Іван Сакольскі
Іван Сакольскі — рускі паэт-класіцыст , перакладчык і педагог XVIII ст.
Іван Сакольскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Кірунак | класіцызм[d] |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Кіржацкага раёна Уладзімірскай вобласці Расіі. Скончыў Пецярбургскую настаўніцкую семінарыю. У 1785—1788 гадах выкладчык у Славяна-грэкалацінскай акадэміі ў Маскве, у 1789—1796(?) настаўнік Полацкага галоўнага народнага вучылішча, удзельнічаў у мясцовым культурным жыцці.
Творчасць
правіцьВыдаў у Маскве (1786, 1788) і Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг і зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны і купецкі сакратар, ці Збор найлепшых і ўжываемых пісьмаў» (1788, 2-е выдынне 1795). Актыўны праваднік ідэй рускага Асветніцтва , эстэтычных прынцыпаў класіцызму на Беларусі. У одах, якія пісаў з нагоды падзей у жыцці вучылішча, даказваў карысць навук, рухальнай сілай прагрэсу лічыў асвету. У одзе ад 30 чэрвеня 1794 апісаў голад на Беларусі, выказваў спачуванне да пакут народа.
Зноскі
Літаратура
правіць- С. А. Кузняева. Сакольскі Іван // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Мальдзіс А. Асветнік з Полацкага народнага // Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў — Мн., 1974;
- Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980. — С. 273—277.