Алесь Звонак

паэт, перакладчык, крытык

Алесь Звонак, сапраўднае імя Пётр Барысавіч Звонак (1 (14) лютага 1907, Мінск — 2 лютага 1996, Мінск; Псеўданімы: Алесін; П.Алесін; Сашка Звонак) — беларускі паэт, драматург, перакладчык, тэатразнавец.

Алесь Звонак
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Алесін, П. Алесін, Сашка Звонак і Saška Zvonak[1]
Дата нараджэння 1 (14) лютага 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1996(1996-02-02) (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Наталля Вячаславаўна Вішнеўская
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, паэт, тэатральны крытык, сцэнарыст, літаратурны крытык, тэатразнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Алесь Звонак у снежні 1925

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкую філію «Маладняка». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 годзе — у часопісе «Маладняк». У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934—1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935—1936). У лістападзе 1936 года арыштаваны, у 1937 годзе асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб’екта, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). Рэабілітаваны 29.12.1954 года Вярхоўным судом. З 1955 года жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1936 года.

Творчасць

правіць

З вершамі ў друку выступіў у 1925 годзе, а ў 1926 годзе разам з Я.Бобрыкам і Я. Туміловічам выдаў зборнік «Пунсовае ранне». Аўтар зборнікаў вершаў «Буры ў граніце» (1929), «На лінію агню» (1932), «Мая Радзіма» (1935), «Табе адной» (1957), «Запаветнае» (1961, вершы і паэмы), «Россып» (1967), «Прадчуванне» (вершы і паэма, 1974), «Санеты» (1982), «Ружовая чайка» (1985), паэм «Каршун» (1930) і «Загай» (1931). У 1977 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987 годзе — «Сябрына: Выбраныя творы».

Выступаў у галіне крытыкі, драматургіі тэатра і кіно. Аўтар п’есы «Навальніца будзе» па матывах трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (1960, пастаўлена ў 1959), сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў «Якуб Колас» (1962), «Вобразы і думы» (1965). У 1973 годзе выдаў кнігу артыкулаў і ўспамінаў «Неспакойныя сэрцы».

Пераклаў на беларускую мову «Дуэль. Іоныч» А. Чэхава (1931), «Апошні з удэге» А. Фадзеева (з М.Хведаровічам, 1935), «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш. Руставелі (з М. Хведаровічам, 1966), зборнік лірыкі Д. Кугульцінава «Святло жанчыны» (1975), асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Святлова, У. Лугаўскога, А. Пракоф’ева, Я. Смелякова, М. Галоднага, М. Рыльскага. М. Бажана, П. Тычыны, А. Малышкі, У. Сасюры, Т. Масэнкі, Р. Гамзатава, А. Туманяна, І. Бехера, У. Кавальскага, Ю. Славацкага, Г. Сямёнава і інш.

Узнагароды і прэміі

правіць

Узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія

правіць
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1977;
  • Сябрына: Выбр. тв. Мн., 1987.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Руская Вікіпедыя — 2001.

Літаратура

правіць