Палескі драматычны тэатр

Палескі драматычны тэатр — прафесійны тэатр Пінска, афіцыйнае адкрыццё адбылося 14 сакавіка 2006 года, 29-ы прафесійны тэатр дзяржаўнага падпарадкавання ў Рэспубліцы Беларусь.

Палескі драматычны тэатр
Заснаваны 1939
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак Пінск, вул. Харужай, 10
Сайт pdt-pinsk.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Палескі драматычны тэатр

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1939 г. як Заслаўскі калгасна-саўгасны тэатр. Працаваў да 1941 г. У 1945 г. аднавіў сваю дзейнасць на базе Палескага абласнога драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мазыры, затым у Пінску. У 1946 г. перайменаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр. У 1954 г. тэатр быў рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны драматычны тэатр[1].

Будынак тэатра перадалі гарадскому дому культуры, і ў яго сценах пачала працаваць самадзейная тэатральная трупа. У лютым 1959 годзе пінскія акцёры атрымалі званне «народны аматарскі калектыў», якім 20 гадоў кіраваў І. Сакольскі.

У 1980 годзе народны тэатр узначаліў выпускнік Беларускага інстытута культуры Іван Базан, пад кіраўніцтвам якога народны тэатр быў рэарганізаваны ў 1992 годзе ў самастойны тэатр-студыю «Дыяген». У 2006 годзе атрымаў статус дзяржаўнага тэатра.

Сучаснасць

правіць

Палескі драмтэатр размяшчаецца ў цэнтральнай, гістарычнай частцы горада ў адрэстаўрыраваным і часткова рэканструяваным будынку (архітэктар В. Казакоў), помніку архітэктуры XIX стагоддзя, былым будынку кінематографа «Казіно». Тэатр працуе пяць дзён на тыдзень. Ранішнія спектаклі (у асноўным — пастаноўкі для дзяцей) ідуць па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Вячэрнія — па чацвяргах, суботах і нядзелях а 18.00.

Кіраўніцтва

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць