Наталля Вячаславаўна Вішнеўская
Наталля Вячаславаўна Вішнеўская (3 мая 1907, Коўна — 3 мая 1989, Ленінград) — беларуская паэтэса, рэдактар.
Наталля Вячаславаўна Вішнеўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1989 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Алесь Дудар, Алесь Звонак і Янка Бобрык |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ час Першай сусветнай вайны з бацькамі ў эвакуацыі ў Самарскай губерні. Пасля грамадзянскай вайны Вішнеўскія жылі на Случчыне. Тады пачала пісаць вершы. Уплыў на фарміраванне паэтэсы аказаў Якуб Колас, які ўвёў яе ў літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» і дапамог стаць студэнткай Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1924). Удзельнічала ў 1-м з’ездзе «Маладняка» (1925). Публікавалася з 1926 года.
У 1928 годзе, на апошнім курсе вучобы, узяла шлюб з паэтам Алесем Дударом, з якім пазнаёмілася ў «Маладняку». Неўзабаве мужа арыштавалі і выслалі ў Смаленск. Паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1929), аднак на працягу года яе творы не друкаваліся, яна не магла знайсці працы, часам галадала. У 1930 «Маладняк» і «Савецкая Беларусь» зноў пачалі друкаваць вершы Наталлі Вішнеўскай, але ў сувязі з завядзеннем новай справы на Алеся Дудара і новымі допытамі, яна з’язджае ў Маскву (1930).
У Маскве працавала ў беларускай секцыі Дзяржаўнага выдавецтва народаў СССР. Пасля яе ліквідацыі перайшла ў газету «Гудок», рэдагавала беларускую старонку. Там пазнаёмілася са сваім другім мужам Алесем Звонакам. У 1934 вярнулася ў Менск. У 1936 годзе па справах Алеся Дудара і Алеся Звонака зноў выклікалася на допыты. Арышту пазбегла, разам з маці з’ехала ўва Украіну, потым у Ленінград (1938), дзе выйшла замуж трэці раз за беларускага паэта Янку Бобрыка. З 1942 годзе ў Горкаўскай вобласці.
У 1945 годзе вярнулася ў Ленінград, працавала бібліятэкаркай. Выгадавала двух дзетдомаўскіх хлопцаў (абодва сталі капітанамі далёкага плавання). З 1962 года на пенсіі. Да літаратурнай дзейнасці не вярнулася.
Бібліяграфія
правіць- З. Бандарына, Н. Вішнеўская, Я. Пфляумбаум. Вершы. — ЦБ «Маладняка». — Менск, 1926. — 46 с. — (Кніжніца «Маладняка»). — 2 000 экз.
- Н. Вішнеўская. Неба мнагавокае : вершы, проза, эпісталярная спадчына / укл. В. Жыбуль. — Альфа-кніга. — Мінск, 2023. — 236 с. — ISBN 978-985-7272-66-2.
Зноскі
Літаратура
правіць- Маракоў Л. Тры замужжы Наталлі Вішнеўскай // Голас Радзімы. 1999. 10 — 17 чэрв.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.