Адам Бжазі́нскі (Бжэскі; 1768?, г. Паставы — ?) — беларускі танцоўшчык. Да 1785 года прыгонны Антонія Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах. У 1778 годзе саліраваў у школьным спектаклі «Вясковага балета» Г. Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. З 1785 года саліст трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Да 1794 года выступаў на прыдворнай сцэне і ў Нацыянальным тэатры. Сярод партый: ПарменонШлюб самнітаў»), адзін з міністраў («Каралева Банда»), Актавіян («Клеапатра»). У 17941797 гг. выступаў у прыватных трупах у Вільні, Варшаве, Гданьску.

Адам Бжазінскі
Дата нараджэння 1768
Месца нараджэння

Зноскі

Літаратура правіць