Адкрыць галоўнае меню
Баскет — штучны гай пры замку Амбуаз
Баскет у Версалі

Баске́т (фр.: bosquet ад італ.: boschetto — лясок, гаёк) — дэкаратыўная група дрэў або кустоў, густа пасаджаных вакол невялікага замкнёнага ўчастка геаметрычнай формы і падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Ствараюцца ў парках, батанічных садах, дэндрарыях. У зялёных сценках баскета часам выразаюць спецыяльныя нішы для скульптур або малых архітэктурных формаў. У еўрапейскім садова-паркавым мастацтве пашыраны з XVIXVIII стст.

На Беларусі вядомы ў парках XVIII ст. (Дубайскі парк, сядзібна-паркавы комплекс Хадкевічаў у вёсцы Вялікае Мажэйкава). Элементы баскета выкарыстоўваюцца ў сучасным садова-паркавым мастацтве.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць