Моўныя звесткі ўдзельніка
be-N Беларускаяродная мова ўдзельніка.
ru-N Русскийродной язык этого участника.
en-4 This user has near native speaker knowledge of English.
pl-4 Ten użytkownik posługuje się językiem polskim prawie tak samo biegle, jak językiem ojczystym.
Удзельнікі паводле моў

Наогул, зараз я ў вікі-адпачынку, але буду патрохі дапамагаць.

Рознае правіць

1) [маюць месца] ...настойлівыя (і нават агрэсіўныя) намаганні па карэкцыі лексічнай літаратурнай нормы. Прычым робіцца гэта без усялякага колькі-небудзь навуковага (тэарэтычнага) абгрунтавання, стыхійным эмпірычным шляхам. Такая тэндэнцыя грунтуецца, галоўным чынам, на імкненні процістаяць асімілятыўнаму ціску з боку рускамоўнага асяроддзя, што, дарэчы, цалкам зразумела і справядліва. Аднак, рухаючыся ў такім напрамку, станоўчага эфекту не дасягнуць. Больш таго, магчымы адваротны і вельмі небяспечны эфект.

Беларускія літаратары і грамадскія дзеячы сталі ў апошні час занадта вольна абыходзіцца з нормамі літаратурнай мовы. Адбываецца гэта амаль на ўсіх узроўнях — ад фанетыкі да сінтаксіса словазлучэння. Што тычыць лексікі, то тут ледзь не кожны адчувае позыў да словатворчасці і лічыць магчымым прапаноўваць свае лексемы ўзамен тых, якія ёсць, прэтэндуючы на сапраўдную «беларускасць» гэтых новатвораў. Вельмі рэдка на свет з'яўляецца на самой справе трапнае слова. Часцей за ўсё, пазбягаючы форм рускамоўнай, у многіх выпадках усходнеславянскай, арыентацыі, аўтары інавацый упадаюць у іншую крайнасць, прапаноўваючы польскія запазычанні.

— А. І. Шаблоўскі. Беларуская лінгвістыка. Вып. 49, 2000.

2) Апошнім часам досыць модна — выдумляць новыя словы. Пра словатворчы сверб пісаў і Н.Гілевіч:

Яшчэ і слоў арыгінальных // Хоць колькі мушу я ўтварыць, — // Цяпер жа вельмі непахвальна // Даступнай мовай гаварыць! // Каб з тымі докамі зраўняцца // І заслужыць іх пахвалу — // Хоць раз мне трэба пастарацца // Надзець штаны праз галаву!

— Лепешаў. Сучасная беларуская літаратурная мова: cпрэчныя пытанні.

Розныя загатоўкі правіць