Арсень Мікалаевіч Насонаў
Арсен Мікалаевіч Насонаў (27 жніўня 1898, Еўпаторыя — 23 красавіка 1965) — рускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1944).
Арсен Мікалаевіч Насонаў | |
---|---|
руск.: Арсений Николаевич Насонов | |
Дата нараджэння | 15 (27) жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1965[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя, археаграфія, крыніцазнаўства, гістарычная геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1922 годзе Петраградскі ўніверсітэт. Працаваў у Дзяржаўным Эрмітажы, потым у маскоўскай групе Гістарычна-археалагічнага інстытуту АН СССР, Інстытуце гісторыі АН СССР. Вывучаў гісторыю Русі эпохі феадалізму, гістарычную геаграфію, крыніцазнаўства.
Выявіў і даследаваў больш за 1000 старажытных рукапісаў з летапіснымі тэкстамі, выдаў многія рускія летапісы. У працы «Руская зямля і ўтварэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы», якая выдадзеная ў 1951, даследаваў Полацкую, Тураўскую, Берасцейскую землі. Паводле яго меркаванняў, Літва ў 12 ст. размяшчалася на суседстве з Мінскам і плаціла даніну Полацку. Ён прааналізаваў працэс фарміравання і росту тэрыторыі Полацкай зямлі, прычыны барацьбы Полацка з Кіевам, а таксама выказаў меркаванне пра мясцовае паходжанне першага полацкага князя Рагвалода.
Зноскі
- ↑ а б в Насонов Арсений Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.