Gruszecki
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--JerzyKundrat 14:11, 19 Студзень 2010 (UTC)
Даглядальніцтва
правіцьВыдаў Вам сцяг даглядчыка. --Максім Л. (размовы) 15:27, 10 красавіка 2014 (FET)
Добры дзень. Прыміце, калі ласка, удзел ў галасаванні. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)
Пытанне не зусім па тэме
правіцьАлег Леанідавіч, гэта Вы ці проста супадзенне прозвішчаў? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:46, 22 ліпеня 2014 (FET)
- Так, я. --Gruszecki (размовы) 19:48, 22 ліпеня 2014 (FET)
- Выдатна. Агітуйце працаваць у нас скаўтаў і пісьменнікаў. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:04, 22 ліпеня 2014 (FET)
Парушэнне АП
правіцьВітаю. Мабыць, хоць нейкае тлумачэнне ці абмеркаванне на старонцы размоў перад сціраннем у «Якуб Колас» не зашкодзіла б? --Максім Л. (размовы) 23:04, 1 лістапада 2014 (MSK)
- Вітаю, спадар Максім! Абмеркаване дадзенага пытання на старонке абмеркавання як раз такі было. Удзеліца Odri Tiffani там усё добра і правільны патлумачыла. Копівіа вельмі сур'ёзнае парушэнне, і належыць хуткаму выдаленню. У дадзеным выпадку яшчэ і таму, хто тое дадаў дадзены тэкст звычайна выносіцца папярэджанне. А там шаблон на дзіва правісеў аж некалькі месяцаў, і ніхто так нічога і не зрабіў. У дадзеным выпадку аўтар арыгінальнага тэксту меў усе правы падаць на Вікі ў суд за парушэнне яго аўтарскіх праў, і за выкарыстанне тэксту без яго дазволу. З павагай, --Gruszecki (размовы) 09:55, 2 лістапада 2014 (MSK)
- Дзякуй, паглядзеў толькі гісторыю Вашых правак, на старонку не заглянуў, прабачце. Гэты тэкст дадаваў я, паглядзеў у гісторыі, і не памятаю, каб ён быў з адной крыніцы і ці менавіта з гэтага сайта. З тлумачэнняў правак бачна, што я спачатку запісаў тэкст і адзначыў, што крыніцы пастаўлю пазней і пазней іх паставіў. На жаль тады я не рабіў як цяпер раблю, т.б. не ставіў зноскі да кожнага сказу/абзацу, таму зараз цяжка вызначыць адкуль што ўзята. Аднак, што дакладна памятаю, у шмат якіх выданнях тэксты амаль ідэнтычныя. Думаю, варта адкаціць і папрацаваць з тэкстам, бо нічога новага пра Я. Коласа ні я, ні Вы не напішам напэўна. Каб я бачыў заўвагі ўдзельніцы Одры Тыфані, то ўжо перапрацаваў бы. --Максім Л. (размовы) 10:48, 2 лістапада 2014 (MSK)
- Мяркуючы па ўсім дадзеная крыніца архіва, як раз такі была першакрыніцай матэрыялу. Хутчэй за ўсё, што матэрыял з яго мог быць прадубляваны на іншых сайтах. Калі зраблю адкат праўкі, якая з'яўляецца парушэннем АП, то фактычна сам жа правілы Вікі і парушу. Я зрабіў чарнавік, куды ўвесь выдалены тэкст перанёс, можаце браць адтуль. Але просьба надаць увагу таму, што тэкст павінен быць перададзены сваімі словамі, а не проста зменены касметычнымі праўкамі, і лёгкай заменай слоў. Дарэчы, бачу нешта там падобнае і ў Вінцэсь Мудроў, таксама, наколькі я разумею, дзе Вы рабілі нейкія праўкі. З павагай, --Gruszecki (размовы) 23:17, 2 лістапада 2014 (MSK)
- Дзякуй, паспрабую сёння перапрацаваць «Якуба Коласа». Але, як памятаю, калі пісаў гэты артыкул, не карыстаўся электроннымі крыніцамі, адзінае што магчыма дык гэта тое, што на сайт змясцілі той друкаваны(я) тэкст(ы), якімі і я карыстаўся, а ў друкаваных тэкстах таксама шмат перадрукаў адзін з аднаго. Наконт Мудрова, то я ствараў артыкул і пазней там правіў, але большая частка цяперашняга тэксту не мая, а створана ананімам. Калі трэба, то і Мудрова перапрацую. --Максім Л. (размовы) 13:54, 3 лістапада 2014 (MSK)
- Не думаю, што для НГАБ такое верагодна. Гэта не той узровень. Апроч таго, там прыведзены выкарыстаныя крыніцы. Артыкул там напісаны да 125 годдзя Коласа, а гэта кастрычнік 2007 года. Вашая праўка ад красавіка 2008. Хаця на сайце НГАБ, мяркую, артыкул з'явіўся яшчэ нашмат раней. З павагай. --Gruszecki (размовы) 23:48, 3 лістапада 2014 (MSK)
- Гляньце, калі ласка, цяпер на «Якуб Колас». Мабыць, троху пазней пастаўлю там зноскі на літаратуру. --Максім Л. (размовы) 19:11, 6 лістапада 2014 (MSK)
- Безумоўна, так значна лепей. Прашу мяне зразумець правільна, у мяне не было аніякіх прэтэнзій да Вас асабіста. Толькі падтрыманне агульных правілаў, якія дзейнічаюць у праекце. З павагай, --Gruszecki (размовы) 19:38, 6 лістапада 2014 (MSK)
- Дзякуй. Мне самому непрыемна, звычайным копіпастам не займаюся і гісторыя атрымалася благая, адно што Вы троху паспяшаліся выдаляць — проста на коласаў юбілей старонка фактычна пустая стаяла. «Бежанства» вярну, бо гэта адмысловае беларускае, ды і рускае, паняцце для тых падзей, мабыць, і артыкул «Бежанства 1915 года» варта напісаць. --Максім Л. (размовы) 19:47, 6 лістапада 2014 (MSK)
- Ну, як кажуць латыняне: «Dura lex, sed lex». Шаблон там, наколькі разумею, вісеў вельмі доўга. У руВікі, як сам не раз сутыкаўся, нярэдка выдаляюць тэкст і без папярэджанняў, а то і артыкул выстаўляюць на выдаленне. І ўсё ў рамках правілаў праекта. --Gruszecki (размовы) 20:03, 6 лістапада 2014 (MSK)

Pytannie
правіцьDobry dzień, šanoŭny spadar Gruszecki. Ja zaŭvažyŭ, što na Vašaj staroncy ŭ Vikipiedyi staić infarmacyja Hety ŭdzielnik — za adnaŭlennie biełaruskaj dziaržavy ŭ etnahrafičnych miežach, a pobač znachodzicca karta, na jakoj bačnyja prapanavanyja miežy Biełaruskaj narodnaj respubliki razam z Biełastokam i častkaj Padlašša, jakaja ciapier uvachodzić u skład Polskaj respubliki. U mianie josć pytannie: ci Vy padtrymlivajecie zmienu biełaruska-polskaj miažy i zabirannie Polščy častki terytoryi? Dziakuj za adkaz. Z pavahaj Tomasz Bladyniec (razmovy) 22:39, 12 krasavika 2015 (CEST)
- На маёй старонцы таксама ёсць такая інфармацыя, паважаны сп. Tomasz Bladyniec. Што з таго? Вельмі цікава пачуць:)--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:56, 13 красавіка 2015 (MSK)
- U takim vypadku hetaje pytannie taksama da Vas, šanoŭny spadar Dzianis Niadbajla. Z pavahaj Tomasz Bladyniec (razmovy) 00:40, 13 krasavika 2015 (CEST)
- Падтрымліваю, але добра разумею, што гэта нават тэарытычна немагчыма. Ды і прапанаваць лепшага насельніцтву гэтых зямель Беларусь не можа, бо Польшча відавочна больш эканамічна і ў іншых сэнсах развіта. --Gruszecki (размовы) 09:52, 13 красавіка 2015 (MSK)
- Na moj pohlad lepš ŭžo nikoli nie mianiać miežaŭ. Za toje imknucca da taho, kab nacyjanalnyja mienšasci − biełaruskaja ŭ Polščy i polskaja ŭ Biełarusi − mieli mahčymasć svabodnaha razviccia i zachavannia svajoj kultury i tojesnasci. Pa-pieršaje, jakaja-niebudź zmiena miežaŭ daviadzie na niaščascia, jakoje ciapier bačym u susiedniaj krainie. Pa-druhoje, sionnia siła krain uznikaje z ich ekanamičnaj, kulturnaj i palityčnaj siły, a nie z kolkasci terytoryi. Mabyć varta zadumacca, jak najlepš haspadaryć hetaj terytoryjaj, jakaja ŭžo ŭ nas josć? A pa treciaje, spadziajusia pryjdzie dzień, kali Biełaruś budzie ŭ Jeŭrapiejskim sajuzie i tady pamiž Minskam i Biełastokam usio roŭna nie budzie anijakich fizičnych miežaŭ. Vybačaj hety nie zusim vikipiedyjny kamientaryj, no krychu niajomka pracavać z ludźmi, jakija adkryta pišuć, što chacieli b napasci Tvaju krainu. Z pavahaj Tomasz Bladyniec (razmovy) 23:09, 13 krasavika 2015 (CEST)
- Згодны з усім, апроч канцоўкі, бо нідзе ні пра аніякі напад нават у думках не мею на ўвазе. Бо гэта страшнейшае глупства (якое мы бачым з боку руса-ваты на Ўкраіне). Бачыць народы разам, і заваёвываць іх — дзве розныя рэчы. Я за культурныя суадносіны нашых народоў, і за роўныя правы і ўзаемапавагу, як беларусаў у Польшчы, так і палякаў на Беларусі. Што да шаблонаў на сцяне — іх не варта ўспрымаць настолькі сур'ёзна. --Gruszecki (размовы) 11:27, 14 красавіка 2015 (MSK)
- Na moj pohlad lepš ŭžo nikoli nie mianiać miežaŭ. Za toje imknucca da taho, kab nacyjanalnyja mienšasci − biełaruskaja ŭ Polščy i polskaja ŭ Biełarusi − mieli mahčymasć svabodnaha razviccia i zachavannia svajoj kultury i tojesnasci. Pa-pieršaje, jakaja-niebudź zmiena miežaŭ daviadzie na niaščascia, jakoje ciapier bačym u susiedniaj krainie. Pa-druhoje, sionnia siła krain uznikaje z ich ekanamičnaj, kulturnaj i palityčnaj siły, a nie z kolkasci terytoryi. Mabyć varta zadumacca, jak najlepš haspadaryć hetaj terytoryjaj, jakaja ŭžo ŭ nas josć? A pa treciaje, spadziajusia pryjdzie dzień, kali Biełaruś budzie ŭ Jeŭrapiejskim sajuzie i tady pamiž Minskam i Biełastokam usio roŭna nie budzie anijakich fizičnych miežaŭ. Vybačaj hety nie zusim vikipiedyjny kamientaryj, no krychu niajomka pracavać z ludźmi, jakija adkryta pišuć, što chacieli b napasci Tvaju krainu. Z pavahaj Tomasz Bladyniec (razmovy) 23:09, 13 krasavika 2015 (CEST)
- Падтрымліваю, але добра разумею, што гэта нават тэарытычна немагчыма. Ды і прапанаваць лепшага насельніцтву гэтых зямель Беларусь не можа, бо Польшча відавочна больш эканамічна і ў іншых сэнсах развіта. --Gruszecki (размовы) 09:52, 13 красавіка 2015 (MSK)
- U takim vypadku hetaje pytannie taksama da Vas, šanoŭny spadar Dzianis Niadbajla. Z pavahaj Tomasz Bladyniec (razmovy) 00:40, 13 krasavika 2015 (CEST)
Афармленне
правіцьНавошта афармляць намінацыю па іншаму? Усе іншыя артыкулы аформлены так, а ў нас, у адрозненне ад рускай, не так шмат галасоў. --Artificial123 (размовы) 17:50, 15 красавіка 2015 (MSK)
- Імкнуцца трэба да лепшага. Без гэтага ўсё кідааецца ў адну бязладную кучу. У такім выглядзе ўсё ўпарадкавана, і лягчэй і зразумела ўспрымаецца. Ну пагадзіцеся самі, так куды лепей і больш парадку. --Gruszecki (размовы) 17:55, 15 красавіка 2015 (MSK)
- Ну мне, напрыклад, не падабаецца. Гэта не мае сэнсу, калі ў нас мала ўдзельнікаў. --Artificial123 (размовы) 18:14, 15 красавіка 2015 (MSK)
- Паважаны Artificial123. Такое афармленне нічога не парушае, і адно з прынятых (у больш тэхнічна развітым раздзеле), і зразумелае. Як жадаеце — карыстайцеся, калі ласка, больш зручным для вас. Я лічу больш зручным і ўпапрадкаваным такое. Што да руВікі — там па многім артыкулам таксама часта выказваецца вельмі небагата ўдзельнікаў. Затое так вельмі зручна глядзець колькасць галасоў. --Gruszecki (размовы) 19:11, 15 красавіка 2015 (MSK)
- Ну мне, напрыклад, не падабаецца. Гэта не мае сэнсу, калі ў нас мала ўдзельнікаў. --Artificial123 (размовы) 18:14, 15 красавіка 2015 (MSK)
Шаблон: «Беларуская літаратура»
правіцьПрапаноўваю Вам стварыць шаблон такога кшталту. Ён мусіць апісваць жанры, паджанры і найбольш яскравых іх прадстаўнікоў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:07, 30 красавіка 2015 (MSK)
- Добрая задума. Паспрабую, як буду больш вольны, што небудзь гэтакае прыдумаць. --Gruszecki (размовы) 20:40, 30 красавіка 2015 (MSK)
Марына Весялуха
правіцьДзеўка таленавітая. Пан Алег, а можа яшчэ дабавіць Творчасць… Размова ж пра пісьменніцу. --Ohlumon (размовы) 20:18, 11 мая 2015 (MSK)
- Вітаю! Яна ж больш вядома як крытык. Зараз адна з яе рэцэнзій на Гедройца вісіць. Што да яе вершаў, то гэта, мяркую, не асноўны яе занятак. Асноўны, наколькі ведаю, менавіта літаратурная крытыка. Вось у гэтым у яе артыкулаў багата. --Gruszecki (размовы) 20:42, 11 мая 2015 (MSK)
- Дык творчасць не толькі вершы ці апавяданні; крытыка таксама творчая праца. Ну, асаблівасць яе крытыкі ад іншых — неяк так. Адзін-два абзацы. Нечым жа яна адлічваецца ад Лапіцкай ці Рагойші?--Ohlumon (размовы) 20:57, 11 мая 2015 (MSK)
- Я дадаў спасылку на пералік яе артыкулаў. Што да аналізу яе творчасці і яе асаблівасцей, тут ужо трэба шукаць рэцэнзіі на яе артыкулы іншых крытыкаў. Прабачце, але гэтакае дасканалае даследаванне мне праводзіць крышачку лянота, не статусны артыкул :) --Gruszecki (размовы) 21:28, 11 мая 2015 (MSK)
- Дык творчасць не толькі вершы ці апавяданні; крытыка таксама творчая праца. Ну, асаблівасць яе крытыкі ад іншых — неяк так. Адзін-два абзацы. Нечым жа яна адлічваецца ад Лапіцкай ці Рагойші?--Ohlumon (размовы) 20:57, 11 мая 2015 (MSK)
Праверце, калі ласка, электронную пошту!
правіцьВас чакае там прыемны сюрпрыз. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:32, 19 чэрвеня 2015 (MSK)
Фотаздымак
правіцьАлег Леанідавіч, калі ласка, дадайце ў артыкул пра Вас які-небудзь фотаздымак з чыстай ліцэнзіяй, бо той, што быў, кудысьці знік. Я не ўпэўнены, але мяркую, што боты выдалілі праз праблемы з ліцэнзіяй. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:45, 19 чэрвеня 2015 (MSK)
- На ВікіСховішчы ўсе фотаздымкі ёсць ([1]). У картцы таксама фота прапісана. Напэўна, нейкі збой у белВікі, не магу зразумець. --Gruszecki (размовы) 21:57, 19 чэрвеня 2015 (MSK)
Літаратурны ордэн | |
За шэраг літаратуразнаўчых і статусных артыкулаў, у прыватнасці «Беларускае фэнтэзі» і «Максім Танк». Odri Tiffani (размовы) 12:22, 26 ліпеня 2015 (MSK) |
Дзякую! Вельмі прыемна. --Gruszecki (размовы) 17:32, 26 ліпеня 2015 (MSK)
Спіс артыкулаў
правіцьНіколі не разумеў, навошта ствараць спіс артыкулаў на асабістай старонцы, калі ёсць такая штука. --Artificial123 (размовы) 20:33, 12 жніўня 2015 (MSK)
- А, дзякуй, ведаю :) Ведаеце, тут розныя прычыны. Камусьці гэтак больш зручна, можа яки артыкул будзе намер дапрацаваць. Гасцям адразу бачна, што ты за птах, ці варты чаго, ці проста тут праходам. Гэта жартам, але ў кожным жарце ёсць дзель жарту, як кажуць . Кожнаму сваё. --Gruszecki (размовы) 21:12, 12 жніўня 2015 (MSK)
Добры дзень, можа звернеце увагу на гэта меркававанне калегі Ohlumonа. --JerzyKundrat (размовы) 14:19, 2 лістапада 2015 (MSK)
Файл да выдалення
правіцьВітаю. Несвабодныя файлы мусяць быць памерам да 300 пікселяў у шырыню і вышыню.--Liashko (размовы) 16:31, 15 студзеня 2016 (MSK)
- А, вось у чым справа. Дзякуй, паспрабую пашукаць замену.--Gruszecki (размовы) 17:24, 15 студзеня 2016 (MSK)
- Навошта шукаць замену? Трэба проста паменшыць файл.--Liashko (размовы) 00:13, 18 студзеня 2016 (MSK)
- Я ўжо зрабіў замену. Як паменшыць, нажаль, не ведаю. --Gruszecki (размовы) 18:32, 18 студзеня 2016 (MSK)
- Навошта шукаць замену? Трэба проста паменшыць файл.--Liashko (размовы) 00:13, 18 студзеня 2016 (MSK)
Вікі любіць Зямлю-2020
правіцьЗапрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва |
--Удзельнік:W 13:47, 30 траўня 2020 (UTC+3)
Імя па бацьку
правіцьАлег Леанідавіч, мы тут мелі абмеркаванне ў супольнасці і прыйшлі да высновы, што імя па бацьку не абавязкова павінна быць у назве артыкула пра беларуса. Імя па бацьку, вядома, вырашае неадназначнасць, але ўскладняе працу пошукавых сістэм, бо мала хто гугліць поўнае імя. Артыкул пра Вас перанесці ў "Алег Грушэцкі" ці пакінуць усё, як яно ёсць зараз? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:16, 22 лютага 2021 (+03)
- Мяркую, што больш правільна па-беларуску будзе без імя па бацьку. Не прынята было ў нас зваць чалавека па бацьку, гэта расійскі звычай. Дзякую за ўвагу! --Gruszecki (размовы) 17:44, 22 лютага 2021 (+03)
Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў
правіцьЗапрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 00:00, 27 лютага 2021 (+03)
- Дзякую, далучыўся. --Gruszecki (размовы) 00:19, 27 лютага 2021 (+03)
Прызначэнне схавальнікаў гісторыі
правіцьВітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:05, 3 красавіка 2022 (+03)
Выстаўлены артыкул Максім Танк. --JerzyKundrat (размовы) 23:48, 12 ліпеня 2023 (+03)
Галасаванне
правіцьУ галасаванні на статус добрага артыкула Вы прагаласавалі за наёмніцтва ў Афрыцы, дадаўшы што "выправілі некалькі памылак", хоць рэдагавалі Першую Iвуарыйскую. Магчыма, Вы дапусцілі памылку? DBatura (размовы) 13:42, 3 кастрычніка 2023 (+03)
- Вох так, дзякую, прамахнуўся :) --Gruszecki (размовы) 17:32, 3 кастрычніка 2023 (+03)