Вікіпедыя:Статус Крыма/Галасаванне
Абмеркаванне гэтага пытання знойдзеце на Форуме: тут і тут, а таксама на старонцы размоў артыкула Крым.
Змест
Правілы
правіцьВыбаршчыкі
правіцьВыбарчы цэнз — 100 правак у асноўнай прасторы і рэгістрацыя не пазней за 1 чэрвеня 2014 г. на 00:00 UTC.
Даведацца пра колькасць правак можна, напрыклад, тут або тут.
Удзельнік можа прагаласаваць За, Супраць, Устрымліваюся толькі адзін раз па кожным пытанні. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
Тэрмін
правіцьГаласаванне праводзіцца адзін месяц — з 1-га па 30-га чэрвеня 2014 г.
Прыняцце прапановы
правіцьПрапанова лічыцца прынятаю, калі за яе пададзена сама меней 5 аргументаваных галасоў і пры гэтым аргументаваных галасоў За — не менш чым 2/3 ад агульнай колькасці паданых галасоў. Калі ў выніку галасавання пытанне не было вырашана станоўча, наступнае выстаўленне яго ж можа адбыцца не раней чым праз паўгода пасля заканчэння гэтага галасавання.
УВАГА
правіцьЗВЯРНІЦЕ УВАГУ, што галасаванне праводзіцца па вельмі палітызаваных пытаннях. Менавіта таму, перш чым аддаць свой голас, трэба супаставіць усе ЗА і СУПРАЦЬ, і памятаць, што ад вырашэння гэтага пытання будзе залежаць не толькі будучыня зместу дадзенага артыкула, але і астатніх, у якіх закранаюцца падобныя праблемы.
Галасаванне
правіцьПытанне № 1
правіцьТут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся. Просьба не ўносіць змен.
Ці падтрымліваеце Вы прапанову часткі ўдзельнікаў БелВікі пазначаць у шаблонах-картках у артыкулах пра Крым/Севастопаль і іншых звязаных з гэтым рэгіёнам артыкулах дзве дзяржавы: De jure Украіна і De facto Расія.
За
правіць- За. Гл. каментарый Чаховіча. --Artificial123 (размовы) 10:11, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За, гэта рэчаіснаць, навошта скажаць факты? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:22, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За, колькі вочы не заплюшчвай, фактаў не зменіш. Як да гэтага не стаўся, а Украіна зараз не мае рэальнага адміністратыўнага ўплыву на Крым і кампанію--Хамелка/ разм. 17:28, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За. Трэба адлюстроўваць рэчаіснасць. Мы павінны даваць актуальную інфу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:19, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Супраць
правіць- Супраць. Не, не падтрымліваю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:56, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Suprać Tomasz Bladyniec (razmovy) 07:43, 1 červienia 2014 (FET)
- Супраць--Mr. Sрock (размовы) 10:50, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць --Gruszecki (размовы) 16:41, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць. --Economico-geographer (размовы) 17:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, не будзем спяшацца--Павел Петро (размовы) 20:52, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, згодзен з Паўлам Петро. - Frantishak (размовы) 22:28, 9 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць. Па-першае згодзен са сп. Павел Петро; па-другое, трэба, паважаныя спадары Чаховіч, Artificial123, Хамелка і Дзяніс Тутэйшы падтрымліваць «рэчаіснасць», «не зменлівасць фактаў» і «дадаванне актуальнай інфы» ва ўсе астатнія артыкулы з сінанімічнай прабематыкай, а не толькі Крыму, па прычыне блізкасці Украіны.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:22, 10 чэрвеня 2014 (FET)
- Добра. Дайце мне спіс, зраблю падобнае, дзе трэба. --Artificial123 (размовы) 22:29, 10 чэрвеня 2014 (FET)
- Трэба, але патрэбны прэцэдэнт --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:59, 10 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць --Yaraslau Zubrytski (размовы) 00:02, 11 чэрвеня 2014 (FET)
Устрымліваюся
правіцьЗаўвагі
правіцьТрэба ўлічваць, што дагэтуль не існуе аднастайнасці ў выкарыстанні катэгорый і іншага афармлення, якія ставяцца ў такіх выпадках, і, як след, агульнапрынятых меркаванняў наконт таго, што ўвогуле рабіць у такіх выпадках. Глядзіце: у артыкуле пра Турэцкую Рэспубліку Паўночнага Кіпра няма згадкі ні пра De jure Кіпр ні пра De facto Турцыя; у артыкуле Рэспубліка Косава няма згадак пра De jure Сербія і, адпаведна, катэгорый Сербіі. А, прыкладам, у артыкуле пра Нагорна-Карабахскую Рэспубліку адпаведныя катэгорыі і згадкі ёсць.--Economico-geographer (размовы) 17:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Сп. Economico-geographer, Вы напэўна не ўважліва чыталі дыскусіі. Справа ў тым, што гэтыя прыклады не сінанімічны праблематыке Крыму. Чаму? Да толькі таму, што Крым, у адрозненні ад ТРПК, Косава, Нагорнага Карабаху і інш. падобных прыкладаў, гэта не незалежны суб'ект, які прэтэндуе на статус дзяржавы, а суб'ект двух дзяржаў. А наконт афармлення іншых спрэчных тэрыторый цалкам згодзен з Вамі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:20, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Вось анексаваныя Ізраілем у суседзяў землі таксама не незалежныя суб'екты, да таго ж 17 — 18 сакавіка 2014 Крым фармальна быў незалежнай дзяржавай, пасля чаго далучыўся да Расіі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:58, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Крым фармальна не быў незалежным, а абвяшчаўся незалежным - розніца з пункту гледжання міжнароднага права. Frantishak (размовы) 22:31, 9 чэрвеня 2014 (FET)
- Адзін дзень квазінезалежнасці — гэта важкі аргумент, асабліва пры супастаўленні з гадавымі тэрмінамі незалежнасці, напрыклад таго ж Турэцкага Кіпра. Што датычыць палестынскіх тэрыторый анэксаваных Ізраілем пасля 1967, і апошні не скрывае, што яны анэксіраваны, то ў ізраільскім заканадаўстве няма прававых норм, якія кажуць, што гэта ізраільскія тэрыторыі. Там ідзе гаворка пра аўтаномныя тэрыторыі ў складзе дзяржавы Ізраіль!--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:15, 2 чэрвеня 2014 (FET)
- А Рэспубліка Крым не аўтаномная тэрыторыя ў складзе РФ? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:14, 2 чэрвеня 2014 (FET)
- Становішча Крыма бліжэй да Заходняй Сахары, хаця ёсць і розніца — Украіна не адмаўлялася ад Крыма, як тое зрабіла Іспанія. Frantishak (размовы) 22:36, 9 чэрвеня 2014 (FET)
- А Рэспубліка Крым не аўтаномная тэрыторыя ў складзе РФ? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:14, 2 чэрвеня 2014 (FET)
- Вось анексаваныя Ізраілем у суседзяў землі таксама не незалежныя суб'екты, да таго ж 17 — 18 сакавіка 2014 Крым фармальна быў незалежнай дзяржавай, пасля чаго далучыўся да Расіі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:58, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Вынік
правіцьСупольнасць не падтрымала прапанову. Пазначэнне ў стылі «de jure et de facto» падавацца не будзе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:16, 10 верасня 2014 (FET)
Пытанне № 2
правіцьЦі падтрымліваеце Вы неабходнасць занясення ў асноўны тэкст артыкулаў Крым/Севастопаль і іншых звязаных з гэтым рэгіёнам тэксту наступнага зместу
Паводле ўкраінскага заканадаўства Крым/Севастопаль з'яўляецца аўтаномнай рэспублікай/горадам рэспубліканскага падпарадкавання ў складзе Украіны. Паводле расійскага Крым/Севастопаль з'яўляецца рэспублікай/горадам федэральнага значэння ў складзе Расіі. Зараз Крым пад кантролем Расіі, хоць міжнародная супольнасць не прызнае законнасці гэтага. |
За
правіць- За. Нейтральны тэкст, які добра паясняе змест праблемы. Але можна і ў шаблон. --Artificial123 (размовы) 10:11, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За--Mr. Sрock (размовы) 10:50, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За --Gruszecki (размовы) 16:42, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За.--Economico-geographer (размовы) 17:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За. Гэта абавязкова трэба ўнесці ў тэкст. Падзея развіваецца, але ўжо ўвайшла ў гісторыю. У фармулёўцы такія словы як "зараз" трэба пазамяняць на даты. Гл. падрабязней маю заўвагу ніжэй. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:19, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За. — Frantishak (размовы) 22:33, 9 чэрвеня 2014 (FET)
Супраць
правіць- Супраць. Не, не падтрымліваю. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:59, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць Tomasz Bladyniec (размовы) 07:43, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць гэты тэкст павінен дадавацца зноскай да значэння параметру Краіна ў шаблонах-картках. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:23, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, гэта трэба ў шаблон, бо змены могуць быць імклівымі і закранае гэты факт вельмі многа артыкулаў.--Хамелка/ разм. 17:29, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, трэба пачакаць яснасці--Павел Петро (размовы) 20:56, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць Ніхто гэта не прызнае.--Yaraslau Zubrytski (размовы) 00:03, 11 чэрвеня 2014 (FET)
Устрымліваюся
правіцьЗаўвагі
правіцьВарта падправіць змест тэксту, прапанаваны ў цытаце:
Паводле ўкраінскага заканадаўства, Крым/Севастопаль з'яўляецца аўтаномнай рэспублікай/горадам рэспубліканскага падпарадкавання ў складзе Украіны. Паводле расійскага, Крым/Севастопаль - рэспубліка/горад федэральнага значэння ў складзе Расіі. Зараз Крым знаходзіцца пад фактычным кантролем Расіі, хоць міжнародная супольнасць не прызнае законнасці гэтага. |
- Дыскусію трэба весці выключна наконт тэксту шаблону {{У Крыме}} --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:49, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Як слушна заўважыла Хамелка, палітычнае становішча можа імкліва мяняцца. Таму прапаную:
- Дапоўніць гэты тэкст канкрэтнымі датамі. Напрыклад, "у 2014 годзе Крым перайшоў пад кантроль Расіі". Карацей, трэба пазамяняць адносныя прыслоўі часу ("зараз" і пад.) на канкрэтныя даты.
- Яшчэ было б добра ўдакладніць, што за міжнародная супольнасць, напрыклад, якія міжнародныя арганізацыі (напр., ААН) і дзяржаўныя ўтварэнні (напр., ЕС).
У выніку, нават калі становішча зменіцца, гістарычныя падзеі застануцца адлюстраванымі. Гэта гісторыя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:19, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Вынік
правіцьКолькасць галасоў роўная, аднак па правілах правядзення галасавання, супольнасць, у большасці сваёй не падтрымала прапанову. Прапанаваны тэкст не будзе пададавацца ў якасці асноўнага ў артыкуле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:20, 10 верасня 2014 (FET)
Пытанне № 3
правіцьЦі згодны Вы, што пры станоўчым зыходзе галасавання па першых двух пытаннях, у артыкулах будуць прадстаўлены і ўкраінскія, і расійскія катэгорыі?
За
правіць- За. Паколькі статус Крыма не вельмі ясны, то няхай будзе больш катэгорый, чым менш. І рэчаіснасці больш адпавядае. --Artificial123 (размовы) 10:11, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За, але нагадваю, што само галасаванне нічога не вырашае, патрэбна аргументацыя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:26, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За, але нагадваю, што само галасаванне нічога не вырашае, патрэбна аргументацыя.--Хамелка/ разм. 17:32, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- За. Гэта проста пытанне зручнасці і нейтральнасці. Адмаўляць цяперашнюю фактычную сувязь Крыма з РФ не прыходзіцца. Аднак відавочна, што і з Украінай сувязь засталася (хаця б юрыдычная). Да таго ж, катэгорыі дадаюцца і прыбіраюцца вельмі проста. Калі што, скоранька памяняем. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:19, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Супраць
правіць- Супраць. Не, не згодны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 03:01, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць Tomasz Bladyniec (размовы) 07:43, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, не трэба дадаваць аніякага мала-мальскага юрыдычнага прызнання акупантам, змяшчэнне расійскіх катэгорый - такая сабе мяккая форма ў гэтым кірунку. Няма чаго і разважаць. Ганьба, калі такі памылковы крок будзе зроблены. --Mr. Sрock (размовы) 10:51, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, трэба пакуль усё заставіць як ёсць--Павел Петро (размовы) 20:59, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, давайце грунтавацца на прэцэндэнтах з Тайванем, Абхазіяй, Нагорным Карабахам, Самалілендам (пра Косава можна падыскутаваць); а таксама зазірнем на акупаваныя тэрыторыі Індыі (Джаму і Кашмір) - JerzyKundrat (размовы) 19:54, 2 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць, згодны з JerzyKundratам. - Frantishak (размовы) 22:39, 9 чэрвеня 2014 (FET)
- Супраць --Yaraslau Zubrytski (размовы) 00:04, 11 чэрвеня 2014 (FET)
Устрымліваюся
правіць- Устрымліваюся --Gruszecki (размовы) 16:43, 1 чэрвеня 2014 (FET)
- Устрымліваюся. Гл. заўвагі да пытання №1.--Economico-geographer (размовы) 17:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Заўвагі
правіцьВынік
правіцьТак як вынік галасаванняў па першых двух пунктах адмоўны, гэта прапанова не можа быць прынятай. Аднак варта адзначыць, што ўсё адно колькасць галасоў супраць пераважае. Расійскія катэгорыя не будуць падавацца ў артыкулах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:22, 10 верасня 2014 (FET)