Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі (29 кастрычніка (11 лістапада) 1903, Мір, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 1967, Віцебск) — беларускі тэатральны акцёр, народны артыст Беларусі. Народны артыст СССР (1953). Працаваў у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа.
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка (11 лістапада) 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1967[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСцэнічную дзейнасць пачаў у Мінску ў 1919 годзе. У 1921—1926 гадах вучыўся ў Маскве, у Беларускай тэатральнай студыі. З 1926 года акцёр 2-га Беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра (цяпер гэта Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа, размешчаны ў Віцебску).
Аляксандр Ільінскі валодаў вялікай сцэнічнай прывабнасцю, выразнай мімікай. Як акцёр-імправізатар, ён выкарыстоўваў у сваёй творчасці ўсё багацце творчай фантазіі і разнастайныя выразныя сродкі.
У кіно Аляксандр Канстанцінавіч не здымаўся.
Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларускай ССР 4—5 скліканняў.
Памёр Аляксандр Канстанцінавіч Ільінскі 28 сакавіка 1967 года ў Віцебску.
Прызнанне і ўзнагароды
правіць- Сталінская прэмія першай ступені (1946). — за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі «Несцерка» В. Ф. Вольскага
- Народны артыст БССР.
- Народны артыст СССР (1953).
- Ордэн Леніна.
Фільмаграфія
правіць- (1956) «Пасеялі дзяўчаты лён» — дзед Бабак
Зноскі
- ↑ Ильинский Александр Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Ильинский Александр Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Скібнеўскі А. Б. Народны артыст СССР А. К. Ільінскі. — Mінск, 1954.