Адкрыць галоўнае меню

Яніна Казіміраўна Глебаўская

Яніна Казіміраўна Глебаўская (24 кастрычніка 1901, Мінск — 16 снежня 1978) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1970)[1].

Яніна Казіміраўна Глебаўская
Дата нараджэння: 24 кастрычніка 1901(1901-10-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 снежня 1978(1978-12-16) (77 гадоў)
Грамадзянства:
Прафесія: актрыса
Тэатр: Беларускі тэатр імя Я. Коласа

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе[1].

Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа[1].

ТворчасцьПравіць

Народнасць, вострая характарнасць, філіграная вытанчанасць малюнка ролі ўласцівы творчасці Глебаўскай. Стварыла сакавітыя народныя характары ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Даміцэля («Прымакі» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Югася («Навальніца будзе» А. Звонака паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Паўлючыха («Лявоніха» П. Данілава), Сухадол («Сэрца на далоні» па І. Шамякіну), старуха Жыгоцкая («Вайна пад крыламі» па А. Адамовічу)[1].

Сярод іншых роляў: Бярсеньева («Разлом» Б. Лаўранёва), Забеліна («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна(руск.) бел.), Шарлота («Жаркае лета ў Бярліне» па Д. К'юзак(руск.) бел.), Гурмыжская і Уліта, Феліцата («Лес(руск.) бел.», «Праўда добра, а шчасце лепей(руск.) бел.» А. Астроўскага), Малання, Паліна, Васа («Ягор Булычоў і іншыя(руск.) бел.», «Ворагі(руск.) бел.», «Васа Жалязнова(руск.) бел.» М. Горкага), Дульская («Мараль пані Дульскай(польск.) бел.» Г. Запольскай), Орта («Вей, вецярок!» Я. Райніса)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Глебовская Янина Казимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150-151. — 737 с.