Сняданне ў Тыфані (раман)
«Сняданне ў Тыфані» (англ.: Breakfast at Tiffany's) — самы знакаміты раман амерыканскага пісьменніка Трумэна Капотэ[1]. Упершыню апублікаваны ў 1958 годзе[2].
«Сняданне ў Тыфані» | |
---|---|
англ.: Breakfast at Tiffany's | |
Жанр | проза, сацыяльная камедыя |
Аўтар | Трумэн Капотэ |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1958 |
Дата першай публікацыі | 1958 |
Выдавецтва | Random House[d] |
Электронная версія | |
Персанажы | Holly Golightly[d] |
Сюжэт
правіцьПадзеі рамана разгортваюцца ў Нью-Ёрку[2]. Маладая 18-19-гадовая дзяўчына Холі Галайтлі на працягу года сябруе і сустракаецца з безыменным апавядальнікам, які жыве па суседству, у яе пад’ездзе. Дзяўчына любіць наведваць свецкія мерапрыемствы ў пошуках багатых і паспяховых мужчын. Холі нярэдка вядзе размовы з апавядальнікам і дзеліцца з ім рознымі падрабязнасцямі свайго жыцця і адкрытымі меркаваннямі пра Нью-Ёрк.
Гэтую маладую эксцэнтрычную дзяўчыну вабіць свет багатых людзей, якія могуць сабе дазволіць набываць зіхоткія дыяментавыя калье. Холі кіруецца ў сваіх учынках толькі голасам сэрца, спалучаючы ў сабе чароўнае абаянне сапраўднай жанчыны і дзіцячую наіўнасць і непасрэднасць. Яна нібыта ўвасабляе ў сабе сутнасць Нью-Ёрка — горада, дзе мары і жыццё адгароджаны прыцягальнымі і яркімі вітрынамі крам і кафэ[1].
Экранізацыя
правіцьУ 1961 годзе кніга была экранізавана. Галоўную ролю выканала актрыса Одры Хепбёрн[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Роман Т.Капоте “Завтрак у Тиффани” (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 сакавіка 2013.
- ↑ а б Завтрак у Тиффани . Праверана 17 сакавіка 2013.