Юдзіф Самойлаўна Гальперына

Юдзіф Самойлаўна Гальперына (18 сакавіка 1914, г. Мазыр, Гомельская вобласць — 12 красавіка 1985) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).

Юдзіф Самойлаўна Гальперына
Дата нараджэння 5 (18) сакавіка 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1985(1985-04-12) (71 год)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1937 годзе Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. Працавала ў 19371940 гадах у Тэатры юнага гледача БССР, у 1940—1941 і 19451954 гадах у Пінскім абласным драматычным тэатры, у 19541984 гадах у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.

Творчасць

правіць

Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхалагічнай распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам.

Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я. Купалы), Насця («Несцерка» В. Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К. Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Негіна, Аксюша («Таленты і паклоннікі[ru]», «Лес[ru]» А. Астроўскага), Нэнсі («Замак Броўдзі[ru]» паводле А. Кроніна), Клара Цэханасьян («Візіт старой дамы[ru]» Ф. Дзюрэнмата).

Зноскі

Літаратура

правіць