Памер старонкі: 39 924

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

---Хамелка/ разм. 15:31, 24 лютага 2013 (UTC)

Ваш артыкул перанесены пад новую назву. --Максім Л. (размовы) 10:37, 17 сакавіка 2013 (UTC)

Дзякуй за паведамленне, --Odri Tiffani (размовы) 20:15, 22 сакавіка 2013 (UTC)

Даглядальніцтва

правіць

Выдаў Вам сцяг даглядчыка. --Максім Л. (размовы) 15:20, 10 красавіка 2014 (FET)

Наконт сплечэкера, Вы кажаце пра Litara N02, т.б. пішаце спачатку ў Word? Калі прычапіць да Word не атрымліваецца, то можна паспрабаваць іншы спелчэкер для Firefox, калі карыстаецеся ім, разнамоўныя спелчэкеры лёгка, двума клікамі мышы, пераключаюцца з аднаго на другі. --Максім Л. (размовы) 15:20, 10 красавіка 2014 (FET)

  • Вялікі дзякуй за давер! Будзем працаваць. --Odri Tiffani (размовы) 12:39, 11 красавіка 2014 (FET)

Добры дзень. Прыміце, калі ласка, удзел ў галасаванні. З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:34, 1 чэрвеня 2014 (FET)

Л. М. Талстой

правіць

Вітаю. Бачыў, што Вы маеце дачыненне да гіганцкага артыкула ў ру-вікі пра Л. М. Талстога. Я задумаў яго перацягнуць сюды. Дапаможаце мне з арфаграфіяй і іншымі дробязямі? --Artificial123 (размовы) 12:31, 7 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Парушэнне АП

правіць

Вы парушаеце аўтарскія правы ў артыкуле «Беларуская дзіцячая літаратура». Будзе здымаць са статусу выдатнага. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:43, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Ніякай, бо Вы там нават склоны і парадак слоў не змянілі. То бок, як Вы сказалі, «слова ў слова спісалі з адной кнігі». Я і Вам прапаноўваю правіць смела нацыянальны касцюм, а не зрываць з яго статусы, якіх так не хапае нашаму праекту --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:49, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Спадзяюся, Вы разумееце, што я магу знайсці парушэнні АП у любым артыкуле, бо ў нас пераважна кампіляцыя. Проста вырашыў прадэманстраваць Вам, што будзе, калі пачаць даводзіць АП да абсурду. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:59, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Паўтаруся ў які раз. У артыкуле — цэлыя раздзелы скапіяваны з адной крыніцы. Нават няма спробы самастойна зрабіць раздзел на падставе некалькіх крыніц. Нават назвы раздзелу ўзяты з кнігі. Прабачце, але гэта насамрэч проста дзіка. Як гэтак можна? --Odri Tiffani (размовы) 19:04, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Шаноўная Одры, я Вам яшчэ раз скажу: ёсць трывіяльная інфармацыя, якая не можа з'яўляцца аб'ектам аўтарскага права. Назвы раздзелаў не могуць быць узятымі з кнігі, бо менавіта такая класіфікацыя нацыянальнага адзення беларусаў сустракаецца амаль ва ўсіх кнігах па нацыянальным адзенні. Ці Вы сапраўды лічыце, што назва «плечавое адзенне» парушае аўтарскія правы??? У артыкула вельмі слабая стылістыка: па-сутнасці, як Вам казалі, гэта проста пералік. Калі Вам хочацца марнаваць час на тое, каб трывіяльны пералік прадметаў у артыкуле не супадаў з трывіяльным пералікам прадметаў у кнізе, то Вы маеце права на выпраўленне артыкула. «Праўце смела», як Вы самі сказалі. Але пазбаўляць выдатныя артыкулы статусу з банальнае прычыны таго, што інфармацыя ў іх супадае з інфармацыяй у кнізе… Не, з такой пазіцыяй я не пагаджуся. Калі Вы створыце прэцэдэнт, нам прыйдзецца пазбавіць статусу 95 % нашых артыкулаў. Вам яно трэба? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:09, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Пане Ігар, уся секцыя «Апісанне мужчынскага касцюма» скапіявана з одной кнігі, падаецца. Узята назва главы з кнігі, і перанесена нарэзкамі пад той жа назвай раздзелу ў Вікі. Нават спасылкі ўзяты з кнігі. Прабачце, гэта цалкам чужая работа. Дык і гэта яшчэ не самае страшэннае. У гэтакім выпадку аўтары кнігі маюць усе правы з гэтакім грубым парушэннем звярнуцца ў суд, і будуць мець рацыю. Не можна блытаць некаторыя вытрымкі, прабачце, з цэлымі прамымі пераноскамі тэксту. Прабачце, у нас за гэтакае нават рэфераты ва ўніверсітэце выкладчыкі адразу ж закрывалі з дрэннымі адзнакамі. --Odri Tiffani (размовы) 19:19, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Вы лепей адкажыце на пытанне: Вы гатовыя пазбавіць статусу 95 % нашых артыкулаў? Бо я стаміўся тлумачыць Вам, што такое кампіляцыя, і тое, што гэта як раз добра, што спасылкі на ПЕРШАКРЫНІЦЫ ўзятыя з нейкай кнігі, бо гэта надае артыкулу аўтарытэтнасці. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:30, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Прыводжу Вам прыклад з маёй сферы: калі класіфікацыя цягліц чалавека ў маім артыкуле супадае з класіфікацыяй цягліц чалавека ў 4 іншых аўтараў, я парушаю АП? Калі маё апісанне функцыі цягліц чалавека супадае з гэткім у іншых 4 аўтараў, я парушаю АП? Відавочна, што не, бо гэта трывіяльныя факты! Калі прымітыўнае, стылістычна беднае апісанне нацыянальнага адзення супадае з нейкай крыніцай, парушаюцца АП? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:43, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Гэта не гістарычны трактат, дзе ёсць ацэнкі пэўных падзей. Гэта банальны пералік прадметаў адзення. Як Вы прапаноўваеце перапрацаваць гэты артыкул? Памяняць усё месцамі, каб спачатку апісваліся шапкі жанчын, а потым боты мужчын? Ці словы месцамі змяняць? Ці як? Мне проста цікава, як такі прымітыўны пералік адзення і яго функцый увогуле можа быць зменены? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:46, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

А я Вам спрабую давесці, што стылістыка настолькі прымітыўная ў гэтым артыкуле, што сваімі словамі інакш і не скажаш. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:00, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Перапрацоўвайце, калі ласка, свае артыкулы, бо я не палянуюся схадзіць у бібліятэку і праверыць усе крыніцы. Вы пачалі гэты абсурд самі… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:08, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

  • Не бачу з гэтым ніякіх праблем. Заўсёды прымаю абгрунтаваную крытыку з увагай, калі аб'ектыўна і непрадузята, прыму да ўвагі і папрацую над памылкамі. Галоўнае не пераходзіць межаў правіл праекту. А тут я пакуль не бачу жадання працаваць і прыслухоўвацца. Бачу толькі нежаданне працаваць над заўвагамі. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 20:18, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Я Вам аб'ектыўна і непрадузята ўказаў на кампіляцыю ў артыкуле, які напісалі Вы. Будзьце паслядоўнай і выпраўляйце факты кампіляцыі ці ва ўсіх артыкулах, ці ні ў якіх. Я асабіста не маю ніякага жадання гэтым займацца, бо, як казаў Вам Нядбайла, у ЗША (мы працуем па іх законах, бо серверы стаяць там) кампіляцыя не з'яўляецца парушэннем АП. Калі ў Вас ёсць жаданне выпраўляць парушэнні там, дзе іх няма, то займайцеся гэтым, калі ласка, самастойна, бо ніхто, апроч Вас, тут праблем не бачыць… --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:26, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Свой тэкст выправіла. Дадзены абзац напісана сваімі словамі на падставе інфармацыі ў прыведзенай крыніцы. Такім чынам артыкулы і павінны стварацца. І не бачу праблемы аўтару таго артыкулу зрабіць падобнае, каб не ўзнікала прэтэнзіў. І наогул, прапаную пачакаць рашэнне адміністратараў. Мяркую, свае меркаванні ўжо ўсе выказалі. Таму давайце не таптацца на месцы (бо наколькі я разумею, не Вы, ні я, сваіх думак не зменяць), а спакойна дачакаемся выніку адміністратараў. Як яны вырашаць, так я з павагай і прыму. Так, значыцца, так, не — адмоўлюся ад сваіх прэтэнзій. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 20:42, 20 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Паглядзіце маю размову з адміністратарам Dzianis Niadbajla на яго СА і тут. Гэта нешта.--Ohlumon (размовы) 11:54, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Ну, у руВікі, дзе правілы куды больш жорсткія і ўдакладненыя з такімі прыкладамі доўга не разбіраюцца. На жаль, у нас правілы не настолькі выпрацаваны, што і дазваляе кожнаму круціць імі на сваё меркаванне, забываючы, што тут ствараецца энцыклапедыя, а не нататкі ў абласной газеце.--Odri Tiffani (размовы) 12:02, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Слухайце сп. Ohlumon, гэта «нешта», як Вы напісалі, прывяло Вам канкрэтныя аргументы і прыклады. У той час як Вы, і да Вас далучылася і сп. Odri Tiffani, займаецеся пустазвонствам, не аргументуючы амаль нічога, акрамя, што проста кажаце што парушаны АП. У маім выпадку са Скуратам, калі ласка, выстаўляйце кандыдатуру на пазбаўленне статуса адміна, а артыкулы на выдаленне… І супольнасць вырашыць, парушыў я АП, ці не. А не адцягвайце ўвагу супольнасці, на прадметы, якія Вы абгрунтаваць са спасылкай на правілы і нарматыўна-прававыя дакументы Рэспублікі Беларусь не ў сілах.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:11, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Шаноўны спадар Dzianis Niadbajla, просьба не парушаць правілы ВП:ЭП. Абвінавачванне ў пустазвонстве гэта прамое парушэнне, і Вы як адміністратар, павінна добра гэта ведаць.--Odri Tiffani (размовы) 14:19, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Паважаная сп. Odri Tiffani прабачце, калі ласка, але тут няма абразы, а толькі канстатацыя факту. Добра, Змяню літаратурнае слова «пустазвонства» на «беспрадметнасць» ці «суяслоўства». Дарэчы, Вы, сумесна са сп. Ohlumon парушаеце адразу некалькі слупоў правілаў, не БелВікі, а агульнай Вікіпедыі: Вікіпедыя: Не гуляйце з правіламі  (англ.), «Вікіпедыя — не трыбуна», Вікіпедыя: Не даводзьце да абсурду і Вікіпедыя: дэструктыўныя паводзіны  (англ.). І нічога страшнага Вам ніхто не кажа, і ня тыкае, што Вы пачынаеце парушаць, а што не. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:38, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Dzianis Niadbajla, вы парушылі АП. І мы патлумачылі — чаму. А вы абвінавацілі нас у парушэнні правілаў. Растлумачце канкрэтна, у адпаведнасці з кожным правілам, — што мы парушылі, і з цытатамі.--Ohlumon (размовы) 19:43, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Вы напэўна здзекуецеся, сп. Ohlumon? Я ад Вас, ужо амаль месяц чакаю, калі Вы мне скажыце якія пункты правілаў АП Вікіпедыі і Закона РБ аб Аўтарскім праве, я парушыў. Няма пункту — няма пра што гаварыць. А я ведаю, чаму няма пункту, паважаны. Таму што ў Законе РБ, як і ў правілах Вікіпедыі, а тым больш у законе ЗША — няма такога пункту, што «кампіляцыя» — гэта «плагіят» — а такім чынам — не парушэнне Аўтарскага права. Усё. 3 ўзаемазвязаныя тэрміны.--Dzianis Niadbajla (размовы) 20:55, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
У тым што адстойваецца якасць праекту? Не смяшыце, калі ласка. Праект павінен імкнуцца да энцыклапедычнасці, а не падтрымліваць дылетанства. Асабліва, калі ідзе размова пра абраныя артыкулы, якія павінны быць прыкладам якасці ў праекце. --Odri Tiffani (размовы) 16:46, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Паважаная, любая моя Сп. Odri Tiffani. Калі б Вы, сумесна сп. Ohlumon, адстойвалі якасць праекту, Вы б прыслухаліся да астатніх удзельнікаў праекта, да таго пра што яны Вам кажуць. А справа ў тым, што гэтым адстойваннем Вы ствараецце прэцэдэнт, які прыводзіць да таго, што прыйдзецце пераглядаць, і ў выніку выдаляць палову артыкулаў Беларускай Вікіпедыі, толькі таму, што яны створаны на падставе частковай, або поўнай кампіляцыі з іншых выданняў. Вы гэта хаця б разумееце? Ці не!? Калі Вы и далей будзеце гэта адстойвайць, то, калі ласка, пачынайце з сябе — артыкул Несцерка, п'еса (2 абзацы падпадаюць пад АП, у Вашым са сп. Ахламонам, разуменні).--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:04, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Давайце-ка па парадку. У мяне прэтэнзія была толькі да раздзелу пра мужчынскі касцюм. І прэтэнзію я ўжо сто разоў абгрунтавала. Пра Несцерку я Вам адказала там, дзе Вы пытанне і задалі. Якія яшчэ прэтэнзіі канкрэтна да мяне?--Odri Tiffani (размовы) 21:11, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Стаж актыўных адміністратараў БелВікі

правіць

Добры дзень. Прабачце, але педантызм павінен быць ва ўсім, калі Вы гэтага так хочаце. Стаж адмінаў БелВікі ад першай праўкі.

  • Maksim L. - 2985
  • JerzyKundrat - 2926
  • Чаховіч Уладзіслаў - 2223
  • Dzianis Niadbajla - 2175
  • Хомелка - 2088
  • Дзяніс Тутэйшы - 973
  • Artificial123 - 708

З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 15:46, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Ордэн

правіць
 
  Шаноўнай удзельніцы Odri Tiffani  
За ўнёсак рэдагаваннем у стварэнне артыкула-прызёра конкурса 2014 года.

--Так трымаць!--Pracar (размовы) 19:56, 16 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Запрашэнне на Вікі-Летнік

правіць

Вітаю, Odri Tiffani.

Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай вікі-супольнасці. Навічкі і бывалыя рэдактары збяруцца разам, каб папрацаваць і правесці час нефармальна.

Таксама можна далучыцца да каманды арганізатараў-валанцёраў Летніку і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні.--Svetit (размовы) 14:38, 30 мая 2017 (+03)Адказаць

Community Insights Survey

правіць

RMaung (WMF) 17:44, 6 верасня 2019 (+03)Адказаць

Reminder: Community Insights Survey

правіць

RMaung (WMF) 18:12, 20 верасня 2019 (+03)Адказаць

Reminder: Community Insights Survey

правіць

RMaung (WMF) 22:50, 3 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

Вікі любіць Зямлю-2020

правіць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаная вікіпэдыстка! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 14:08, 30 траўня 2020 (UTC+3)

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў

правіць

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 00:03, 27 лютага 2021 (+03)Адказаць

Вікі любіць Зямлю-2021

правіць
 
Запрашэньне на «Вікі любіць Зямлю»

Паважаная вікіпэдыстка! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў міжнароднага
спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2021»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі ласка, запішыцеся ў сьпіс удзельніц і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 22:48, 30 траўня 2021 (UTC+3)

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі

правіць

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:09, 3 красавіка 2022 (+03)Адказаць

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ

правіць

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:16, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Выстаўлены артыкул Максім Танк. --JerzyKundrat (размовы) 23:47, 12 ліпеня 2023 (+03)Адказаць

Вікіфікацыя дат

правіць

Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі #На што не варта спасылацца: Даты — акрамя асноўных дат, якія паказваюцца ў прэамбуле пасля загалоўка, і дат энцыклапедычна значных падзей, непасрэдна апісаных у артыкуле. --JerzyKundrat (размовы) 20:52, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

У артыкуле Рыцар Янка і каралеўна Мілана закінуў спасылку на 2023 год, бо ў гэтым артыкуле выхад апошняй кнігі трылогіі быў знітаваны з календаром. --JerzyKundrat (размовы) 21:07, 18 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Шчыра дзякую, прыму да ўвагі. З павагай, --Odri Tiffani (размовы) 11:02, 20 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць


Даследванне супольнасці

правіць

Прывітанне,

Ладжу даслеванне з мэтай вывучэння магчымых кропак развіцця беларускай Вікімедыя супольнасці, як у Беларусі, так і па-за межамі.

Прашу прыняць удзел у даследванні!

Само даслежванне ананімнае і вынікі складаюцца на маім сэрверы. Вынікі даследвання могуць быць расшараны прыватна пры запаўненні поля кантакт, на які можна будзе даслаць гэтыя вынікі, а таксама пры ўважлівым запаўненні адказаў на прапанаваныя ў анкеце пытанні.

Гэта даследванне можа адбывацца некалькімі спосабамі.

  1. мы правядзем размову анлайн і даследчык запаўняе вашы адповяды,
  2. ці можна запаўніць гэту анкету наўпрост.

Запаўненне анкеты можа заняць 20-30 хвілін часу. Калі ласка, прысвяціце гэты час з максімальнай канцэнтраванасцю.

Я адказны за даследванне карыстач Mr. Zabej, таму калі зацікаўлены ў дзейнасным боку супольнасці, пішыце мне. --Mr. Zabej (размовы) 20:03, 7 жніўня 2024 (+03)Адказаць