Размовы:Якуб Колас

А шо, у БССР было асобнае грамадзянства?--Аляксандр Сакалоў 08:47, 15 Красавік 2008 (UTC)

Не, а чаму Вы так лічыце?)))--86.57.208.158 08:59, 15 Красавік 2008 (UTC)
Ну, у артыкуле напісана "Грамадзянства: БССР" --Аляксандр Сакалоў 09:54, 15 Красавік 2008 (UTC)
А , ну то дзякуй , а я і незаўважыў. Зараз Выпраўлю--Алесь Гарадзенскі 10:14, 15 Красавік 2008 (UTC)
Цікава, чыім грамадзянінам быў Я. Колас з 1919 па 1922? JerzyKundrat 19:14, 15 Красавік 2008 (UTC)
Ён быў паэтам. Грамадзянін свету. :) --Pauk 03:19, 16 Красавік 2008 (UTC)
Калі нікуды не з'язджаў, дык меў грамадзянства ці БНР, ці ССРБ (абедзве дзяржавы фармальна незалежныя былі нейкі час). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:11, 5 лютага 2014 (FET)

Усё гэта яшчэ раз пацверджвае мой тэзіс пра няздатнасць і непатрэбнасць, у большасці выпадкаў, усіх гэтых катэгарычна рубрыкаваных таблічак-шаблонаў, дзеля апісання рэальнага жыцця — у параўнанні, хоць бы, з найзвычайнейшым тэкстам, які ўсё роўна трэба мець. А на гэтыя таблічкі толькі сілы трацяцца і ўводзіцца афармленчы разнабой... Yury Tarasievich 05:34, 16 Красавік 2008 (UTC)


Карткі-шаблоны ў бльшасці выпадкаў непатрэбныя толькі з-за таго , што артыкулы вельмы малыя напрыклад як гэтыя: Прага , Лондан , Вільнюс, ...Хм зразумела - якасць даражэй за колькасць..,--Алесь Гарадзенскі 08:43, 16 Красавік 2008 (UTC)
Карткі-шаблоны — на маю думку — непатрэбныя зусім не з-за гэтага. Але што мы будзем пуста спрачацца — хто хоча, няхай ставіць. А хто захоча, паправіць. :) Yury Tarasievich 09:18, 16 Красавік 2008 (UTC)

Дык можа падзеліцеся сваёю думкаю , дык чаму яны непатрэбныя)))??--Алесь Гарадзенскі 09:21, 16 Красавік 2008 (UTC)

Калі вам сапраўды цікава :), то пасігнальце, бо я падоўгу пішу такія развагі, то не хацелася б пісаць "у пустату"... Yury Tarasievich 10:59, 16 Красавік 2008 (UTC)

Усё яна))))--Алесь Гарадзенскі 11:35, 16 Красавік 2008 (UTC)

Узнагароды правіць

Ці Якуб Колас быў двойчы ўзнагароджаны двойчы Ордэнам Сталіна і 5 разоў Ордэнам Леніна, ці ў табліцы памылка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:41, 22 снежня 2013 (FET)

Месца нараджэння правіць

Нейкая блытаніна з месцам нараджэння генія: у карцы адна інфармацыя, але ў тэксце іншая. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:11, 5 лютага 2014 (FET)

Ці няма парушэння АП правіць

Ёсць сур'ёзныя падазроны, што вялікая частка тэксту скапіявана адсюль, з невялікімі касметычнымі стылявымі зменамі. Крыніца там аўтарытэтная, і прастаўлены спіс выкарыстаных крыніц. У тэксце артыкула Вікіпедыі ж наадварот — крыніц па тэксце відавочна не хапае, што дужа і навявае на падазроны. --Odri Tiffani (размовы) 13:35, 13 ліпеня 2014 (FET)

Прапаную скапіраваць крыніцы сюды — праблема будзе вырашана. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:48, 13 ліпеня 2014 (FET)
Такім чынам праблема не можа быць вырашана, таму што гэта супярэчыць правілам. Па правілах руВікі такое наогул падлягае хуткаму выдаленню (гл. п. 011 «Явное нарушение авторских прав»); у белВікі гэтыя правілы проста да канца не дароблены, таму варта карыстацца тым што лепей у тэхнічным плане. Аўтар афіцыйнага дазволу на выкарыстанне свайго тэксту не даваў. Усё. Можна толькі напісаць увогуле, і сваімі словамі перадаць сэнс выкладзенага, падмацаваўшы тэкст спасылкай на крыніцу. У такім жа выглядзе як зараз — гэта прамое парушэнне і належыць выдаленню. --Odri Tiffani (размовы) 18:48, 13 ліпеня 2014 (FET)
Ваша прапанова ніяк не супярэчыць маёй. А змяняць фармулёўкі я не стаў прапаноўваць з тае прычыны, што, як бы я прапанаваў, то сам потым бы і ажыццяўляў, а зараз не маю на тое часу. Таму добра, што Вы выклікаліся гэта зрабіць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:40, 14 ліпеня 2014 (FET)
Вярнуцца да старонкі «Якуб Колас».