Вялікамажэйкаўская сядзіба
Вялікамажэйкаўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Створаная ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне в. Вялікае Мажэйкава (Шчучынскі раён).
Сядзібна-паркавы комплекс | |
Сядзібна-паркавы комплекс Хадкевічаў | |
---|---|
| |
53°40′55,50″ пн. ш. 24°56′06,94″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок Вялікае | Вялікае Мажэйкава |
Архітэктурны стыль | Класіцызм |
Заснавальнік | Адам Тадэвуш Хадкевіч |
Дата заснавання | XVIII ст. |
Будынкі | |
флігель • 3 брамы і агароджа • лямус • бровар • свіран • лядоўня • старожка • дом для рабочых • жылы дом • гаспадарчыя пабудовы | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000620 |
У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што амаль цалкам пашкоджана агароджа сядзібы (уласнік — КСУП "Саўгас «Вялікае Мажэйкава»): яе мураваная частка парасла мохам і пустазеллем. На самім будынку комплексу вылузваюцца фарба і тынкоўка, абсыпаецца цагляны мур. Флігель сядзібы — у аварыйным стане. Тым часам работы па кансервацыі гэтага аб’екта не праведзены з прычыны адсутнасці праектна-каштарыснай дакументацыі[1].
Архітэктура
правіцьУключала гасподу (згарэла ў 1914 г.), парк, абкружаны з трох бакоў пладовым садам і мураванай агароджай, афіцыну, гаспадарчыя пабудовы, бровар (1890 г.). Перад галоўным фасадам гасподы быў парадны партэр, абмежаваны мураванай агароджай з брамай, за якой былі зроблены два прамавугольныя ставы.
Прамавугольная ў плане мураваная аднапавярховая афіцына вырашаная ў формах класіцызму. Лямус, які знаходзіцца ў паўночнай частцы сядзібы, выкананы ў традыцыях драўлянай народнай архітэктуры — двухпавярховы (першы паверх мураваны, другі — драўляны) квадратны ў плане будынак.
Парк
правіцьПарк закладзены ў 1787 г. на плошчы каля 7 га. Мае сіметрычную рэгулярна-восевую планіроўку. Апроч параднага партэра, мае за домам сістэму баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, на паўночным усходзе знаходзілася мураваная альтанка-ратонда (не захаваліся). Сярод насаджэнняў маюцца экзоты: лістоўніца еўрапейская, белая акацыя, ліпа амерыканская і інш.
Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вялікамажэйкаўская сядзіба на сайце Radzima.org
- Вялікамажэйкаўская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)