Пантаміма (ад грэч. pantomimos, які ўсё пераймае, імітуе) — від сцэнічнага мастацтва, у якім раскрываецца мастацкі вобраз праз пластыку чалавечега цела, жэст, міміку.

Акцёр-мім Марсель Марсо

Вядомы сола, дуэты, трыо і ансамблі пантамімы. Можа мець форму эстраднай мініяцюры, якая выконваецца адным акцёрам (можа выконваць некалькі роляў і разыгрываць цэлую п’есу), т.зв. мастацтва «міма», і шматактавага спектакля з разоргнутым закончаным драматычным сюжэтам, вялікай колькасцю ўдзельнікаў, музыкай, дэкарацыямі і інш. Як закончаныя эпізоды пантаміма сустракаецца ў драме, оперы, аперэце, часцей у балеце і цырку.

Выкарыстоўваючы сродкі пластычнай выразнасці акцёр пантамімы можа раскрыць любыя праявы рэчаіснасці: учынкі і псіхалогію чалавека, жывёльны, раслінны і прадметны свет, стыхію, каскад разнастайных зрокавых ілюзій.

Драматургія пантамімы — сцэнарый на аснове літаратурнага твора любога жанру або арыгінальнае праяўленне творчага працэсу рэжысёра і акцёра пантамімы.

Музыка ў пантаміме можа супадаць па драматургіі, служыць дысанансам, адсутнічаць. Магчыма выкарыстанне шумавых эфектаў, хору, слоўных уставак, якія адыгрываюць другарадную ролю.

ГісторыяПравіць

Пантаміма бярэ пачатак у старажытных гульнях і абрадах многіх народаў свету. У адзін з асноўных відаў тэатральнага паказу вылучылася ў старажытным Кітаі, Індыі, Японіі, Грэцыі, Рыме і інш. Традыцыі пантамімы выкарыстоўвалі гістрыёны, жанглёры, мімы, скамарохі і інш.

 
Французскі мім Жан Батыст Гаспар Дэбюро у ролі П’еро (каля 1830).

Пашырылася ў XVI — XVIII стагоддзях у італьянскай камедыі дэль артэ.

Найбольш вядомыя майстры пантамімы XIX стагоддзя — Дж. Грымальдзі (Вялікабрытанія) і стваральнік маскі П’еро Ж. Б. Г. Дэбюро (Францыя).

У канцы XIX стагоддзя развівалася пераважна на сцэнах мюзік-холаў(руск.) бел. (Л. Руф, Францыя; Д. Лейна і Л. Тыч, Вялікабрытанія).

У пачатку XX стагоддзя значнае месца пантаміме адводзілі ў сваёй творчасці акцёры і рэжысёры Г. Фукс, М. Райнгарт, Э. Жак-Далькроз, М. Вігман і інш.

У Расіі пантаміма ўваходзіла ў склад народных гульняў, абрадаў, займала значнае месца ў балаганных тэатрах і цырках.

У пачатку XX стагоддзя ўзнікла форма драматычнай пантамімы, якую распрацоўвалі рэжысёры К. Марджанішвілі, М. Еўраінаў, У. Меерхольд, А. Таіраў і інш.

Вялікую ролю ў развіцці сучаснага мастацтва пантамімы адыграла творчасць Ж. Баро і М. Марсо (Францыя), Л. Фіялкі (Чэхаславакія), Г. Тамашэўскага (Польшча), А. Румнева, В. Палуніна (Расія) і інш.

На БеларусіПравіць

Вытокі пантамімы на Беларусі ў глыбокай старажытнасці. Элементы пантамімы бытавалі ў фальклорных традыцыях, рэлігійных і сямейна-бытавых абрадах, карагодах, святах каляндарнага цыкла (Каляды, гуканне вясны, Купалле і інш.), выступленнях скамарохаў, гульнях-паказах з вобразамі-маскамі «Жураўля», «Казы», «Мядзведзя», «Кабылы», а таксама ў школьным тэатры і народнай драме. Пантаміма як арганічная частка камедыі дэль артэ пашыралася ў прыватнаўласніцкіх тэатрах у XVIII стагоддзі, у т.л. у Нясвіжскім тэатры Радзівілаў. У другой палове XVIII стагоддзя пашырыўся пантамімны балет на міфалагічныя сюжэты, арлекініяды і інш.

Элементы пантамімы ў XVII—XVIII стагоддзях былі ўласцівы таксама паратэатральным дзействам — «жывым карцінам», а таксама спектаклям ценявога тэатра — «шатэншпілям».

Нумары пантамімы ставяць народныя цыркавыя калектывы Беларусі.

Сцэны пантамімы і яе элементы выкарыстоўваюцца ў пастаноўках Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Нацыянальнага рускага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага і інш.

Мастацтва драматычнай пантамімы развіваецца з 1970-х гадоў. Працуюць тэатры пантамімы: мінскі народны тэатр пантамімы «Рух» (з 1971), народны ансамбль пантамімы (з 1976), тэатр-студыя пантамімы «Жэст» пад кіраўніцтвам В. Іназемцава (1986), Незалежны тэатр пантамімы пад кіраўніцтвам І. Глушакова (1991) і інш.

ЛітаратураПравіць