выдаткаў (таму на сайце Дзяржмаёмасці Мёры і...Миоры, Лёзна і...Лиозна, хоць паводле закону яны павінны мець аднолькавую назву). Як паказвае практыка, мясцовыя органы самі не ведаюць, як правільна называць свае населеныя пункты і адм. адзінкі. Гл. ліставанне сп. Ляшко адказ з Мёрскага райвыканкама і адказ з Дзяржмаёмасці. Калі хто хоча, можна было б дадаць назвы Лиозна і Миоры ў артыкулы са спасылкай на сайт Дзяржмаёмасці --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:44, 9 верасня 2015 (MSK)
- ...пакуль поўны моц набылі для беларускай мовы -- думаю, трэба чытаць "НЕ набылі". І парадоксу ў сітуацыі тыпу "Лёзна-Лиозно" фактычна няма -- арфаграфія, у рэшце рэшт, не транскрыпцыя, рускамоўная пагатоў. Пакуль у нас няма ru_BY :) Yury Tarasievich (размовы) 09:49, 9 верасня 2015 (MSK)
- Мне здаецца, што перанос быў вельмі паспешлівым: з моманту падняцця пытання да пераносу прайшло менш да 7 гадзін. З ліставання сп. Ляшко адказ з Мёрскага райвыканкама і адказ з Дзяржмаёмасці можна хутчэй зрабіць выснову, што афіцыйная назва Міёры. Нарматыўны даведнік не дае афіцыйнай назвы, у законе аб найменнях геаграфічных аб'ектаў ён зусім не згадваецца. Таму прапаную вярнуць ранейшую назву да моманту афіцыйнага адказу з Дзяржкаммаёмасці--Павел Петро (размовы) 12:28, 9 верасня 2015 (MSK)
- Проста цікава, дзе Вы ў адказе з Дзяржмаёмасці ўбачылі Міёры?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:01, 9 верасня 2015 (MSK)
- А там увогулле не зразумела на што даецца адказ, якое было пытанне? Тады як адказ Міёрскага райвыканкама просты і ясны - Міёры. Нарматыўны даведнік не з'яўляецца афіцыйным, гэта значыць адлюстроўвае толькі меркаванне аўтара. Мне здаецца, што такім чынам мы маем артыкул пра неіснуючы горад, і робіцца спроба без афіцыйнага рашэння перайменаваць горад. Дарэчы сп. Ляшко чамусьці называе Міёрскі райвыканкам Мёрскім, хоць апошні называе сабе Міёрскім. --Павел Петро (размовы) 14:55, 11 верасня 2015 (MSK)
- Нарматыўны даведнік зацверджаны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і з'яўляецца афіцыйным: Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Зацверджана Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь. (вытрымка з даведніка). У райвыканкаме не ведаюць як правільна пішацца па-беларуску іх раён і яго сталіца, а Ляшко правільна называе, гэта пацвярджае камітэт па маёмасці, да якога пасля ліставання з выканкамам той звярнуўся, і дадае, што давёў гэту інфармацыю да выканкама.
- Вось той ліст, у якім камітэт просіць "ініцыяваць пытанне аб прывядзенні назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак да нармалізаванай формы напісання, замацаванай у Даведніку [Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь]... Справочно. Примеры несогласованности официальной и нормализованной форм наименований: Реестр: г. Мёры (бел. яз.) – г. Миоры (рус. яз.), Справочник: г. Мёры (бел. яз.) – г. Мёры (рус. яз.);". Як бачым, праблема ў асноўным тычыцца рускіх назваў, па-беларуску выключна Мёры.
- Каб не ўзнікла пытанняў "а што гэта за камітэт такі і чаму мы павінны да яго прыслухоўвацца?":
- О НАИМЕНОВАНИЯХ ГЕОГРАФИЧЕСКИХ ОБЪЕКТОВ. ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 16 ноября 2010 г. № 190-З
- Статья 9. Полномочия Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь в области наименований географических объектов Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь:
- проводит единую государственную политику в области наименований географических объектов;
- определяет порядок выявления и нормализации наименований географических объектов;
- определяет правила и способы передачи наименований географических объектов с белорусского языка на русский, с русского языка на белорусский, а также с белорусского и русского языков на другие языки;
- определяет правила транслитерации наименований географических объектов буквами латинского алфавита;
- обеспечивает и координирует по согласованию с Министерством иностранных дел Республики Беларусь сотрудничество с государственными органами, деятельность которых связана с выявлением, нормализацией, присвоением наименований географическим объектам и их переименованием, государственным учетом и использованием наименований географических объектов, а также с топонимическими службами, научно-исследовательскими центрами иностранных государств, международными организациями и фондами;
- осуществляет иные полномочия, предусмотренные настоящим Законом и иными актами законодательства. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:22, 11 верасня 2015 (MSK)
- А там увогулле не зразумела на што даецца адказ, якое было пытанне? Тады як адказ Міёрскага райвыканкама просты і ясны - Міёры. Нарматыўны даведнік не з'яўляецца афіцыйным, гэта значыць адлюстроўвае толькі меркаванне аўтара. Мне здаецца, што такім чынам мы маем артыкул пра неіснуючы горад, і робіцца спроба без афіцыйнага рашэння перайменаваць горад. Дарэчы сп. Ляшко чамусьці называе Міёрскі райвыканкам Мёрскім, хоць апошні называе сабе Міёрскім. --Павел Петро (размовы) 14:55, 11 верасня 2015 (MSK)
- Проста цікава, дзе Вы ў адказе з Дзяржмаёмасці ўбачылі Міёры?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:01, 9 верасня 2015 (MSK)
- Мне здаецца, што перанос быў вельмі паспешлівым: з моманту падняцця пытання да пераносу прайшло менш да 7 гадзін. З ліставання сп. Ляшко адказ з Мёрскага райвыканкама і адказ з Дзяржмаёмасці можна хутчэй зрабіць выснову, што афіцыйная назва Міёры. Нарматыўны даведнік не дае афіцыйнай назвы, у законе аб найменнях геаграфічных аб'ектаў ён зусім не згадваецца. Таму прапаную вярнуць ранейшую назву да моманту афіцыйнага адказу з Дзяржкаммаёмасці--Павел Петро (размовы) 12:28, 9 верасня 2015 (MSK)
- ...пакуль поўны моц набылі для беларускай мовы -- думаю, трэба чытаць "НЕ набылі". І парадоксу ў сітуацыі тыпу "Лёзна-Лиозно" фактычна няма -- арфаграфія, у рэшце рэшт, не транскрыпцыя, рускамоўная пагатоў. Пакуль у нас няма ru_BY :) Yury Tarasievich (размовы) 09:49, 9 верасня 2015 (MSK)
- Бачу, тут скарыстаныя адказы з майго ліставаньня. Але найбольш вартым ёсьць апошні адказ ад Дзяржкаммаёмасьці, у якім напісана, што афіцыйна зарэгістраванай назвай па-беларуску ёсьць «Мёры» (спасылка). Пасьля гэтага Мёрскі выканкам піша, што рыхтуе дакумэнты для ўзгадненьня назвы.--Liashko (размовы) 11:45, 15 верасня 2015 (MSK)
Суіснаванне беларуска- і рускамоўных назваў правіць
Прывітанне спадарства. У нас выявілася праблема: неабходнасць патрэбнасць (карыснасць) адначасовага пазначэння афіцыйных беларуска- і рускамоўных назваў аб'ектаў Беларусі і імёнаў грамадзян сучаснай Беларусі.
Чаму гэта менавіта неабходнасць Чаму гэта можа быць карысна:
- У Беларусі беларуская і руская мовы маюць афіцыйна раўнапраўны статус.
- Адпаведна ўсе тапонімы Беларусі і ўсе беларускія грамадзяне маюць два афіцыйныя варыянты назваў/імёнаў.
- Гэтыя варыянты (беларуска- і рускамоўны) НЕ замяняюць, а дапаўняюць адзін аднаго. І часта іх немагчыма вывесці адзін з аднаго, бо яны могуць мець розныя націскі і пісацца даволі непадобна.
Такім чынам, рускамоўныя варыянты назваў/імёнаў - вельмі карысная інфармацыя (чыста практычна). Тыя ж інтэрвікі на рускай мове ёсць далёка не заўсёды. А нехта захоча, напрыклад, напісаць рускамоўны артыкул у газеце на аснове беларускамоўных крыніц, тады ён мог бы адкрыць Беларускую Вікіпедыю і глянуць усю інфармацыю прама ў нас.
Чаму пазначэнне варыянтаў праблема:
- На дадзены момант шаблонам {{lang-ru|"Русское название/имя"}} часта пазначаецца арыгінальная назва/імя расійскіх аб'ектаў/расіян.
- У выпадку з Беларуссю такое пазначэнне можа выклікаць памылковыя асацыяцыі (асабліва калі ўлічыць усякія імперскія казкі).
- Адпаведна, не ўсе ўдзельнікі прынімаюць пазначэнне шаблонам {{lang-ru}}.
Таму пытанне да супольнасці:
- Як бы вы прапанавалі рабіць гэта? Якія ідэі шаблонаў і афармлення вы маглі бы прапанаваць?
Праблему вырашаць трэба. Патрэбны ідэі, як гэта лепш зрабіць. З павагай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:18, 5 верасня 2015 (MSK)
- Рускія назвы варта падаваць толькі калі яны афіцыйныя. Гэта дакладна адносіцца да населеных пунктаў і адміністрацыйных адзінак, хутчэй за ўсё для іншых тапонімаў, гідронімаў і г.д.; да назваў афіцыйных устаноў ("Совет Министров" і інш.). Наконт людзей — маю сур'ёзныя сумненні наконт патрэбнасці рускай версіі. Па-першае, некалі наконт імёнаў штосьці падобнае абмяркоўвалася, і было вырашана рускія імёны беларусам не даваць. Па-другое, часцей за ўсё у нас няма звестак аб тым, як пішацца імя ў афіцыйных дакументах (пашпарт і інш.), а калі і ёсць, то нярэдка яны ў гэтых дакументах даюцца з памылкамі (беларускія версіі), якія мы, на мой погляд, не павінны цягнуць у Вікіпедыю.--Artsiom91 (размовы) 15:34, 5 верасня 2015 (MSK)
- Згодзен з Вамі. Шчыра кажучы, я сам пакуль не ведаю, як лепш. Таму і звярнуўся да супольнасці, каб разам абмеркаваць і выпрацаваць нейкі ўзважаны практычны падыход. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:42, 5 верасня 2015 (MSK)
- Так, безумоўна, толькі афіцыйныя назвы з афіцыйных дакументаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:46, 5 верасня 2015 (MSK)
- Што да людзей, то Вы, мабыць, помніце пра выпадак з "Аленай Ярмаловіч". Тое, што там менавіта "Ярмаловіч" дапамог высветліць рускамоўны варыянт, дзе няма якання. З пашпартнымі варыянтамі ўвогуле вялікая праблема. Бо рэальна бюракратычна правільным з'яўляецца іменна пашпартнае напісанне, якое б крывое яно не было. Сумна, але факт. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:46, 5 верасня 2015 (MSK)
- Зрэшты, пашпартныя імёны людзей з відавочнымі грубымі памылкамі - гэта таксама пытанне для абмеркавання. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:48, 5 верасня 2015 (MSK)
Важнае ўдакладненне: пытанне тычыцца выключна і толькі сучаснай Беларусі, г.зн. яе сучасных аб'ектаў і грамадзян. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:42, 5 верасня 2015 (MSK)
- Па-першае, шаноўны спадар Дзяніс, я лічу, што трэба казаць не пра неабходнасць, а пра дапушчальнасць пазначэння рускамоўных назваў, бо хто не хоча іх пазначаць, той і не будзе (напэўна, за гэта блакаваць удзельнікаў не будуць :) ), а калі Вы хочаце асобна заняцца пазначэннем рускамоўных назваў, то гэта пустое марнаванне часу.
- Асабіста я адназначна Супраць таго, каб пазначаць рускамоўныя імёны і назвы гарадоў побач з назвамі артыкулаў («Уладзімір Валчкоў (руск.: Владимир Волчков)» ці «Гродна (руск.: Гродно)»). Адбываецца тое ж самае, што «Серэна Уільямс (англ.: Serena Williams)» і «Нью-Ёрк (англ.: New-York)». Адпаведна з такім афармленнем падаецца, што нічога ў нас беларускага няма. --Kalinowski (размовы) 16:11, 5 верасня 2015 (MSK)
- Выправіў "неабходнасць" на "патрэбнасць" ("карыснасць"). Вы правы. Асабіста я не хачу, у мяне і так спраў хапае, згодзен пра марнаванне часу.
- Але нельга сказаць, што гэта зусім непатрэбная інфармацыя. І было б добра, каб быў нейкі адэкватны (з улікам рэальных, а не фармальных акалічнасцей) механізм для пазначэння рускамоўных назваў. Каб не ўзнікала кожны раз спрэчак і цяганіны з гэтым. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:00, 6 верасня 2015 (MSK)
- Верагодна, калі будзе пазначацца пераклад на рус. мове, то артыкулы будуць трапляцца і тым людзям, што гугляць толькі па-руску. На мой погляд, гэта шанец пашырыць наведваемасць белвікі. Хто можа праверыць, удакладніць ці абвергнуць гэтае меркаванне, вельмі прашу выказацца, бо мне самому цікава. --Эраліан (размовы) 19:47, 5 верасня 2015 (MSK)
- Супраць Рашэнне само па сабе спрэчнае — так сапраўды дойдзем і да артыкулаў на «нармальнам языке». І тым больш я не ўпэўнены, што гэта значна паўплывае на наведвальнасць -- мне чамусьці здаецца, што падняцце ў выдачы не будзе істотным, калі вышэй будзе рускамоўная вікі (а ў большасці выпадкаў так яно і будзе). Акрамя таго, нізкія пазіцыі ў выдачы -- гэта само па сабе наступства нізкай папулярнасці рэсурса. Таму і заходзіць, лічу, трэба з гэтага канца. Вось, напрыклад, зусім не скарысталіся магчымасцю прапіярыцца з нагоды 100 тыс.. --Weintrauber (размовы) 23:21, 5 верасня 2015 (MSK)
- Супраць. Вікіпедыя на беларускай мове!? Вось і вырашайце як беларускамоўнаму чытачу (і інш. чалавеку, які хоча знайсці інфармацыю на бел. мове. у інтэрнэце) знайсці інфармацыю на беларускай мове, а не думайце, за рускага, узбека ці татарына. Сп. Эраліан, пра «наведваемасць БелВікі» пры дапамозе перакладу ў лідзе, я ўжо пісаў сп. Pracar'у, калі пошук у Яндэксе, знайшоў спасылку на рускай мове ў артыкуле, назва якой, нічым не адрознівалася ад назвы артыкула. Ніякі пераклад у лідзе, на жаль, не дапамог. І сп. Эраліан, калі гаворка ідзе пра чалавека які гугліць на тэрыторыі Расеі, то ў яго не Google.by, Google.ru. Карацей, гэты эксперымент з пошукам у іншых пошукавых сістэмах, я выклаў у размовах пра Водна-зялёны дыяметр Мінска. Пра пошук у Yahoo, якім карыстаюцца большасць заакіянскіх людзей, я увогуле памаўчу, так як вынікі пошуку не толькі «Minsk water and greenery diameter» але і інш., жудасныя.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:57, 5 верасня 2015 (MSK)
- Я толькі што эксперыментаваў з рускамоўным запытам: "Водна-зялёны дыяметр Мінска" усплыў у мэйл.ру на 2-й старонцы, у яндэксе - толькі на 8-й. У каго ёсць Опера, прашу паспрабаваць з ёю. Боле за тое, прапаную дзеля эксперымента дадаць рус.назвы некалькім артыкулам і пашукаць іх у оперы, яндэксе і мэйл.ру. Калі пераканаўчых вынікаў не будзе, гэтыя назвы-пераклады можна будзе адразу ж прыбраць. --Эраліан (размовы) 10:46, 6 верасня 2015 (MSK)
- Якім бокам браўзер да пошукавых сістэм? --Artificial123 (размовы) 11:03, 6 верасня 2015 (MSK)
- Відаць, такім, што па-рознаму "з каробкі" (пасля ўстаноўкі) фарміруецца запыт на пошук (найперш, тэгі моў). Yury Tarasievich (размовы) 11:34, 6 верасня 2015 (MSK)
- Якім бокам браўзер да пошукавых сістэм? --Artificial123 (размовы) 11:03, 6 верасня 2015 (MSK)
- Ну а ўсё ж, панове Weintrauber і Дзяніс Нядбайла, калі б шаблон для беларускіх афіцыйных рускамоўных назваў быў, якім бы вы хацелі яго бачыць. Пытанне ў тым, як выпрацаваць нейкі механізм, прымальны для ўсіх (у дадзеным выпадку асабіста для вас). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:00, 6 верасня 2015 (MSK)
- Варыянт, які б дазволіў не бачыць гэтай ганьбы на старонцы быў бы ідэальным. Цяпер сур'ёзна, калі вы так зацікаўленыя ў кампрамісе. Не трэба вынаходзіць веласіпед з новымі шаблонамі, выключэннямі з правілаў і інш. Можна рабіць звычайную зноску, якая падае назву/варыянт назвы на рускай ці іншай мове, прычым абавязкова са спасылкай на крыніцу, якая афіцыйна замацоўвае гэтую назву.
- Нешта накшталт: Мінск[1].
- Я толькі што эксперыментаваў з рускамоўным запытам: "Водна-зялёны дыяметр Мінска" усплыў у мэйл.ру на 2-й старонцы, у яндэксе - толькі на 8-й. У каго ёсць Опера, прашу паспрабаваць з ёю. Боле за тое, прапаную дзеля эксперымента дадаць рус.назвы некалькім артыкулам і пашукаць іх у оперы, яндэксе і мэйл.ру. Калі пераканаўчых вынікаў не будзе, гэтыя назвы-пераклады можна будзе адразу ж прыбраць. --Эраліан (размовы) 10:46, 6 верасня 2015 (MSK)
- ↑ Таксама руск.: Минск згодна з «Тут павінна быць спасылка на афіцыйную пастанову, якая замацоўвае рускамоўны варыянт назвы» .
- Такі механізм 1) упісваецца ў існючыя правілы адносна падачы інфармацыі паводле крыніц і афармлення 2) знаходзячыся ўнізе старонкі, не выжыгае вочы сваёй наяўнасцю.
- Але яшчэ раз падкрэсліваю: не бачу неабходнасці ў гэтым (нават у кампрамісным варыянце).--Weintrauber (размовы) 11:50, 6 верасня 2015 (MSK)
Не разумею ў чым пытанне - у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, назвы геаграфічным аб'ектым прысвойваюцца і суіснуюць на абедзвюх, усе астатнія выпадкі ўказання рускага напісання не патрабуюць (у тым ліку і Водна-зялёны дыяметр Мінска, бо гэта назва канцэпцыі, а не зацвержаная назва геагр. аб'екта). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:23, 6 верасня 2015 (MSK)
- Я таксама не разумею. Ніколькі не супраць транскрыпцыі геаграфічных аб'ектаў. Астатняе, на мой погляд, прыдумкі! Яшчэ раз звяртаю ўвагу супольнасці — нам ёсць над чым працаваць!!! Камуны Італіі, напрыклад, існуюць з «невядомымі» святымі, часам з паўторамі. А артыкулы аб населеных пунктах Беларусі зусім пустыя, нават часцяком слабей за італьянскія камуны! І нават загаловак тэмы аб «суіснаванні... моў» уражвае.--VladimirZhV (размовы) 19:20, 6 верасня 2015 (MSK)
За геаграфічныя назвы, але радыкальна Супраць імёнаў людзей. Беларус па нацыянальнасці рускае імя ў поўным сэнсе мець не можа. Афармляць населеныя пункты праз „лэнг-ру”. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:26, 7 верасня 2015 (MSK)
Давайце не заводзіць тут беларускую інквізіцыю. Шкодна і смешна.
Апроч таго, гэта вікі-праект, які ў матэрыялах абавязкова выкарыстоўвае беларускую літ. мову -- і не болей (пяць слупоў і статут Фонда, які дае рэсурсы і пляцоўку, каб "гуляць у энцыклапедыю" -- гэта цытата, гэта не я). Калі хто дадае ў беларускамоўны артыкул аналаг назвы/імя па-руску -- гэта можа здавацца празмерным, але мэтам праекта ніякім чынам не супярэчыць. У рэаліях той часткі свету, дзе беларуская мова РЭАЛЬНА існуе -- гэта нават трошачкі дапамагае, малюпасенькі плюсік.
А вось на тое, каб "выхоўваць ідэальна беларускамоўных беларусаў", тутэйшыя ўдзельнікі яшчэ не памазаныя мірам, і таму могуць на гэты конт не непакоіцца. Yury Tarasievich (размовы) 08:34, 7 верасня 2015 (MSK)
- Шчыры дзякуй шаноўнаму ўдзельніку Yury Tarasievich. Я чакаў гэтых слоў. Задавольвае, што хтось ведае правілы Вікіпедыі, а не дзейнічае на свой капыл. // Хацелася б толькі нагадаць удзельніку “Чаховіч Уладзіслаў”, што яго заўвага “у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, назвы геаграфічным аб'ектым прысвойваюцца і суіснуюць на абедзвюх, усе астатнія выпадкі ўказання рускага напісання не патрабуюць” недарэчная. Беларускамоўная Вікіпедыя не належыць Рэспубліцы Беларусь. І заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускамоўную Вікіпедыю не распаўсюджваецца (у тым ліку адносна пазначэння геаграфічных аб’ектаў). Афіцыйна ў Рэспубліцы Беларусь дзве афіцыйныя мовы. Аднак і на рускамоўную Вікіпедыю не распаўсюджваецца заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У рускамоўнай Вікіпедыі назва артыкула “Минск”, а ў беларускамоўнай – “Горад Мінск”. Напэўна такое заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь адносна геаграфічных аб’ектаў)) // І беларускамоўная Вікіпедыя не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Рэспублікі Беларусь. Вікіпедыя – гэта валанцёрскі праект, які належыць грамадскаму фонду Вікімедыя, што зарэгістраваны ў ЗША. І рэдактары Вікіпедыі – гэта не афіцыйныя асобы, а ўсяго толькі валанцёры. // І ніякага суіснавання беларускамоўных і рускамоўных назваў у артыкуле “Водна-зялёны дыяметр Мінска” няма, бо вікі-артыкул напісаны на беларускай мове і мае толькі адну – беларускамоўную назву “Водна-зялёны дыяметр Мінска”, а не напрыклад “Водна-зялёны дыяметр Мінска – Водно-зеленый диаметр Минска”. А тое, што ў лідзе ёсць варыянты перакладу назвы – то гэта НІЯКІМІ правіламі Вікіпедыі не забаронена. А служыць выключна “службовым мэтам”. // Я таксама зрабіў запрос у мэйл.ру на “Водно-зеленый диаметр Минска” і знайшоў вікі-артыкул “Водна-зялёны дыяметр Мінска” на другой старонцы. А зрабіў запрос у мэйл.ру на “Minsk water and greenery diameter” і знайшоў вікі-артыкул “Водна-зялёны дыяметр Мінска” на першай старонцы. І высокія пазіцыі ў выдачы – гэта само па сабе наступства высокай папулярнасці рэсурса і старонкі, чаму пераклады назвы вікі-артыкула ў лідзе толькі спрыяюць. Не кажучы на “даведчую функцыю” тых перакладаў у лідзе. // І хацелася б толькі нагадаць удзельніку “Чаховіч Уладзіслаў”, што “Водна-зялёны дыяметр Мінска” гэта не канцэпцыя – а рэальны архітэктурны аб’ект, пра які нават ёсць артыкул у папяровых энцыклапедыях і старонкі ў манаграфіях. Гэты аб’ект ужо даўно пабудаваны і існуе. Канцэпцыяй ж на сённяшні момант з’яўляецца “Водна-зялёная сістэма Мінска” (Водна-зялёны дыяметр Мінска+Сляпянская водная сістэма+Лошыцкая водная сістэма), бо не існуе Лошыцкай воднай сістэмы. А Сляпянская водная сістэма – гэта рэальна існуючы аб’ект, які нават атрымаў узнагароду і старонку ў сусветнай энцыклапедыі архітэктуры. Гэта толькі цяперашнія архітэктары сёння кажуць, што Водна-зялёны дыяметр Мінска – гэта канцэпцыя. А заўтара яны будуць казаць, што няма ніякай канцэпцыі, а ёсць проста горад Мінск.--Pracar (размовы) 10:50, 7 верасня 2015 (MSK)
- Самі сябе ўводзіце ў зман, бо заканадаўства Рэспубліка Беларусь, хоць і не распаўсюджваецца непасрэдна на Беларускую Вікіпедыю, але непасрэдна ўплывае на артыкулы, якія апісваюць аб'екты Беларусі: сёння пераназавуць Дзяржынск ў Койданава, а заўтра будуць перайменаваны ўсе артыкулы пра гэты горад у розных моўных раздзелах Вікіпедыі, праз тыдзень у Беларусі з'явіцца трэцяя дзяржаўная мова - эсперанта, а яшчэ праз тыдзень усе артыкулы пра буйныя гарады Беларусі будуць мець {{lang-eo}}.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:51, 8 верасня 2015 (MSK)
- Шчыры дзякуй шаноўнаму ўдзельніку Yury Tarasievich. Я чакаў гэтых слоў. Задавольвае, што хтось ведае правілы Вікіпедыі, а не дзейнічае на свой капыл. // Хацелася б толькі нагадаць удзельніку “Чаховіч Уладзіслаў”, што яго заўвага “у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, назвы геаграфічным аб'ектым прысвойваюцца і суіснуюць на абедзвюх, усе астатнія выпадкі ўказання рускага напісання не патрабуюць” недарэчная. Беларускамоўная Вікіпедыя не належыць Рэспубліцы Беларусь. І заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускамоўную Вікіпедыю не распаўсюджваецца (у тым ліку адносна пазначэння геаграфічных аб’ектаў). Афіцыйна ў Рэспубліцы Беларусь дзве афіцыйныя мовы. Аднак і на рускамоўную Вікіпедыю не распаўсюджваецца заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У рускамоўнай Вікіпедыі назва артыкула “Минск”, а ў беларускамоўнай – “Горад Мінск”. Напэўна такое заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь адносна геаграфічных аб’ектаў)) // І беларускамоўная Вікіпедыя не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Рэспублікі Беларусь. Вікіпедыя – гэта валанцёрскі праект, які належыць грамадскаму фонду Вікімедыя, што зарэгістраваны ў ЗША. І рэдактары Вікіпедыі – гэта не афіцыйныя асобы, а ўсяго толькі валанцёры. // І ніякага суіснавання беларускамоўных і рускамоўных назваў у артыкуле “Водна-зялёны дыяметр Мінска” няма, бо вікі-артыкул напісаны на беларускай мове і мае толькі адну – беларускамоўную назву “Водна-зялёны дыяметр Мінска”, а не напрыклад “Водна-зялёны дыяметр Мінска – Водно-зеленый диаметр Минска”. А тое, што ў лідзе ёсць варыянты перакладу назвы – то гэта НІЯКІМІ правіламі Вікіпедыі не забаронена. А служыць выключна “службовым мэтам”. // Я таксама зрабіў запрос у мэйл.ру на “Водно-зеленый диаметр Минска” і знайшоў вікі-артыкул “Водна-зялёны дыяметр Мінска” на другой старонцы. А зрабіў запрос у мэйл.ру на “Minsk water and greenery diameter” і знайшоў вікі-артыкул “Водна-зялёны дыяметр Мінска” на першай старонцы. І высокія пазіцыі ў выдачы – гэта само па сабе наступства высокай папулярнасці рэсурса і старонкі, чаму пераклады назвы вікі-артыкула ў лідзе толькі спрыяюць. Не кажучы на “даведчую функцыю” тых перакладаў у лідзе. // І хацелася б толькі нагадаць удзельніку “Чаховіч Уладзіслаў”, што “Водна-зялёны дыяметр Мінска” гэта не канцэпцыя – а рэальны архітэктурны аб’ект, пра які нават ёсць артыкул у папяровых энцыклапедыях і старонкі ў манаграфіях. Гэты аб’ект ужо даўно пабудаваны і існуе. Канцэпцыяй ж на сённяшні момант з’яўляецца “Водна-зялёная сістэма Мінска” (Водна-зялёны дыяметр Мінска+Сляпянская водная сістэма+Лошыцкая водная сістэма), бо не існуе Лошыцкай воднай сістэмы. А Сляпянская водная сістэма – гэта рэальна існуючы аб’ект, які нават атрымаў узнагароду і старонку ў сусветнай энцыклапедыі архітэктуры. Гэта толькі цяперашнія архітэктары сёння кажуць, што Водна-зялёны дыяметр Мінска – гэта канцэпцыя. А заўтара яны будуць казаць, што няма ніякай канцэпцыі, а ёсць проста горад Мінск.--Pracar (размовы) 10:50, 7 верасня 2015 (MSK)
Не чытаў вышэй, але думаю, што карысна, бо рускія назвы у беларускіх паселішч ёсць, так ужо склалася, і транслітарацыя на рускую не заўсёды відавочная і інтэрвік часта няма. Таму рускі варыянт назвы ў нашым выпадку -- толькі частка энц.інфармацыі. Калі інтэрвікі ёсць/з'явілася, мусіць, можна ў нашым артыкуле рускую назву і прыбраць. --Максім Л. (размовы) 23:08, 8 верасня 2015 (MSK)
- Некаторых людзей я не пазнаваў па рускім напісанні прозвішча, калі спачатку быў прывыкшы бачыць тое прозвішча па-беларуску (не памятаю, каго). Yury Tarasievich (размовы) 08:23, 9 верасня 2015 (MSK)
Сама так, удзельнік Чаховіч Уладзіслаў. Вы абсалютна правільна пішаце, што "непасрэдна ўплывае на артыкулы, якія апісваюць аб'екты Беларусі", але "заканадаўства Рэспубліка Беларусь не распаўсюджваецца непасрэдна на Беларускую Вікіпедыю". Валанцёры ўлічваюць бел-заканадаўства і традыцыі, разумеючы, што карыстацца вікі-артыкуламі будуць тыя чытачы, якія валодаюць мовай. Валанцёры ведаюць, якая ў першую чаргу "чытацкая аўдыторыя" у бел-Вікі. І калі эсперанта стане дзяржаўнай мовай у Беларусі, то не будзе і абсурдам дадаваць назвы на эсперанта. Да таго ж удзельнік Чаховіч Уладзіслаў сам выказваецца, што "Водна-зялёны дыяметр Мінска" -- гэта не геаграфічны аб'ект. Дык чаму да яго ўлічваць правілы азначэння геаграфічных назваў. // Думаецца, што ў канкрэтным выпадку ніякага абсурда ў дададзеных перакладах назвы няма. Усё там зроблена з прагматычнымі мэтамі -- пашырэння чытацкай аўдыторыі і даведачнай функцыі.--Pracar (размовы) 11:35, 9 верасня 2015 (MSK)
- Калі прыбраць пераклад назвы ў лідзе на рускую мову, то будзе знаходзіць толькі рускамоўны артыкул. І не факт, што усе ведаюць, як пераходзіць з рускамоўнага на беларускамоўны раздзел. А захаванне рускамоўнага перакладу ў лідзе будзе выносіць артыкул таксама ў вышуку пасля запыту на рускай мове: не на першым радку, канешне, пасля з'яўлення рускамоўнага вікі-артыкула, але і не на апошнім. Можа, нават, і другім у спісе, як гэта звычайна бывае. З цягам часу рэйтынг вікі-артыкулаў заўсёды расце. І трэба карыстацца ўсімі сродкамі, каб павысіць чытаемасць.--Pracar (размовы) 21:01, 9 верасня 2015 (MSK)
Праект-конкурс-гульня правіць
Прапаную супольнасці наступную ідэю. Згодна з маім асабістым меркаваннем, якасць Вікіпедыі вызначаецца не якасцю яе найлепшага артыкула, а якасцю яе найгоршага артыкула. Якія артыкулы ў нас найлепшыя, мы можам даведацца з конкурсу Артыкул года, але для найгоршых артыкулаў такой магчымасці зараз няма. Дык чаму б не зладзіць конкурс "Антыартыкул года"?
Правілы прапаную прыблізна наступныя. Удзельнікі запісваюць на адмысловую старонку сваіх намінантаў (прапаную артыкулы, створаныя ў 2015 годзе), пры гэтым пазначаючы сваё імя — такім чынам яны робяць артыкул "сваім". Акрамя таго, яны, вядома, займаюцца паляпшэннем "чужых" намінантаў. У канцы з застаўшыхся артыкулаў-намінантаў (па меры паляпшэння, вядома, іх можна будзе здымаць з намінацыі) будзе вызначаны пераможца, нязменная спасылка на які будзе захавана як прыклад для нашчадкаў. Удзельнік-пераможца (той, хто знайшоў артыкул-пераможцу) атрымае чэсць і павагу, а акрамя таго абавязак палепшыць артыкул-пераможцу адразу на наступны дзень пасля падвядзення вынікаў конкурсу.
--Artsiom91 (размовы) 23:23, 3 верасня 2015 (MSK)
- Ёсць ужо такі конкурс. "Да выдалення" называецца. --46.216.37.54 23:30, 3 верасня 2015 (MSK)
- Уласна, гэтая рэпліка адрывае адну з праблем супольнасці — старонкай Да паляпшэння ніхто не карыстаецца, а вось пра старонку "Да выдалення" ведаюць усе.--Artsiom91 (размовы) 23:50, 3 верасня 2015 (MSK)
- Artsiom91 цікавая ідэя, пішыце калі яшчэ маеце жаданне, можа што такое зробім сумеснымі высілкамі --Mr. Zabej (размовы) 21:24, 22 верасня 2015 (MSK)
- Mr. Zabej, дзякуй, але, як бачу па рэакцыі супольнасці, гэта ёй не цікава. Калі ў Вас ёсць жаданне і магчымасці штосьці падобнае зладзіць (хай і ў якім іншым праекце, як be-x-old ці інш.) — калі ласка, я зусім не супраць. Мой удзел, думаю, нічым асабліва не дапаможа — я толькі выказаў ідэю, а як яна будзе рэалізавана, у значнай ступені залежыць ад зацікаўленых ва ўдзеле асоб.--Artsiom91 (размовы) 21:32, 22 верасня 2015 (MSK)
- Artsiom91, Шчыра кажучы, я перастаў чакаць, што тут будзе асаблівая рэакцыя. Ёсць яшчэ скайп групы і мэйлінг ліст. Там трохі жывей. Можна зладзіць вікі сустрэчу ў гэту суботу. Як на гэта глядзіце? Там абмеркаваць прапанову з іншымі і наогул як развівацца далей. І канешне справа залежыць ад гатоўнасці яе пачаць. =) --Mr. Zabej (размовы) 17:02, 30 верасня 2015 (MSK)
- Mr. Zabej, дзякуй, але, як бачу па рэакцыі супольнасці, гэта ёй не цікава. Калі ў Вас ёсць жаданне і магчымасці штосьці падобнае зладзіць (хай і ў якім іншым праекце, як be-x-old ці інш.) — калі ласка, я зусім не супраць. Мой удзел, думаю, нічым асабліва не дапаможа — я толькі выказаў ідэю, а як яна будзе рэалізавана, у значнай ступені залежыць ад зацікаўленых ва ўдзеле асоб.--Artsiom91 (размовы) 21:32, 22 верасня 2015 (MSK)
- Artsiom91 цікавая ідэя, пішыце калі яшчэ маеце жаданне, можа што такое зробім сумеснымі высілкамі --Mr. Zabej (размовы) 21:24, 22 верасня 2015 (MSK)
- Уласна, гэтая рэпліка адрывае адну з праблем супольнасці — старонкай Да паляпшэння ніхто не карыстаецца, а вось пра старонку "Да выдалення" ведаюць усе.--Artsiom91 (размовы) 23:50, 3 верасня 2015 (MSK)
Шантаж у беларускай Вікіпедыі правіць
Паважаныя ўдзельнікі, у нашым праекце адбыўся, на мой погляд, прамы шантаж. Удзельнік "Pracar", атрымаўшы голас "супраць" па галасаванні ў добрыя артыкулы, у парушэнні прынцыпу "не даводзьце да абсурду" пачаў адкравенны шантаж удзельніка "Belarus2578" на абмеркаванні кандыдата ў выдатныя артыкулы. Дамогшыся свайго, "Pracar" спыніў пераслед. Я не збіраюся неяк перамяніць ход тых дыскусій ці прымяніць меры ў адносінах да гэтых удзельнікаў — я проста прапаную кожнаму падумаць, да якога ўзроўню дакацілася беларуская Вікіпедыя, што тут даволі вопытныя ўдзельнікі адкрыта плююць на ўсе правілы вікіпедыі і разбіраюцца "па паняццях". --Artsiom91 (размовы) 23:42, 2 верасня 2015 (MSK)
- Мінімальныя патрабаванні Вікіпедзіі ў артыкуле "Водна-зялёны дыяметр Мінска" выкананы. Акрамя таго артыкул напісаны на беларускай мове і мае назву на беларускай мове. А удзельнік Artsiom91 упамінае ў сваіх заўвагах да гэтага артыкула нейкія "назвы на іншых мовах", а цвярозую дыскусію і кампраміс выдае за нейкія "парушэнні". Пажадана ўсё ж такі без залішніх эмоцый працаваць і дапамагаць адзін аднаму, а не наганяць канфліктнасць, дзе ёй не месца. Няўжо ўдзельнік Pracar толькі тое і робіць, што шкодзіць праекту Вікіпедыі? --Pracar (размовы) 23:51, 2 верасня 2015 (MSK)
- Наколькі я ведаю, калі артыкул распавядае аб іншаземным аб'екце ці з'яве, у дужках дадаецца яго назва на арыгінальнай мове. Прыклад: "Бясконцая гісторыя (ням. Die unendliche Geschichte) - аповесць нямецкага пісьменніка Міхаэля Эндэ...". Калі артыкул аб айчынным аб'ект, з'яве ці чалавеку, то назва падаецца толькі на мове раздзела Вікіпедыі. Напрыклад, мы не напішам: "Максім Багдановіч (русск. Максим Богданович) - беларускі паэт...". Імя Максіма Багдановіча, роўна як імёны ўсіх беларускіх паэтаў, назвы беларускіх геаграфічных і іншых аб'ектаў падаюцца толькі на беларускай мове. У артыкуле пра Мінск мы не пабачым: "Мінск (русск. Минск) - сталіца Рэспублікі Беларусь". Там ёсць толькі афіцыйная транслітэрацыя на лацінку. Хаця... з іншага боку наяўнасць перакладу назвы на рускую мову можа пайсці на карысць: артыкул будзе трапляцца нават тым карыстальнікам, што гугляць у браўзэры па-руску. Раю абмеркаваць гэты момант. Калі я не правы, то папраўце. --Эраліан (размовы) 11:07, 4 верасня 2015 (MSK)
- Калега Эраліан, калі цікава, можаце глянуць на размову тут. --JerzyKundrat (размовы) 11:12, 4 верасня 2015 (MSK)
- Наколькі я ведаю, калі артыкул распавядае аб іншаземным аб'екце ці з'яве, у дужках дадаецца яго назва на арыгінальнай мове. Прыклад: "Бясконцая гісторыя (ням. Die unendliche Geschichte) - аповесць нямецкага пісьменніка Міхаэля Эндэ...". Калі артыкул аб айчынным аб'ект, з'яве ці чалавеку, то назва падаецца толькі на мове раздзела Вікіпедыі. Напрыклад, мы не напішам: "Максім Багдановіч (русск. Максим Богданович) - беларускі паэт...". Імя Максіма Багдановіча, роўна як імёны ўсіх беларускіх паэтаў, назвы беларускіх геаграфічных і іншых аб'ектаў падаюцца толькі на беларускай мове. У артыкуле пра Мінск мы не пабачым: "Мінск (русск. Минск) - сталіца Рэспублікі Беларусь". Там ёсць толькі афіцыйная транслітэрацыя на лацінку. Хаця... з іншага боку наяўнасць перакладу назвы на рускую мову можа пайсці на карысць: артыкул будзе трапляцца нават тым карыстальнікам, што гугляць у браўзэры па-руску. Раю абмеркаваць гэты момант. Калі я не правы, то папраўце. --Эраліан (размовы) 11:07, 4 верасня 2015 (MSK)
Сярэднявечная або Сярэдневяковая правіць
Як правільна? Як лепш? Глядзіце Катэгорыя:Сярэднявечча паводле краін. --Glovacki (размовы) 20:43, 1 верасня 2015 (MSK)
- У нарматыўных слоўніках беларускай мовы (арфаграфічных і тлумачальных) ёсць толькі прыметнік "сярэдневяковы". Таму правільна будзе "сярэдневяковая" [5].
- Слова ж "сярэднявечны" адсутнічае ў нарматыўных слоўніках і, акрамя таго, мае паралелі са словамі "даўгавечны" і "недаўгавечны", і таму ў кантэксце сярэдневякоўя/сярэднявечча недарэчнае. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:55, 1 верасня 2015 (MSK)
Падежи правіць
Здравствуйте,
Я, к сожалению, не умею писать по-белорусски, но могу достаточно читать, чтобы видеть, что есть ошибки в падежах в системных сообщениях. Посмотрите, например, на мобильную Википедию или мобильный Викисловник - там сверху написано "Шукаць у Вікіпедыя", а видимо надо "Шукаць у Вікіпедыі".
Я более или менее исправил это, но нужна проверка: как правильно "Вікікрыніцы" в родительном падеже - "Вікікрыніц" или "Вікікрыніцаў"?
Если вы видите там какие-либо ещё ошибки, пожалуйста скажите мне.
Спасибо! --Дзядзька Лёша (размовы) 11:36, 30 жніўня 2015 (MSK)
- Формально правильно, за исключением всех частей по образцу "Вікіпэ". Упомянутые вариантные окончания в род. п. столь большим злом теперь не считаются, но первый вариант всё равно без "-аў". Yury Tarasievich (размовы) 13:21, 30 жніўня 2015 (MSK)
Стоп, вот ещё вин.п.: всё неодуш. должно быть без изменений. Yury Tarasievich (размовы) 13:26, 30 жніўня 2015 (MSK)Конечно, в ед. ч. ж.р. не без изменений, а на "-ю". Собственно, какое там употребление, что-то не чувствуется? Yury Tarasievich (размовы) 13:29, 30 жніўня 2015 (MSK)- Yury Tarasievich, спасибо, вот здесь поправил: https://gerrit.wikimedia.org/r/#/c/234844/2/WikimediaGrammarForms.php
- Ещё что-нибудь надо? --Дзядзька Лёша (размовы) 14:44, 30 жніўня 2015 (MSK)
Дзякуй, дзядзьку, у паказаным, здаецца, усё як трэба. Yury Tarasievich (размовы) 20:17, 31 жніўня 2015 (MSK)
Прыгатаванні да юбілейнага артыкула правіць
І вось гэты момант настаў: У беларускім раздзеле — 100 000 артыкулаў!!! --JerzyKundrat (размовы) 20:09, 27 жніўня 2015 (MSK) Фальстарт :-) --JerzyKundrat (размовы) 20:47, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Ђ — Гэта ён? --JerzyKundrat (размовы) 20:12, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Ђ — 99 982 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:14, 27 жніўня 2015 (MSK)
- На ГС піша 100000, а ён апошні сярод новых. У чым справа? --JerzyKundrat (размовы) 20:17, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Глядзіце лічыльнік, які на старонцы Апошнія змены — ён хутчэй абнаўляецца. 100000 на Галоўнай старонцы гэта з улікам выдаленых недастабаў пра даты --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:29, 27 жніўня 2015 (MSK)
- На ГС піша 100000, а ён апошні сярод новых. У чым справа? --JerzyKundrat (размовы) 20:17, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Ђ — 99 982 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:14, 27 жніўня 2015 (MSK)
100-тысячны артыкул — Кальмордэнскі заапарк!!! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:01, 28 жніўня 2015 (MSK)
Невялічкі аналіз
Мова | Колькасць носьбітаў | Колькасць артыкулаў | Колькасць артыкулаў на аднаго носьбіта |
---|---|---|---|
ru | 167 000 000 | 1 248 922 | 0.00748 |
uk | 47 000 000 | 587 633 | 0.01250 |
be | 6 400 000 | 100 013 | 0.01562 |
be-x-old | 57 013 | 0.00890 | |
be + be-x-old | 121394[1] | 0.01896 |
- ↑ Улічаны толькі ўнікальныя артыкулы
--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:15, 28 жніўня 2015 (MSK)
Лагатып правіць
Акрамя прэс-рэлізу, які пачаў сп. Ежы, трэба вызначыцца яшчэ з юбілейным лагатыпам. Ад сябе прапаную такі — абрыс незавершанага вікіпедыйнага шара з пазлаў, які запоўнены традыцыйным бела-чырвоным беларускім арнаментам (як сімвал беларушчыны) і перасечаны па цэнтры гарызантальнай паласой, на якой (у межах абрысаў шара) змешчаны надпіс «100000» чырвонага колеру. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:42, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Запоўніць поле ведаў беларускім арнаментам — здороава на маю думку! --JerzyKundrat (размовы) 20:06, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Цудоўны лагатып, я — за. --Kalinowski (размовы) 20:21, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Прыгожа. Мне падабаецца і па віду, і па ідэі.
Адно што, калі гэта магчыма, лепш трохі перасунуць старэйшыя два нулі бліжэй да адзінкі, прыкладна так "100 000".--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:59, 27 жніўня 2015 (MSK)- Атрымаецца пекла перфекцыяніста — разрыў будзе не па цэнтры, бо адзінка занадта вузкая --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:25, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Ясна :) Бачу, Вы паправілі нулі. Дзякуй. Цяпер выдатна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:02, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Атрымаецца пекла перфекцыяніста — разрыў будзе не па цэнтры, бо адзінка занадта вузкая --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:25, 27 жніўня 2015 (MSK)
(укр.) Мої вітання з ювілейною статтею! Але чого логотип такий малесенький? .svg не робили? :( -- Ата (размовы) 14:26, 28 жніўня 2015 (MSK)
- Дзякуй, .svg не рабілі, бо не было патрэбы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:01, 28 жніўня 2015 (MSK)
- Так чаму лагатып не павесілі, спадарства? --Kalinowski (размовы) 22:26, 30 жніўня 2015 (MSK)
Прапанова паправак да рэкамендацый афармлення правіць
Прашу калег азнаёміцца і даць аргументацыю: Прапанова змяненняў і ўдакладненняў рэкамендацый афармлення артыкулаў
--- Yury Tarasievich (размовы) 07:59, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Супраць. Мы маем стандарты афармлення статусных артыкулаў. Калі жа ўвесці іх для ўсіх артыкулаў, гэта значна ўскладніць працу навічкам і ананімам. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:47, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Ігар Барысавіч, пад статуснымі Вы маеце на ўвазе добрыя і выдатныя? У крытэрыях (Вікіпедыя:Крытэрыі добрых артыкулаў, Вікіпедыя:Патрабаванні да выдатных артыкулаў) толькі сказана, што павінны быць зноскі і спасылкі на крыніцы — і нічога не сказана аб тым, як яны менавіта павінны быць аформлены. Таму не разумею такую Вашую пазіцыю.--Artsiom91 (размовы) 08:57, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Устрымліваюся. Паважаны Сп. Yury, на маю думку, трэба свае прапановы падмацаваць прыкладамі, бо не да канца зразумела значнай розніцы. Каб не атрымоўвалася, што наш праект ідзе пад дарозе не спрашчэння, а ўскладнення працы над артыкуламі. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:52, 27 жніўня 2015 (MSK)
- Супраць. Нам быццам тут больш няма чаго рабіць? Адны вёскі прывесці да ладу — не ведаю, колькі часу патрэбна. Цяпер яшчэ і афармленне пачнём "ламаць"?--VladimirZhV (размовы) 23:05, 28 жніўня 2015 (MSK)
Вікіфікацыя ў Дзень Ведаў правіць
Прывітанне, паважаныя Вікіжыхары,
1 верасня на Дзень Ведаў рыхтуем адкрыты майстар клас для ўсіх жадаючых у Музеі Кіно. Зараз шукаем зацікаўленых вікі актывістаў, хто хоча паўдзельнічаць у арганізацыі. Калі ласка пішыце тут пра свае намеры.
Дапамога патрэбна розная: пачынаючы здапамогі у напісанні праграммы да дня, распаўсюдзе інфармацыі пра падзею, заканчваючы ўдзелам у самім мерапрыемстве у якасці аднаго з лекатараў або трэнераў.
Зараз фарміруецца праграма. Буду удзячны вашым ідэям: https://docs.google.com/document/d/1LVNILMw__u56ysEjtahiu5vkW3y0xlF6a5iYWXS_9pM/edit
Між іншым хутка пачынаем краудфандынгавую кампанію па збору грошай на вікідапаможнік. --Mr. Zabej (размовы) 00:45, 17 жніўня 2015 (MSK)
Актывізацыя перад рубяжом правіць
Прывітанне ўсім, шаноўнае спадарства. Наш раздзел паціху прыбліжаецца да адзнакі ў 100 тысяч артыкулаў. Калі мы дасягнём гэтай лічбы, спадзяюся, што адбудзецца скачок цікавасці да нашага раздзела. У сувязі з гэтым, каб не ўдарыць тварам у гразь перад чытачамі, прапаную актывізаваць наступныя напрамкі дзейнасці:
- Стварэнне і дапаўненне артыкулаў на агульныя важныя і істотныя тэмы. У нас вельмі шмат амаль пустых найважнейшых артыкулаў (звярніце, калі ласка, ўвагу на гэты спіс).
- Дапрацоўку слабых артыкулаў. Калі раптам патрапілі на нейкі слабы артыкул на неабыякавую для вас тэму, то калі ласка дапрацуйце яго. Магчыма, тут будзе карысна Адмысловае:Random і Вікіпедыя:Артыкулы да паляпшэння.
- Вычыстку і выдаленне артыкулаў, створаных на нязначныя тэмы ці зробленых зусім абы-як. Тут вам спатрэбіцца старонка Вікіпедыя:Да выдалення.
Усім поспехаў :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:20, 6 жніўня 2015 (MSK)
- У сваю чаргу, прапаную большую ўвагу ўсё ж надаваць не спісу істотных артыкулаў (не адмаўляю яго важнасць), а артыкулам, звязаным з Беларуссю. --Kalinowski (размовы) 18:20, 6 жніўня 2015 (MSK)
Назвы і імёны правіць
2015-ы год, а праблема не знікае. Зірніце на агляд і нібы прапановы: user:Yury_Tarasievich/іншасловы. Yury Tarasievich (размовы) 20:30, 1 жніўня 2015 (MSK)
- Ці правільна я разумею, што апошнім радком прапануецца нічога не пісаць пра, напрыклад, населены пункт, калі мы не ведаем, як яго абазваць?--Хамелка/ разм. 21:18, 1 жніўня 2015 (MSK)
Ну, апошні тамтэйшы радок -- не галоўны, ён даніна integrity, затое вашае пытанне адказвае само сабе. :)) "Не ведаем, як назваць", але пішам? Або магу дадаць прапанову працаваць у такіх выпадках без транскрыпцыі наогул. Так некалі было ў Бракгауза. Yury Tarasievich (размовы) 22:16, 1 жніўня 2015 (MSK)
- Integrity (як у academic integrity або publication ethic) у гэтым кантэксце азначае, што я абавязаны ўзгадаць гэты (відавочны) варыянт, зважаючы на агульныя (фондаўскія) правілы праекта. Yury Tarasievich (размовы) 12:18, 2 жніўня 2015 (MSK)
- Паважаны Юрый, не з'явяцца даведнікі з назвамі, пакуль не з'явіцца дастатковай па аб'ёме жывой беларускамоўнай камунікацыйнай прасторы (а па пэўных гістарычных сацыяльна-палітычных прычынах ясна, што беларускай мове не жыць у найбліжэйшы час, а, можа, і ўвогуле). Тут рашэнне такое: мы мусім нешта прыдумваць самастойна. Для моў нашых суседзяў існуюць адмысловыя дакументы (ТКП ці ТПК, не помню дакладнай назвы, але, пэўна, Вы зразумелі, аб чым я кажу). А для іншых моў... Варта разглядаць кожную мову асобна. Так, "прыдумванне" — гэта парушэнне правілаў Вікіпедыі. Але што зробіш? Калі б наша мова была на лацінскай графіцы, праблем бы ўвогуле не ўзнікала, бо мы бы проста падавалі назву ці арыгінальным чынам, ці шляхам яе транслітарацыі на англійскую мову (для моў з нелацінскай графікай). Такім чынам, пытанне больш глабальнае: стварыць моўную традыцыю самім, парушыўшы правілы праекта; або выконваць правілы праекта, забіваючы чарговы цвік у труну беларускай мовы і ўскосна згаджаючыся з яе «неполноценностью», як любяць казаць недалёкія людзі. Я за актыўныя дзеянні, хай і з парушэннямі правілаў, бо парушэнні та дробныя. Да таго ж, ніводная мова свету (ну максімум — англійская) не мае ідэальных схем транслітарацыі са ўсіх іншых моў свету. Такім чынам, усе парушаюць правіла выкарыстання аўтарытэтных крыніц у той або іншай ступені. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:30, 1 жніўня 2015 (MSK)
Магу яшчэ дадаць, што канструкцыя літаратурнай мовы, з якой мы маем дачыненне, парадыгмальна сканструктаваная не надта (у самым пачатку). Але яна існуе, і яна роўна настолькі не штучная (не эсперанта), што "махнуць рукой" тут з чыстым сумленнем не атрымліваецца. З іншага боку, яна роўна настолькі не штучная, што ёсць сякія-такія традыцыі, якія, не цалкам карэктна брацца "папраўляць, бо гэта не па-беларуску". Гэта якраз назапашаны здабытак "па-беларуску", нават калі ён у нечым не падабаецца і, бачыш ты, не сістэмны.
Гэта я пра такія прыклады, як існуе нейкая нідзе не прапісаная традыцыя напісання польскіх імёнаў (і ў кожнай-колечы жывой мове такія традыцыі існуюць). І як цвёрдае "be" упарта перадаецца па-беларуску як мяккае "бе", бо так рускія прыдумалі -- не рускія прыдумалі, што беларуская гукавая сістэма схільная да мяккіх зычных, і зусім не абавязкова, і проста немагчыма, перадаваць яе сродкамі "усе асаблівасці арыгіналу". Літаратурная мова з гэтага боку -- не сістэма транскрыпцыі, а сістэма асваення іншамоўных словаў каб носьбітам мовы (!!) было зручна (!!).
Дык вось, я за вікі-чысціню НЕ перажываю, аднак прапаную вікі-матывацыю, каб супольнасці у прынцыпе пазбавіцца ад спрэчак, якія паляць сілы і час і апрыёрна не могуць даць канструктыўнага выніку.
Калі ж зусім неабходныя нейкія унутраныя сістэмы транскрыпцыі, то перад яе складаннем варта пацікавіцца працамі Падлужнага па фанетыцы беларускай (літаратурнай) мовы. Yury Tarasievich (размовы) 08:37, 2 жніўня 2015 (MSK)
- Усе вашы выкладкі - гэта чыстай вады тэарэтызаванне. Кожны выпадак называння артыкулу - гэта асобнае пытанне, якія мы тут вырашаем ледзь не кожны дзень, часам з цяжкасцямі, але вырашаем. А ваша спроба падвесці базу нават без аніводнага прыкладу таксама адносіцца да працы Беларускай Вікіпедыі, як Плутон - да Сонечнай сістэмы: нібыта і ўваходзіць, але недзе на ўскрайку.--Хамелка/ разм. 11:06, 2 жніўня 2015 (MSK)
А хочаце, я таксама востра скажу? Вось гэтак нібы звысоку глядзець на тэорыю -- пэўная прыкмета дылетанта. Магчыма, нехта і згодны выпускаць прадукт, аб'ектыўная вартасць якога толькі пацешыць самалюбства. Дзей, галоўнае не вынік, а ўдзел. Што ж, вікіпедыя гэта свабода! Кожны можа!
Але, калі ёсць прэтэнзія на званне беларускамоўнай энцыклапедыі (раўняцца, скажам, з БелСЭ і БелЭН), варта больш увагі прысвяціць, так! тэорыі таго, што робіш. Што нехта "кожны дзень з цяжкасцямі вырашае" -- не повад гэтым хваліцца. Магчыма, гэта проста біццё ілбом у сцяну, калі трэба абыйсці (з прычыны неабазнанасці, або дрэнна пастаўленай задачы).
Мною прапанаванае фармальнае выйсце з сітуацыі, нешта як guidelines. Калі няма ахвоты гэта абмяркоўваць, не трэба надзімаць прэтэнзіі "чыстай тэарэтычнасці" ці "адсутнасці прыкладаў". Yury Tarasievich (размовы) 12:16, 2 жніўня 2015 (MSK)
- Гэта вы высока глядзіце на наш паўсядзённы ўнёсак, нібыта мы тут цёмныя і не ведаем, аб якую сценку ляпаем. А вашы "нататкі на палях" ніяк не дапамагаюць нашым праблемам. І асобны дзякуй за тое, што знайшлі ў ва мне прыкметы дылетанта, я гэта ўлічу на будучыню.--Хамелка/ разм. 13:27, 2 жніўня 2015 (MSK)
- Менавіта так, "звысоку на тэорыю" = "дылетант". У мяне такіх па сотні штогод.
- І вашае (негатыўнае) стаўленне да мяне, былое ці будучае, таксама не ёсць пытанне. Дарэчы, вы дарма наўмысна скажаеце мае словы і пераходзіце на асобы. Гэта неэтычна і непрафесійна.
- Давайце нібы прафесійна: ці ёсць канкрэтныя заўвагі/папраўкі да тытульнага тэксту, канкрэтна да яго высноўнай часткі? Yury Tarasievich (размовы) 13:34, 2 жніўня 2015 (MSK)
- Ага, і яшчэ, можа, вы не ведалі? Дылетант гэта не лаянка, гэта проста статус. Я сам дылетант шмат у якіх тэмах, якія закранаю тут (але злавіце мяне на "касяках"). Проста дылетант павінен быць "у тысячу разоў" больш асцярожны з "не сваім" матэрыялам. Yury Tarasievich (размовы) 13:46, 2 жніўня 2015 (MSK)
Ведаеце, я, як дзеючы адміністратар таксама не адзін год ужо тут бачу вось такіх рыцараў-навічкоў, якія прыскокваюць на белым кані з намерам "усіх выратаваць": распрацаваць усё па-новаму, кляноваму. Потым яны ці знікаюць, ці застаюцца ў супольнасці і пачынаюць разумець, што так справа не робіцца. Спачатку трэба адчуць атмасферу праекту, убачыць, якім чынам усё тут працуе ў дадзены перыяд, а потым лезці ў змены ладу. Асабіста да вас як да чалавека ў мяне ніякага стаўлення няма, бо мы не знаёмыя, але што тычыцца адносін да адміна і "ўліковага запісу" я асабіста катэгарычна супраць, каб вы карысталіся адмінскім сцягам. Фактычна ў сёнешняй супольнасці вы чужы чалавек, гэта не спроба абразіць, а канстантацыя факту. Калі вы прыпынілі сваю вікідзейнасць сітуацыя была зусім іншая, чым цяпер. Беларуская Вікіпедыя стала меней індывідуальнай і найшмат больш кансенсуснай. Я сама на вашым месцы склала б сцяг ці як мінімум зацікавілася меркаваннем супольнасці датычна майго статусу ў праекце.--Хамелка/ разм. 17:58, 2 жніўня 2015 (MSK)