Памер старонкі: 10 640

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Economico-geographer (размовы) 00:30, 28 красавіка 2014 (FET)

Нацыі і народыПравіць

Вітаю! Далучайцеся да абмеркавання тэмы „Артыкулы пра нацыі і народы" на форуме. --Artificial123 (размовы) 17:55, 9 чэрвеня 2014 (FET)

АўтадоглядПравіць

Добры вечар, прапаную Вам атрымаць статус Аўтадаглядчыка (падрабязней гл. Вікіпедыя:Догляд#Сцяг аўтадаглядчыка). Калі Вы не супраць, адказ можаце даць наўпрост тут. --JerzyKundrat (размовы) 22:48, 15 снежня 2014 (FET)

Вечар добры. Я не супраць. --Чобат (размовы) 23:01, 15 снежня 2014 (FET)
  Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 23:37, 15 снежня 2014 (FET)
Дзякуй. --Чобат (размовы) 00:14, 16 снежня 2014 (FET)
Вітаю. Калі Вы не супраць, выдам Вам сцяг даглядчыка. --Максім Л. (размовы) 10:54, 13 красавіка 2015 (MSK)
Прывітанне. Я не супраць. Дзякую. --Чобат (размовы) 17:55, 13 красавіка 2015 (MSK)

Істотныя артыкулыПравіць

Вітаю. Можаце давясці істотныя артыкулы пра мовы да неабходнага ўзроўню? --Artificial123 (размовы) 23:33, 28 снежня 2014 (FET)

Прывітанне. Паціху працую над гэтым. Але працы яшчэ вельмі многа. --Чобат (размовы) 23:46, 28 снежня 2014 (FET)
Прашу прабачэння, але нагадаю, калі ласка, пра ІА з раздзелу «Мова і літаратура». --Artificial123 (размовы) 12:13, 27 лютага 2015 (MSK)
Як будзе час, пастараюся нешта дапрацаваць. --Чобат (размовы) 18:43, 16 сакавіка 2015 (MSK)

Нямецкая моваПравіць

Вітаю. Не жадаеце выставіць артыкул на намінацыю? --Artificial123 (размовы) 17:59, 19 мая 2015 (MSK)

Прывітанне. Калі Вы маеце на ўвазе ў добрыя ці выдатныя артыкулы, то хацеў бы прапанаваць яго ў выдатныя. --Чобат (размовы) 11:10, 21 мая 2015 (MSK)
Прапануйце. Але зацелася б прыбраць чырвань. --Artificial123 (размовы) 11:33, 21 мая 2015 (MSK)
Ну тады гэта будзе няскора, бо адсутных артыкулаў там вельмі многа. --Чобат (размовы) 11:41, 21 мая 2015 (MSK)
Я аб {{нп4}}. --Artificial123 (размовы) 11:45, 21 мая 2015 (MSK)
А, Вы пра афармленне. Як будзе час, займуся гэтым. --Чобат (размовы) 11:49, 21 мая 2015 (MSK)

КрыніцыПравіць

Вы ў парадку? Я вам даў крыніцу на Анджая -- правілы. Дайце мне крыніцу на Анджэя, або не перашкаджайце працаваць. Як раз у Вас ніякага абгрунтавання няма. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:29, 25 мая 2015 (MSK)

Вы, шаноўны Ігар Барысавіч, яшчэ здзекуецеся з мяне?! У БелЭн паглядзіце і знайдзіце хоць аднаго АнджАя. --Чобат (размовы) 23:31, 25 мая 2015 (MSK)
БелЭн выдадзена пасля 1 верасня 2010 г.? Адкажыце праўдзіва. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:39, 25 мая 2015 (MSK)
Імёны амаль заўсёды пішуцца традыцыйна. Таму патрэбна ПРАМАЯ КРЫНІЦА, дзе сказана, што па новых правілах АнджАй! Тысячу разоў сказаў! --Чобат (размовы) 23:42, 25 мая 2015 (MSK)
А ў правілах напісана, што імёны ўласныя пішуцца як раз не традыцыйна, а па правілах (там нават прыклады ёсць іменна з імёнамі людзей). Не напісана там, што імёны амаль заўсёды пішуцца традыцыйна. Каб Вас не раз'юшваць, я ўстрымаюся пакуль што ад гэтых правак. Давайце чакаць, калі жадаеце... Спадзяюся, што калі супольнасць прызнае тое, што Вы памыляліся, і Вы гэта прызнаеце. Няма прамых крыніц на тое, як кожнае канкрэтнае імя пішацца па новых правілах. Можа, яны і будуць, але не хутка. Лепей падумайце, як далучыць да абмеркавання ўсю супольнасць. Хаця, зноў паўтаруся, тут нельга праводзіць галасаванні. Гэта не пытанне "падабаецца/не падабаецца", а пытанне "правільна/памылкова". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:50, 25 мая 2015 (MSK)

Дарагі Чобат, каб спыніць нашу спрэчку, я даслаў зварот у НАН РБ. ІнБелМовы прааналізуе ўсё і адкажа нам. Адказ мы замацуем як правіла Вікіпедыі, каб болей ніколі да гэтай тэмы не звяртацца і не вяртацца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:02, 26 мая 2015 (MSK)

Часціны мовыПравіць

Вітаю, пан Чобат. Не маглі Вы глянуць на змены табліцы ў артыкуле «Часціны мовы» — была і стала, ці слушныя яны? Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 10:09, 8 чэрвеня 2015 (MSK)

Такая класіфікацыя мае падставы, але як правіла часціны класіфікуюцца інакш. Таму лепш вярнуць ранейшую. Зрабіў гэта і дадаў крыніцы. --Чобат (размовы) 23:20, 8 чэрвеня 2015 (MSK)

Праверце, калі ласка, электронную поштуПравіць

Я займаюся збіраннем супольнасці па-за межамі ўласна сайта Вікіпедыі ў мэтах больш плённай дзейнасці (у тым ліку афлайнавай). У лісце ўся інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:36, 22 чэрвеня 2015 (MSK)