Адкрыць галоўнае меню

Ісак Ісакавіч Любан

беларускі кампазітар

Іса́к Іса́кавіч Лю́бан (23 сакавіка 1906, Чэрыкаў, Магілёўская губерня — 7 лістапада 1975, Масква) — беларускі савецкі кампазітар, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Ісак Ісакавіч Любан
Дата нараджэння 23 сакавіка 1906(1906-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1975(1975-11-07) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Сталінская прэмія Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1942)

БіяграфіяПравіць

У 1920-я гады выхоўваўся ў працоўнай школе-камуне для вясковай бядноты і сірот[1], дзе захапіўся спевамі, гульнёй на музычных інструментах. Атрымаў накіраванне ў мінскі музычны тэхнікум разам з будучай жонкай Анастасіяй Калеснікавай. Скончыў тэхнікум па класе тэорыі кампазіцыі ў 1928 годзе.

У 1928—1936 — мастацкі кіраўнік Беларускага радыё. У 1932—1937 старшыня Саюза кампазітараў БССР. У 1937—1941 мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца Беларускай філармоніі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1942).

З 1945 жыў у Маскве. У 1949—1955 мастацкі кіраўнік Ансамбля песні і танца Цэнтральнага Дома культуры чыгуначнікаў. Складальнік зборніку «Беларускія народныя і рэвалюцыйныя песні для харавога і сольнага выканання» (Мінск, 1938).

З жонкай Настай Калеснікавай (прозвішча не змяняла) мелі сына і дачку[1].

УзнагародыПравіць

1940 — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Сталінская прэмія другой ступені (1946) за музыку да спектакля «Несцерка».

ПрацыПравіць

  • Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра — сюіта «Мяжа ў песнях» (сл. П. Броўкі, П. Глебкі, І. Шапавалава, 1935);
  • для сімфанічнага аркестра — «Марш на смерць» С. М. Кірава (1934), «Рафальскіяна» (фантазія на тэмы музыкі да спектакляў Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, 1935);
  • для салістаў, хору і аркестра народных інструментаў — «Калгасная вечарынка» (словы народныя і ўласныя, 1937), «Стары беларускі вясельны абрад» (на ўласнае лібрэта, 1937);
  • для цымбалаў, баяна — п'есы;
  • песні (для хору, салістаў, вакальных ансамбляў), у тым ліку «Дзве долі» (сл. Я. Купалы, 1926), «Ноч» (сл. Я. Коласа, 1928), «Песня пра дукорскіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1931), «Упрыгожым нашыя хаты» (сл. Я. Купалы, 1937), «Быў слесар луганскі» (сл. П. Броўкі, 1937), «Бывайце здаровы» (сл. А. Русака, 1937), «На смерць партызана» (сл. К. Крапівы, 1942), «Помню, помню тыя росы» (сл. К. Крапівы, 1942), «Наш тост» (сл. М. Касенкі, 1942), «Песня помсты» (сл. М. Рудэрмана, 1942), «Песня беларускіх партызанаў» (сл. П. Броўкі, 1943), «Васількі» (сл. А. Астрэйкі, 1943), «Мара жаўнера» (сл. А. Сафронава, 1943), «Гармонік» (сл. А. Сафронава, 1943), «Асіна» (сл. А. Сафронава, 1943), «Чорныя косы» (сл. А. Астрэйкі, 1945), «Песня пра Заслонава» (сл. А. Русака, 1945), «Песня трактарыстаў» (сл. Я. Шведава, 1946), «Дзявочая» (сл. А. Досталя, 1946), «Бацькоўскі запавет» (сл. Л. Ашаніна, 1947), «Паходная песня» (сл. А. Жарава, 1947), «Песня пра лепшых сяброў» (сл. Л. Ашаніна, 1949), «Чыгуначная краіна» (сл. Я. Далматоўскага, 1953), нізка на сл. П. Броўкі (1955), «Сцяжынка палявая» (сл. А. Бачылы, 1955), нізка на сл. П. Кудраўцава (1961), «Расквітнела краіна» (сл. М. Андронава, 1962), «Партрэт марака» (сл. М. Андронава, 1963), «Ленінскай партыі дзеці» (сл. М. Андронава, 1965), «Мы толькі любілі» (сл. М. Лужаніна, 1965), «Мінскія ночы» (сл. А. Русака, 1965), «Маладзечна» (сл. А. Русака, 1965);
  • музыка да драматычных спектакляў, у тым ліку «Несцерка» В. Вольскага (1941);
  • музыка да фільмаў, у тым ліку «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958);
  • У 1942 г. кампазітар, знаходзячыся пасля ранення ў шпіталі, напісаў музыку да песні «Наш тост». У маі 1942 года песня была выкананая ў Маскве на канцэрце майстроў беларускага мастацтва і мела вялікі поспех. Выконвала яе народная артыстка СССР Ларыса Александроўская. З той пары «Наш тост» уключылі ў свой рэпертуар шматлікія вядомыя артысты і франтавыя ансамблі. З'явіліся розныя варыянты тэксту.

ФільмаграфіяПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Валерий Михайлов Минская одиссея Болеслава Берута (руск.) . Общество. «Советская Белоруссия». Праверана 21 студзеня 2011.

СпасылкіПравіць