Іосіф Антонавіч Матусевіч

акцёр тэатра і кіно

Іосіф Антонавіч Матусе́віч[1] (4 кастрычніка 1907, Мінск — 9 мая 1985[2]) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1972). 

Іосіф Антонавіч Матусевіч
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1907(1907-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1985(1985-05-29) (77 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў студыю Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1928), у якім доўгі час працаваў.

Творчасць правіць

Іосіф Антонавіч — характэрны, камедыйны акцёр. Яго мастацтву уласцівы востры пластычны малюнак ролі, жыццёвая праўда і яркасць сцэнічных фарбаў. Талент Іосіфа Матусевіча асабліва выявіўся ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), дзядзька Ясіп («Навальніца будзе» па трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Сымон Рапецька («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Войт («Лявоніха» П. Данілава), Суддзя («Несцерка» В. Вольскага), Дзімар («Сэрца на далоні» І. Шамякін), Гарошка («Выбачайце, калі ласка» А. Макаёнка), поп Ілля («Званы Віцебска» У. Караткевіча), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Граф («Шахматы» С. Граховяка) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць