Гаэтана Петынеці
танцоўшчык, педагог, балетмайстар
Гаэтана Петыне́ці (італ.: Petinеttі; таксама Петынелі, італ.: Petinelli) — танцоўшчык, педагог і балетмайстар 2-й паловы 18 стагоддзя.
Гаэтана Петынеці | |
---|---|
італ.: Petinеttі | |
Прафесія | танцор, педагог, балетмайстар |
Тэатр | Тэатр Антонія Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў |
Біяграфія Правіць
Працаваў у Неапалі.
У 1774—1779 гадах разам з братам Людавікам Петынеці працаваў у прыдворным тэатры і тэатральнай школе А.Тызенгаўза ў Гродне. Пастаноўшчык балетаў «Квартэт дудароў», «Другі балет пекараў», «Сялянскі балет» (усе ў 1778 годзе, у апошнім выступалі яго вучні).
З 1779 года па запрашэнні К. С. Радзівіла працаваў танцорам і балетмайстрам Нясвіжскага тэатра. Разам з А.Лойкам і Ф.Каселі ў 1784 годзе удзельнічаў у падрыхтоўцы балетаў «Арфей і Эўрыдыка» («Арфей у пекле») і, магчыма, «Пігмаліён». Пакінуў Нясвіж у 1786 годзе.
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Петынеці // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.