Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві

Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві — дзяржава, якая існавала з 1815 па 1822 гады на тэрыторыях сучасных Партугаліі і Бразіліі, а таксама на тэрыторыях каланіяльных уладанняў Партугаліі ў Афрыцы, Азіі і астравах у Атлантычным акіяне, што належаць ёй.

Гістарычная дзяржава
Злучанае каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві
Reino Unido de Portugal, Brasil e Algarves
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Portuguese empire 1800.png
Карта дзяржавы
< Flag of Portugal (1707).svg
< Flag of the Princes of Brazil.svg
Flag of Portugal (1707).svg >
Flag of Brazil (1822–1870).svg >
1815 — 1822

Сталіца Рыа-дэ-Жанэйра
Лісабон
Мова(ы) партугальская
Афіцыйная мова партугальская мова
Грашовая адзінка партугальскі рэал[d]
Форма кіравання Абсалютная манархія
Манарх
 • 1815-1816 Марыя I
 • 1816-1826 Жуан VI

Заснавана каралём Партугаліі Жуанам VI пасля таго, як той падчас Напалеонаўскіх войнаў бег у Бразілію. Само каралеўства са сталіцай у Рыа-дэ-Жанэйра[1] (Бразілія) было абвешчана толькі ў 1815 годзе, у яго склад акрамя земляў, што належылі партугальскай кароне, былі ўключаны былыя партугальскія ўладанні ў Марока. Злучанае каралеўства было ліквідавана ў 1822 годзе з абвяшчэннем Бразіліяй незалежнасці, але тытул захоўваўся да 1834 года, калі быў зрынуты дон Мігел.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі