Несцерка (п’еса)

(Пасля перасылкі з Несцерка, п'еса)

«Несцерка» — п’еса, напісаная Віталём Зэйдэль-Вольскім у 1940 годзе, па іншых меркаваннях Уладзіславам Галубком да 1937 года. Камедыя ў трох дзеях, сямі карцінах, упершыню пастаўленая ў 1941 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (які тады называўся Другім Беларускім дзяржаўным тэатрам)[1].

«Несцерка»
Выданне
Вокладка выдання 1946 года
Жанр п'еса
камедыя
Аўтар Віталь Вольскі
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1940
Электронная версія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кантраверсія правіць

Зяць Галубка, мастак Яўген Ціхановіч адзначае: «Дык хто ж напісаў п’есу „Несцерка“? (…) я пісаў аб тым, што бачыў рукапіс п’есы пры вобыску ў мінскай кватэры Галубка восенню 1937 г. (…) нікому другому, як Вольскаму-Зэйдэлю — чэкісту, пісьменніку і драматургу — далі матэрыял на экспертызу (…). усе тыя абвінавачванні, якія інкрымінаваліся Галубку Вольскі-Зэйдэль падпісаў уласнаручна. Халодны разлік забойцы такі: ніхто ніколі не дазнаецца, калі прысвоіць драматургічны твор — п’есу „Несцерка“, тым больш што ніхто і ніколі не пачне варушыць творы „ворага народа“. (…) мы даведаліся, хто падпісаў пратакол, з якога бачна, што Галубок аказаўся ворагам народа па экспертызе В. Вольскага-Зэйдэля. Зараз давайце паглядзім у твар Вольскага. Думаеце, па знешнім выглядзе ён нагадвае забойцу, стукача, правакатара. Зусім не — сярэдняга росту, вочы шэрыя і вельмі добрыя (…), бародка-эспаньёлка (…) Цяжка паверыць у тое, што такі чалавек загубіў не толькі Галубка, але і другіх, бо ён быў на пастаяннай службе па пошуках ворагаў народа сярод беларускай інтэлігенцыі (…). Мы хочам адабраць драматургічны твор у Вольскага — пасмяротна вярнуць яго сапраўднаму аўтару — У. Галубку…»[2]

Гэты след у справе пацвярджае таксама датычнасць Віталя Зэйдэль-Вольскага да знішчэння такіх беларускіх дзеячаў як мастак Яфім Мінін і этнограф Аляксандр Шлюбскі.

Жанр правіць

П’еса «Несцерка» з’яўляецца народна-лубачнай сатырычнай камедыяй. Віталь Вольскі паспрабаваў у ёй выкарыстаць формы старадаўняга народнага тэатра, беларускай інтэрмедыі, балаганных прадстаўленняў, сцэны са скамарохамі. Ён таксама ўмела выкарыстаў паданні, якія існавалі ў народзе — пра шамякаў суд, «вучоны» дыспут, рашэнне трох загадак на кемлівасць і іншых[1].

Сюжэт правіць

Сюжэт камедыі «Несцерка» пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

Галоўны герой, селянін Несцерка, жадае дапамагчы хлопцу Юрасю ажаніцца з Насцяй. Дзеля гэтага яму даводзіцца пераадолець нямала перашкод: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце шкаляра, ашукаць суддзю, а таксама прымусіць шкаляра адмовіцца ад шлюбу.

На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар’ерных вяршынь. І яшчэ сюжэтная лінія пошуку справядлівасці, звязаная з суддзёй, шляхцюкамі і панам Бараноўскім.

Усе гэтыя лініі і выяўляюць вобраз галоўнага героя[1].

Ролі правіць

 
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. «Несцерка»

Выканаўцы ў розных пастаноўках:

Узнагароды правіць

У 1941 годзе п’еса была адзначаная першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшы драматургічны твор. І па сённяшні дзень спектакль па п’есе Вольскага, перажыўшы ўжо не адну рэдакцыю, з’яўляецца свайго роду візіткай Беларускага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа — з п’есы «Несцерка» нязменна адкрываецца кожны чарговы яго сезон)[5].

Навум Барысавіч Лойтар, пастаноўшчык, Ісак Ісакавіч Любан, кампазітар, Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі, выканаўца галоўнай ролі, Цімафей Мікалаевіч Сяргейчык, выканаўца ролі шкаляра Самахвальскага, Павел Сцяпанавіч Малчанаў, выканаўца ролі, — за спектакль «Несцерка» Васіля Вольскага, пастаўлены на сцэне Другога Беларускага ДДТ (Віцебск) сталі лаўрэатамі Сталінскай прэміі ў 1946 годзе.

Аўтар пра п’есу правіць

Сам аўтар п’есы, вядомы беларускі драматург Віталь Фрыдрыхавіч Зэйдэль-Вольскі так пісаў пра сваю задуму:

  Я паставіў перад сабой задачу стварыць камедыю з напружаным і выразна акрэсленым сюжэтам, вясёлую і лёгкую, тэатральна-прыўзнятую, асветленую іскрамі народнага гумару, упрыгожаную яркімі фарбамі, музыкай, спевамі і танцамі. Мне хацелася даць тэатру драматычны матэрыял для спектаклю яркага, жывога і маляўнічага, каб глядач увесь час адчуваў сябе ў атмасфэры народнага відовішча, каб няспыннымі хвалямі ліўся са сцэны ў залю жывы струмень народнага мастацтва.
«Літаратура і Мастацтва» 24 мая 1941
 

Папулярнасць п’есы правіць

 
«Прыгоды Несцеркі». Паштовая марка Беларусі

Рэжысёрам Р. Сурусам у 1979 годзе была пастаўлена музычная камедыя.

Пра папулярнасць п’есы і яе галоўнага героя сведчыць тое, што, апроч пастановак п’есы на тэатральных падмостках, вясёлы, кемлівы і дасціпны Несцерка перабраўся на цыркавую арэну, на эстраду, ў кіно, увасобіўся ў шматлікіх беларускіх сувенірах[1]. Назвай «Несцерка» названая кавярня ў Нясвіжы[6], крама прамтавараў у Мінску[7], і іншыя прадпрыемствы гандлю.

У мультыплікацыі і кінематографе правіць

У 1955 на студыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Аляксандрам Зархам быў зняты фільм «Несцерка».

У 1980 на студыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Яўгенам Ларчанкам быў зняты мультфільм «Несцерка  (руск.)».

На студыі «Беларусьфільм» у 2013 годзе зняты поўнаметражны мультфільм «Прыгоды Несцеркі» з васьмі гісторый рэжысёра Ігара Волчака[8][9].

Зноскі

  1. а б в г Вольскі Віталь. Несцерка. Праверана 24 лютага 2013.(недаступная спасылка)
  2. Яўген Ціхановіч «Трэба вярнуць справядлівасць». Тэрмапілы № 20 2016
  3. Сталінская прэмія 1946 года
  4. Першая выканаўца
  5. «Двойчы з першапраходцаў(недаступная спасылка)». // Літаратура і Мастацтва 16 верасня 2011
  6. Нестерка кафэ КУП магазин № 3 (руск.)(недаступная спасылка). Жёлтые страницы. СООО «Белфакта Медиа». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 24 лютага 2013.
  7. Магазин «Нестерка», ОДО (г. Минск) (руск.). полная информационная база по предприятиям республики. BizBy.ru. Праверана 24 лютага 2013.
  8. Приключения Нестерки (руск.)(недаступная спасылка). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.
  9. Первый белорусский анимационный полнометражный фильм вышел в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). Беларусьфільм. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017. Праверана 24 лютага 2013.