Памер старонкі: 26 766

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Хамелка/ разм. 16:22, 23 студзеня 2014 (FET)

Крыніцы правіць

Вітаю, дзякуй за значныя праўкі. Ёсць невялікая просьба, калі ласка, пастаўце сабе праграму праверкі арфаграфіі (выбраць можна тут) і пазначайце крыніцы тэкстаў, якія ўстаўляеце ў артыкулы, прынамсі агульна -- у пераліку літаратуры ўнізе артыкула. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 14:07, 25 студзеня 2014 (FET)

Яшчэ раз настойліва раю, калі ласка, пастаўце сабе на браўзер якую-небудзь з праграм праверкі беларускай арфаграфіі. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:59, 30 студзеня 2014 (FET)
Шаноўны спадар Эраліан! Дзякую Вам за бліскучую праўку ў артыкуле пра Караткевіча. Аднак, як вядома, правілы Вікіпедыі патрабуюць прастаўлення крыніц. Пазначце, калі ласка, крыніцу, з якой Вы ўзялі інфармацыю, у спісе літаратуры ці ў якасці зноскі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:45, 18 лютага 2014 (FET)

Для навачка. правіць

Прастаўляйце інтэрвікі і катэгорыі. Вікіфікуйце артыкулы. Тое, што Вы пішаце — вельмі сыра. --Artificial123 (размовы) 12:08, 12 сакавіка 2014 (FET)

Пра фільмы і іх назвы правіць

Шаноўны Эраліан, прашу Вас прагледзець абмеркаванне тэмы назваў фільмаў на нашым форуме. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:12, 5 красавіка 2014 (FET)

Добры дзень. Маю некалькі заўваг у сувязі з гэтым артыкулам:

  • Не ўсе легенды ўваходзяць у міфалогію, бо частка адносіцца да фальклору;
  • Не толькі старажытнай Беларусі, бо ніжэйшая міфалогія жыве і зараз;
  • Не трэба дадаваць фалькларыстычных персанажаў. Раздел «Іншыя духі ці фантастычныя істоты» і «Касмагонія» трэба выдаліць, гэта не адносіцца да міфалогіі. Сярод вышэйшых бостваў трэба пакінуць толькі традыцыйных, малавывучаных звычыйна не пакідаюць у энцыклапедычных артыкулах;
  • Да ніжэйшых духаў трэба дадаць хлеўніка, лазніка, палявіка, лесавіка, вадзяніка і іншых;
  • З іпастасяў дамавіка, у крыніцах сустракаў толькі ўласна хатніка. «Дамавуха», якая была выдуманая Нікіфароўскім у крыніцах сустракаецца вельмі рэдка (часцей за ўсё, гэта ўжо фалькларыстычны вобраз). Матывы пячурніка і валасня сустракаў у крыніцах, але пад агульнай назвай «дамавік». Лепш напісаць пра яго як мінімум 5 яго асноўных іпастасяў (раю выкарстыць працу Вінаградавай «Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян» (Мск., 2000);
  • У разделе «Касмалогія» вы цытуеце Сержпутоўскага, але ж ён пісаў толькі пра Палессе;
  • І шмат чаго яшчэ.

У якасці даведніка раю карыстацца хрэстаматыяй В. С. Новак, бо пералічаныя ў спісе літаратуры аўтары, на жаль, не вельмі добрыя спецыялісты. Такая ў нас праблема з гэтай тэмай.

Прашу перагледзець артыкул, інакш я выстаўлю яго на выдаленне. Перапрацаваў бы сам, але зараз няма часу.

Дзякуй загадзя.--Belahvostau (размовы) 18:45, 5 красавіка 2014 (FET)

Афармленне зносак на крыніцы правіць

Прывітанне, пане Эраліан. Звярнуў увагу на тое, як Вы аформілі зноскі на крыніцы ў артыкуле Беларуская міфалогія. Як гэта зрабіць лепш і прыгажэй, можна пачытаць тут. Калі будуць якія пытанні па афармленню, можаце звяртацца, напрыклад, да мяне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:49, 8 красавіка 2014 (FET)

Пане Эраліан, у Вашым артыкуле дзве спасылкі не адкрываюцца. Я пазначыў іх жоўценькім шаблонам [крыніца?]. Яшчэ было б добра знайсці больш аўтарытэтныя крыніцы замест рэфератаў і курсавой работы. У рэфератах і курсавых павінен быць спіс літаратуры. Магчыма, варта пашукаць там. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:00, 9 красавіка 2014 (FET)

Вітаю. Артыкул перанесены пад назву з натуральным парадкам наймення, як за звычай у нашым раздзеле. --Максім Л. (размовы) 02:12, 21 чэрвеня 2014 (FET)

Работа з арфаграфіяй правіць

Вітаю. Калі ласка, пастаўце сабе на браўзер якую-небудзь з праграм праверкі беларускай арфаграфіі, што дазволіць выяўляць значную колькасць памылак друку ўжо пры напісанні тэкстаў. Калі будуць пытанні наконт праграмы, звяртайцеся. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:59, 30 студзеня 2014 (FET)

Перайменаванне правіць

  • Каб выставіць артыкул да перайменавання, пастаўце ў тэксце шаблон {{да перайменавання}}
  • У размовах трэба падпісвацца, стаўлячы чатыры тыльды --~~~~

--Artificial123 (размовы) 15:36, 11 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Кумяльган і Ох правіць

Прывітанне, пане Эраліан. Калі ласка, выкажыце сваё меркаванне тут і тут. Там ёсць прапанова аб'яднаць кароткія артыкулы ў адзін агульны спіс. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:08, 28 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Сонцаварот правіць

Прывітанне, пане Эраліан. Вы займаецеся беларускай міфалогіяй, таму звяртаюся да Вас. Ці не маглі б Вы выказацца тут пра артыкул Сонцаварот. Можа ў Вас ёсць якая інфа і крыніцы, каб дапоўніць гэты артыкул? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:00, 3 верасня 2015 (MSK)Адказаць


Юрай правіць

А ўжо ёсць артыкул Юр'еў дзень. Вы з катэгорыямі звярайцяся.--Ohlumon (размовы) 11:12, 4 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Бачу, але ж святы Юрай і прысвечаны яму дзень - гэта не тоесныя аб'екты, таму, лічу, кожны варты асобнага артыкула. Артыкул "Юрай" я ў бліжэйшы час павялічу. --Эраліан (размовы) 11:30, 4 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Угу. Ў рувікі ёсць гэтыя святы - артыкул Обычаи и обряды белорусов.--Ohlumon (размовы) 11:49, 4 верасня 2015 (MSK)Адказаць
Ohlumon, Юрай - гэта не свята, а персанаж беларускай традыцыі, заменнік Ярылы, герой народных песен, прыказак, легенд, балад. Боскі ключнік.

Вы там прагаласавалі, але не пакінулі свой подпіс --JerzyKundrat (размовы) 11:34, 4 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Dragon's Lair правіць

Добры дзень. Ваш артыкул быў намінаваны да выдалення з-за значнасці і жахлівага «знешняга» стану.--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:39, 28 лютага 2017 (+03)Адказаць

Лексіка правіць

Шаноўны Эраліан, звяртаю Вашу ўвагу на тое, што ў Беларускай Вікіпедыі акадэмічным правапісам выкарыстоўваюцца выключна словы, што змяшчаюцца ў слоўніках (рэдкае выключэнне робіцца для вузкаспецыялізаваных тэрмінаў). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:14, 24 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Аўтадогляд правіць

Як наконт пасады аўтадаглядчыка? P. S. Толькі паабяцайце карыстацца слоўнікамі, калі не ўпэўненыя ў напісанні, прычым нарматыўнымі, а не тарашкевічнымі (slounik.org той жа ў дапамогу). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:25, 9 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Добры дзень, шаноўны Ігар Барысавіч Цярэшчанка, але што робіць аўтадаглядчык? Праглядае і выпраўляе апошнія праўкі? У прынцыпе, не маю нічога супраць, але хачу папярэдзіць, што ў мяне не заўсёды можа быць вольны час, каб рэгулярна выконваць гэтыя абавязкі - Эраліан (размовы) 16:39, 9 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Хаця б пачасаліся пачытаць. --Artificial123 (размовы) 16:41, 9 красавіка 2017 (MSK)Адказаць
Прывітанне ўсім! Прашу прабачэння, але думаю, што з аўтадоглядам лепш пакуль пачакаць: на жаль, ва ўкладзе ўдзельніка часта трапляюцца памылкі рознага роду. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:29, 9 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Тады ясна. Зрэшты, удзельнік рэальна стварае вялікі аб'ём інфармацыі. Будзем чакаць тады. Вам жа, Эраліян, раю пачытаць старонку, спасылку на якую даў Арціфішл123. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:17, 9 красавіка 2017 (+03)Адказаць

  Супраць ва ўкладзе ўдзельніка часта трапляюцца памылкі. --Rymchonak (размовы) 10:11, 10 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Шаблон:Пішу правіць

Стаўце, калі ласка, {пішу||}, каб не было канфліктаў. --Rymchonak (размовы) 10:26, 10 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Арфаграфія правіць

Я за Вамі выпраўляю арфаграфію. Калі ласка, звяртайце ўвагу на гэта, каб Ваш правапіс палепшыўся і Вы змаглі бы працаваць больш аўтаномна. Апошнія праўкі былі ў артыкуле "Канада". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:44, 10 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Арфаграфія правіць

Вялікай літары "ў" у беларускай мове не існуе. Гэта можа дазволіць сабе аматар тарашкевіцы (якой не існуе, бо яна базуецца на адной працы Валянціна Вячоркі без навуковай базы і адабрэння ў акадэмічных колах) або паэт (каб паказаць рытміку і рыфму). Я вельмі хачу, каб Вы сталі аўтадаглядчыкам, таму, прабачце, але буду тыкаць Вас носам у кожную арфаграфічную ды лексічную памылку. Бо Вы робіце рэальна вялікі ўклад сваімі колькасцю ды аб'ёмам правак. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:47, 15 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Слова "пабярэжжа" ў беларускай мове адсутнічае. Пазначэнні геаграфічнай арыентацыі даюцца праз злучок (паўднёва-ўсходні, а не паўднёва ўсходні). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:53, 15 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Дзякую Вам за Ваш удзел) - Эраліан (размовы) 10:44, 16 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Слова "Сярэднявечча" не існуе ў сучаснай мове. Гэта такая выдумка газеты "НН". Слова "лісцяны" з'яўляецца размоўным. У энцыклапедыях лепей ужываць слова "ліставы". Не існуе слова "сугор'е", бо гэта дзікая тарашкевіца (слушным будзе "нагор'е"). Слова "верашчатнік" у слоўніках не фіксуецца. Словы "для" і "дзеля" маюць розныя значэнні, гэта не сінонімы. Слова "балота" ў множным ліку і родным склоне будзе "балот", а не "балотаў" (гэта тарашкевіца). Насельніцтва не "належЫла", а "належАла". Слова "заваёва" характэрна для тарашкевіцы, мусіць быць "заваяванне". "Англа-саксонскі" мусіць пісацца праз злучок. Не забывайцеся таксама ставіць "ў" пасля галосных. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:29, 16 красавіка 2017 (+03)Адказаць

"Менш", а не "меньш" мусіць быць. "Флот" у родным склоне будзе "флоту". Слова "каралеўства" будзе ў множным ліку роднага склону пісацца як "каралеўстваў", бо спалучэнне трох зычных ("ств") на канцы слоў у беларускай мове не сустракаецца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:40, 17 красавіка 2017 (MSK)Адказаць

Запрашэнне на Вікі-Летнік правіць

Вітаю, Эраліан

Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай Вікі-супольнасці. Бывалыя рэдактары і навічкі змогуць папрацаваць і правесці час нефармальна разам. Абмяняцца досведам.

Таксама можна стаць часткай ваманды валанцёраў-арганізатараў і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні Летніка. --Svetit (размовы) 13:37, 30 мая 2017 (+03)Адказаць

Прапанова правіць

Удзельнік:ЭраліанВітаю ! Я планую паступова правесці анкетаванне сярод вікісупольнасці з мэтай вызначэння лепшых фантастычных раманаў на думку вікіпэдыстов. Хацелася, каб у вольны час вы таксама падумалі і паступова стварылі (калі падабаецца ідэя) спіс лепшых жанравых раманаў (мага даўжэй, але не больш за 50 раманаў) розных аўтараў незалежна ад мовы твораў (пажадана: 1 аўтар - 1 раман), асабіста прачытаных вамі . У спіс можна ўключаць усе раманы, якія змяшчаюць фантастычныя элементы - навукова-фантастычныя, фэнтэзійныя і казачна-фантастычныя, фантастыка-жудасныя і містычныя, альтэрнатыўна-гістарычныя і інш. Месца рамана ў спісе павінна адпавядаць якасці творы і вашаму ўражанню, атрыманага ад яго. 1-й раман у спісе будзе ацэнены ў 50 балаў, апошні - у 1 бал. А калі набярэцца дастаткова анкетантив - зсумуемо колькасць балаў і атрымаем спіс з 100 лепшых раманаў. Спадзяюся на вашу згоду і ў вы таксама ўспомніце пэўную колькасць годных прачытаных фантастычных раманаў і знойдзецца час і жаданне. Дапускаюцца ўсе творы памерам больш за 100 старонак стандартнага памеру, безадносна таго, што напісана на вокладцы, а таксама асобныя некалькі менш творы, аднак выключна, калі названыя раманамі пры выданні.

Прапаную ў выпадку згоды наступны прыклад афармлення спісу:
  1. Джон Браннер "Драматургі Ену» (англ.: «The Dramaturges of Yan», 1971) http://coollib.net/b/101032/read
  2. Петэр Жолдош[en] «Звышзадача[hu]» (венг.: «A Feladat», 1971 ), http://coollib.net/b/175527/read

і ствараць на гэтай старонцы. Пры адказе прашу пинговать. З павагай--Yasnodark (размовы) 17:52, 21 лютага 2018 (MSK)Адказаць

Статус файла Файл:Багны.jpg правіць

 

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Файл:Багны.jpg выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. --Artsiom91 (размовы) 20:46, 30 мая 2018 (MSK)Адказаць

Выдаляйце. Гэта мой стары няўдалы малюнак. Аўтар - я. Ён быў халтурны, таму чорт з ім. -21:59, 30 мая 2018 (MSK)

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў правіць

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 00:33, 27 лютага 2021 (+03)Адказаць