Удзельнік:Yury Tarasievich/іншасловы

Іншамоўныя словы ў беларускамоўным тэксце правіць

правіць

Вікіпедыя гэта праект, які афармляе веды сродкамі розных (літаратурных) моваў. Пісьмовая (літаратурная) мова мае правапіс. Правапіс гэта запіс гукаў. Гукавыя сістэмы ў розных моваў розныя; тут кажам толькі пра літаратурныя нормы (яшчэ існуюць гукавыя сістэмы гаворак і пад.).

Правапіс іншамоўнага слова – калі ён не існуе – гэта задача з дзвюх частак: 1) пераагучыць «тамтэйшае» слова «тутэйшымі» гукамі 2) запісаць гэтыя гукі.

Ужо 1-ы крок дастаткова складаны (датчане і гук /ч/, немцы і гук /ж/, мы і англійскія гукі /е,э/, кітайскае «хой» :) ). Тут мноства неадназначнасцяў, алгарытмаў не існуе, але жывыя (літаратурныя) мовы з гэтым так ці іначай спраўляюцца.

Раней было так, што спачатку нефармальныя рашэнні 1-й і 2-й стадый выпрацоўваліся ў жывых міжкультурных/міжмоўных кантактах (звычайна толькі з некалькімі культурамі/мовамі), потым іх замацоўвалі ў тым ці іншым выглядзе акадэмікі, выходзілі папяровыя даведнікі, і ўсе дысцыплінавана карысталіся.

Зусім не абавязкова нормы былі «лагічнымі» ці «унутрана паслядоўнымі», але ў жывой мове «ўсе і так разумеюць».

У (раптоўна) Вялікім электрычным свеце (напрыклад, у Праекце ВП) усе (раптоўна) пішуць аб усіх. Нават у жывых моваў з'яўляюцца праблемы, таму што мноства новых словаў аказваецца проста не забяспечаным акадэмічнымі даведнікамі. У ВП з гэтым яшчэ горш, таму што тут не дазваляецца самадзейнасць у афармленні.

Гэта ўсё праблемы, агульныя для абсалютна ўсіх моваў. Што ў выпадку беларускай мовы?

be правіць

Беларуская літаратурная мова – не хавайма галавы ў пясок – гэта мова, якая лічыць сваіх носьбітаў на тысячы, і напэўна не на мільёны. Развітай сістэмы міжасабовых камунікацый, якая, уласна, і выпрацоўвае тое, што потым кадыфікуюць акадэмікі, няма і не было. У культурнай прасторы валадарыць ці адзін, ці другі Вялікі Брат. (Каб усе кропкі былі над «і» – усё гэта ў яшчэ большай ступені тычыцца Пэўнага Праекту.) Звод правілаў 2008 году гэта толькі пацвярджае – кадыфікаваць у дачыненні да іншамоўных словаў – аб'ектыўна – проста няма чаго.

Нават павярхоўна прывабны варыянт – скласці табліцы парных адпаведнасцяў гукаў (фанем), ці гукаў і іх спалучэнняў, ці складоў – не праходзіць, таму што напэўна пачне (часткова) пярэчыць наяўным здабыткам, а сеё-тое ўсё ж – аб'ектыўна – існуе. (Ну, з моцным, вонкавым, дарэчы, прыпадабненнем да рускай мовы. Лепей, каб зусім не было?) (І не кажучы пра ўзгаданыя цяжкасці 1-й і 2-й стадый асваення слова, якія ў нашым выпадку зусім не трывіяльныя.)

Чым кіравацца ў канкрэтным праекце – Вікіпедыі на беларускай мове?

w:be правіць

Спачатку заўважым, чым дужа зручны Праект ВП: нельга карыстацца собскімі вынаходніцтвамі, у т.л., у дачыненні да транскрыпцыі. Таму не трэба ламаць галавы: «па-беларуску» гэта, ці не. Што ёсць у афіцыйным даведкавым апараце тытульнай мовы, тое ўжываецца, чаго няма, тое не ўжываецца.

Што ёсць у афіцыйным апараце? З дэклараваным усясветным ахопам: БелСЭ (1970-я гады) і БелЭн (1990-я–2000-я). Тое, што БелЭн з сярэдзіны 1990-х працуе без рэферэнтаў, нас у выпадку ВП афіцыйна не датычыць. Імёны: Слоўнік асабовых уласных імён / Усціновіч ; навук. рэд. Лукашанец, Мн., 2011. Наогул моўныя нормы: Тлумачальны слоўнік, вялікі і кароткі.

І што, могуць быць разыходжанні нават у такім кароткім ахопе? Могуць. Дапусцім, маем чатыры варыянты. Што рабіць?

нібы прапановы правіць

Для таго, для чаго маюцца «афіцыйныя» крыніцы, і розніц няма: ясна.

Для таго, для чаго маюцца «афіцыйныя» крыніцы, і ёсць розніцы:

у вызначальным абзацы паказваць усе варыянты, з пазначэннем крыніцы. У тэксце можна нават карыстацца звычайным энцыклапедычным скарачэннем.

Назва вікі-старонкі: які-колечы з варыянтаў, і перасылкі з кожнага.

Гугль і так знойдзе.

Для чаго крыніц няма:

прапановы для неіснуючых транскрыпцый правіць

1) Назва старонкі: арыгінал. Тэкст: не транскрыбаваць. Усё па вікі-законе і – цяжкастраўна.

Далей пачынаюцца фармальныя вікі-парушэнні:

2) Паводле вымаўлення, але не нацягваючы на глобус і не парушаючы правапісу для тутэйшых словаў (/а/ замест /о/, калі без націску і г.д.)

3) ...тое самае, толькі для іншамоўных, г.зн. не дзекаць/не цекаць і пад.

4) паводле існуючых афіц. крыніц збудаваць табліцы для унутраных патрэб праекта; карыстацца, шукаючы аналогій (калі Брыстал, тады і Дрыскал, і пад.). Што, калі ў крыніцах разыходжанні?

А наогул, усё гэта мыліцы; магчыма, проста не кранаць таго, да чаго не дараслі, а распрацаваць на 100% тэмы з нармальным моўным тылам?