Анатоль Рыгоравіч Шэлег

Анатоль Рыгоравіч Шэлег (25 снежня 1909, Мінск — 12 лютага 1988) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларускай ССР (1951).

Анатоль Рыгоравіч Шэлег
Дата нараджэння 25 снежня 1909(1909-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1988(1988-02-12) (78 гадоў)
Прафесія акцёр

БіяграфіяПравіць

У 1933 годзе скончыў драматычную студыю пры 2-м Беларускім дзяржаўным тэатры (цяпер — Тэатр імя Якуба Коласа).

Акцёр Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з 1931 года. Сыграў больш за 200 роляў, пераважна сацыяльных герояў, стварыў шэраг вобразаў сучаснікаў. Яго сцэнічныя вобразы адрозніваліся ўнутранай сілай, цэласцю, выразнасцю вонкавага малюнка.

Член ВКП(б) з 1943 года, на працягу 20 гадоў ён быў сакратаром партарганізацыі тэатра, абіраўся дэлегатам XXVII і XXVIII з’ездаў Кампартыі Беларусі, членам Віцебскага абкама КПБ, дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Анатоль Рыгоравіч Шэлег // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 8. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).