Нясвіжскі тэатр Радзівілаў

Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Нясвіжскі прыгонны тэатр — прыгонны тэатр  (руск.) князёў Радзівілаў, які ў 17401791 гадах дзейнічаў у Нясвіжы. З 1746 года тэатр кіраваўся княгіняй Францішкай Уршуляй Радзівіл і дзейнічаў як аматарскі: у спектаклях разам з прыгоннымі ўдзельнічалі члены княжацкай сям’і, шляхта, кадэты нясвіжскага корпуса, наёмныя акцёры (першы спектакль — «Прыклад справядлівасці»).

Дэкарацыі тэатра

Сцэнічныя пляцоўкі

правіць

Спектаклі ў суправаджэнні Нясвіжскай капэлы Радзівілаў праходзілі ў замку «Камедыхаўз» (перабудаваны ў 1748 годзе архітэктарам К. Ждановічам), у прадмесці Нясвіжа Альбе пад адкрытым небам у «зялёным тэатры» і ў палацы «Кансаляцыя», які не захаваліся да нашых дзён.

Адной з такіх тэатральных сцэн Нясвіжскага замка, так званай «У рова на вале», была паўкруглая пляцоўка, арганізаваная на бастыёне, размешчаным паміж Замкавым возерам і абарончым ровам замка. Мяркуючы па даце першай пастаноўкі, яна была арганізавана ў 1747 годзе. Гледачы размяшчаліся на замкавым вале і на гаўбцы трохпавярховага корпуса. Фонам спектаклям служылі роўнядзь возера і выгляд горада на далёкім плане. Па перыметры сцэны, верагодна, стаялі скульптуры муз мастацтва — Каліопы, Эўтэрпы, Мельпамены, Тэрпсіхоры, Таліі, Эраты, Палігімніі, Кліа, Ураніі, якія чаргаваліся з іншымі ўпрыгожваннямі сцэны. Ва ўсякім разе, да сённяшняга дня ўздоўж дарожкі на бастыёне захаваліся 16 круглых каменных пастаментаў для скульптур[1].

Тэатр выязджаў у Слуцк (паміж 1755—1759 гадамі), Белую (1753, 1761), Жолкву (1753), Алыку (1753), у 1755 годзе працаваў у будынку «новага тэатра».

У Нясвіжскім тэатры Радзівілаў выкарыстоўваліся некалькі тыпаў дэкарацый (з зялёных баскетаў аб’ёмныя павільёны, сімультанныя дэкарацыі  (англ.)).

Трупа і кіраўніцтва

правіць

З 1746 года рэжысёрам тэатра Радзівілаў быў Я. П. Фрычынскі, балетмайстрам — аўстрыец Шрэтэр[2] (з 1746) і француз Л. Мацье[2] (з 1750), капельмайстрам былі Ян Ценціловіч (прыгонны Радзівілаў, які вучыўся за мяжой) і Е. Бакановіч.

У 1753—1762 гадах князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька надаў тэатру прафесійны характар — папоўніў прыгонную трупу акцёрамі, стварыў тэатральную (музычныя, вакальныя класы) і балетную школы і аркестры: народных інструментаў («літоўская музыка»), рагавы і ваенны («янычарня»).

Пры князі Карле Станіславе Радзівіле «Пане Каханку» ў складзе тэатра (1762—1764, 1777—1786) працавала трупа драматычных акцёраў (з 1783 года рэжысёр Л. Перажынскі, акцёры К. Аўсінскі, В. Ясінскі, С. Закжэўскі і іншыя), група італьянскіх спевакоў і балет (больш за 20 прыгонных танцораў, балетмайстар з 1750 года — Луі Дзюпрэ, з 1761 года — італьянец А. Пуціні, з 1762 года — француз Я. Аліўе, з 1779 года — А. Лойка і Г. Петынеці). У рэпертуары былі балеты А. Пуціні, оперы Д. Паізіела, Я. Голанда, К. Глюка («Арфей і Эўрыдзіка») і іншыя[3].

У 1785 годзе была адкрыта драматычная школа для прыгонных пад кіраўніцтвам М. Вернера і С. Закжэўскага. З 1786 года тэатр працаваў нерэгулярна, а ў 1791 годзе — спыніў сваю дзейнасць[4].

Вядомыя акцёры

правіць

Рэпертуар

правіць

Першыя пераклады Уршулі Францішкі Радзівіл рабіліся менавіта для нясвіжскай сцэны. І творы французскіх драматургаў у Нясвіжы часам ставіліся раней, чым у Варшаве і Пецярбургу.

Спектаклі ставіліся на польскай, італьянскай, нямецкай і французскай мовах.

У рэпертуары тэатра былі творы, напісаныя самой Францішкай Радзівіл — камедыі «Дасціпнае каханне» (1746), «Суцяшэнне ў клопатах», «Золата ў агні» і «У вачах нараджаецца каханне» (1750), «Нягоднік у сілках» і «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1751), «Любоў — пышная майстрыха» (1752), драмы «Плён чароўнага провіду» (1746) і «Каханне — зацікаўлены суддзя» (1747); трагедыі «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1748) і «Гульня Фартуны» (1750); оперы «Сляпое каханне не думае пра канец» і «Шчаслівае няшчасце» (1752); перакладзеныя і пераробленыя ёю п’есы Мальера «Смешныя жаманніцы  (руск.)» пад назвай «Убачанае не праходзіць» (1749) і «Лекар паняволі» (1752), а таксама балеты, пантамімы.

Таксама былі пастаўлены камедыі Мальера («Маскарыль» і «Сганарэль  (руск.)», 1755; «Жорж Дандэн  (руск.)», 1757; і іншыя), ВальтэраЗаіра  (англ.)», 1757), С. Мыцельскага («Іосіф-патрыярх»), В. Ржавускага  (руск.) («Жалкеўскі» і «Уладзіслаў пад Варнай», 1761), італьянскія і нямецкія камічныя оперы і балеты.

Крыніцы

правіць
  1. Метельский, А.А. Владельцы старого Несвижа. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — С. 98-99. — 160 с. — ISBN 978-985-11-0581-2.
  2. а б История белорусского балета Архівавана 14 красавіка 2015. (руск.)
  3. Барышаў Г. І. Тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку // Гісторыя беларускага тэатра. — Т. 1. — Мн., 1983.
  4. Шышыгіна-Патоцкая, К.Я. Нясвіж і Радзівілы. — 3-яе выд.. — Мінск: Беларусь, 2007. — С. 13. — 240 с. — ISBN 978-985-01-0740-4.

Літаратура

правіць