Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў/Прапановы

Мінулыя прапановы: 1.4.2010


  • Прапаную вызначыцца з месцам шаблону Накід у тэксце артыкулу. Па-мойму, самым лепшым варыянтам стане месца перад катэгорыямі. Практыка ставіць гэты шаблон у самым пачатку артыкула, улічваючы яго памеры, проста ўродзіць некаторыя старонкі --Хомелка 21:35, 18 жніўня 2010 (UTC)

Структура і афармленне (спасылкі і заўвагі) правіць

Прапануецца ўдакладніць выкарыстанне тэрмінаў у наступных частках структуры (як называюцца зараз): «зноскі», «літаратура», «спасылкі» — г.зн., у спасылкавым апараце і афармленні заўваг.

Зараз ёсць дзве буйныя памылкі і адна дробная. Дробная гэта назва ў шаблоне «зноскі» (далей — пункт 1). Буйныя памылкі гэта дзве сінанімічныя назвы, «літаратура» і «спасылкі», якія неапраўдана і штучна лічацца «рознымі» (далей — пункт 2); звязаная драбнейшая праблема — тое, што азначаецца назвай «спасылкі» (далей — пункт 3).

Пункт 1 правіць

1) Шаблон зноскі гэта абгортка тэга references прыстаўкі cite базавага пакета mediawiki. Змест тэга — пералік зместаў тэгаў ref, які паказваецца драбнейшым шрыфтам, з водступам, г.зн., у выглядзе зносак (Cite extension allows a user to create references as footnotes on a page — [1]).

Напаўненне тэгаў ref, як склалася ў практыцы вялікіх раздзелаў (найперш, англійскага), гэта два тыпы зместу — а) уласна бібліяграфічныя спасылкі, як і задумвалася аўтарамі праграмы cite, і б) заўвагі да асноўнага тэксту (якія традыцыйна ў еўрапейскім пісьменстве робяцца ў форме зносак).

Афармленне бібліяграфічных спасылак гэта асобная праблема і тут не абмяркоўваецца.

У папяровых кнігах зноскі набіраюць драбнейшым шрыфтам і адбіваюць ад асноўнага тэксту лініяй або прагалам. У электронных кнігах іх могуць выносіць убок, за тэкст ці ў ліхтарыкі.

У кожным разе, абазначаць блок зносак назвай «зноскі» празмерна, непатрэбна і небывала.

Прапанова па пункце 1, варыянты:

1.1) Замяніць загаловак «зноскі» ў шаблоне зноскі на лінію (100 ці меней працэнтаў шырыні).

1.2) Замяніць змест загалоўка на «Спасылкі і заўвагі», дакладна азначаючы, такім чынам, змест тэксту, які ідзе за ім.

Пункт 2 правіць

Бібліяграфія, літаратура і крыніцы гэта сінанімічныя назвы аднаго і таго ж — пераліку матэрыялаў, на якія ў тэксце пастаўлены спасылкі, або паводле якіх падрыхтаваны тэкст. У асобных выпадках — падручнікі, якія не ўтрымліваюць бібліяграфіі — загалоўкам «Літаратура» азначаецца спіс літаратуры для дадатковага чытання.

Існаванне прыстаўкі cite на сайтах Вікіпедыі фактычна прымусіла ўсіх афармляць спасылкі да канкрэтнага месца артыкула зноскаю. Калі гаворка пра вялікія/складаныя крыніцы, могуць быць патрэбныя адсылкі да канкрэтнай іх часткі (старонка, параграф і г.д). Паколькі змест тэга references гэта збор і зносак-адсылак, і зносак-заўваг, то патрэбны агульны асобны спіс крыніц, згодна з якімі напісаны артыкул.

Прапанова па пункце 2:

Раздзел са спісам крыніц, згодна з якімі напісаны артыкул, мае загаловак «Крыніцы». Загалоўкі «Літаратура» і «Бібліяграфія», як шматзначныя і сінанімічныя, у раздзелах з блізкім зместам не ўжываюцца.

Пункт 3 правіць

Многія аўтары Вікіпедый дадаюць да тэкстаў артыкулаў (якія падрыхтаваныя паводле канкрэтнага набору крыніц) спісы дадатковага чытання па тэме, адсылкі да месцаў у Сеціве і г.д.

Тут узнікае праблема шматзначнасці тэрміна «спасылкі». У англійскай мове бібліяграфічныя «спасылкі (на крыніцы)» гэта «references (to sources)», а «гіпертэкставыя спасылкі ў Сеціва» гэта «web (hyper)links». У нас, як відаць, усё гэта называецца «спасылкі». У той жа час дадатковым чытаннем могуць быць папяровыя крыніцы — кнігі, артыкулы ў часопісах і г.д.

Прапанова па пункце 3, варыянты:

3.1) Калі ў дадатковае чытанне дазволена ставіць толькі электронныя рэсурсы, то загаловак такога раздзела можа быць «Таксама па тэме» або «У Сеціве» (як і было), падраздзелы не патрэбныя.

3.2) Калі ў дадатковае чытанне дазволена ставіць і папяровыя, і электронныя рэсурсы, то загаловак такога раздзела можа быць «Па тэме», «Таксама па тэме» або «Літаратура па тэме». Таксама варта (факультатыўна) дзяліць змест на падраздзелы з загалоўкамі а) «Кнігі» (кнігі, незалежна ад формы прадстаўлення), б) «Часопісы», «Артыкулы» ці «Артыкулы ў часопісах» (артыкулы ў часопісах, незалежна ад формы прадстаўлення), в) «У сеціве» ці «Старонкі Сеціва» (усё іншае электроннае — старонкі, блокі, прэпрынты arxiv.org и г.д.).

— Падпісана: Yury Tarasievich (размовы) 07:55, 27 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Прыклад рэкамендаванага афармлення правіць

[у квадр. дужках заўвагі, узроўні загалоўкаў меншыя на 1 за фактычныя]

Вікі-энцыклапедыйны тэкст, ФАКТЫЧНА напісаны (рэфераваны) паводле 2 кніг і 1 артыкула. [Канкрэтны тэкст азначае канкрэтны набор крыніц. Тэкст без крыніц у такім праекце, як Вікіпедыя — нонсэнс.]

Спасылкі і заўвагі [іх можа быць шмат]
Нейкая заўвага, якая зусім не лезе ў асноўны выклад тэксту.
1-я кніга, С.100
1-ы артыкул
Уводзіны // 2-я кніга.

Крыніцы, тыповы варыянт 1 правіць

  • Кніга нумар 1 [Бібліяграфічныя звесткі ў аб'ёме, дастатковым, каб адназначна]
  • Кніга нумар 2
  • Артыкул нумар 1

або яшчэ адзін тыповы фактычны змест крыніц у Вікіпедыях:

Крыніцы, тыповы варыянт 2 правіць

  • Тэкст на тую самую тэму ў іншамоўным раздзеле ВП, якім ён быў 43 мартабра 2015, і URL гэтай версіі

[на гэтым абавязковая частка заканчваецца]

Літаратура па тэме правіць

Сур'ёзныя кнігі правіць

Несур'ёзныя кнігі [неяк так] правіць

Інтэрнэт-спасылкі правіць

Прыклад дададзены: Yury Tarasievich (размовы) 12:48, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Меркаванні па прапанове правіць

  • >Буйныя памылкі гэта дзве сінанімічныя назвы, «літаратура» і «спасылкі», якія неапраўдана і штучна лічацца «рознымі»… Бібліяграфія, літаратура і крыніцы гэта сінанімічныя назвы аднаго і таго ж — пераліку матэрыялаў, на якія ў тэксце пастаўлены спасылкі…<

У Вікіпедыі гэта абсалютна розныя паняцці. Літаратура (досыць сур'ёзныя кнігі, артыкулы, нарысы) — гэта агульная карціна, так ці інакш адносіцца да тэмы. Але гэта не канкрэтная Крыніца. Спасылкі — гэта можа быць усё, што заўгодна — уключаючы відэа, фотарад, плёткі, жоўтую журналістыку і інш. Усё гэта звычайна на сайце або нават у блогу. Але гэта не канкрэтная Крыніца. Зноскі адсылаюць нас да канкрэтных тэкстаў з нагоды аб'екта артыкула. Бібліяграфія, як паняцце, адносіцца да літаратурных твораў; у Вікіпедыі гэта звычайна пералік твораў персанажа, таму агульна адносіць яе да крыніц няправільна. Я б змяніў Зноскі на Заўвагі, і толькі. Гэтак болей літаратурна--Ohlumon (размовы) 17:29, 27 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўны ўдзельнік Yury Tarasievich прапануе не змяненні і ўдакладненні па афармленні артыкулаў, а ў сапраўднасці — змяненні ў афармленні такога раздзела любога вікі-артыкула як «спіс крыніц»: павылучаць у тым спісе падраздзелы «Кнігі», «Артыкулы ў часопісах», «Літаратура па тэме», «Факультатыўная літаратура», «Старонкі Сеціва» і г.д., і інш. А навошта? Ствараецца ўражанне, што замест таго, каб пісаць больш вікі-артыкулаў, прапануецца засяродзіцца на «вышліфоўцы» раздзела «спіс крыніц». Аднак рэдка які артыкул у беларускамоўным сектары Вікіпедыі можа «пахваліцца» шырокім спісам крыніц. І бачыцца, што няма патрэбы ў такім сартаванні. //// Думаецца, што трэба вылучыць два тыпы крыніц, якія адзначаць у канцы вікі-артыкула: 1) «Літаратура» — г.зн. папяровыя крыніцы (і таму — самыя «аўтарытэтныя» па сутнасці для выкарыстання вікіпедыстамі пры рэдагаванні): энцыклапедыі, манаграфіі, артыкулы, тэзісы канферэнцый, афіцыйныя юрыдычныя акты (законы, вырокі судоў, указы аб прызначэнні на пасаду і інш.) і інш. 2) электронныя крыніцы: звычайна — старонкі з інтэрнэта: навіны з аўтарытэтных інфармацыйных парталаў, інтэрв'ю з аўтарытэтнымі асобамі, афіцыйныя юрыдычныя акты (законы, вырокі судоў, указы аб прызначэнні на пасаду — якія звычайна апярэджваюць свае папяровыя версіі, якія друкуюцца ў адпаведных урадавых бюлетэнях пазней інтэрнэт-версіі) і г.д. Апошні тып крыніц (г.зн. электронныя) на англійскай мове называецца «web (hyper)links» — г.зн. «вэб-спасылкі». Гэтыя «вэб-спасылкі» у некаторых бел-вікі-артыкулах пазначаюцца проста як «спасылкі» альбо «знешнія спасылкі». Думаецца, што трэба проста ўжываць назву «вэб-спасылкі» ці «інтэрнэт-спасылкі» замест «спасылкі» у дадзеным выпадку. А калі папяровая крыніца (напрыклад, навуковы артыкул у часопісе) мае як папяровую версію, так і электронную, то «сумяшчаць» у раздзеле «Літаратура» накладаннем электроннай спасылкі на назву гэтага папяровага артыкула ў спісе. //// У раздзеле «Зноскі» проста робіцца спасылка на канкрэтную старонку папяровай крыніцы, уключанай у раздзел «Літаратура», ці на інтэрнэт-артыкул, уключаны ў раздзел «Вэб-спасылкі». Я ў прыватнасці пад адну зноску часам даю некалькі спасылак на папяровыя і электорнныя крыніцы, калі ёсць патрэба, — для эканоміі месца. //// Назву «Крыніцы» ці «Бібліяграфія» увогуле не выкарыстоўваць у напісанні раздзела са спісам крыніц. Ці лічыць назву «Бібліяграфія» сінонімам назве «Літаратура». І хай вікі-удзельнікі на свой густ выбіраюць, што ім лепей падабаецца. //// Назву «Крыніцы» увогуле лепей не выкарыстоўваць, бо крыніцамі могуць быць не толькі папяровыя кнігі і артыкулы, але і карты, «Авторское свидетельство», «Отчет о НИР», «Депонированные научные работы», «Архивные материалы» і г.д. //// Але крыніцы тыпу «Авторское свидетельство», «Отчет о НИР», «Депонированные научные работы» і інш. — гэта ўсё ж не для Вікіпедыі. Асноўнай крыніцай для вікі-артыкулаў усё ж павінны з'яўляцца энцыклапедыі, манаграфіі, навуковыя артыкулы і інфармацыйныя паведамленні — найбольш даступныя крыніцы для вікі-чытача. Вікіпедыя сама па сабе не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай, а павінна толькі змяшчаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы — і адзначаць найбольш даступныя для беларускага чытача крыніцы, а не спасылкі пра Вайну Алай і Белай Ружы ў кітайскіх кніжках, друкаваных кітайскімі іерогліфамі. Па сутнасці спасылку на аўтарытэтную крыніцу (кітайскую гістарыяграфію) можна зрабіць, але ці не лепей прыводзіць спасылку на больш даступныя крыніцы — на рускай, беларускай, англійскай мовах? //// Думаецца, што трэба патрабаваць у першую чаргу, каб у рамках аднаго канкрэтнага артыкула афармленне ішло па адным узоры — каб артыкул «меў выгляд». І рабіць пад адзін узор трэба ў першую чаргу не структуру «спіса крыніц» («Кнігі», «Артыкулы ў часопісах», «Літаратура па тэме», «Факультатыўная літаратура», «Старонкі Сеціва» і г.д.), а стылістыку і афармленне тэкста: каб не было ў адным артыкуле такога: і «16 ст.», і «XVI ст.»; і г.д. Разнабой у афармленні ўсёй сукупнасці артыкулаў у Вікіпедыі, напэўна, непазбежны — з-за таго, што рэдагуецца многімі вікі-рэдактарамі, у тым ліку ананімнымі і часовымі навічкамі. Думаю, што галоўнае, каб выконваўся той мінімум, які вызначаны ў патрабаваннях да вікі-артыкулаў. А ў астатнім хай людзі маюць свабоду выбару (як структураваць артыкул, якім варыянтам размяшчаць фатаграфіі ў артыкуле і г.д.), бо прападзе самае прывабнае для энтузіястаў-вікірэдактараў (на чым трымаецца ўвесь працэс стварэння Вікіпедыі, пазбаўлены права на «арыгінальныя даследаванні»), калі ўсё загнаць у шаблоны і схаластыку, — свабода выбару, творчы падход, мажлівасць самому нешта зрабіць карыснае. //// Прытрымлімацца строга ГОСТа па афармленні «Бібліяграфічнай спасылкі» — гэта справа для спецыялістаў. Студэнты ці тыя, хто займаецца навукай прафесійна, і без Вікіпедыі ведаюць, як афармляць крыніцы навуковага даследавання. Нават існуе такая з'ява як «нормакантроль». І спецыялістам для таго «узоры па афармленні» з Вікіпедыі непатрэбны. Думаецца, што ў Вікіпедыі толькі «пажадана» прытрымлівацца афармлення «Бібліяграфічнай спасылкі», хто ведае, як іх правільна афармляць (з коскай пасля прозвішча ці без коскі пасля прозвішча): «Бакаева, О. Ю. Таможенные фискальные доходы: правовое регулирование : монография / О. Ю. Бакаева. — Москва : СТАТУТ, 2005. — 187 с.» ці «Бакаева О. Ю. Таможенные фискальные доходы: правовое регулирование : монография / О. Ю. Бакаева. — Москва : СТАТУТ, 2005. — 187 с.».--Pracar (размовы) 20:23, 27 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Выдатная прамова, спадар Pracar, вельмі разважная і прасякнутая вопытам сапраўднай працы ў Вікіпедыі. Асабліва слушна вы заўважылі пра зацікаўленасць вікірэдактараў у выкананні строгай літары законаў у афармленні. Не сакрэт, што адной з самых не любімых рэчаў у навуковай працы з'яўляецца як раз афармленне ўсяго і ўся паводле правіл нормакантролю. Гэта як раз той момант, які асабіста я адчувала інтуітыўна, але не здолела выцягнуць на вербальны ўзровень у размове з Юрыем. Я абсалютна падтрымліваю гэта меркаванне і лічу, што калі мы працягнем прапанову больш жорсткіх правіл афармлення, то згубім элемент гульні, які прыцягвае новых удзельнікаў. Яшчэ год назад на Вікіманіі ў Лондане шмат уздымалася як раз тэма Wikigames, дзеля гэтага распрацоўваюцца мабільныя прылады, розныя вікігульні. Фонд лічыць, што мы крыху вычарпалі рэсурс сур'ёзных рэдактараў, цяпер час прыцягнуць да нас тых, хто хоча і пагуляцца ў Сеціве ў вольны час, але і зрабіць нешта ўмоўна карыснае грамадству. Да таго ж гульнявыя формы дапамагаюць зрабіць карысць між іншым, у кароткі час, без неабходнасці разбірацца шмат у правілах, нормах і навуцы. І не трэба думаць, што такія людзі нам не патрэбны. Наш шаблон {{Заданні для ўдзельнікаў}} і прызначаны для прыцягнення людзей да руціннай і доўгай, але дробна-дыскрэтнай працы, якую можна рабіць маленькімі крокамі ў стылі офісных гульняў. І такой працы, яўнай і неяўнай, у нас у раздзеле многа. Так што мы не маем мэты зрабіць Вікіпедыю «сур'ёзнай навуковай арганізацыяй». Наша мэта — расці колькасна і якасна, у тым ліку прырастаць людскімі рэсурсамі, таму што віківыгаранне непазбежна ў свой час, а мы павінны памятаць, што пасля сябе трэба некага пакінуць.--Хамелка/ разм. 09:23, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Не маю часу падрабязна адгукнуцца на першы тур абмеркавання, таму проста дадаю прыклад-ілюстрацыю сваёй прапановы. Калегі выказалі некаторыя важкія думкі, але, на жаль, мая прапанова не цалкам дакладна зразуметая. Частка пярэчанняў проста НЕ ПРА ЯЕ. Больш — пазней. Yury Tarasievich (размовы) 12:51, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Ёсць мінімальныя патрабаванні па стварэнні і афармленні вікі-артыкулаў — і гэтага дастаткова. Усе астатняе — хай будзе свабодным. //// Напрыклад, ёсць «статусны» артыкул Роберт Фалкан Скот, які я асабіста ніколі не рэдагаваў і не збіраюся: у ім спіс крыніц складаецца з: 1) «Літаратура»; 2) «Спасылкі». Як бачна ў гэтым вікі-артыкуле раздзел «Літаратура» мае падраздзелы: «Кнігі», «Газетныя публікацыі» і «Дадатковая літаратура». Ну і хай. А калі б не было такога вылучэння раздзела «Літаратура» на падраздзелы (г.зн. «Кнігі», «Газетныя публікацыі» і «Дадатковая літаратура»), то таксама нармальна было б, бо мінімальныя патрабаванні па афармленні вікі-артыкула выкананы — нават без такога сартавання раздзела «Літаратура» на «Кнігі», «Газетныя публікацыі» і «Дадатковая літаратура». Хай самі людзі, якія прымалі ўдзел у рэдагаванні гэтага артыкула, вырашаюць, якім павінен быць выгляд артыкула і яго структура, у тым ліку структура раздзела «Літаратура». //// Адзінае, што ў артыкуле Роберт Фалкан Скот выклікае ў мяне непаразуменне: чаму раздзел «зноскі на канкрэтныя старонкі» на крыніцы са спіса «Літаратура» называецца не «Зноскі», а «Заўвагі». Заўвагі — гэта «замечания», «заметки», «комментарии». Дарэчы, у артыкуле Роберт Фалкан Скот ёсць і асобны раздзел «Каментарыі». //// А вось ёсць іншы «статусны артыкул» — Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта. Там спіс крыніц маленькі — толькі раздзел «Літаратура», якія налічвае толькі 6 крыніц. І гэта таксама добра, бо мінімальнае патрабаванне выканана — спіс крыніц ёсць. Аднак і ў гэтым артыкуле раздзел «зноскі на канкрэтныя старонкі» (на крыніцы са спіса «Літаратура») называецца чамусь не «Зноскі», а «Заўвагі». Самае вялікая ж прэтэнзія ў мяне да артыкула Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта у тым, што калі першая «заўвага» з раздзела «Заўвага» (г.зн. Fisher, 1957, p. 449) бачна куды спасылаецца — на кнігу «Fisher, Margery and James. (1957). Shackleton. London: James Barrie Books», якая першай адзначана ў раздзеле «Літаратура», то «заўвага№ 5» (г.зн. «Alexander, p. 192») спасылацца на кнігу, якой няма ў раздзеле «Літаратура» у артыкуле Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта. Якую ж кнігу напісаў той Alexander? Вось тут мінімальныя патрабаванні да вікі-артыкула і не выкананы: ёсць зноска на старонку 192 (р.192), а самой кніжкі ў спісе «Літаратура» няма. Вось што трэба папраўляць! //// Праблема з нявызначанасцю тэрміналогіі («Зноскі» ці «Заўвагі»), думаю, закладзена тут [2]: тут напісана у раздзеле «Зноскі», што «Тэкст зноскі абрамляецца тэгамі „ref“ і „/ref“». І дадаецца, што сам раздзел «Зноскі» можа называцца «Зноскі» ці «Заўвагі»: гл. тут цытату «Радок „references /“ дабаўляецца ў раздзел „Заўвагі“ (або „Зноскі“), сюды аўтаматычна будуць памяшчацца ўсе зноскі артыкула». Можа, лепей выдаліць тую неадназначнасць? Пакінуць толькі назву «Зноскі»?//// Прапанова (гл. вышэй) удзельніка Yury Tarasievich, што трэба мець падрадзел «Несур'ёзныя кнігі [неяк так]» кажа толькі пра тое, што сам прапаноўца не зусім ведае, як назваць тую катэгорыю крыніц («Несур'ёзныя кнігі [неяк так]»), што толькі хочацца сказаць: калі яны несур'ёзныя (ці факультатыўныя), то навошта іх далучаць у спіс, калі яны неаўтарытэтныя ці не па тэме. Калі ж такі хочацца дадаць дадатковую літаратуру ў спіс, то хай вікі-рэдактары дадаюць. Хай нават робяць асобны падраздзел з умоўнай назвай «Несур'ёзныя кнігі [неяк так]» у раздзеле «Літаратура». Толькі не трэба рабіць такое стандартам (абавязковым патрабаваннем) і патрабаваць ад усіх рабіць такое сартаванне спіса крыніц. //// Акрамя таго ўдзельнік Yury Tarasievich прапануе раздзел «Інтэрнэт-спасылкі» лічыць не асобным раздзелам, а абавязкова ўключаць яго ў склад раздзела «Літаратура», тым самым паніжаючы статус раздзела «Інтэрнэт-спасылкі» да статусу падраздзела «Інтэрнэт-спасылкі». Ці гэта так прынцыпова? Бачыцца гэта не тое, каб рабіць гэта абавязковым пры афармленні і каб зараз па ўсіх вікі-артыкулах кінуцца выпраўляць статус раздзела/падраздзела? Гэта дробязі па афармленні, якія, напэўна, не трэба рабіць абавязковымі для выканання //// У мяне ўласна больш пытанняў па афармленні, напрыклад, артыкула Mega Man 2. Там толькі ёсць раздзел «Заўвагі», хоць лепей было б назваць яго «Зноскі», што, на маю думку, болей адпавядае сутнасці. Да таго ж, афармленне крыніц у тых «Заўвагах» зроблена на «заходні манер» (Andy (June 1992). «Life, the Universe and Nintendo Games». Total!(Future Publishing)), а зусім не адпавядае беларускім ГОСТам. Аднак, і такі варыянт, напэўна, прыдатны. Напэўна ж, вікі-чытачы шукаюць у першую чаргу інфармацыю, а не правілы афарлення вікі-артыкула. Галоўнае, каб было зразумела, з якой аўтарытэтнай крыніцы ўзята інфармацыя.--Pracar (размовы) 14:20, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Калега, вы выказваеце (я прызнаў гэта адразу) цікавыя і важкія думкі, да абмеркавання якіх я з ахвотай вярнуўся б пазней. Але як мне вас угаварыць, шаноўны, што ВОСЬ ТУТ, ЗАРАЗ я НЕ прапаную «заціскаць гайкі». Я ўсяго толькі прапаную памяняць няўдалыя (на мой погляд) НАЗВЫ некаторых стандартных (дэ-факта) раздзелаў — і таму я ПАВІНЕН УЗГАДАЦЬ іх усіх у належным парадку.
Другім нумарам ідзе тое, што асабіста я лічу раздзелы з «таксама чытаннем па тэме», з матэрыяламі хоць адкуль, — спрашчаючы — рэччу цалкам непатрэбнай. Але шмат якія аўтары іх ствараюць — дык я ж не кідаюся папраўляць-выймаць? і не спрачаюся з гэтай практыкай?
Дык вось, калі такая практыка ўжо існуе, добра было б, каб такія раздзелы называліся разумна, маючы на ўвазе, што на экране ў гэтым выпадку ЎЖО — як мы спадзяемся — артыкул энцыклапедыі, у якім ПАВІННЫ быць спасылкі (references) — дарэчы, ваш кейс з Шэклтанам-Роўэтам! Тут спасылкі (references), там спасылкі (links), яшчэ літаратура (якая таксама ўся на спасылках). Вось гэта і варта ўдакладніць — у РЭКАМЕНДАЦЫЯХ (!).
Думаю, гэта павінна адказаць і на закід, што быццам я хачу перашкодзіць «лавіць фан» ад працы ў ВП. Гэта нават трошкі атрымліваецца «гаршчок і чыгунок», улічваючы, колькі ўмоваў пастаўлена ўжо ў правілах афармлення. Yury Tarasievich (размовы) 16:38, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Займаецеся не тым, што трэба. Лепш артыкулы пісалі б. --Artificial123 (размовы) 16:55, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі хоча ўдзельнік Yury Tarasievich пры рэдагаванні вікі-артыкулаў вылучаць у раздзеле «Літаратура» падраздзелы: «Кнігі», «Газетныя публікацыі» і «Дадатковая літаратура» і падобн., то хай вылучае. Яно шкоды не робіць. Толькі не трэба такое патрабаваць ад усіх, у першую чаргу ад навічкоў. Вось у артыкуле Хвароба Альцгеймера у раздзеле «Літаратура» маюцца падраздзелы «(Літаратура) на рускай» і «(Літаратура) на англійскай мове». Я асабіста такога сартавання ніколі не раблю. Аднак такі варыянт сартавання раздзела «Літаратура» (як у у артыкуле Хвароба Альцгеймера) прымальны, бо ён выконвае мінімальныя патрабаванні па афармленні, таму не трэба кідацца выдаліць тыя загалоўкі «(Літаратура) на рускай» і «(Літаратура) на англійскай мове». //// Не бачыў, каб у бел-Вікі references перакладаліся як «Спасылкі», а толькі як «Зноскі» ці «Заўвагі»; а links бачыў, што перадаюцца як «Спасылкі» ці «Знешнія спасылкі». /// Не кажу пра тое, што ў артыкуле Хвароба Альцгеймера літаратура аформлена зусім не па правілам ГОСТа)). Аднак, мне думаецца, што для навічкоў так афармляць бібліяграфічныя спісы прымальна. Прыдзе час — хтось паправіць лепей.--Pracar (размовы) 20:15, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўны Pracar, калі ласка, прачытайце тое, што пішу я і адкажыце, з вашай ласкі, менавіта на гэта. Пакуль што вы адказваеце нейкаму іншаму Yury Tarasievich, які кажа не тое, што я. Напрыклад, я ані разу не ўзгадаў стандарты на бібл. запіс (ГОСТ ці СТБ) і пад. Yury Tarasievich (размовы) 08:50, 29 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Вось што напісаў шаноўны Yury Tarasievich: «Прапануецца ўдакладніць выкарыстанне тэрмінаў у наступных частках структуры (як называюцца зараз): „зноскі“, „літаратура“, „спасылкі“ — г.зн., у спасылкавым апараце і афармленні заўваг. Зараз ёсць дзве буйныя памылкі і адна дробная. Дробная гэта назва ў шаблоне „зноскі“ (далей — пункт 1). Буйныя памылкі гэта дзве сінанімічныя назвы, „літаратура“ і „спасылкі“, якія неапраўдана і штучна лічацца „рознымі“ (далей — пункт 2); звязаная драбнейшая праблема — тое, што азначаецца назвай „спасылкі“ (далей — пункт 3)». //// І шаноўны Pracar выказаў сваё прыватнае меркаванне пра тыя «літаратура», «спасылкі» і «зноскі». //// З усёй павагай.--Pracar (размовы) 12:09, 29 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Што ж, гэтае абмеркаванне, у яго актуальным выглядзе, стварае даволі цікавы прэцэдэнт — у кантэксце УСІХ «правіл афармлення» наогул. Можа, яшчэ скажу аб гэтым, а можа, рукой махну. Yury Tarasievich (размовы) 08:38, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Можна, прынамсі, паправіць загаловак шаблона «зноскі» на «спасылкі і заўвагі»?? У яго змест збіраюцца спасылкі, зробленыя ў пэўных месцах асноўнага тэкста, і заўвагі, якія не пасуюць у асноўны тэкст. Yury Tarasievich (размовы) 08:38, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Павінны ў першую чаргу выконвацца мінімальныя патрабаванні да вікі-артыкулаў, адно з якіх — правяраемасць інфармацыі. Таму «заўвагі», калі дадаюцца вікі-рэдактарамі ў артыкул, таксама павінны мець крыніцу інфармацыі. Бо ў адваротным выпадку гэта будзе прыватнае меркаванне рэдактара, якое змяняе сэнс аўтарытэтных крыніц, а г.зн. — будзе «арыгінальнае даследаванне». Таму ці ёсць неабходнасць размяжоўваць у раздзелах ці падраздзелах «заўвагі» і «зноскі» асобна ў структуры? Таму ці ёсць неабходнасць аб'яднаць у раздзелах ці падраздзелах «заўвагі» і «зноскі» пад агульнай назвай «зноскі і заўвагі»? Бо як тады рабіць зноскі на заўвагі, якія (на маю думку) таксама павінны суправаджацца спасылкамі на крыніцу інфармацыі, а не быць узятымі з нябёс. Я сутыкнуўся з такой праблемай, калі, напрыклад, рэдагаваў артыкул Канстытуцыя 3 мая 1791 года. І можна паглядзець, як асабіста я вырашаў гэтае пытанне: гл. як аформлены раздзел «Зноскі»: там не толькі «зноскі на старонкі», але і «заўвагі». У прыватнасці «зноска № 113» — гэта «заўвага», якая суправаджаецца і крыніцай інфармацыі: «Некаторыя гісторыкі лічаць „Сход прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая“ першай сапраўднай палітычнай партыяй у гісторыі Рэчы Паспалітай. Гл.: Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795… С. 697.». Не дадаваў, напрыклад, да «зноскі № 2» (Першай канстытуцыяй, якая падзяляла тры галіны ўлады, была па сутнасці некадыфікаваная брытанская канстытуцыя: рэжым канстытуцыйнай манархіі ў Англіі быў усталяваны ў 1689 г. прыняццем Біля аб правах.) ніякіх крыніц на інфармацыю, бо гэта «агульнавядомыя факты» ці можа быць пачэрпнута з вікі-артыкулаў «Біль аб правах» і г.д. /// А вось у раздзеле «Спасылкі» прышлося ў дужачках каментаваць і дадаваць крыніцу: Старажытныя літоўскамоўныя тэксты (старадрукі і рукапісы) //lietuvos.istorija.net — (Пасланні польскага караля і вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV ад 1639 і 1641 гг., якія пашыраліся ў Герцагстве Брандэнбург-Прусія на літоўскай мове, былі падрыхтаваны пачаткова ў канцылярыі Уладзіслава IV (хутчэй за ўсё, на лаціне, а не на польскай мове) і былі перакладзены ўжо ў Прускай канцылярыі на літоўскую мову (у прыватнасці на жамойцкую гаворку). Гл.: Дзярновіч, А. Літоўская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2011. — № 16-17 (1-2). — С. 115—143.). Я пытаў у вікі-рэдактара «Хамелка», як зрабіць тэхнічна тую зноску на крыніцу ў раздзеле «Спасылкі» (г.зн. Пасланні польскага караля і вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV ад 1639…..), то ў канечным выніку было аформлена так, як аформлена зараз: проста напісалі ў дужках пасля радочка. /// Як бачна падыйшлі людзі творча да афармлення канкрэтнага артыкула. Усё выкавалася канкрэтнай практыкай вікі-работы. Таму, думаецца, што трэба ісці ад практыкі. Ствараць артыкулы, а самі людзі знойдуць варыянт, як іх аформіць правільна і прыгожа. Галоўнае выконваць мінімальныя правілы: даваць крыніцу інфармацыі. А астатняе — на выбар. /// Ну, неяк так)).--Pracar (размовы) 10:48, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Падобная тэма абмяркоўвалася ў рувікі 7 гадоў таму. Прапаноўваліся і адпрэчваліся дзясяткі прапаноў. У выніку дамовіліся на простай сістэме Заўвагі — Літаратура — Спасылкі +/- Гл. Таксама. Дарэчы, па раздзелу Бібліяграфія прыйшлі да высновы: не патрэбен як службовы падзел. Патрэбен для біяграфічных артыкулаў у якасці раздзела са спісам публікацый фігуранта артыкула. Пра што я Юрыю, уласна, і пісаў. Цяпер у энцыклапедычнай практыцы менавіта так паняцце Бібліяграфія і тлумачыцца.

Паважаны Pracar, Заўвагі — гэта не толькі «замечания», «заметки», «комментарии». Гэта яшчэ і Примечания. Сугучна, дарэчы, ўкраінскаму Примітки. Зноскі — гэта, усё ж такі, выдавецкі лексікон. У навуковай і пазнавальнай літаратуры ўжываецца паняцце Заўвагі. У рувікі Зноскі ўжо даўно замянілі на Заўвагі.--Ohlumon (размовы) 11:20, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Спадар Pracar, ну дык спадар Юрый фактычна аб гэтым і кажа. Зноскі № 2 і 113 фактычна з'яўляюцца заўвагамі да асноўнага тэксту. Астатнія ў асноўным — спасылкамі на крыніцы інфармацыі. Зыходзячы з таго, што ў раздзеле «Зноскі» размешчаны менавіта заўвагі і спасылкі, і прапануецца пераназваць раздзел у «Спасылкі і заўвагі», што проста адпавядае фактычнаму зместу раздзела. «Ствараць артыкулы, а самі людзі знойдуць варыянт, як іх аформіць правільна і прыгожа» — ужо прабачце, але па факце большую частку рэдактараў (асабліва навічкоў) гэтае афармленне ўвогуле не хвалюе, таму зроблена як-небудзь. Вопытныя ўдзельнікі (як Вы) ўжо зразумелі як лепей рабіць, і выглядае гэта добра — але, прыкладам, назвы раздзелаў у розных удзельнікаў розныя. Спадар Юрый фактычна і прапануе (заўважу, што на падставе таго што маем фактычна, а не чагосьці самавыдуманага) палепшыць стуруктуру такіх радзелаў — па-першае, каб вопытныя ўдзельнікі маглі ўсё афармляць аднастайна; па-другое, каб можна было паляпшаць афармленне, зробленае «не па рэкамендацыях» (звычайна, у артыкулах навічкоў — гэта адначасова будзе падказваць ім, як афармляць лепш; зараз жа збольшага крывое афармленне навічоў не выпраўляецца вопытнымі ўдзельнікамі, бо яны і самі не ведаюць як лепей — нідзе ж не прапісана); па-трэцяе, каб можна было на агульным узроўні ўлічыць праблемы (як у Вас са спасылкай Старажытныя літоўскамоўныя тэксты). Не бачу ў прапановах спадара Юрыя ніякіх супярэчанняў з тымі прыкладамі, якія Вы прыводзіце — наадварот, яны добра ілюструюць гэтыя прапановы. Меркаванне такіх вопытных удзельнікаў, як Вы, якраз вельмі важнае — гэтыя прапановы маюць мэтай дапамагчы палепшыць працу, а не камусьці паставіць забаронаў, таму смела прапануйце і свае пажаданні, калі тыя існуюць. Існаванне дакладна прапісаных правілаў ніколі нікому не зашкодзіць, а дзейнічаць па прынцыпе «непатрэбны ніякія правілы, бо яны забароняць рабіць так, як хочацца» — дзіцячы садок. Гэта ж Вікіпедыя, тут у любым разе ніхто не прымусіць гэтыя правілы выконваць, ды і пішуцца яны самімі ўдзельнікамі, каб палепшыць сваю ўласную працу.--Artsiom91 (размовы) 11:24, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўны Artsiom91, я заўсёды выказваюся за мінімальныя патрабаванні да артыкулаў — г.зн. за самы просты варыянт, бо Вікіпедзія ў фарматаванні і афармленні павінна арыентавацца на вікі-рэдактара сярэдняга. І я выступаю за выкананне мінімальных правіл, а не за адсутнасць правіл увогуле. І не падзяляю лозунг: «непатрэбны ніякія правілы, бо яны забароняць рабіць так, як хочацца». І тыя мінімальныя правілы НЕ забараняюць вопытным рэдактарам рабіць нешта больш складанае, чым вызначана мінімальнымі правіламі. І не трэба патрабаваць складанасцей ад удзельнікаў. Усе тыя «сладанасці» павінны мець характар рэкамендацыйны. Калі навічок захоча зрабіць складаней, то сам пацікавіцца ці звернецца да адмінаў. І як паказваюць прыклады з некаторымі артыкуламі (гл. вышэй), то «вопытныя» рэдактары таксама не заўсёды выконваюць мінімальныя правілы. /// І я як раз лічу сябе сярэднім, а не вопытным рэдактарам, бо не валодаю усімі тонкасцямі фарматавання і афармлення. Напрыклад, я не ўмею рабіць табліцы. Калі мне трэба, то я залажу ў іншы артыкул і капірую табліцу (шаблон і г.д.), змяняючы пасля ў «сваім» артыкуле толькі змест табліцы. /// Я асабіста зусім не супраць назвы «Спасылкі і заўвагі». Аднак некаторыя рэдактары выступаюць за размежаванне «спасылак» і «зносак», бо лічаць гэта асобнымі раздзеламі і лічаць патрэбным так афармляць рэдагуемыя імі артыкулы. Вось, напрыклад, артыкул Паўночна-Заходні край сумяшчае «зноскі» і «заўвагі», а калі рэдактары з вікі-раздзела Вікіпедыі на тарашкевіцы зрабілі копію, то там [3] размежавалі «зноскі» і «заўвагі». І было шмат пены адносна таго, ці трэба гэтак жа афармляць у артыкуле Паўночна-Заходні край у гэтым моўным раздзеле: зрабіць замест аднаго раздзела («Зноскі», які ўтрымлівае зноскі і заўвагі) — два («Зноскі» і «Заўвагі»). Бачылі ў тым прынцыповасць. Як бачна, нават вопытныя ўдзельнікі не змаглі «афармляць аднастайна» і дамовіцца адносна «рэкамендацый». А таму не трэба кардынальна нешта ламаць. Разнабой у афармленні і структуры — верагодна, непазбежная з'ява. І тым болей не трэба ганіць навічкоў, што яны зрабілі нешта не па ўзору. Калі з'явіцца жаданне, то самі знайдуць, як зрабіць лепей. І нішто не забараняе ўдзельніку Yury Tarasievich напісаць артыкулы паводле сваіх рэкамендацый у афармленні. Хай напіша, адрэдагуе, аформіць. І калі будзе якасна, то навічкам, можа, спадабаецца і яны будуць браць узор з тых артыкулаў. Думаю, што вікі-рэдактар мае права сам вырашаць, якую рабіць структуру. Калі навічок назаве выпадкова раздзел «Літаратура» як «Крыніцы», то ці трэба рабіць з гэтага праблему праблему і пісаць яму ў старонцы размоў натацыі?--Pracar (размовы) 12:21, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Нам трэба размежаваць «правілы» і «рэкамендацыі», бо магчыма не кожны ўяўляе, што ёсць што. Правіл, якіх трэба абавязковы прытрымлівацца, не так і шмат. І тое, што прапануе спадар Юрый, ужо дакладна нельга будзе зрабіць абавязковым. Звычайна ў нас «правіла» паказвае, як трэба рабіць, але нікога не прымушае менавіта так рабіць. «Рэкамендацыі» ж вельмі размытая рэч. Мне асабліва няма розніцы, як яно называеццаЮ галоўнае каб: 1) тым правілы ці рэкамендацыі былі на відным месцы, кожны ахвочы хутка мог іх знайсці; 2) у правілах ці рэкамендацыях было дакладна прапісана, ці з'яўляюцца яны абавязковымі, ці можна перайначыць на свой густ і інш. Зараз у нас нічога такого няма, і гэта, відавочна, дрэнна. У нас зараз мінімальнае правіла «варта афамляць крыніцы ў асобным раздзеле», ну і чаму нельга дакладна прапісаць, як менавіта афармляць, давесці гэта да ўдзельнікаў, даваць спасылку навічкам і ісці да светлай будучыні? «Калі навічок захоча зрабіць складаней, то сам пацікавіцца ці звернецца да адмінаў» — Вы дрэнна разумееце, як дзейнічаюць навічкі. Спачатку яны возьмуць нейкі артыкул за ўзор (але, вядома, той артыкул можа быць аформлены як заўгодна), ці, што яшчэ горш, самі нешта выдумаюць. Потым гэта стане звычкай, і яны будуць заўсёды афармляць як звыклася. Да адмінаў звярнуцца, толькі калі штосьці ну зусім не будзе атрымоўвацца, але вельмі хочацца (калі не вельмі, то і хай з ім). І, на мой погляд, будзе куды лепей, калі адміністратар пабачыць адзін артыкул навічка, заўважыць не вельмі прыгожае афармленне і адразу дасць спасылку на рэкамендацыі афармлення з парадай іх прытрымлівацца і задаваць пытанні, калі штосьці незразумела. Навічку выконваць гэтыя рэкамендацыі будзе толькі ў радасць — адразу знікне шмат пытанняў, з'явіцца ўпэўненасць у тым, што ўсё робіцца як след. «І тым болей не трэба ганіць навічкоў, што яны зрабілі нешта не па ўзору. Калі з'явіцца жаданне, то самі знайдуць, як зрабіць лепей.» — а іх не трэба ганіць, трэба толькі даваць ім парады. А калі нешта зрабілі не па ўзору, то выпраўляць, тлумачыць і рэкамендаваць так рабіць у далейшым. А інакш самі яны нічога не знойдуць, бо афармленне іх увогуле ніяк не хвалюе. «І нішто не забараняе ўдзельніку Yury Tarasievich напісаць артыкулы паводле сваіх рэкамендацый у афармленні.» — ну дык зараз кожны і піша як хоча, дык чаму б не злучыць увесь вопыт у правілах або рэкамендацыях, каб перадаваць яго іншым? І навошта кідацца на адзінага чалавека, які праявіў ініцыятыву? Падтрымайце лепш яго сваімі ўласнымі прапановамі і падзяліцеся вопытам, зробім Вікіпедыю якасней! «Хай напіша, адрэдагуе, аформіць. І калі будзе якасна, то навічкам, можа, спадабаецца і яны будуць браць узор з тых артыкулаў.» — ага, навічкі адразу ж пайшлі параўноўваць афармленне ў розных рэдактараў, каб знайсці тое што найбольш падабаецца і рабіць так самім. Наконт размежавання «спасылак» і «зносак» — я і не ведаў, што ў нас ёсць тэхнічная магчымасць гэтага. Калі ёсць, то варта ж прапісаць у рэкамендацыях, а то ж ніхто не ведае! Ну і сказаць «афармляйце або разам, або асобна», але чаму не даць больш канкрэтныя парады «калі зносак і спасылак у суме больш за 10, то варта іх афармляць асобнымі раздзеламі». Думаеце, будзе вельмі цяжка гэта выконваць? «Як бачна, нават вопытныя ўдзельнікі не змаглі „афармляць аднастайна“ і дамовіцца адносна „рэкамендацый“» — дык у тым і справа, што кожны цягне на свой лад, замест таго, каб проста выконваць правілы. А чаму іх не выконваюць нават вопытныя ўдзельнікі? А таму што тых правілаў увогуле няма. «Разнабой у афармленні і структуры — верагодна, непазбежная з'ява.» — вядома, непазбежная, але ж гэта не значыць, што не трэба імкнуцца да лепшага. Спадар Pracar, яшчэ раз звяртаю ўвагу, што ніхто не імнецца загнаць Вас у нейкія рамкі — тут усяго толькі прапануецца прыняць рэкамендацыі, змяніць некалькі недарэчных назваў. Гэта толькі дапаможа вырашыць пралемы, якія Вы згадвалі. --Artsiom91 (размовы) 12:58, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Мінімальныя правілы па афармленні напісаны тут [4]: 1) Зноскі афармляюцца ў асобным стандартным раздзеле (або псеўдараздзеле) «Зноскі». Вітаецца карыстанне шаблонам ((зноскі)). 2) Пералік літаратуры афармляецца ў асобным стандартным раздзеле «Літаратура», аднатыпна з інш. раздзеламі. 3) Пералік спасылак на вонкавыя старонкі афармляецца ў асобным стандартным раздзеле «Спасылкі», аднатыпна з інш. раздзеламі. --Pracar (размовы) 14:26, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Так, ведаю. Мне смешна з гэтых "правілаў". Такое называецца "агульныя рэкамендацыі". Уласна, тут і прапануецца іх палепшыць — не ўжываць раздзел "Зноскі", а пісаць "Заўвагі і спасылкі" або яшчэ як. Ну і я думаю, ніхто не будзе супраць, калі на нейкай старонцы будзе падрабязна патлумачана, як карыстацца шаблонам ((зноскі)), як менавіта афармляць літаратуру, ці адрозніваюцца "Крыніцы" і "Літаратура" і інш., з прыкладамі.--Artsiom91 (размовы) 14:34, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Выключна да пункта 1 правіць

А можа, калегі, гэта мяне, як кажуць у наш час, «тонка троляць»? Пункт 1-ы агульнай прапановы кажа ТОЛЬКІ, каб замяніць ЗАГАЛОВАК «зноскі» У ШАБЛОНЕ З НАЗВАЙ «зноскі» НА ЗАГАЛОВАК «Спасылкі і заўвагі» — менавіта зважаючы на тутэйшую практыку і на фактычны змест тэга <references>.

Я ведаю-такі, што магу пры жаданні пісаць ==Спасылкі і заўвагі== <references/>, або ---- <references/>.

Але я ведаю і тое, што неадменна нехта ўпіша замест гэтага {{зноскі}}. Ціпу аптымізуе. І ў артыкуле будзе свяціцца неразумны загаловак «зноскі» над тым, што і так з'яўляецца зноскамі, таму што набрана, як спрадвеку набіраюць зноскі, і праграма, якая фарміруе гэты тэг, менавіта і стваралася, каб рабіць афармляць зноскі як зноскі. Актуальны ЗАГАЛОВАК у ШАБЛОНЕ гэта як бы пасля кожнага абзацу было ўпісана «канец абзаца». Yury Tarasievich (размовы) 13:12, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Спадар Юрый, спакайней. Так, можаце рабіць як хочаце, і так, у нас удзельнікі любяць «аптымізаваць». Але шаблонам «Зноскі» карыстацца куды лепш, чым пісаць рукамі. І гэта менавіта таму, што могуць узнікнуць прапановы па паляпшэнні. Зараз, калі мы прымем прапанову, то у шаблоне дастаткова будзе замяніць ==Зноскі== на ==Спасылкі і заўвагі==. Усё. Калі Вы лічаце, што прага да ўніфікацыі — гэта дрэнна, то я не падзяляю Вашыя прапановы. Ну вось чым Вашыя артыкулы так адрозніваюцца ад астатніх, што ўсюды «зноскі», а ў Вас «спасылкі і заўвагі»? Я б лепей замяніў усё на шаблоны — тады правялі абмеркаванне, вырашылі змяніць назву — і гэта робіцца адной праўкай. А вось калі мы вырашым зараз змяніць ==Спасылкі== на ==Інтэрнэт-спасылкі==, то прыйдзецца запускаць бота, ці гадамі выпраўляць уручную і інш.--Artsiom91 (размовы) 13:25, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Ды я, у прынцыпе, спакойна. Але ж я і кажу — памяняць у шаблоне загаловак, а колькі байтаў трацім. Што ж да іншых, неабавязковых частак (у сэнсе «спасылкі ў інтэрнэце» і падобнае), то таму я і вяду гаворку пра рэкамендацыі. Ну, будзе неабавязковая частка вырашана па-рознаму, дык няхай будзе па-рознаму, навошта ўвесь час перарабляць, але трэба і каб існавалі ўніфікаваныя РЭКАМЕНДАЦЫІ. Yury Tarasievich (размовы) 13:44, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Ohlumon, удзельнікі могуць абмяркоўваць што хочуць і колькі хочуць. І заканчваць будуць таксама калі хочуць. Не жадаеце ўдзельнічаць у абмеркаванні — не ўдзельнічайце. Але за іншых не вырашайце.--Artsiom91 (размовы) 14:41, 30 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Сапраўды. Дзякуй за фармулёўку. Але і з балаганам, сапраўды, пара канчаць -- у які ператворана абмеркаванне гэтай прапановы. Я выходжу з гэтых размоў, раю і вам.
Як я ўжо адзначыў -- у эфектыўным выніку такіх дыскусій тое, што ад гэтага моманту кожны можа разумець уніфікацыю па-свойму. Малайцы! Yury Tarasievich (размовы) 09:14, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Прапанова па загалоўку шаблона "зноскі" правіць

Прывітанне ўсім. Прапаную проста выдаліць загаловак з шаблона {{зноскі}} і зрабіць яго перасылкай на {{reflist}}. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:06, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Чым гэта добра:

  • Можна будзе выбіраць загаловак адпаведна сітуацыі, а шаблон выкарыстоўваць адзін. Такім чынам, спрашчаецца сістэма шаблонаў пры поўным захаванні функцыянала.
  • Уніфікацыя настроек і параметраў для шаблонаў зносак, якіх у нас некалькі.
  • Калі загаловак звонку шаблона (а не ўнутры), з'яўляецца магчымасць рэдагаваць раздзел зносак, не закранаючы папярэдні раздзел. Такім чынам, павышаецца зручнасць і модульнасць рэдагавання, што асабліва добра для вялікіх артыкулаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:06, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Што думаеце, спадарства? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:06, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Штосьці падобнае зрабіць можна. Але навошта ўвогуле прыбіраць загаловак з шаблону? Хай па змоўчванні будзе "зноскі", а калі хочацца іншы, то зрабіць параметр, які будзе імем замест "зноскі". Інакш жа прыйдзецца ўсюль гэтае == Зноскі == прапісваць. Але не вельмі разумею, навошта гэты выбар патрэбны, якія такія сітуацыі могуць сустрэцца? "з'яўляецца магчымасць рэдагаваць раздзел зносак, не закранаючы папярэдні раздзел" — наколькі разумею, некалі адмыслова рабілася так, каб псеўдараздзел "зноскі" не меў кнопкі "рэдагаваць". І гэта таксама лёгка выправіць у шаблоне. --Artsiom91 (размовы) 10:23, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
  • "навошта ўвогуле прыбіраць загаловак з шаблона?"
  • Могуць быць варыянты "Заўвагі" (дапаўненні, вынесеныя з асноўнага тэксту), "Крыніцы" (калі спасылкі на канкрэтныя месцы ў крыніцах), "Зноскі" (абагульнена)
  • Каб удзельнікам, асабліва новым, было прасцей працаваць. Бо з параметрамі шаблонаў неабходна разбірацца. А так тое, што трэба, перад вачамі.
  • "адмыслова рабілася так, каб псеўдараздзел "зноскі" не меў кнопкі "рэдагаваць"": а калі папярэдні раздзел вельмі вялікі, а мне трэба памяняць колькасць слупкоў у зносках? У цяперашнім стане гэта даволі нязручна. Асабліва, калі павольнае інтэрнэт-злучэнне ці слабы камп'ютар.
  • "І гэта таксама лёгка выправіць у шаблоне." Вы ведаеце, як гэта зрабіць, карыстаючыся толькі вікіразметкай? Прыдумляць розныя кнопкі - кепская ідэя, бо потым могуць быць праблемы, што яны не так працуюць, калі ў вікірухавіку ці ў модулях нешта зменіцца.
  • Карацей, мая ідэя:
  • максімальная гібкасць, пры захаванні функцыянала;
  • максімальная незалежнасць ад іншых раздзелаў артыкула;
  • адсутнасць функцыянальна лішніх элементаў у кодзе шаблона;
  • максімальнае спрашчэнне і яўнасць у выкарыстанні;
Спадар Дзяніс, звычайны чалавек ставіць шаблон {{Зноскі}} без усякіх загалоўкаў і параметраў — гэта прасцей не бывае. Можна вынесці загаловак з шаблону, але, па-першае, усюды прыйдзецца ботам гэты загаловак дадаваць, а па-другое, кожнаму чалавеку прыйдзецца думаць, як гэты раздзел назваць. Ну, а калі вельмі захацелася змяніць загаловак, то цяжка напісаць {{Зноскі|загаловак=Заўвагі}} і зразумець прынцып? Калі ласка, не даводьце са "спрашчэннямі" да абсурду (маю на ўвазе, што ідэі слушныя, але рэалізацыя ніякая). "Вы ведаеце, як гэта зрабіць" — а Вы паглядзіце код шаблона, думаю самі адразу зразумееце як выправіць, а то толькі ўмееце казаць як усё цяжка. Шаблоны — гэта выдатная рэч, яны дазваляюць спрасціць, уніфікаваць і хутка масава выпраўляць афармленне, навошта ад яго адказвацца? Толькі таму, што камусьці незразумела, як ён працуе? --Artsiom91 (размовы) 11:17, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Ну што ж, спадар Арцём, бачу, з Вамі нешта абмяркоўваць сабе даражэй. І меў жа сумны вопыт. Чаму я такі дурны? Сам не знаю. Можа, таму што хачу больш эфектыўнасці і хачу развіваць Вікіпедыю, пашыраючы свабоду? Але бачу, гэта не вітаецца XD.
Скажу толькі, што не ўсе людзі любяць "толькі хардкор". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:30, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Тыя, хто не любіць "хардкор", могуць пісаць == Які хочаце загаловак == {{reflist}}, гэта магчымасць заўсёды застанецца. Шаблон {{Зноскі}} робіць гэта аднім радком, адразу падстаўючы "Зноскі". Я таксама хачу каб удзельнікам было зручней, давайце спытаем іншых, як ім лепш.--Artsiom91 (размовы) 11:36, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Вы няправільна разумееце "свабоду" Вікіпедыі. Зараз ёсць два шаблоны {{Зноскі}} і {{reflist}}, якія працуюць па рознаму. Можаце стварыць свой шаблон і карыстацца ім, калі Вам іх мала — гэта і ёсць свабода. Ніхто не прымушае гэтымі шаблонамі карыстацца — гэта і ёсць свабода. У Вашым жа разуменні свабода — "я прапаную ўсім забараніць карыстацца шаблонам і выдаліць яго (зрабіць перасылкай на іншы = выдаліць), бо мне ён не падабаецца".--Artsiom91 (размовы) 11:43, 31 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]