Зінаіда Ігнатаўна Канапелька
беларуская актрыса
Зінаіда Ігнатаўна Канапелька (25 снежня 1918, г.п.Багушэўск — 27 мая 1997, Віцебск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1972).
Зінаіда Ігнатаўна Канапелька | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1997 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіць2 красавіка 1934 г. паступіла ў студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. Упершыню на прафесійнай сцэне выступіла ў тым жа 1934 г., калі ў спектаклі «Цудоўны сплаў» У. Кіршона сыграла ў масоўцы. З 1936 па 1997 год працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Яшчэ ў студыйныя часы рэжысёр Малчанаў пачаў з Зінаідай Канапелькай працаваць над роляй Паўлінкі паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.
Зінаіда Ігнатаўна ўспамінала пра сустрэчу з Янкам Купалы пад час гастроляў у Мінску:
— Я вельмі хвалявалася, ідучы да Янкі Купалы. — Сустрэлі мяне на дзіва проста і гасцінна. Малчанаў расказваў, што працуе са мною над роляй Паўлінкі. Цётка Уладзя глядзела на мяне вельмі ласкава, а Янка Купала сказаў: "Цудоўная дзяўчына, жадаю табе сыграць гэту ролю на сцэне". Сустрэча з такім чалавекам, такім знакамітым паэтам стала для мяне сапраўднай падзеяй[1] |
.
Ролі ў тэатры
правіць- Насця («Несцерка» В. Вольскага)
- Маўра («Праўда і крыўда» М. Стэльмаха)
- Ганерылля («Кароль Лір» У. Шэкспіра)
- Галя («Алазанская даліна» К. Губарэвіча)
- Насця Вярбіцкая («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы)
- Лявоніха («Лявоніха» П. Данілава)
- Паліна («Трыбунал» А. Макаёнка)
- Параша («Гарачае сэрца» А. Астроўскага)
- Наташа («Тры сястры» А. Чэхава)
Фільмаграфія
правіць- 1943 Жыві, родная Беларусь!: нявеста
Узнагароды
правіць- ордэн «Знак Пашаны»
- медаль «За працоўную адзнаку» (25.02.1955)
- медаль Францыска Скарыны (1996)
- Народная артыстка Беларускай ССР (1972)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1994)
Зноскі
- ↑ Лазука, I. Яе вялiкасць актрыса / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. – 1999.– 27 лiп.– С. 2, 3.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Канапе́лька Зінаіда Ігнатаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 366. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Гаробчанка, Т. Я. Зiнаiда Канапелька / Т. Я. Гаробчанка. — Мн., 1999. — 144 с.
- Дашкевіч, С. Жывая песня Канапелькі / С. Дашкевіч // Культура. — 2004. — 10-16 студз. — С. 10.
- Дашкевіч, С. «На ўсё жыццё запалены касцёр…» / С. Дашкевіч // Витьбичи. — 2004. — 13 янв. — С. 7
- Канапелька Зінаіда Ігнатаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 550.
- Канапелька Зінаіда Ігнатаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 485—486.
- Лазука, I. Яе вялiкасць актрыса / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. — 1999. — 27 лiп. — С. 2, 3.
- Русецкі, А. Дуэт роднасных душ / А. Русецкі // Вiцебскі рабочы. — 2005. — 27 снеж. — С. 4.