Дубайскі парк
Дубайскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва, размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне в. Дубае Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Рэдкі помнік садова-паркавага мастацтва т. зв. «французскага» рэгулярнага тыпу планіроўкі 18 ст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/92/%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%B2_%D0%94%D1%83%D0%B1%D0%BE%D0%B5._%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F_%D1%81_%D0%B0%D0%BA%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%B8_%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%9E%D1%80%D0%B4%D1%8B._1870-%D0%B5_%D0%B3%D0%B3.jpg/300px-%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%B2_%D0%94%D1%83%D0%B1%D0%BE%D0%B5._%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B8%D1%8F_%D1%81_%D0%B0%D0%BA%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%B8_%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%9E%D1%80%D0%B4%D1%8B._1870-%D0%B5_%D0%B3%D0%B3.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/%D0%94%D1%83%D0%B1%D0%BE%D0%B9._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%84%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4._%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE_1938.jpg/220px-%D0%94%D1%83%D0%B1%D0%BE%D0%B9._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%84%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4._%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE_1938.jpg)
Заснаваны як сядзібны парк у сярэдзіне 18 ст. У першай палове 19 ст. расшыраны ў паўночным напрамку і набыў пейзажную кампазіцыю. Ад комплексу сядзібных пабудоў захавалася васьмігранная капліца.
Апісанне
правіцьПарк спланаваны па квадратным участку плошчай каля 11 га, абмежаваным каналамі і сажалкамі. Асноўны зялёны масіў, які знаходзіцца за былым палацам, разам з ліпавымі шпалерамі быў фонам для манументальных пабудоў параднага партэра. Абапал яго былі зафлігельныя прамавугольныя баскеты з пладовым садам.
Пачатковая планіроўка парку мела геаметрычна-восевы характар. Прынцыпу рэгулярнасці падпарадкоўвалася размяшчэнне палаца, жылых флігеляў, капліцы, фантанаў, кветнікаў, баскетаў. У паркавы ландшафт былі ўключаны аранжарэі, цяпліцы, масткі і інш. Цэнтральны ўезд у сядзібу вырашаны 2 руставанымі пілонамі, якія падкрэслівалі падоўжаную вось ансамбля. Два бакавыя пад'езды праходзяць па яловых алеях. Планіровачна-прасторавая кампазіцыя заснавана на чаргаванні адкрытай прасторы палян і вадаёмаў з цяністымі прысадамі. Прагулачныя маршруты праходзілі па алеях, уздоўж каналаў і дамб. У парку растуць мясцовыя пароды дрэў: елка, ліпа, таполя, бяроза, хвоя, ясень, а таксама піхта, лістоўніца, тсуга канадская, каштан, валоскі арэх.
Прынпыпу рэгулярнасці падпарадкавана і арганізацыя воднай сістэмы парку: па восі палаца знаходзяцца круглая (дыяметр каля 30 м) сажалка з фантанамі (не зберагліся) і шэраг прамавугольных вадаёмаў па вуглах. На паўднёва-заходняй ускраіне сядзібы былі рыбныя садкі, якія з дапамогай дамб стваралі перапад вады і жывілі паркавыя сажалкі і фантаны .
Літаратура
правіць- Парк «Дубай». Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Дубайскі парк. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Дубайскі парк на сайце Radzima.org
- Дубайскі парк на сайце Глобус Беларусі (руск.)