Памер старонкі: 30 862

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

Катэгарызацыя на Вікісховішчы правіць

Спадарыня Таццяна, для катэгарызацыі фотаздымка дастаткова адной катэгорыі, якая прызначана менавіта для гэтага аб'екта. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:09, 5 чэрвеня 2013 (UTC)

  • А чаму? Бо тады гэтую царкву ніхто не ўбачыць у катэгорыі драўляных цэркваў, цэркваў у Пухавіцкім раёне, у спісе праваслаўных цэркваў i г.д. Tatiana Matlina (размовы) 21:25, 5 чэрвеня 2013 (UTC)
Катэгорыя царквы ўключана ўжо ва ўсі тыя катэгорыя, якія вы пералічылі. Мірскі замак жа неяк знаходзяць, а царкву можна пабачыць у артыкуле - гэта для нас галоўнае. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 04:26, 6 чэрвеня 2013 (UTC)
  • Добра, дапусцім, я заліваю фота якой-небудзь славутасці і стаўлю толькі адну катэгорыю з яе назвай. Якім чынам гэтая славутасць адлюструецца ва ўсіх астатніх адпаведных катэгорыях? І якім чынам небеларускамоўныя карыстальнікі, якія шукаюць Выявы ў ВікіСховішчы, могуць запазычыць нешта з артыкула, якi пакуль існуе толькі ў адным моўным раздзеле? --Tatiana Matlina (размовы) 11:28, 6 чэрвеня 2013 (UTC)

Аўтадаглядальніцтва? правіць

Вітаю, Таццяна. Прапаную Вам на выбар, аўтадаглядальніцтва або даглядальніцтва? :) Прынамсі першае, нічога дадаткова ад Вас не вымагае. Усе ўмовы на Вікіпедыя:Догляд. --Максім Л. (размовы) 18:21, 7 чэрвеня 2013 (UTC)

Катэгорыі і інтэрвікі правіць

Дзень добры, Таццяна. Калі ласка, ствараючы катэгорыі, прастаўляйце ў іх інтэрвікі. Гэта робіцца па аналогіі з артыкуламі. Дзякуй. --Ellis Novak (размовы) 08:20, 9 чэрвеня 2013 (UTC) сам

Добрый. Я нiчога не зразумею. Вы гаворыце, каб я ставiла iнтэрвiкi пры стварэннi катэгорый, а тыя, што я паставiла, спачатку выдаляе бот, а потым i Вы самi??? --Tatiana Matlina (размовы) 13:02, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Па-першае, не ва ўсіх катэгорыях стаялі інтэрвікі. Па-другое, інтэрвікі ставяцца на Wikidata. Як паказвае практыка, бот нічога не пераносіць — так і будзе вісець Ваша руская інтэрвіка. Таму, пачытайце, калі ласка, як ставяцца інтэрвікі. Нічога складанага нет. Калі не зразумееце, спытайце.:)--Ellis Novak (размовы) 13:14, 9 чэрвеня 2013 (UTC)

Вікіфікацыя правіць

Прывітанне, дзякуй за ваш унёсак, ён вельмі карысны, але ўзнікае пытанне - чаму вось тут вы знімаеце вікіфікацыю вёскі. З-за таго, што чырвоная? Дык гэта не праблема - наадварот, калі нехта пра вёску напіша, дык адразу будзе бачыць, што яна тут згаданая і дадасць у яе інфармацыю пра такога выдатнага ўраджэнца. Ці ў вас нейкая іншая прычына?--Хамелка/ разм. 08:55, 27 лютага 2014 (FET)

  • Добры дзень! Я думала, што калі ў асноўнай часткі артыкула ўжо ёсць вікіфікацыя гэтай вёскі чырвоным колерам, то паўторна яна не патрэбна ў картцы. Але калі трэба паўторна, то няма ніякіх праблем. Я проста не ў курсе была. Прашу прабачэння. --Tatiana Matlina (размовы) 14:42, 27 лютага 2014 (FET)
Маеце рацыю, калі вікіфікацыі не было, то можна і не ставіць, але калі ёсць - то здымаць не трэба.--Хамелка/ разм. 15:08, 27 лютага 2014 (FET)

Статус Крыма ў Белвікі правіць

Добры дзень. Прыміце, калі ласка, удзел у галасаванні. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:13, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Транслітарацыя прозвішчаў у Вікісховішчы правіць

Вітаю! Дзякую за фотаздымкі асобаў, змешчаныя на Вікісховішчы. Але хацеў бы звярнуць увагу на тое, што больш лагічным было б называць файлы згодна з транслітарацыяй імя-прозвішча з беларускай мовы, калі гэта асоба беларускай нацыянальнасці.--Liashko (размовы) 21:44, 9 снежня 2014 (FET)

  • Добрый. А как Вы угадываете национальность? По лицу или по паспорту?)) Tatiana Matlina (размовы) 21:56, 9 снежня 2014 (FET)
    • Паводле таго, як гэта вызначаецца ў Вікіпедыі: «беларускі дзеяч», «расійскі дзеяч» і г.д.--Liashko (размовы) 22:43, 9 снежня 2014 (FET)

Ордэн правіць

 
  Працоўны ордэн  
За стварэнне культурнага свету ў беларускамоўнай Вікіпедыі!

Pracar (размовы) 22:26, 25 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Дзякуй! :) Tatiana Matlina (размовы) 22:31, 25 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Translating the interface in your language, we need your help правіць

Hello Tatiana Matlina, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
 
Каб дадаць або змяніць пераклады ва ўсіх вікіпраектах, калі ласка, карыстайцеся сайтам лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.

Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Пустыя артыкулы па гадах правіць

Прывітанне, Таццяна. Не трэба ствараць пустыя артыкулы па гадах пра беларускае мастацтва. Бо калі іх ніхто не напоўніць, іх прыйдзецца выдаляць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:34, 24 мая 2015 (MSK)Адказаць

Сцягі ў картках правіць

Вітаю, Таццяна. Калі ласка, пры стварэнні артыкулаў пра асоб не дадавайце сцягі ў палях "месца нараджэння" і "месца смерці", гэта не вітаецца ў Вікіпедыі. Справа ў тым, што сцяг — графічны элемент, які прыцягвае ўвагу, а месцы нараджэння і смерці могуць не мець ніякіх адносін да нацыянальнасці чалавека. Сцяг у полі "Грамадзянства" — калі ласка (хоць сцяг Расійскай імперыі для чалавека, які пражыў у ёй некалькі год дзяцінства, таксама дзіўнаваты — але гэта не так страшна). Дзякуй.--Artsiom91 (размовы) 23:09, 2 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Надзея Фёдараўна Высоцкая правіць

Калега, гэты тэкст належыць сайту БДУ. Вы капірайт там унізу бачылі? Копівіа. І яшчэ, нарадзілася яна ў горадзе Кургане (гл. Энцыклапедыю Літаратуры і мастацтва, т. 1, с. 698, нататка Аладавай). Там у 1943 жыла яе маці. --Ohlumon (размовы) 12:13, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Яшчэ раз: тэкст мае капірайт БГУ, і на пераклад трэба дазвол паводле ВП:ПАП. Да артыкула пра Сладзянскага я дачынення ніякага не маю. Пра Элентуха — бібліяграфію трэба рабіць так: Элентух И. Б. Искусство, которое у всех на виду. ― Минск: Народная асвета, 1972. ― 102 с. — (Детям о прекрасном). А не адна назва.--Ohlumon (размовы) 16:16, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Перараблю Высоцкую, толькі не ганіце каней, я толькі пад натхненне магу працаваць. Калі мне сапсаваць настрой, я магу потым цэлы год нічога не рабіць. Пра Элентуха нічога не магу знайсці ў і-нэце. А ён выкладаў у маёй настаўніцы, якая вучылася ў БДУ — у Ларысы Фінкельштэйн. Разумею, што гэта АРЫСС, але пакуль не знаходжу электронных дакументаў. І яшчэ ён працаваў у суаўтарстве з гісторыкам архітэктуры Уладзімірам Чантурыяй. --Tatiana Matlina (размовы) 16:23, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
  • Паглядзеў артыкул пра Высоцкую і тэкст на сайце БДУ. Інфармацыя сама па сабе не ахоўваецца аўтарскім правам, ахоўваецца толькі арыгінальная форма яе прадстаўлення. У тэксце на сайце БДУ няма арыгінальнай формы, там трывіяльная падача інфармацыі, амаль голай. Галоўнае пазначыць крыніцу (што і зроблена ў раздзеле "Спасылкі"), а іншыя прэтэнзіі, па-мойму, неабгрунтаваныя. Пагатоў, гэта пераклад і дапаўненні з іншых крыніц ёсць. --Максім Л. (размовы) 16:37, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Праблема з аўтарскімі правамі складаная, але тэксты узору: "Нарадзілася ў 1944 годзе. Скончыла БДУ у 1970. Аўтар кніг "А", "Б", "В", "Г". Прафесар БДУ з 1980 года", або "Волга -- рака ў еўрапейскай частцы Расіі" -- аб'ектамі аўтарскага права не з'яўляецца. Вядома, крыніцы трэба заўсёды ставіць, адкуль што, гэта проста добрасумленна. --Максім Л. (размовы) 16:56, 4 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Узнагарода за каляровую працу правіць

 
  Аб'ектыўна-назіральнай удзельніцы Tatiana Matlina  
За мастацка-візуальную акрасу артыкулаў беларускамоўнай Вікіпедзіі ў 2015 годзе!

--Pracar (размовы) 20:15, 16 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Заслужаныя дзеячы правіць

Вітаю!

Дайце, калі ласка, тлумачэнні, чаму Вы выдалілі амаль паўсюдна шаблоны "заслужаны дзеяч", якія з'яўляюцца абсалютна характэрнымі для ўзнагарод і ганаровых званняў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:48, 11 мая 2016 (MSK)Адказаць

  • Добры дзень!

Фігуральна кажучы, «заслужаны заслужанаму рознь». Існуюць два перыяду ў гісторыі Беларусі, калі дзеячы мастацтва ўзнагароджваліся гэтым званнем. Першы перыяд — да 19 жніўня 1991 года, другі — пасля гэтай даты, калі БССР пераўтварылася ў Рэспубліку Беларусь. У першым выпадку званне гучыць як «Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР», у другім — як «Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, перад тым, як усім запар «Заслужаным» падстаўляць аднолькавы шаблон дзеяча мастацтваў РБ, трэба было спачатку высветліць год ўзнагароджання званнем.

Спадзяюся, я дала вычарпальны адказ? --Tatiana Matlina (размовы) 16:17, 11 мая 2016 (MSK)Адказаць

Усё гэта было высветлена спачатку. Вы, вядома, ведаеце, што ўсе заслужаныя/народныя і г. д. дзеячы БССР аўтаматычна становяцца гэткімі жа ў незалежнай РБ. Бо існуе такое юрыдычнае паняцце як "краіна-правапераймальніца". Вы можаце адказаць, што многія з іх памерлі яшчэ непасрэдна ў БССР. Але ў такім выпадку ўсё жа лепей зрабіць шаблон "Заслужаны дзеяч чагосьці БССР", бо шаблон "Заслужаны дзеяч чагосці Беларусі" ўжо існуе. З пункту гледжання сучаснай прававой сітуацыі варта ўсім, хто атрымаў званне ў часы БССР, а памёр пасля 19 жніўня 1991 г., прастаўляць абедзве катэгорыі і абодва шаблоны. Можа быць, Вы ведаеце, як выглядаў значок да звання "Заслужаны дзеяч БССР?" Калі, вядома, ён увогуле існаваў... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:42, 14 мая 2016 (MSK)Адказаць

Валерый Славук правіць

Сп. Таццяна, ці падтрымліваеце Вы сувязь з гэтым мастаком? Яго малюнкі персанажаў беларускай міфалогіі сталі б упрыгажэннем нашага раздзела. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:09, 21 верасня 2016 (MSK)Адказаць

1925 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва правіць

Таня, "Крашаніну" напісаў Іван Пятровіч Фурман. Гл. артыкул ў рувікі.--Ohlumon (размовы) 17:14, 10 мая 2017 (+03)Адказаць

Пра заліўку ведаю, але не зразумеў як яе ў артыкул ставіць. Таму спасылку ўзяў нейкую ўнешняю. Цікава, ў беларускіх энцыклапедыях нема артыкула крашаніна. А пра яе яшчэ, здаецца, Шчакаціхін і Кацэр пісалі. Дарэчы, можна ставіць у даты выходзіўшыя кнігі беларускіх мастацтваведаў, мастацкія часопісы 20-30 гг., усе гэтыя віцебскія падзеі. Наогул, Tatiana Matlina добрую працу пачала; наколькі я ведаю, храналогіі беларускага мастацтва не існуе. Прапаную Беларуская гравюра і Беларускі партрэт XII-XVIII ст., магчыма спатрэбіцца на нешта. Неблагая і Витебская энциклопедия.--Ohlumon (размовы) 09:13, 11 мая 2017 (+03)Адказаць

Запрашэнне на Вікі-Летнік правіць

Вітаю, Tatiana Matlina.

Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай вікі-супольнасці. Навічкі і бывалыя рэдактары збяруцца разам, каб папрацаваць і правесці час нефармальна.

Асобая ўвага даецца ўдзелу дзяўчын у Летніку, бо іх малавата ў Беларускай вікіпедыі :)

Таксама можна далучыцца да каманды арганізатараў-валанцёраў Летніку і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні.--Svetit (размовы) 14:35, 30 мая 2017 (+03)Адказаць

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў правіць

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:52, 26 лютага 2021 (+03)Адказаць

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі правіць

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 12:08, 3 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Эраст Сукоўскі правіць

Вітаю. Яшчэ ў 2015 годзе на старонцы 1891 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва Вы вікіфікавалі Эраст Сукоўскі як Эраст Восіпавіч Сукоўскі. Я нідзе не знайшоў крыніц з імя па бацьку. У БелЭн — Эраст Сукоўскі. Дапаможаце ўздакладніць?--VladimirZhV (размовы) 10:59, 24 жніўня 2023 (+03)Адказаць

--Tatiana Matlina (размовы) 22:37, 19 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць